• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Ужыванне перад лічэбнікам прыназоўніка псі надае словазлучэнню «лічэбнік + назоўнік» размеркавальнае значэнне; лічэбнік у такім выпадку мае форму вінавальнага склону: А сялян у губерні восемдзесят сем тысяч пяцьсот шэсцьдзесят адна душа — па тры душы на аднаго двараніна (У. Караткевіч). Ды і смельчакі гаварылі часцей за ўсё прыглушаным голасам, бо на кожнага адносна сумленнага было па дваццаць ланцужкоў псоў, здатных на ўсё (У. Караткевіч). Лікавыя словы тысяча, мільён, мільярд у такіх выпадках маюць форму давальнага склону (па тысячы, па мільёну, па мільярду). Лічэбнік адзін з прыназоўнікам па ў размеркавальным значэнні ўжываецца ў форме меснага склону: Укожным з чатырох чоўнаў было па адным мужчыне (Я. Маўр).
    Колькасныя лічэбнікі ў сказе выступаюць у функцыі: дзейніка: Памчаліся туды і футбалісты, толькі адзін даганяў мяч (П. Місько). Шэсць дзеліцца на два і тры; выказніка: Пяць на пяць — дваццаць пяць; дапаўнення: Гналі і настойвалі «тройчы дзевяць» (гарэлку,
    настоеную на 27 карысных травах. — В. Н.ў варылі піва, збіралі грыбы нсі вясельны квасны боршч (У. Караткевіч); азначэння: Стоячы поруч, яны нагадвалі лічбу «20» (У Караткевіч); акалічнасці: Часта няма калі паабедаць, а вячэрае ў дванаццаць ночы (1. Шамякін).
    Лічэбнікі, якія абазначаюць парадак прадметаў пры лічэнні, у сказе звычайна выконваюць функцыю азначэння: Алесь ведаў, йіто за першымі дзвярыма светлы калідор другога паверха (У. Караткевіч). Першае паўгоддзе ў маёй педагагічнай практыкі — празмерна напружанае (С. Грахоўскі). Але парадкавыя лічэбнікі могуць выконваць і іншыя функцыі: дзейніка: Чацвёрты быў зусім непадобны на іх (У. Караткевіч). А дзевяты — што, на кані вярнуўся? (П. Місько); дапаўнення: Страляць шостаму. Агонь! (М. Гарэцкі); акалічнасці: А сёмай па ўсім доме білі гадзіннікі (У. Караткевіч). Гэтае «не спадабацца» адтуль, з трыццатых, жывучае... (А. Асіпенка). Дзяцей трэба было вывезці дваццаць сёмага — деаццаць восьмага! (1. Шамякін).
    Зборныя лічэбнікі выступаюць у функцыі: дзейніка: Дзевяцера вярнуліся, і то васьмёра — пешкў коней не пааддавалі (П. Місько). А скварка, дзякаваць богу, не пераводзіцца яшчэ с самых каляд ды вунь яшчэ трое па двары бегаюць (Лынькоў); дапаўнення: Паміж нарамі і тапчаном было месца як размінуцца дваім (П. Місько).
    Колькасныя лічэбнікі
    У залежнасці ад значэння і граматычнай спецыфікі колькасныя лічэбнікі раздзяляюцца на пэўнаколькасныя і няпэўнаколькасныя. Да пэўнаколькасных лічэбнікаў адносяцца: уласнаколькасныя, зборныя, дробавыя.
    Колькасныя лічэбнікі абазначаюць:
    1)	колькасць (пэўную або няпэўную) прадметаў пры лічэнні (тры дрэвы, дваццаць вучняў, шмат фруктаў, многа дамоўў,
    2)	абстрактны лік (пяць + дваццаць ~ дваццаць пяцьў,
    3)	лічыльна-парадкавае месца прадмета, які пры спыненні лічэння аказваецца апошнім у радзе аднародных (дом сем, поезд сорак два);
    4)	колькасць як сукупнасць, як адно цэлае (пяцёра дзяцей);
    5)	колькасць як пэўную частку цэлага {пяць шостых зямлі).
    Пэўнаколькасныя лічэбнікі
    Пэўнаколькасныя лічэбнікі абазначаюць колькасць пэўнага ліку цэлых адзінак ці аднародных прадметаў (тры, восем, трыццаць, сто гадоў, дзве майіыныў пэўную колькасць як сукупнасць (двое, чацвёра сутакў дробавы лік (пяць / тры сотыя) і ўжываюцца як у колькасна-лікавым, так і абстрактна-лікавым значэннях.
