Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
н.
сорак-0
ст-о
дзевяност-а
р.
сарак-а
ст-а
дзевяност-а
д.
сарак-а
ст-а
дзевяност-а
в.
сорак-0
ст-о
дзевяност-а
т.
сарак-а
ст-а
дзевяност-а
М. (аб)
сарак-а
ст-а
дзевяност-а
Лічэбнікі пяцьдзесят — восемдзесят. Складаныя лічэбнікі пяцьдзесят, йіэсцьдзесят, семдзесяпі, восемдзесят састаўлены з назваў дзвюх лічбаў — лічэбніка дзесяць (у форме дзесят) і лічэбніка, які называе колькасць дзесяткаў. Пры скланенні змяняюцца абедзве часткі. Формы роднага, давальнага і меснага склонаў гэтых лічэбнікаў супадаюць; у гэтых склонах і ў творны.м склоне другая аснова прымае форму дзесяць.
Н.
пяць-0-дзесят-0
восем-0-дзесят-0
Р.
пяц-і-дзесяц-і
васьм-і-дзесяц-і
д.
пяц-і-дзесяц-і
васьм-і-дзесяц-і
В.
пяць-0-дзесят-0
восем-0-дзесят-0
Т.
пяцц-ю-дзесяцц-ю
васьм-ю-дзесяцц-ю
М. (аб)
пяц-і-дзесяц-і
васьм-і-дзесяц-і
У форме творнага склону гук [г<| перад канчаткам у інтэрвакальным становішчы падаўжаецца (васьмюдзесяццю), у лічэбніка пяцьдзесят такіх падаўжэнняў гука [z<| два: у першай і другой частках слова: пяццюдзесяццю.
Лічэбнікі дзвесце — дзевяцьсот. Гэтыя складаныя лічэбнікі ўяўляюць сабой спалучэнне простых лічэбнікаў дзве (форма жаночага роду), тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем, дзевяць з лічэбнікам ст(о) у розных формах. Зыходныя формы лічэбніка ст(о) у складзе гэтых лічэбнікаў (у назоўным склоне) неаднолькавыя: дзвесце, трыста, чатырыста, пяцьсот, шэсцьсот, семсот.
восемсот, дзевяцьсот. У лічэбніка дзвесце другая частка сце — былая форма назоўнага склону парнага ліку, у трыста і чатырыста — форма назоўнага склону множнага ліку (што пацвярджаецца і формамі ўскосных склонаў: трохсот, тромстам), у пяцьсот — дзевяцьсот другі кампанент — былая форма роднага склону множнага ліку.
У складаных лічэбнікаў змяняюцца па склонах абедзве часткі. У навуковай літаратуры можна сустрэць асобы погляд на скланенне лічэбнікаў дзвесце, трыста як словазлучэнняў, кожны кампанент якіх ва ўскосных склонах змяняецца, у сувязі з чым часам гавораць аб унутранай флексіі (інтэрфіксе). Першая частка складаных лічэбнікаў (акрамя дзвесце) скланяецца такім жа чынам, як і ў выпадках, калі ўжываецца самастойна ў якасці простага лічэбніка (шэсць, шасці, шасцю); у лічэбніка дзвесце першы састаўны кампанент ва ўскосных склонах мае адрозныя формы ад тых, калі лічэбнік дзве выступае самастойна (у адпаведнасці з формай жаночага роду лічэбніка дзве). Лічэбнік захоўвае форму жаночага роду першага кампанента толькі ў назоўным і вінавальным склонах, у астатніх склонах прымае форму мужчынскага роду.
н.
дзв-е-сц-е
р.
дв-ух-сот-0
д.
дв-ум-ст-ам
в.
дзв-е-сц-е
т.
дв-ума-ст-амі
М. (аб)
дв-ух-ст-ах
У саставе словаформ складаных лічэбнікаў гэтай групы другі кампанент — лічэбнік ст(о) — мае адрозныя канчаткі ад тых, што пры скланенні яго як самастойнага простага лічэбніка — назвы ліку 100. Толькі ў форме роднага склону ўсіх лічэбнікаў гэтай групы, назоўнага і вінавальнага склонаў лічэбнікаў пяцьсот — дзевяцьсот другі кампанент мае фанемны састаў [com], а ў астатніх склонах — [сот].
