• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Займеннікі з’яўляюцца самымі ўжывальнымі ў мове, нягледзячы на іх невялікую колькасць. У адпаведнасці з суадноснасцю са словамі той ці іншай часціны мовы займеннікі характарызуюцца пэўнымі граматычнымі асаблівасцямі (граматычнымі катэгорыямі). Усе займеннікавыя словы па прымеце фармальнай прыналежнасці да пэўнай часціны мовы падзяляюцца на чатыры групы ў залежнасці ад таго на прадмет, асобу, прымету, колькасць (лік) ці акалічнасць яны ўказваюць.
    Табліца размеркавання займеннікавых слоў
    Часціна мовы
    Прыклады
    Граматычныя катэгорыі
    займеннікназоўнік
    я, мы, ты, вы, ён (яна, яно, яны), сябе, хто, ніхто, нішто, нехта, хтосьці, хтонебудзь, абы-хто, нешта, штосьці, што-небудзь, абы-што
    лік, склон
    займеннікпрыметнік
    мой, твой, свой, наш, ваш, гэты, той, такі, гэтакі, увесь, усякі, (усялякі), кожны, любы, сам, самы, іншы, інакшы, які, каторы, чый, ніякі, нічый, нейчы, якісыді, чыйсьці, які-небудзь, каторы-небудзь, чый-небудзь, абы-які, абы-чый
    род, лік, склон
    займенніклічэбнік
    гэтулькі, столькі, колькі, ніколькі, некалькі
    склон
    займеннікпрыслоўе
    тут, там, туды, адтуль, адсюль, адгэтуль, тады, таму, затым, так, сяк, гэтак, па-ўсякаму, усяк, усяляк, усюды, адусюль, заўсёды, па-інакшаму, інакш, дзе, куды, адкуль, калі, гіакуль, нашто, чаму, як, нідзе, нікуды, ніадкуль, ніколі, ніяк, недзе, некуды, дзесьці, дзе-небудзь, куды-небудзь, абы-куды, абы-калі...
    
    У сувязі з тым, што займеннікі аб’ядноўваюць словы розных часцін мовы, існуюць разнастайныя пункты погляду на становішча займеннікаў у сістэме часцін мовы наогул. Адны даследчыкі лічаць займеннікі асобнай часцінай мовы, іншыя ж1 лічаць мэтазгодным разглядаць у складзе займенніка толькі займеннікі-назоўнікі, а займеннікі-прыметнікі, займеннікі-лічэбнікі і займеннікі-прыслоўі прапануюць апісваць у адпаведных раздзелах. Аргументуецца гэта тым, што займеннікі-прыметнікі выконваюць у сказе функцыю азначэння, ім уласцівы тыя ж словазменныя катэгорыі роду, ліку і склону, што і прыметнікам, займеннікі-прыслоўі не маюць форм словазмянення і па сваіх функцыях у сказе цесна звязаны з прыслоўем, займеннікі-лічэбнікі па сваіх марфалагічных уласцівасцях і сінтаксічных функ-
    1 Русская грамматяка. — М., 1980; Внноградов В. В. Русскнй язык (Гра.м.матнческое ученне о слове). — 3-е нзд. — М., 1986 і інш.
    цыях падобны да колькасных лічэбнікаў, ім уласціва толькі катэгорыя склону, катэгорыі роду і ліку яны не маюць. Аднак пытанне аб займенніку як аб самастойнай часціне мовы да гэтага часу застаецца канчаткова не вырашаным.
    У сказе займеннікі выступаюць пераважна ў ролі дзейніка, радзей — у ролі дапаўнення, азначэння, акалічнасці і выказніка.
    У залежнасці ад таго, якую семантычную функцыю выконваюць займеннікі, яны традыцыйна дзеляцца на дзевяць разрадаў:
    1.	Асабовыя: я, ты, вы, мы, ён {яна, яно, яны).
    2.	Зваротны: сябе.
    3.	Прыналежныя: люй, твой, наш, ваш, свой.
    4.	Указальныя: гэты, той, такі, гэтакі.
    5.	Азначальныя: кожны, любы, сам, самы, увесь, усякі, іншы.
    6.	Пытальныя: хто? шпю? чый? які? каторы? колькі?
    7.	Адноснь(я: хто, што, чый, які, каторы.
    8.	Адмоўныя: ніхто, нішто, ніякі, нічый.
    9.	Няпэўныя: нехта, нешта, хтосьці, штосьці, некапюры, нейкі, нечы {нейчы), якісьці, чыйсьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый.
    Іншы раз пытальныя і адносныя займеннікі аб’ядноўваюць у адзін разрад пад назвай «пытальна-адносныя», бо яны маюць аднолькавы лексічны склад.
