Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Займеннік сам і самы набліжаюцца па сваіх функцыях да азначальных часціц.
Займеннік іншы (інакшы) паказвае на адрозненне якасці, прыметы прадмета: / клімат быў іншы, значна цяплейшы, напрыклад, як цяпер у паўночнсш Афрыцы (Я. Маўр). Iроля яе ў гэтым баі была зусім іншая, чым яна жадала (I. Шамякін).
Скланяюцца яны як прыметнікі.
Скланенне азначальных займеннікаў
Асаблівасцю скланення займенніка сам з’яўляецца тое, што ў творным і месным склонах адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду і ва ўсіх склонавых формах множнага ліку аснова мае мяккі канцавы зычны, націск падае на канчатак. Форма займенніка жаночага роду сама ў вінавальным і творным склонах мае варыянтныя канчаткі: саму (самую) і самой (самою).
Займеннік сам
Склон
Адзіночны лік
Множны лік
мужчынскі і ніякі род
жаночы род
Н.
сам-0
сам-о
сам-а
сам-і
Р.
сам-ога
сам-ой
сам-іх
д.
сам-ому
сам-ой
сам-ім
в.
сам-ога
сам-о
сам-у (-ую)
сам-іх
т.
сам-ім
сам-ой (-ою)
сам-імі
М. (аб)
сам-ім
сам-ой
сам-іх
Займеннік самы
Склон
Адзіночны лік
Множны лік
мужчынскі і ніякі род
жаночы род
Н.
сам-ы
сам-ае
сам-ая
сам-ыя
Р.
сам-ага
сам-ай
сам-ых
д.
сам-аму
сам-ай
сам-ым
в.
як Н. або Р.
сам-ую
сам-ых
т.
сам-ым
сам-ай
сам-ымі
М. (аб)
сам-ым
сам-ай
сам-ых
Займеннік самы мае ўстойлівы націск на аснове ва ўсіх формах, канцавы зычны ва ўсіх склонах — цвёрды.
Займеннік увесь ва ўсіх склонах мужчынскага роду, за выключэннем формы назоўнага склону, мае аснову ус-. Форма займенніка жаночага роду уся ў родным і творным склонах мае варыянтныя канчаткі усёй (усяе), усёй (усёю). Ад займеннікаў усякі, усялякі, іншы, інакшы ўтвараюцца адпаведныя прыслоўі паўсякаму, усяляк, па-іншаму, інакш.
Пытальныя і адносныя займеннікі
Пытальныя і адносныя займеннікі заключаюць у сабе пытанне пра асобу або прадмет: хто? тто?, пра колькасць прадметаў: колькі?, пра прыналежнасць ці якасць прадмета: які? чый?, пра месца прадмета ці з’явы сярод іншых: каторы?
Чыя гэта пасада? Хто жыве тут? — запытаў настаўнік (Я. Колас). А калі каго возьмуць параненым, непрытомным, павязуць у горад ды пачнуць вызнаваць чый, каму якая радня, хто бацькі, жонка, дзеці? (В. Быкаў). Хто сказаў — вада без паху, хто сказаў —
eada без смаку? Toil, відаць, не смяг у спёку і ад смагі ў суйі не млеў (Я. Сіпакоў).
Займеннікі хто? што? колькі? не маюць граматычных катэгорый роду і ліку. Гэтыя катэгорыі праяўляюцца толькі ў спалучэннях займеннікаў хто, што з займеннікамі такі, інйіы: Што там такое? — стрымана запытаў бацька (А. Кулакоўскі). Займеннік хто можа ўказваць на мужчынскі і жаночы род: Хто такі? і Хто такая? Ён можа ўказваць на адну асобу і на некалькі.Хто ты такі? Хто вы такія? Займеннік што звычайна мае пры сабе выказнік у форме ніякага роду: Што гэта такое? Указанне на род і лік пры займенніку хто выражаецца сінтаксічна.
Займеннікі які? каторы? чый? маюць залежньгя катэгорыі роду, ліку і склону: — Чый гэта хлопчык? — спытаў Сцяпан у аднаго з маскоўскіх дыпламатаў (А. Кулакоўскі). А ты ў каторы клас хадзіў? (А. Чарнышэўскі). Якая цяпер гадзіна9 (М. Лынькоў).
Адносныя займеннікі хто, што, які, каторы, чый, колькі служаць для сувязі частак складаназалежнага сказа, звычайна яны паказваюць на адносіны даданай часткі да галоўнай, прычым у галоўнай частцы могуць ужывацца ўказальныя займеннікі той (тая, тое, тыя), такі (такая, такое, такіяў. У дарогах знаёмяцца лёгка, найболыіі за ўсё тыя, хто любіць заглянуць у незнаёмы свет чужой душы (Я. Скрыган). Той дзень прапаў і страчаны навекі, калі ты не зрабіў таго, што мог (П. Панчанка).
