Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Суфіксы -утк-(-ютк-ў -усеньк-(-юсеньк-), -усенечк-(-юсенечк-) менш прадуктыўныя, амаль усе прыслоўі з гэтымі суфіксамі ўжываюцца ў гутарковай мове: ціхутка, чысценька, ціхусенька, блізютка: А вецер, тоіі гутаркі ўдзельнік / сведка, ціхутка галінкі на дрэвах кране (А. Вольскі). Круцяцца блізютка галкі над палямі (Я. Колас).
Суфіксы -ав-(-яв~), -ават-(-яват-) ужываюцца са значэннем непаўнаты дзеяння, якасці і колькасці, з іх дапамогай могуць быць утвораны прыслоўі з мадыфікацыйнымі значэннямі слабай ступені праяўлення прыметы: чарнява, беднавата, высакавата, цемнавата, белавата, пазнавата, нізкавата, грубавата. Сонца, ахутанае шэраю дымкаю, нясмела і ленавата ўставала з-за лесу, і здавалася, што яму не хочацца прачынацца (П. Броўка). Страшнавата было, асабліва ў лесе, дзе ў буру дрэвы самі ўзнімалі трэск. і пошчак (I. Грамовіч).
Суфіксы -енн-(-энн-ў -эзн-ў-эразн-, -эрн-) ужываюцца з узмацняльна-павелічальным адценнем: страшэнна, высачэнна, даўжэразна, здаравенна, высачэзна: / гром так цяжэрна націскае, як бы зямлю дзесь угінае (Я. Колас).
Многія прыслоўі з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі страцілі экспрэсіўнае значэнне: спадцішка, на дыбачках.
Колькасныя прыслоўі
Колькасныя прыслоўі абазначаюць колькасць, ступень інтэнсіўнасці дзеяння або яго мяжу, меру якасці: вельмі, многа, занадта, досыць, надзвычай, крыху, напаўголаса, тройчы, прыблізна, удвая, утрая, датла, дабяла, даастатку, дасыта, дазарэзу, начыста, задоўга, назаўсёды. У сказе яны звычайна выконваюць ролю
акалічнасці меры і ступені: На першы погляд хлопчык здаваўся занадта ціхім, бездапаможным (М. Гамолка). Безліч бароў і рачулак, што звоняць бясконца, цёмным кутам несучы прамяністае сонца (А. Куляшоў). Сотнікаў выпусціў дзесятак снарадаў і разнёс дашчэнту яшчэ два танкі (В. Быкаў). Спалілі фашысты ўсё начыста. Людзеіі каго пазабівалі, а каго ў Нямеччыну пагналі (Б. Сачанка). Звычайна колькасныя прыслоўі ўказваюць на высокую ступень якасці {фантастычна складаны, непамерна цяжкі, занадта высокі) і значна радзей — на нізкую, нязначную ступень інтэнсіўнасці дзеяння: 3 ледзь улоўным слыху шорахам падала з дрэў пажоўклае лісце (М. Ткачоў).
Прыслоўі спосабу дзеяння
Сярод азначальных выдзяляюць яшчэ групу прыслоўяў спосабу дзеяння, якія характарызуюць тое, як, якім чынам адбываецца дзеянне: назубок, аберуч, дагары, бягом, уброд, упоперак, напрасткі, уголас, па-воўчы, старчма, гуртам, сумесна, кагалам, навыварат, нехаця, цішком, басанож, ніцма, аберуч, цурком, роем, віхрам: У раненага загарэліся вочы, ён аберучкі хапіў біклагу і пачаў прагна піць (С. Александровіч). Адзін тут нічога не зробіш. Кагалам, гамузам трэба (М. Ермаловіч). Група прабіралася цугам па глухой.. сцяжынцы (М. Лынькоў). Ноччу Валька плакала цішком, каб не пачуў чужы (Я. Брыль). Гарачым летнім днём Вол з ворыва вяртаўся. Напрацаваўся, аж хістаўся. За ім жа куча аваднёў Ляцела роем (К. Крапіва).
Усе гэтыя прыслоўі ў сказе выконваюць функцыю акалічнасці спосабу дзеяння і адносяцца звычайна да дзеяслова. Прыслоўі спосабу дзеяння блізкія па сэнсу да якасных і часта пераходзяць у іх, але якасная характарыстыка дзеяння ў іх суправаджаецца ўказаннем на характар ці спосаб яго ўтварэння, параўн. ішоў хутка і ішоў подбегам.
Акалічнасныя прыслоўі
Акалічнасныя прыслоўі дзеляцца на чатыры групы: месца, часу, прычыны і мэты.
