• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    М. (аб)
    саб-е
    Склонавыя формы займенніка сябе часам страчваюць самастойнае значэнне, яны ўваходзяць у склад устойлівых выразаў: так сабе, нічога сабе, само сабой.
    Прыналежныя займеннікі
    Прыналежньгя займеннікі паказваюць, якой асобе належыць дадзены прадмет. Прыналежныя займеннікі мой, твой, наш, ваш, якія паказваюць на прыналежнасць да 1-й і 2-й асобы, маюць словазменныя катэгорыі роду, ліку і склону. Гэтыя займеннікі, як і прыналежныя прыметнікі, дапасуюцца да назоўніка, з якім звязаны ў родзе, ліку і склоне і выступаюць у сказе ў якасці азначэння: Гэта мая кніга. Гэта маё паліто. Гэта мой дом. Тут ляжаць вашы кнігі. Мы атрымалі ваша пісьмо.
    У гутарковай мове займеннікі мой, мая, субстантывуючыся, набываюць значэнне «муж», «жонка»: Моіі сёння павінен вярнуцца з камандзіроўкі. Мая ездзіла на гэтым тыдні ў горад. Усе нашы сабраліся на юбілёй бабулі.
    У беларускай мове няма прыналежных займеннікаў, якія ўказвалі б на прыналежнасць 3-й асобе. Іх фунцыю выконваюць формы роднага склону асабовых займеннікаў 3-й асобы яго, яе, іх. Для ўказання на прыналежнасць трэцяй асобе ў гутарковай мове выкарыстоўваюцца таксама прыметнікі ягоны (ад ягд), ейны (ад яе), іхні (ад іх). У сучаснай беларускай мове яны фактычна пранаміналізаваліся (перайшлі ў займеннікі) і ўжываюцца як сінонімы адпаведных прыналежных займеннікаў. Засмучэнне і боль адбіліся на яе твары (Я. Колас). Яго прозвішча мала хто ведаў. У горадзе ўсе звалі яго дзядзькам Раманам ці проста садоўнікам (В. Хомчанка). Дзе ж васілёк на сукенцы яе, дзе ж на ягонаіі кашулі (М. Калачынскі).
    Як варыянт займенніка наш у дыялектнай мове і ў мове мастацкай літаратуры ўжываецца ўстарэлы займеннік-прыметнік наскі'. Наскія дарогі, наскія пуціны. У пясках не знікнуць, у пясках не згінуць (П. Глебка).
    Прьгналежны займеннік свой (свая, сваё, свае) указвае на прыналежнасць прадмета любой асобе. Займеннік свой ужываецца толькі тады, калі прадмет, да якога ён адносіцца, належыць дзеючай асобе (або дзеючым асобам): He за сваю працу не бярыся, а за сваёй не лянуйся (прьгказка). Скланяюцца прыналежныя займеннікі як прыналежныя прыметнікі. У назоўным склоне яны маюць усечаныя канчаткі: мой-0, маў-а, маў-о, маў-э, а таксама спецыфічныя скарочаныя канчаткі ва ўскосных склонах: маў-го, маў-му і пад. У творным склоне форма займенніка жаночага роду мае варыянтныя канчаткі: ма-ёй і ма-ёю, тва-ёй і тва-ёю, сва-ёй і сва-ёю.
    Скланенне прыналежных займеннікаў
    Займеннік мой, твой. свой
    Склон
    Адзіночны лік мужчынскі і ніякі род
    Н.
    мой-0
    ма-ё (Maj-o)
    твой-0
    тва-ё (тва]-о)
    свой-0
    сва-ё (ceaj-o)
    Р.
    май-го
    твай-го
    свай-го
    д.
    май-му
    твай-му
    свай-му
    В.
    май-го
    твай-го
    свай-го
    т.
    ма-ім (Maj-ім)
    тва-ім (тва]-ім)
    сва-ім (ceaj-ім)
    М. (аб)
    ма-ім (Maj-ім)
    тва-ім (Teaj-ім)
    сва-ім (cBaj-ім)
    