Скланенне пытальных (адносных) займеннікаў
Займеннікі хто, што пры скланенні маюць суплетыўныя асновы.
н.
хт-о
шт-о
р.
к-аго
ч-аго
д.
к-аму
ч-аму
в.
к-аго
шт-о
т.
к-ім
ч-ым
М. (аб)
к-ім
ч-ым
Займеннік чый скланяецца як прыналежныя прыметнікі.
Склон
Адзіночны лік
Множны лік
мужчынскі і ніякі род
жаночы род
Н.
чый-0 чы-ё (чьц-о)
чы-я (чыфа)
чы-е (чыфэ)
Р.
чый-го
чы-ёй (чыфой)
чы-іх (чьц-іх)
д.
чый-му
чы-ёй (чыфой)
чьг-ім (чыфім)
В.
як Н. або Р.
чы-ю (чыфу)
чы-іх (чьц-іх)
Т.
чы-ім (чьц-ім)
чы-ёй (-ёю)
чы-імі (чьу-імі)
М. (аб)
чы-ім (чьу-ім)
чы-ёй (чыфой)
чы-іх (чыфіх)
Пытальнае значэнне маюць таксама займеннікі-прыслоўі дзе, куды, адкуль, калі, нашто, чаму, як і інш.
Пытальныя і адносныя займеннікі знаходзяцца ў аманімічных адносінах паміж сабой і маюць аднолькавыя формы словазмянення.
Адмоўныя займеннікі
Усе адмоўныя займеннікі ўтвараюцца ад пытальных займеннікаў з дапамогай прыстаўкі ні-, якая заўсёды з’яўляеццца ненаціскной: ніхто, нішто, ніякі, нічый. Яны ўжываюцца для ўзмацнення адмаўлення, выражанага дзеясловам з часціцай не, указваюць на поўную адсутнасць асоб, прадметаў, якасцей: Ніякіх ні страхаў, ні забабонаў не ведаў (Я. Скрыган). Ніхто не нарадзіўся ўмелым, ніхто не нарадзіўся мудрым, ніхто не нарадзіўся мужным — усё прыходзіла з гадамі (Хв. Жычка). Нічые галасы не парушалі начной цішыні (П. Галавач). Займеннікі ніхто, нішто могуць субстантывавацца: Гэта нішто ў параўнсінні са здрадсш. Ты для іх ніхто.
Да адмоўных займеннікаў можа далучацца ўзмацняльная часціца а-: аніхто, анікому і інш.: Без цябе мне цяпер анічога не трэба, усё, што мог, мне аддаў, не шкадуючы, лёс Бачыла). He, народа майго аніхто не сагне! (П. Панчанка). Гэтыя займеннікі даволі часта ўжываюцца ў мове мастацкай літаратуры, але не з’яўляюцца нарматыўнымі.
Скланяюцца адмоўныя займеннікі так, як і пытальныя, але ў словах ніхто, нішто пры скланенні націск падае на першы галосны канчатка: нікбга, нічбга, нікому, нічому (параўн. каго, чаео, камў, чамў\ Ад адмоўных займеннікаў ніхто, нішто трэба адрозніваць спалучэнні пытальных займеннікаў са злучнікам ні, які ў сказе паўтараецца: Марына не пачула, ні што маці гаварыла на судзе, ні што сказала развітваючыся. Хлопчык не ведаў, ні хто яго прывёз сюды, ні хто яго бацькі.
Адмоўнае значэнне маюць таксама займеннікі-прыслоўі нідзе, нікуды, ніяк, ніколі, ніадкуль і інш. Яны фактычна з’яўляюцца 302
нязменнымі як і прыслоўі. Ад некаторых адмоўных займеннікаў магчыма ўтварэнне размоўных форм з памяншальна-ласкальным значэннем нічагусенькі, нічагенечкі, нічагуткі, ніколечкі.
Няпэўныя займеннікі
Няпэўныя займеннікі, як і адмоўныя, утвораны ад пытальных, але з дапамогай прыставак не-, абы-. нехта, нешта, нейкі, нечы, некаторы, некалькі, абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый і постфіксаў -небудзь, -сьці (-сь): хто-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь, колькі-небудзь, хтосьці (хтось), ттосьці (штось), якісьці (якісь). Яны складаюць самую шматлікую групу. Гэтыя займеннікі няпэўна ўказваюць на асоб, прадметы, на колькасць, якасць ці прыналежнасць гэтых прадметаў. Іх значэнне не раскрываецца ў кантэксце: Штось пабегла там у лозы, нешта скокнула пад мост (Я. Колас). Нехта спяшаецца, камусьці не спіцца, некага гоніць радасць адкрыцця, а можа, бяда і трывога (С. Грахоўскі). Ён і цясляр, ён і сталяр, і першы грыбнік ва ўсім лесе, / не абы-які пчаляр (Я. Колас).