Акалічнасныя прыслоўі месца абазначаюць, дзе, у якім месцы адбываецца дзеянне ці працякае працэс, куды ці адкуль накіравана дзеянне, да якой мяжы адбываецца. Усе гэтыя прыслоўі можна падзяліць на тры групы.
1. Прыслоўі, якія абазначаюць месца, дзе адбываецца дзеянне: дома, тут, побач, пасярод, воддаль, угары, унізе, наверсе, далёка.
наперадзе, кругом, пасярэдзіне, поруч: Падыходзім да прыгожага вялікага дома, які стаіць воддаль ад вёскі (А. Бялевіч). Чатыры сасны засталіся стаяць пасярод лесасекі (I. Шамякін). Старэнькая бабулька, што сядзела поруч з Рыгорам, суцешна паглядала на іх (Ц. Гартны).
2. Прыслоўі, якія абазначаюць напрамак, куды ці адкуль накіравана дзеянне: назад, насустрач, уперад, дамоў, дахаты, сюды, туды, управа, улева, угору, убок, дадолу, зверху, знізу, знадворку, збоку: Памачыў Тараска пёрка ў туш і намазаў кошцы лапкі спадыспаду, самыя лапкі (У Юрэвіч). Скуратовіч замкнуў знадворку дзверы (К. Чорны). Сінеў далёкі бор, насустрач падымалася зара (М. Танк).
3. Прыслоўі, якія ўказваюць на мяжу, да якой распаўсюджваецца дзеянне: дасюль, пагэтуль, данізу, даверху, па вушы, да краёў: Дома работы па вушы: трэба араць, сеяць (С. Александровіч). Каструля была вялікая, на пяць літраў, і налілі ў яе амаль што даверху — на выпадак, калі хто папросіць дабаўкі (У Дамашэвіч).
Прыслоўі месца складаюць самую шматлікую групу сярод акалічнасных прыслоўяў. Яны могуць выступаць іншы раз у сказе са значэннем часу або колькасці: А мяне дагэтуль людзі часта ўспамінаюць (Я. Колас). Мінулася грозная бура, а мора дасюль яшчэ бёцца (М. Багдановіч).
Прыслоўі часу абазначаюць, калі адбываецца дзеянне, як доўга яно працякае, з якога часу пачынаецца і да якога часу працягваецца: летам, вясной, узімку, вечарам, учора, заўтра, надоўга, назусім, вечна, спрадвеку, удзень, уночы. Іх можна падзяліць на дзве падгрупы.
1. Прыслоўі, якія абазначаюць няпэўны адрэзак часу: аднойчы, надоечы, даўно, раней, заўжды, спрадвеку, неўзабаве, зараз'. Ай, ды яго ж тут ведаюць, мы ж тут спрадвеку жывём, найіай жа тут радні паўсяла (В. Быкаў). Надоечы адбылося здарэнне, якое абляцела Навадворкі і ўсе навакольныя вёскі (П. Кавалёў).
2. Прыслоўі, якія абазначаюць пэўны перыяд часу, у які адбываецца дзеянне: сёлета, вясной, напрадвесні, зімой, летась, учора, заўчора, вечарам, завідна, уночы, увечары, апоўдні, сёння, раніцсш, увосень: Віця прыехаў у Сябрынь напрадвесні (Я. Сіпакоў). Ляцяць, як і летась, у выраіі 3 наседжаных гнёзд жураўлі (А. Астрэйка).
Значэнне часу маюць і некаторыя фразеалагічныя спалучэнні, якія выступаюць у ролі прыслоўяў: з году ў год, чуць дзень, з дня на дзень, як бач (бачыш).
Прыслоўі прычыны ўказваюць, па якой прычыне адбываецца дзеянне. Яны складаюць зусім нешматлікую групу: згарача, здуру, спрасонку, без дай прычыны, намерана, паняволі'. Гену Вярбіцкі неда-
любліваў. I не ад рэўнасці, як нехта здуру мог падумаць (Я. Брыль). Недзе ў кустах спрасонку крыкнула птушка (М. Даніленка). Як бы там сабе ні было, а нам трэба думаць, як далей жыць. Паняволі мусім сабе даваць якую раду (Я. Купала).
Прыслоўі мэты абазначаюць, з якой мэтай, навошта, для чаго адбываецца дзеянне. Гэта таксама зусім невялікая група прыслоўяў: наперакор, назло, сумыслу, знячэўку, напаказ, на памяць, знарок, наўмысна, нездарма: Мартын сумыслу едзе павольна (Я. Колас). Каханне прыйшло ціха і знячэўку (А. Марціновіч). Каршун, праходзячы паўз Васіля, знарок наступіў яму на нагу (Р. Няхай).