    Асабовыя займеннікі
    Самыя ўжывальныя ў мове — асабовыя займеннікі. Да іх адносяцца ўласна-асабовыя — я, ты, мы, вы і асабова-ўказальныя — ён (яна, яно, яны). Асабовыя займеннікі замяняюць імя асобы або назвы прадмета (замяняюць у сказе назоўнікі).
    3	дапамогай асабовых займеннікаў абазначаюцна:
    1)	асоба таго, хто гаворыць (1-я асоба: я (адзіночны лік), мы (множны лік);
    2)	асоба субяседніка (2-я асоба: ты (адзіночны лік), вы (множны лік);
    3)	асоба чалавека, або прадмет, пра якія гавораць (3-я асоба: ён (яна, яно) (адзіночны лік), яны (множны лік).
    У адрозненне ад займеннікаў 1-й і 2-й асобы, якія не патрабуюць папярэдняга называння таго, хто гаворыць ці яго субяседніка, займеннік 3-й асобы ён (яна, яно. яны) указвае на прадмет або асобу, пра якія або ўжо ішла гутарка, або якія адразу называюцца: Нават калі скінуць гадоў пятнаццаць з плячэй дзеда Талаша, то і тады ён быў немалады (Я. Колас). 7 сыны адказ тры-
    малі перад бацькам родным. А стараўся з іх быць кожны свайго бацькі годным (Я. Купала). У садку, на самай сярэдзіне, уцалела адна яблыня. Лісце яе, праўда, прыхапіла агнём, яно завяла (А. Якімовіч).
    Асабовыя займеннікі 1-й і 2-й асобы я і ты не маюць множнага ліку. Мы — гэта не многа я, а вы — не многа ты. Яны ўжываюцца пры замене назоўнікаў як жаночага роду, так і мужчынскага: Змалку я навучыўся дапамагаць сабе. Нікому я не гнуўся (Я. Колас). Лялька гэтак сказала: «I я не пайшла да вакзала... Цягам доўгіх начэй, не закрыўшы вачэй, хіба мала я дачкі тваёй сон пільнавала, калі яна спала? (А. Куляшоў).
    Займеннік ты часам набывае абагульнена-асабовае значэнне, г. зн. паказвае не на канкрэтную асобу, а на чалавека наогул: Калі ты гай бярозавы спаткаеш у дальнім краі ці між родных ніў — заўжды бярозку тую прыгадаеш, якую сам калісьці псісадзіў (П. Прыходзька).
    Займеннік ты можа быць ужыты ў звароце да самога сябе: А ты што зрабіў, каб палепшыць становішча9 — пытаю сам сябе.
    Форма множнага ліку выражаецца словамі мы і вы. Яны абазначаюць, што асоб, на якія ўказваюць займеннікі, больш, чым адна. Займеннік мы ўказвае на групу асоб, сярод якіх знаходзіцца і той, хто гаворыць: мы з пароды мужнай, працавітай, гартавалі нас цяжкія бітвы (П. Панчанка).
    Займеннік мы ўжываецца часам і для ўказання на адну асобу: так званае «аўтарскае» мы (як мы ўжо гаварылі, як нам здаецца), а таксама для абазначэння няпэўнай дзеючай асобы: Перад намі ў сонцы, у зорах Будучыня наша (Я. Купала).
    Займеннік вы ўжываецца пры звароце да некалькіх асоб, a таксама як форма ветлівага звароту да адной асобы: Вы моладзь, вы можаце ўсё! (Б. Мікуліч). «Ого, бацька, — здзіўлена выгукнуў ён, калі глянуў на тэрмометр. — Дзе вы падхапілі такую застуду?» (М. Вышынскі).
    Займеннік 3-й асобы адзіночнага ліку ён мае тры формы роду: ён — мужчынскага, яна — жаночага, яно — ніякага. Такім чынам, займеннік ён змяняецца па родах так, як прыметнікі. Род займенніка залежыць ад полу той асобы, назву якой замяшчае займеннік, або ад граматычнага роду назоўніка, замест якога ён ужыты. У назоўным склоне займеннік мужчынскага роду мае нулявую флексію, жаночага роду — флексію -а, ніякага роду — флексію -о: Трывога нейкая ў мяне, яна гняце, яна крычыць, яна апоўначы не спіць, пайду — яна са мной (А. Бялевіч). Ці ж баішся вельмі неба? To ж яно дае нам хлеба (Я. Колас). Натоўп жанчын акружыў Паходнкх як толькі ён з’яеіўся на двары (Т. Хадкевіч).