    Склон
    Адзіночны лік жаночы род
    Н.
    мая (ма]-а)
    твая (TBaj-a)
    свая (сва]-а)
    Р.
    маёй (Maj-ой)
    тваёй (тва]-ой)
    сваёй (сварой)
    д.
    маёй (Maj-ой)
    тваёй (тва]-ой)
    сваёй (сва]-ой)
    в.
    маю (ма]-у)
    тваю (TBaj-y)
    сваю (сва]-у)
    т.
    маёй (Maj-ой, -ою)
    тваёй (TBaj-ой, -ою)
    сваёй (cBaj-ой, -ою)
    М. (аб)
    маёй (ма]-ой)
    тваёй (тва]-ой)
    сваёй (сва]-ой)
    
    Склон
    Множны лік
    Н.
    мае (Maj-э)
    твае (TBaj-э)
    свае (сва)-э)
    Р.
    маіх (waj-ix)
    тваіх (тва)-іх)
    сваіх (сва)-іх)
    д.
    маім (ма]-ім)
    тваім (тва)-ім)
    сваім (сва)-ім)
    в.
    маіх (Maj-ix)
    тваіх (тва)-іх)
    сваіх (сва)-іх)
    т.
    маімі (ма]-імі)
    тваімі (тва)-імі)
    сваімі (сва)-імі)
    М. (аб)
    маіх (Maj-ix)
    тваіх (тва)-іх)
    сваіх (csaj-ix)
    Займеннік наш
    Склон
    Азіночны лік
    
    мужчынскі род
    жаночы род
    Н.
    наш-0
    ваш-0
    наш-а
    ваш-а
    Р.
    наш-ага
    ваш-ага
    наш-ай (-ае)
    ваш-ай (-ае)
    Д.
    наш-аму
    ваш-аму
    наш-ай
    ваш-ай
    в.
    наш-ага
    ваш-ага
    наш-у
    ваш-у
    т.
    наш-ым
    ваш-ым
    наш-ай (-аю)
    ваш-ай (-аю)
    М. (аб)
    наш-ым
    ваш-ым
    наш-ай
    ваш-ай
    Формы займеннікаў ніякага роду наша, ваша ў множным ліку скланяюцца як займеннікі мужчынскага роду наін, вайг.
    Склон
    Множны лік
    Н.
    наш-ы
    ваш-ы
    Р.
    наш-ых
    ваш-ых
    д.
    наш-ым
    ваш-ым
    в
    як Н. або Р.
    т.
    наш-ымі
    ваш-ымі
    М. (аб)
    наш-ых
    ваш-ых
    У назоўным і вінавальным склонах адзіночнага і множнага ліку формы займеннікаў жаночага і ніякага роду (наша і ваша) могуць мець канчаткі -ая, -ае: нашая сястра, вашае поле, вашыя браты. Такія формы лічацца адхіленнямі ад літаратурнай нормы, але зараз набываюць пашырэнне ў мове мастацкай літаратуры і тэндэнцыю да нарматыўнасці.
    Ад прыналежных займеннікаў мой, твой, свой, наш, ваш могуць утварацца прыслоўі па-мойму, па-свойму, па-нашаму, па-вашаму, ад займенніка свой можа ўтварацца прыметнік свойскі.
    Указальныя займеннікі
    Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі дапасуюцца да назоўнікаў і маюць залежныя катэгорыі роду, ліку і склону: Час не такі вялікі, а якія змены! I зямля не тая, і не тыя людзі (Я. Колас). 3 тых дзён, поўных чараў казкі, пад напеў дарожных лоз, стаў я песняром сялянскім гэтых сцежак і бяроз (М. Танк). Другое такое цяпельца дагарала ў двары — хаты за тры далей (М. Лынькоў).
    Займеннік гэты (гэта) паказвае на прадмет, які знаходзіцца блізка, або на вядомы прадмет, а той (тая, тое) — на прадмет, які знаходзіцца далей, або які ўжо быў названы. Займеннікі такі, гэтакі маюць удакладняльнае значэнне, паказваюць на якасць прадмета ў параўнанні з іншай якасцю: Чалавека, які ўмее напісаць кніжку, у народзе паважаюць, бо не кожны мае такую здольнасць (I. Шамякін). Чаму ж яна, гэткая юная красуня, якая вырасла разам з намі, вось з такімі, хто быў тут на беразе мора, не разумела нашага болю і трывогі? (I. Грамовіч).
    У творах мастацкай літаратуры ўжываецца займеннік гэны'. He гандляры / не князі тут абліваліся слязьмі, — тут гараваў працоўны люд ад гэных воіін, ад гэных смут (У. Дубоўка). Такое ўжыванне лічыцца адхіленнем ад літаратурнай нормы.
    У літаратурнай мове займеннікі такі, гэтакі часта ўжываюнца са значэннем найбольшай ступені якасці і набліжаюцца да часціц: Наіўна дзівяцца дома, чаго я (студэнт) такі худы (М. Маляўка). Жоўты лісток з бярозы ляжыць у траве і вібзён здалёку, / без яго, здаецца, не пахнуў бы так чабор, не такі прывабны здаваўся б верас... (К. Чорны).
    Скланенне ўказальных займеннікаў
    Указальныя займеннікі скланяюцца як прыметнікі. Асаблівасцю іх скланення з’яўляецца тое, што ў назоўным склоне словаформа гэта мае варыянты гэтая (жаночы род) і гэтае (ніякі род), у вінавальным склоне словаформа гэту мае варыянт гэтую, у родным склоне ўжываюцца варыянтныя формы той (тае), гэтай (гэтае), такой (такоё), у творным — гэтай (гэтаю), такой (такою). Яны шырока адлюстраваны ў творах мастацкай літаратуры, але не набылі пакуль што статусу нарматыўных.
    Займеннік гэты
    Склон
    Адзіночны лік
    Множны лік
    