Варыянтнасць прыслоўяў
Па даных Слоўніка беларускай мовы ў сучаснай беларускай мове ўжьгваецца звыш двухсот пяцідзесяці варыянтных прыслоўяў. Усе яны падзяляюцца на тры групы.
1. Абодва варыянты літаратурныя: болей і больш, меней і менш, па-дзіцячаму і na-дзіцячы, па-сабачаму і па-сабачы, мімаходам і мімаходзь, мёлькам і мяльком, уночы і ўначы', здалёк і здалёку, надзвычай і надзвычайна, дбайна і дбала, захапляльна і захстляючсі.
2. Абодва варыянты літаратурныя, але адзін з іх ужываецца часцей: вярхбм радзей вёрхам, йіырэ'й радзей шырай, шчасліва радзей шчсісна, сяго'лета радзей сёлета, аба'пал радзей наабсіпал, відавбчна радзей відбчна.
3. Адзін з варыянтаў літаратурны, а другі — размоўны: ціхмяна і разм. ціхмана, ніцма і разм. ніцам, удвух і абл. удвох, чамусьці і разм. чамусь, удалечыню і разм. удалеч.
Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыя стану)
У беларускай мове вылучаецца група слоў, якія з’яўляюцца нязменнымі, але абазначаюць не прымету дзеяння ці якасці, а стан ці ацэнку чаго-небудзь ці каго-небудзь. Яны амаль заўсёды, у адрозненне ад прыслоўяў, ужываюцца ў функцыі выказніка ў безасабовым сказе: холадна, прыемна, боязна, хораша, росна, смешна, весела, сорамна, душна'. Ранкамі было свежа і росна (I. Мележ). Заўсёды ў лесе добра мне: у ім так ціха, урачыста, калі прытоіцца ўсё чыста і ветрык нават не дыхне (Я. Колас). Безасабова-прэдыкатыўныя словы найчасцей ужываюцца ў спалучэнні са звязкамі быць, стаць, станавіцца, якія служаць для выражэння прошлага і будучага часу, а таксама ўмоўнага ладу.
Па значэнні ўсе словы катэгорыі стану дзеляцца на:
словы, якія абазначаюць стан прыроды і акаляючага асяроддзя: цёмна, сыра, дажджліва, суха, гразка, душна, сцюдзёна, цёпла, няўтулыйг У пакоі было душна. На вуліцы стала гразка,
словы, якія абазначаюць псіхічны і фізічны стан чалавека і жывых істот: крыўднсі, весела, сумна, боязна, смешна, сорамна, страшна, млосна: Мне стала страшна. Вельмі боязна,
словы, якія выражаюць ацэнку стану: добра, дрэнна, лёгка, сорам, грэх, шкада: Лёгка было ісці. Нам шкада цябе',
словы, якія выражаюць мадальнасць, г. зн. адносіны да дзеяння з пункту гледжання магчымасці, немагчымасці, неабходнасці: неабходна, трэба, можна, нельга, немагчыма, пара\ Пара ехаць дамоў. He трэба спяшацца',
словы, якія абазначаюць меру чаго-небудзь: досыць, даволі, многа, мала'. У нас усяго досыць. Даволі гуляць, ідзіце дамоў.
Словы катэгорыі стану, як і прыслоўі, з’яўляюцца нязменнымі, ім не ўласцівы катэгорыі спражэння і скланення, яны не змяняюцца па ліках. Гэтыя словы, як і якасныя прыслоўі, могуць мець формы ступеней параўнання, ад іх утвараюцца прыслоўі са значэннем ацэнкі: халадней, халаднавата, цёпленька, сумнавата. Але, нягледзячы на сваё падабенства да прыслоўяў, словы катэгорыі стану адрозніваюцца ад іх сваім лексічным значэннем, сінтаксічнай функцыяй, яны маюць аналітычныя формы часу (весела, было весела, стане весялей) і ладу (стала б цёпла, было б весела), што і дазваляе выдзеліць іх у асобны разрад слоў.
Словаўтварэнне прыслоўяў
Паводле структуры ўсе прыслоўі дзеляцца на матываваныя і нематываваныя. Да нематываваных прыслоўяў належаць пераважна тыя словы, якія страцілі суадноснасць з іншымі часцінамі мовы, яны з’яўляюцца найбольш архаічнымі: там, тут, дзе, калі, сюды, туды. Асноўную частку складаюць матываваныя прыслоўі. Яны ўтвораны ад іншых часцін мовы і сэнсава суадносяцца з імі.