    Уласнаколькасныя лічэбнікі
    Паводле саставу ўласнаколькасныя лічэбнікі нешматлікія: налічваецца ўсяго трыццаць шэсць намінацый уласна лічэбнікаў. Гэта назвы лікаў ад аднаго да дзевятнаццаці, ад дваццаці да дзевяноста і ад ста да дзевяцісот. Шляхам спалучэнняў гэтых нешматлікіх пэўнаколькасных лічэбнікаў і лікавых слоў (якія сумяшчаюць у сабе значэнні назоўніка і лічэбніка), неабходных у сістэме абазначэння ліку для передачы вялікай колькасці, выражаюцца самыя разнастайныя колькасныя паняцці натуральнага раду лікаў (і, зразумела, паняцці бясконцага ліку таксама): дваццаць сем, сто трыццаць восем, тысяча трыста сорак, дзве тысячы, адзін мільярд дваццаць пяць мільёнаў шэсць тысяч дзвесце тры.
    Вышэй ужо адзначалася пра ўласцівасці лікавага слова адзін, што ўваходзіць і ў лікавы рад лічэбнікаў. Яно мае значэнні, якія суадносяцца з галоўным значэннем ліку. Але слова адзін можа ўжывацца і ў функцыі іншых часцін мовы.
    Як лічэбнік адзін ужываецца ў выпадках: а) калі падкрэсліваецца адзінкавасць прадмета: Мікіта панурсі маўчаў, адчуваючы, што на ім цяпер ляжыць адказнасць, бо ён адзін мужчына ў хаце, ён галава (Я. Колас); б) калі трэба выразіць множнасць пры дапамозе адмаўлення адзінкавасці: Тут не адно людское пакаленне сваіх байцоў за волю аддало (3. Бядуля); в) пры назоўніку ў выразах з адмоўем: He было ні адной вёскі ў радыусе пяці-сямі кіламетраў ад моста, дзе не было б немцаў (М. Лынькоў). Паколькі назоўнік у форме адзіночнага ліку ўказвае на адзінкавы прадмет, слова адзін пры такіх назвах нярэдка апускаецца, лічэнне ў радзе аднародных прадметаў (паняццяў) адбываецца наступным чынам: кіламетр, два кіламетры, тры кіламетры і г. д. ( Дзякуй богу, пажыў. Навошта яму шчэ год, ці два, ці тры? (А. Ждан). Басаногая ў райскім лузе, з матылькамі, што кружаць дзесьці. Як анёлы ў пчаліным гудзе, год я маю, мо два, мо дзвесце (Н. Аксёнчык). Пры лічэнні без указання на прадмет слова адзін часам замяняецца словам раз: «Раз... два... тры...» — лічыць Цімох і раптам грымнуў выбух (Я. Колас). Гэта быў начальнік дэпо, дай бог і ўсім такога. Справу разумеў — раз. Спуску лодарам там ці прагулынчыкам не даваў — два. Дзяржаўным быў чалавекам. вось што. Гэта значыць — тры (М. Лынькоў).
    Адзін можа ўжывацца ў функцыі іншых часцін мовы:
    1)	займенніка: Хлопец адзін са мною жыў, як вучыліся ва універсітэце, з Лельчыцкага раёна (П. Місько). Займеннікавае значэнне маюнь спалучэнні тыпу адзін аднаго, адзін на аднаго, адзін аднаму і г. д.: Прозвішча аўтара не было, але яго шэптам перада-
    валі адзін аднаму: «Шаў-чэн-ка» (У Караткевіч). Праходзілі дні. Усе яны былі вельмі падобныя адзін на аднаго (К. Чорны). Слова адно ніякага роду ўжываецца ў ролі няпэўнага займенніка з адмежавальным адценнем: I адно ёй засталося, тто пакорліва маўчаць (П. Броўка). Да функцыі займеннікаў набліжаюцца словы адзін, другі ў выразах з размеркавальным значэннем (пры захаванні лічэбнікавага адцення): Ён глядзеў то на Бохана, то трывожна ўзіраўся ў цяжкі немігучы позірк Пшыборскага, і кожны раз галава яго паварочвалася то ў адзін, то ў другі бок (М. Лынькоў);
    2)	часціцы толькі, прычым часта побач з лічэбнікам ужываецца і сама выдзяляльна-абмежавальная часціца: Калісьці мы, нсіпэўна, маглі быць вялікія, але не здолелі... У нас — толькі магілы, толькі адны магілы, раскіданыя па гэтай зямлі (У. Караткевіч). Адно толькі стажарыйіча, прысыпанае снегам, чарнелася засохлымі дубовымі галінамі (Я. Колас);
    3)	назоўніка: Раненыя ляжалі і адзін моцна хрыпеў (К. Чорны). Скора тры ляглі, не раздзеючыся, і адразу заснулі, і толькі адзін застаўся пільнаваць раненых (К. Чорны);
    4)	прыслоўя: А адзін раз думкі вызвалі роднае: як ён, гады тры таму, ездзіў у горад па сястру... (К. Чорны);
    5)	злучніка — у гэтай функцыі выступае слова адно, але такое ўжыванне не з’яўляецца літаратурнай нормай: Я не філосаф, гэтым не грашу, адно чытаў пра Канта і Сенеку (М. Кусянкоў).
