• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Вытворныя прыназоўнікі, звязаныя сваім паходжаннем з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі і дзеясловамі, захоўваюць тое ж месца націску, якое было ў адпаведных самастойных словах.
    Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі залежных назоўнікаў ці займеннікаў
    Прыназоўнікі ўжываюцца з адным або некалькімі склонамі залежных назоўнікаў ці займеннікаў.
    Аднасклонавае кіраванне ўласціва большасці прыназоўнікаў. Так, толькі р о д н a г а склону патрабуюць пасля сябе прыназоўнікі ад, без, да, дзеля, для, ля, каля, з-за, з-над, з-пад, з-па-за, з-па-над, паміма, акрамя, апрача, бліз, замест, звыш, наконт, накшталт, паводле, сярод, а таксама большасць адпрыслоўных прыназоўнікаў, прыслоўна-прыназоўнікавых канструкцый і спалучэнняў простых невытворных прыназоўнікаў са склонавымі формамі назоўнікаў (абапал, блізка, вакол, воддаль, наводдаль', асобна ад, збоку ад, за выключэннем, за кошт, з часу, на аснове, у адносінах да, у кірунку да).
    Давальнага склону патрабуюць к, адпаведна, згодна, паралельна, прапарцыянальна, раўналежна, наперсікор, насустрач, насуперак, удагон, услед.
    Вінавальнага склону патрабуюць пра, праз, цераз, у адказ на, нягледзячы на.
    3 формай творнага склону ўжываюіша па-за, згодна з, побач з, поплеч з, поруч з, следам за, на чале з, у адпаведнасці з, у сувязі з.
    Асобныя прыназоўнікі могуць спалучацца з формамі двух ці нават трох склонаў.
    Так, прыназоўнікі аб, на і пра патрабуюць вінавальнага і меснага, над, пад і перад — вінавальнага і творнага, а паўз і скрозь — роднага і вінавальнага склонаў. Прыназоўнік паміж ужываецца з родным і творным, а прыназоўнік упоперак — з родным і давальным склонамі.
    Прыназоўнікі з, за і між ужываюцца з формамі роднага, вінавальнага і меснага, прыназоўнік па — з формамі давальнага, вінавальнага і меснага, а прыназоўнік у — з формамі роднага, вінавальнага і меснага склонаў.
    Аднак двухсклонавае або трохсклонавае кіраванне пералічаных прыназоўнікаў для сучаснай мовы не заўсёды з’яўляецца нормай. Ужыванне над, перад і пры з вінавальным кваліфікуецца як дыялектызм або архаізм, хоць прыклады такога кіравання сустракаюцца ў мове мастацкай літаратуры: Я прыйду на неба незайманым, чыстым стану прад божыя вочы (У Караткевіч). А там надзенеш шапку з цэшкаю, шаблю пры боку прычэпіш (К. Крапіва).
    Літаратурнай нормай лічыцца ўжыванне прыназоўнікаў над і перад з формамі творнага склону, а прыназоўніка пры — з формай меснага склону: Вечар над вёскаю шэры, цені ў зялёным лісці (М. Танк). Цягнік прыпыніўся на хвіліну на невялікай станцыі, апошняй перад горадам (М. Лынькоў). Пры лесе, пад горкай бруіцца крыніца (П. Броўка).
    Нельга прызнаць літаратурнай нормай і ўжыванне прыназоўнікаў паўз і скрозь з родным, упоперак — з давальным, між — з вінавальным і за — з родным склонам, хоць прыклады такога ўжывання таксама сустракаюцца ў мове мастацкай літаратуры: Неяк. ішла паўз ларка з папяросамі, глянула: тая! Яна, чарнакосая (П. Панчанка). Скрозь прагалін лясоў былі хмаркі відны, ў сінім небе іх нікла руно (Я. Колас). «Наперадзе падлодка», — сказаў другі. — «Прайшла ўпоперак нашаму курсу» (Э. Самуйлёнак). Праязджаў між іх палосу, але нікога не прыкмеціў (Ц. Гартны). Блага нам было, вельмі блага за прыгону («Дзядзька Антон...», ананімная гутарка XIX ст.).
    Літаратурнай нормай лічыцца ўжыванне прыназоўнікаў паўз і скрозь з вінавальным, упоперак — з родным, між — з родным і месным, за — з вінавальным і месным склонамі: слупкі паўз da-
    рогу, ісці скрозь лес, перабегчы ўпоперак вуліцы, дарога між дубоў і дарога між дубамі, сесці за стол, сядзець за сталом.