Займеннікі з часціцай -абы няпэўна ўказваюць на асобу, прадмет, якасць і адначасова надаюць адмоўную характарыстыку гэтай асобе, прадмету ці з’яве: Гаворыць абы-што. Сябруе абы з кім.
Займеннікі хто-небудзь, што-небудзь, выдзяляючы асоб ці прадметы з шэрага іншых, надаюць ім больш акрэсленае значэнне: Сцяпан заўсёды йіукаў што-небудзь незвычайнае ў жыцці (М. Гарэцкі).
Значэнне няпэўнасці маюць і займеннікі-прыслоўі недзе, некалі' куды-небудзь, абы-калі, абы-куды і інш., а таксама спалучэнні тыпу што-нішто, які-ніякі, сёй-той, сякі-такі.
У значэнні няпэўных могуць ужывацца і пытальныя займеннікі, але пры гэтым яны страчваюць сваю пытальную функцыю.
Скланенне няпэўных займеннікаў
Скланяюцца няпэўныя займеннікі так, як і адпаведныя пытальныя, ад якіх яны ўтвораны.
Займеннікі хтосьці, нехта, нейіта
Склон
дзіночны лік
Н.
хтосьці
нехт-а
нешт-а
Р.
кагосьці
нек-ага
неч-ага
д.
камусьці
нек-аму
неч-аму
В.
кагосьці
нек-ага
неч-ага
т.
кімсьці
нек-ім
неч-ым
М. (аб)
кімсьці
нек-ім
неч-ым
Займеннікі абы-хто, хто-небудзь
Склон
Адзіночны лік
Н.
абы-хто
хто-небудзь
Р.
абы-каго
каго-небудзь
д.
абы-каму
ка.му-небудзь
В.
абы-каго
каго-небудзь
Т.
абы-кім
кім-небудзь
М. (аб)
абы-кім
кім-небудзь
У мове мастацкай літаратуры ўжываюцца няпэўныя займеннікі што-кольвечы, йіто-колечы, чыйся, чымсі, але яны не з’яўляюцца нормай сучаснай літаратурнай мовы.
Словаўтварэнне займеннікаў
Займеннік — гэта такая часціна мовы, якая не развіла сістэмы словаўтварэння. Усе займеннікі складаюць у сучаснай мове замкнутую групу слоў, якая практычна не папаўняецца новымі лексемамі, таму можна гаварыць хутчэй за ўсё толькі пра марфемны склад асобных займеннікаў, якія аб’ядноўваюцца ў некалькі непрадуктыўных тыпаў.
Сродкі ўтварэння займеннікаў вельмі абмежаваныя. Большасць з іх утварыліся прэфіксальным, суфіксальным, постфіксальным спосабамі і спосабам словаскладання.
Прэфіксальным спосабам утвараюцца няпэўньгя і адмоўныя займеннікі. Яны ўтвараюцца ад пытальных займеннікаў з дапамогай прыставак ні-, не-, абы-: ніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі, нехта, нешта, неіікі, некаторы, некалькі, абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый.
Суфіксальным спосабам утвараюцца ў асноўным займеннікі са значэннем памяншальнасці або ласкальнасці. Яны ўжываюцца часцей за ўсё ў размоўным стылі. Гэта займеннікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -усеньк-, -анечк.-, -еньк-, -утк-, -ачк-: нічагусенькі, саменькі, нічагенечкі, нештачка.
Постфіксальным спосабам утвараюцца няпэўныя займеннікі з дапамогай постфіксаў -небудзь і -сьці (-сь): хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь, хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці.
Спосабам словаскладання ўтвораны асобныя спалучэнні, якія ўжываюцца са значэннем няпэўных займеннікаў: хто-ніхто, сёй-той, што-нішто, сякі-такі, такі-сякі.
Пераход іншых часцін мовы ў займеннікі
Некаторыя словы іншых часцін мовы, страціўшы сваё асноўнае значэнне, могуць набываць значэнне займенніка і выконваць яго функцыю ў сказе.
Найбольш часта ў ролі займенніка выступаюць лічэбнікі адзін, другі. Яны могуць набываць у пэўным кантэксце значэнне няпэўных займеннікаў нейкі, некаторьг. Адзін з гасцей параіў быў праз суд спагнаць з Грамабойчыка ўтратнае (К. Крапіва). За край небасхілу пралегла раўніна, і воблік зямлі стаў адменны, другі (М. Танк).