    мужчынскі і ніякі род
    жаночы род
    
    Н.
    гэт-ы
    гэт-а
    гэт-а
    гэт-ыя
    Р.
    гэт-ага
    гэт-ай
    гэт-ых
    д.
    гэт-аму
    гэт-ай
    гэт-ым
    В.
    як Н. або Р.
    гэт-у
    гэт-ых
    Т.
    гэт-ым
    гэт-ай (-аю)
    гэт-ымі
    М. (аб)
    гэт-ым
    гэт-ай
    гэт-ых
    Займеннік той ва ўсіх склонах адзіночнага і множнага ліку мае аснову з адной фанемы. У родным і давальным склонах адзіночнага ліку націск падае на другі галосны канчатка (таго, тамуў
    Займеннік той
    Склон
    Адзіночны лік
    Множны лік
    
    мужчынскі і ніякі род
    жаночы род
    
    н.
    т-ой	т-ое
    т-ая
    т-ыя
    р.
    т-аго
    т-ой (т-ае)
    т-ых
    д.
    т-аму
    т-ой
    т-ым
    в.
    як Н. або Р.
    т-ую
    як Н. або Р.
    т.
    т-ым
    т-ой (-ою)
    т-ымі
    М. (аб)
    т-ым
    т-ой
    т-ых
    Займеннік такі
    Склон
    Адзіночны лік.
    Множны лік
    
    мужчынскі і ніякі род
    жаночы род
    
    Н.
    так-і
    так-ое
    так-ая
    так-ія
    Р.
    так-ога
    так-ой
    так-іх
    д.
    так-ому
    так-ой
    так-ім
    В.
    як Н. або Р
    так-ую
    так-іх
    т.
    так-ім
    так-ой (-ою)
    так-імі
    М. (аб)
    так-ім
    так-ой
    так-іх
    Займеннік гэтакі
    Склон
    Адзіночны лік
    Множны лік
    