Н.
тр-ы-ст-а
шэсць-0-сот-0
Р.
тр-ох-сот-0
шасц-і-сот-0
д.
тр-ом-ст-ам
шасц-і-ст-ам
в.
тр-ы-ст-а
шэсць-0-сот-0
т.
тр-ыма-ст-амі
шасц-ю-ст-амі
М. (аб)
тр-ох-ст-ах
шасц-і-ст-ах
Лічэбнік тысяча. Гэта слова перайшло ў старабеларускую мову са старажытнарускай мовы і захавала ранейшыя марфалагічныя ўласцівасці. Просты лічэбнік тысяча скланяецца як назоўнікі жаночага роду на -а(-я) з асновай на шыпячыя.
Склон
Адзіночны лік
Множны лік
Н.
тысяч-а
тысяч-ы
Р.
тысяч-ы
тысяч-0
д.
тысяч-ы
тысяч-ам
В.
тысяч-у
тысяч-ы
т.
тысяч-ай
тысяч-амі
М. (аб)
тысяч-ы
тысяч-ах
Лічэбнікі мільён, мільярд. Назвы буйных лікаў — простыя ўласнаколькасньтя лічэбнікі мільён, мільярд, більён, трыльён і г. д. — скланяюцца як назоўнікі мужчынскага роду (тыпу сын). У назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку яны маюць нулявы канчатак.
Склон
Адзіночны лік
Множны лік
Н.
мільён-0
мільярд-0
мільён-ы
мільярд-ы
Р.
мільён-а
мільярд-а
мільён-аў
мільярд-аў
д.
мільён-у
мільярд-у
мільён-ам
мільярд-ам
В.
мільён-0
мільярд-0
мільён-ы
мільярд-ы
т.
мільён-ам
мільярд-ам
мільён-амі
мільярд-амі
М. (аб)
мільён-е
мільярдз-е
мільён-ах
мільярд-ах
Састаўныя лічэбнікі. Пры скланенні састаўных лічэбнікаў кожнае слова ў саставе змяняецца як адпаведны просты лічэбнік.
Н.
ст-о дваццаць-0 пяць-0
Р.
ст-а дваццац-і пяц-і
д.
ст-а дваццац-і пяц-і
в.
ст-о дваццаць-0 пяць-0
т.
ст-а дваццацц-ю пяцц-ю
М. (аб)
ст-а дваццац-і пяц-і
Няпэўнаколькасныя лічэбнікі. Лічэбнікі колькі, некалькі, столысі, гэтулькі скланяюцца па ўзору прыметнікаў у множным ліку.
н.
некальк-і
стольк-і
р.
некальк-іх
стольк-іх
д.
некальк-ім
стольк-ім
в.
як Н або Р.
т.
некальк-імі
стольк-імі
М. (аб)
некальк-іх
стольк-іх
Няпэўнаколькасныя лічэбнікі многа, мала, нямнога, шмат па склонах не змяняюцца.
Зборныя лічэбнікі
Зборныя лічэбнікі двое, трое скланяюцца як займеннікі мае, твае, свае; лічэбнікі чацвёра. пяцёра і г. д. — як колькасны лічэбнік адзін у множным ліку. Выключэннем з’яўляецца творны склон, дзе захавалася былая форма парнага ліку (параўн. суфіксы ў словаформах адн-ымі і чацвяр-ыма). У формах ускосных склонаў націск падае на канчатак.
н.
дво-е
тро-е
чацвёр-а
р.
два-іх
тра-іх
чацвяр-ых
д.
два-ім
тра-ім
чацвяр-ым
в.
як Н. або
В.
Т.
два-імі
тра-імі
чацвяр-ыма
М. (аб)
два-іх
тра-іх
чацвяр-ых
Пры скланенні зборных лічэбнікаў абодва і абедзве першая частка іх (або-, абе-) не змяняецца, другая скланяецца, як два, дзве. Націск у гэтых лічэбніках падае на другі склад.