    Катэгорыя ліку ў займенніку ён з’яўляецца словазменнай марфалагічнай катэгорыяй. Адзіночны лік выражаецца словаформамі ён, яна, яно, а множны — словаформай яны.
    Замяняючы ў сказе назоўнікі, асабовыя займеннікі могуць выступаць у ролі выказніка і дапаўнення. Так, як і назоўнікі, яны змяняюцца па склонах — скланяюцца. Але ў адным і тым жа склоне формы назоўнікаў і асабовых займеннікаў неаднолькавыя.
    Асаблівасцю скланення асабовых займеннікаў з’яўляецца тое, што ва ўскосных склонах яны маюць суплетыўныя асновы. Займеннікі мы і вы ва ўскосных склонах маюць асновы, якія складаюцца з адной фанемы.
    Скланенне асабовых займеннікаў
    н.
    я-0
    ты-0
    м-ы
    в-ы
    р.
    мян-е
    цяб-е
    н-ас
    в-ас
    д.
    мн-е
    таб-е
    н-ам
    в-ам
    в.
    мян-е
    цяб-е
    н-ас
    в-ас
    т.
    мн-ой (-ою)
    таб-ой (-ою)
    н-амі
    в-амі
    м.
    (аба) мн-е
    (аб) таб-е
    н-ас
    в-ас
    Гэтыя займеннікі ўказваюць толькі на асобу. У назоўным склоне займеннікі я і ты маюць нулявы канчатак, у творным склоне адзіночнага ліку яны ўжьгваюцца з варыянтнымі канчаткамі: мной і мною, табой і табою. У родным, вінавальным і месным склонах займеннікі мы і вы маюць канчатак -ас\ н-ас, в-ас.
    Займеннік ён (яна, яно, яны) указвае не толькі на асобу, а і на прадметы, абстрактныя паняцці. Ва ўскосных склонах у гэтым займенніку вылучаецца аснова j-.
    Склон
    Адзіночны лік
    Множны лік
    Н.
    ён-0
    ян-о
    ян-а
    ян-ы
    Р.
    яго (j -аго)
    яе (j-ae)
    іх (j-ix)
    д.
    яму (j-аму)
    ёй 0-ой)
    ім (j-ім)
    В.
    яго (j -аго)
    яе (j-ae)
    Іх (j-ix)
    т.
    ім (j-ім)
    ёй (j-ой, -ою)
    імі (j-імі)
    М. (аб)
    ім (j-ім)
    ёй (j-ой)
    іх (j-ix)
    Займеннік 3-й асобы ён у формах мужчынскага (ніякага) і жаночага роду ў месным склоне прыняў форму, агульную з формай творнага склону. Форма займенніка яна ў творным склоне мае два варыянты: ёй і ёю.
    Зваротны займеннік сябе
    Зваротны займеннік абазначае аб’ект, які адначасова з’яўляецца суб’ектам дзеяння. Зваротны займеннік сябе адносіцца толькі да дзеючай асобы (дзейніка). Ён паказвае, што дзеянне накіравана на таго, хто яго здзяйсняе: Я пісьменнік, — крыху разгублена сказаў Сцяпан / пачырвсінеў ад раптоўнага ўсведамлення, што, відаць, нясціпла так называць сябе (А. Кулакоўскі).
    Зваротны займеннік сябе не мае формы назоўнага склону адзіночнага ліку і не можа быць дзейнікам, адсутнічаюць таксама ўсе словаформы множнага ліку. Ён не мае марфалагічнай катэгорыі роду. Родавая форма прыметніка, які ў сказе сінтаксічна звязаны са зваротным займеннікам, вызначаецца полам асобы, на якую ўказвае займеннік: Яна любуецца сабой. Маці часта забывае пра сябе. Ён заўсёды ўпэўнены ў сабе. Дзіця шукае сабе забавы.
    Марфалагічная катэгорыя ліку ў зваротным займенніку сябе выражаецца сінтаксічна: Яна размаўляла сама з сабою. Клапаціцеся пра саміх сябе самі. У сказе зваротны займеннік выконвае функцыю дапаўнення.
    Зваротны займеннік можа адносіцца да 1-й, 2-й і 3-й асобы ў адзіночным і множным ліку: Я купіў сабе кнігу. Ён расказвае пра сябе. Ты можаш дазволіць сабе гэта. Яны зварылі сабе есці.
    Зваротны займеннік скланяецца як асабовы займеннік ты. У давальным склоне ён мае форму сабе: Марына працавала не адрываючыся, каб не перашкаджаць ні сабе, ні Собічу (Я. Скрыган). У творным склоне ён мае дзве формы сабой і сабою.
    н.
    —
    р.
    сяб-е
    д.
    саб-е
    в.
    сяб-е
    т.
    саб-ой (-ою)