    мужчынскі і ніякі род
    жаночы род
    
    Н.
    гэтак-і
    гэтак-ае
    гэтак-ая
    гэтак-ія
    Р.
    гэтак-ага
    гэтак-ай
    гэтак-іх
    д.
    гэтак-аму
    гэтак-ай
    гэтак-ім
    В.
    як Н. або Р.
    гэтак-ую
    як Н. або Р.
    т.
    гэтак-ім
    гэтак-ай
    гэтак-імі
    М. (аб)
    гэтак-ім
    гэтак-ай
    гэтак-іх
    Указальным займеннікам з няпэўна-колькасным значэннем гэтулькі, столькі ўласціва катэгорыя склону. Яны скланяюцца як зборны лічэбнік двое. Ад займенніка столькі ўтвараецца форма з памяншальна-ласкальным суфіксам (столечкі). Указальнае значэнне маюць таксама займеннікі-прыслоўі тут, там, туды, сюды, адтуль, так, сяк, адгэтуль і інш. Некаторыя з іх з’яўляюцца вытворнымі ад займеннікаў: такі — так, гэтакі — гэтак, сякі — сяк.
    Азначальныя займеннікі
    Да азначальных адносяцца займеннікі кожны, любы, усякі, сам, самы, увесь, іншы (інакшы). Яны ўказваюць на тое або іншае выдзяленне аб’екта (прадмета, асобы, з’явы).
    Азначальныя займеннікі кожны, любы, усякі дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне і скланяюцца як прыметнікі. Яны абазначаюць асобны прадмет з ліку многіх аднастайных: Кожны (любы, усякі) пакажа вам, куды трэба ісці. Акрамя таго, кожны з гэтых займеннікаў мае дадатковае значэнне:
    кожны, -ая,-ае — і той, і другі, і трэці;
    любы, -ая, -ое, -ыя — адзін з вялікай колькасці, усё роўна хто (што);
    усякі, -ая, -ае, -ія — розны, разнастайны.
    Займеннік увесь (уся, усё, усё) указвае на сукупнасць чаго-небудзь, ён ужываецца з назоўнікамі, да якіх дапасуецца ў родзе, ліку і склоне: Маці страціла амаль усіх — дзяцей, мужа, пляменнікаў, брата (В. Быкаў). Бы ў цвеце ліпа, у белым снезе ўся зямля (П. Глебка). Яшчэ ён можа ўжывацца самастойна (толькі ў ніякім родзе і ў множным ліку): Вы ўсё зразумелі? Усе разышліся па сваіх пакоях.
    Займеннік сам (сама, само, самі) паказвае на асобу або прадмет, які самастойна, без чыёй-небудзь дапамогі ўтварае дзеянне: Думкі, аднак, самі лезлі ў галаву і самыя неадчэпныя з іх былі пра сябе (В. Быкаў). Лабановіч сам адчыніў яму дзверы ў сваю кватэру (Я. Колас). Падласка сама прыйшла дахаты, і мама вельмі спалохалася, куды я падзеўся (Я. Брыль). Займеннік сам ужываецца таксама ў ролі назоўніка ў значэнні ‘гаспадар, важная асоба’: Сам прыехаў. Сам будзе выступаць.
    Займеннік самы служыць для вылучэння асноўнай прыметы прадмета, паказвае на крайнюю мяжу распаўсюджання дзеяння, з’явы або праяўлення якасці: Было лета, самая зялёная пара яго. Зелянелі палі, гароды, балоты (I. Мележ). / валасы ў Гаркушы, для беларускага лесніка, самыя што ні ёсць тыповыя — русыя, гэтак жа і вочы — шаравата-сінія, светлыя (М. Кусянкоў).