Н.
абодв-а
абедзв-е
Р.
абодв-ух
абедзв-юх
д.
абодв-ум
абедзв-юм
в.
як Н.
або Р.
т.
абодв-ума
абедзв-юма
М. (аб)
абодв-ух
абедзв-юх
Зборны лічэбнік абое скланяецца наступным чынам:
н.
або-е
р.
аба-іх
Д.
аба-ім
в.
аба-іх
т.
аба-імі
М. (аб)
аба-іх
Дробавыя лічэбнікі
Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца дзве часткі: лічнік — як колькасны лічэбнік, назоўнік — як парадкавы лічэбнік.
Н.
тр-ы пят-ыя (гектара)
Р.
тр-ох пят-ых (гектара)
д.
тр-ом пят-ым (гектара)
в.
тр-ы пят-ыя (гектара)
т.
тр-ыма пят-ымі (гектара)
М. (аб)
тр-ох пят-ых (гектара)
Пры скланенні лічэбнікаў, якія абазначаюць змешаны лік, змяняюцца ўсе часткі.
Н.
сорак-0 пяць-0 цэльгх шэсць-0 дзесят-ых
Р.
сарак-а пяц-і цэлых шасц-і дзесят-ых
д.
сарак-а пяц-і цэлым шасц-і дзесят-ым
в.
сорак-0 пяць-0 цэлых шэсць-0 дзесят-ых
т.
сарак-а пяцц-ю цэлымі шасц-і дзесят-ымі
М. (аб)
сарак-а пяц-і цэлых шасц-і дзесят-ых
Лічэбнікі паўтара (у спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду) і паўтары (у спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду) ва ўсіх склонах захоўваюць зыходную форму. Назоўнік пры гэтых лічэбніках у назоўным, родным і вінавальным склонах ужываецца ў адзіночным ліку, у давальным, творным і месным склонах — у форме множнага ліку.
Н.
паўтар-а (кілаграма)
паўтар-ы (тоны)
Р.
паўтар-а (кілаграма)
паўтар-ы (тоны)
д.
паўтар-а (кілаграмам)
паўтар-ы (тонам)
в.
паўтар-а (кілаграма)
паўтар-ы (тоны)
т.
паўтар-а (кілаграмамі)
паўтар-ы (тонамі)
М. (аб)
паўтар-а (кілаграмах)
паўтар-ы (тонах)
Аднолькавую форму ва ўсіх склонах захоўвае і складаны лі-
чэбнік паўтараста.
н.
паўтар-а-ст-а (рублёў)
р.
паўтар-а-ст-а (рублёў)
д.
паўтар-а-ст-а (рублям)
в.
паўтар-а-ст-а (рублёў)
т.
паўтар-а-сг-а (рублямі)
М. (аб)
паўтар-а-ст-а (рублях)
Парадкавыя лічэбнікі
Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца як прыметнікі з адпаведнай асновай.
Склон
Адзіночны лік мужчынскі род
Н.
перш-ы
друг-і
трэц-і
чацвёрт-ы
Р.
перш-ага
друг-ога
трэц-яга
чацвёрт-ага
д.
перш-аму
друг-ому
трэц-яму
чацвёрт-аму
в.
як Н. або Р.
т.
перш-ым
друг-ім
трэц-ім
чацвёрт-ым
М. (аб)
перш-ым
друг-ім
трэц-ім
чацвёрт-ым
Склон
Адзіночны лік жаночы род
Н.
перш-ая
друг-ая
трэц-яя
чацвёрт-ая
Р.
перш-ай (-ае)
друг-ой (-ое)
трэц-яй (-яе)
чацвёрт-ай (-ае)
д.
перш-ай
друг-ой
трэц-яй
чацвёрт-ай
в.
перш-ую
друг-ую
трэц-юю
чацвёрт-ую
т.