    Асобнае месца ў сістэме лічэбнікаў займаюць таксама словы тысяча, мільён, мільярд. Своеасаблівасць гэтых лікавых слоў у тым, што ім уласцівы як значэнні назоўнікаў, так і колькасных лічэбнікаў. З’яўляючыся назоўнікамі па паходжанні, яны, як і ўсе іншыя назоўнікі, маюць граматычныя катэгорыі ліку і роду, змяняюцца па склонах. Асобна, не ў спалучэнні з назоўнікам, а таксама ў множным ліку яны выступаюць як назоўнікі і могуць мець дапасаваныя азначэнні (прыметнікі і займеннікі): Нездарма ж пасля апошняга паўстання многія тысячы з іх (дваран. — В. Нф самых небяспечных, у аднадворцы перавялі (У. Караткевіч).
    Аднак па пэўных семантычных рубрыках гэтыя абазначэнні ўваходзяць у лікавы рад лічэбнікаў:
    1)	тысяча, мільён, мільярд выступаюць у натуральным радзе лікаў пры абазначэнні абстрактнай колькасці; узятыя асобна, яны маюць чыста лікавае значэнне. Гэтыя назвы графічна ідэнтычныя лічбам, што абазначаюць тую ж самую колькасць, і таму на пісьме свабодна могуць імі замяняцца: тысяча = 1000, мільён = 1000 000, мільярд = 1000 000 000;
    2)	у мове яны з’яўляюцца асноўнымі і адзінымі абазначэннямі пэўнай вялікай колькасці прадметаў ці паняццяў, якія можна
    лічыць: — Яго дзівацтвы на грошах стаяць, — сказаў Выбіцкі. — Пад кожным яго капрызам — тысяча рублёў (У Караткевіч);
    3)	гэтыя словы ўваходзяць у састаўныя лічэбнікі ў якасці неабходнай часткі: без іх немагчыма было б выразіць значэнне вялікіх лікаў: «Загнула ты, Марфа. Разагні трохі». — «Ну, паўмільёна. Ну, мо, тысячаў сто» (А. Ждан);
    4)	як і ўсе астатнія пэўнаколькасныя лічэбнікі, яны маюць адпаведныя парадкавыя лічэбнікі ( тысячны, мільённы, мільярдны), якія таксама ўваходзяць у сістэму лікаў. Маючы марфалагічныя асаблівасці прыметнікаў (змяненне па родах, склонах, дапасаванне да назоўнікаў), гэтыя словы адначасова абазначаюць канкрэтны парадак аднародных прадметаў пры іх лічэнні: У нашым горадзе нарадзіўся мільённы жыхар.
    Зборныя лічэбнікі
    Зборныя лічэбнікі двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцера, дзесяцера складаюць другую падгрупу пэўнаколькасных лічэбнікаў, паколькі абазначаюць пэўную колькасць як сукупнасць, як адно цэлае: Пад паветкай амаль адно пры адным — чацвёра коней: двое з іх, відаць, грузавыя, а двое верхавыя (А. Кулакоўскі). Двое дзядзькоў усцягваюць канец дошкі на козлы... (П. Місько). Апрача карчмы і разніцы, ён яшчэ трымаў дзесяцера коней... (У. Корбан). Яны ўтвораны ад колькасных лічэбнікаў пры дапамозе суфіксаў -oj-э (de-oj-э, mp-oj-э), -ёр-а (пяц-ёр-а, шасц-ёр-а), -ер-а (дзевяц-ер-а, дзесяц-ер-а).
    Зборныя лічэбнікі, утвораныя ад слоў два — дзесяць, ужываюцца часцей за ўсё ў размоўным, мастацкім і публіцыстычным стылях. Утварэнні ад колькасных лічэбнікаў звыш дзесяці сустракаюцца рэдка, у асноўным у мове мастацкай літаратуры: Дванаццацера дзяцей было... (А. Кулакоўскі).
    Для зборных лічэбнікаў не характэрны катэгорыі роду і ліку, але, як і большасць іншых пэўнаколькасных лічэбнікаў, яны скланяюцца. У назоўным склоне зборныя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі, якія ўжываюцца ў форме роднага склону множнага ліку (незалежна ад адушаўлёнасці—неадушаўлёнасці назоўнікаў): трое вучняў, чацвёра сутак. Такая ж сінтаксічная сувязь — кіраванне — характэрна для спалучэнняў зборных лічэбнікаў з неадушаўлёнымі назоўнікамі ў вінавальным склоне (двое дзвярэйў у спалучэннях з адушаўлёнымі назоўнікамі ў гэтым склоне зборныя лічэбнікі дапасуюцца да іх (траіх вучняў). У астатніх склонах сінтаксічная сувязь паміж зборным лічэбнікам і назоўнікам (адушаўлёным ці неадушаўлёным) — дапасаванне (траім дзецям, аб траіх дзецях).