перш-ай (-аю)
друг-ой (-ОЮ)
трэц-яй (-яю)
чацвёрт-ай (-аю)
М. (аб)
перш-ай
друг-ой
трэц-яй
чацвёрт-ай
Склон
Адзіночны лік ніякі род
Н.
перш-ае
друг-ое
трэц-яе
чацвёрт-ае
Р.
перш-ага
друг-ога
трэц-яга
чацвёрт-ага
д.
перш-аму
друг-ому
трэц-яму
чацвёрт-аму
в.
перш-ае
друг-ое
трэц-яе
чацвёрт-ае
т.
перш-ым
друг-ім
трэц-ім
чацвёрт-ым
м.
(аб)
перш-ым
друг-ім
трэц-ім
чацвёрт-ым
Склон
Мно
ЖНЫ лік.
Н.
перш-ыя
друг-ія
трэц-ія
чацвёрт-ыя
Р.
перш-ых
друг-іх
грэц-іх
чацвёрт-ых
д.
перш-ым
друг-ім
трэц-ім
чацвёрт-ым
в.
як Ь
. або Р.
т.
перш-ымі
друг-імі
трэц-імі
чацвёрт-ымі
М. (аб)
перш-ых
друг-іх
трэц-іх
чацвёрт-ых
Пры скланенні парадкавых састаўных лічэбнікаў змяняецца толькі апошні ка.мпанент.
Н.
тысяч-а дзевяцьсот-0 дзевяност-а пят-ы
Р.
тысяч-а дзевяцьсот-0 дзевяност-а пят-ага
д.
тысяч-а дзевяцьсот-0 дзевяност-а пят-аму
в.
тысяч-а дзевяцьсот-0 дзевяност-а пяг-ы
т.
тысяч-а дзевяцьсот-0 дзевяност-а пят-ым
М. (аб)
тысяч-а дзевяцьсот-0 дзевяност-а пят-ым
ЗАЙМЕННІК
3 айменнікі— гэта своеасаблівы клас слоў як паводле значэння, так і паводле ўжывання. У адрозненне ад слоў-назваў, якія маюць пэўнае лексічнае значэнне, замацаванае за кожным словам, займеннікі толькі ўказваюць на прадметы. прыметы і колькасць, не называючы іх, або ў кантэксце выступаюць як замяняльнікі слоў, якія іх называюць: Буслы рыхтаваліся адлятаць на зіму ў цёплыя краіны. Яны збіраліся ў вялікі гурт і спрабавалі свае крылы (К. Чорны). Усе разыходзіліся па сваіх пакоях, а мы з пастарам заседзеліся далёка за поўнач (С. Законнікаў). He відаць было ні вёскі, якую Сомік хацеў абмінуць, і нічога іншага, на чым магло б спыніцца вока (К. Крапіва). Давялося чакаць некалькі хвілін (I. Мележ). Праўду кажуць: колькі чалавек мае ў сваёй хаце кніжак, столькі сяброў побач з ім (П. Панчанка).
Як лексічны разрад займеннікі ўяўляюць сабой невялікую замкнутую групу слоў, якая не папаўняецца. Гэтыя словы маюць спецыфічнае адцягненае значэнне, якое канкрэтызуецца толькі ў кантэксце. Так, напрыклад, слова яна можа замяняць сабой любы назоўнік жаночага роду, які можа абазначаць любы прадмет, з’яву, жывую істоту, факт. Словы такі, каторы могуць указваць налюбую прымету, столькі, некалькі — на любую колькасць, канкрэтны лік: А ў яе (ластаўкі) — маленькай, прыгожанькай — адпачынак ад ненаежнай малечы (Я. Брыль). Хто так гулка стукаецца ў дзверы? Гэта ты, пасланнік поля — хлеб (П. Макаль). Цяпер трэба было як-небудзь павініцца перад людзьмі, паказаць, што яна (Ганна) не абы-хто, што яна шануе сваю славу, людзей і людскія звычаі (I. Мележ). Беларусь, твой народ дачакаецца залацістага яснага дня. Паглядзі, як усход разгараецца, сколькі ў хмарках залётных агня (М. Багдановіч).