    Устойлівае неаднасклонавае кіраванне, такім чынам, захоўвае толькі невялікая група прыназоўнікаў: двухсклонавае — аб, за, між, паміж, на і пад, а трохсклонавае — з, па і у. Напрыклад: стукнуць аб камень — марыць аб вясне; прадаць за рубель — садок за хатаіг, між лета і зімы — між летам і зімой; возера паміж балот — гутарка паміж сябрамў пакласці на стол — ляжыць на стале', лезці пад стол — жалуды пад дубам', скаціцца з гсіры — велічынёй з гару — ехаць з сябрамі; фільм па Талстому — вадсі па пояс — хадзіць па лесе; гасцяваць у сястры — зайсці ў хату — псібыць у хаце.
    Неаднасклонавае кіраванне прыназоўнікаў у сучаснай беларускай мове мае розны характра. У адных выпадках яно звязана з яскравым сэнсавым адрозненнем спалучэнняў, напрыклад: кара з дуба — велічынёй з дуб, бяроза з дубам; зайшоў на пошту псі пісьмо — атрымаў пяцёрку па пісьму — вадзіў карандашом па пісьме; пакласці на воз — ляжыць на возе. У другіх выпадках такое адрозненне адсутнічае: адны і тьгя ж сінтаксічныя адносіны могуць выражацца рознымі склонавымі формамі з адным і тым жа прыназоўнікам. Ствараюцца сінтаксічныя сінонімы, і ў такіх сінанімічных парах адна з канструкцый звычайна лічыцца нормай, а другая — устарэлым ці дыялектным варыянтам, незасвоеным запазычаннем.
    Устарэлымі ці дыялектнымі лічацца, у прыватнасці, спалучэнні аб з вінавальным у канструкцыях з дзеясловамі мовы і думкі: гутарка аб тое, забыўся аб ратунак, пытаць аб долю. Літаратурнай нормай тут лічыцца форма меснага склону: гутарка аб тым, забыўся аб ратунку, пытаць аб долі.
    3	прыназоўнікам між у мове мастацкай літаратуры, асабліва ў канструкцыях з прасторавым значэннем, пераважае форма роднага склону. Аднак у дзелавым, афіцыйным і навуковым стылях паступова становіцца нормай ужыванне з гэтым прыназоўнікам формы творнага склону.
    3	прьгназоўнікам паміж перавага аддаецца форме творнага склону, хоць і форма роднага не лічыцца адхіленнем ад нормы.
    Ужыванне прыназоўніка па з формамі давальнага (у адзіночным ліку) і меснага склонаў у канструкцыях з прасторавымі адносінамі і з некаторымі разнавіднасцямі часавьгх і аб’ектных адносін таксама стварае сінтаксічныя сінонімы. Пры гэтым формы давальнага склону ўспрымаюцца як русізм ці дыялектызм: ісці па шырокаму полю\ жалі жыта па яснаму сонейку, будзем жаць па месяцу, г. зн. ‘пры святле месяца’ (Народная песня). He пайду па
    дажджу (В. Вітка). Суі/ па дому (3. Бядуля). Па званочку твайму здагадаўся (В. Вітка).
    Вядома, гэта не значыць, што ў беларускай мове ўсе канструкцыі, у якіх па спалучаецца з формай давальнага, лёгка могуць быць заменены адпаведнымі спалучэннямі з месным. Ёсць рад сінтаксічных адносін, у першую чаргу абмежавальных, прычынных і паасобных адценняў часавых, для выражэння якіх форма давальнага склону (у адзіночным ліку) з прыназоўнікам па замацавалася як трывалая: даць па рублю, ксірандашу, урок па пісьму, дождж прайшоў як па заказу, прыбыў па вашаму загаду, рабілі па даўняму звычаю, фільм па Горкаму, капуста па вядру, гурбы па мядзведзю, снег па лапцю, сказаць па сакрэту, зганьбіць па злому намеру, не знаходзіць адрасу па цэламу месяцу.
    Ужыванне формы давальнага склону ў памянёных і падобных да іх канструкцыях мае даўнюю традыцыю ў беларускай мове і ніяк не можа расцэньвацца як русізм, а спробы ўсё перавесці толькі на месны склон нярэдка скажаюць сэнс, збядняюць мову і толькі шкодзяць усталяванню нормы.
    Сінтаксічныя адносіны, у выражэнні якіх прымаюць удзел прыназоўнікі
    Паміж кампанентамі словазлучэння ўстанаўліваюцца самыя разнастайныя віды адносін — прасторавых, аб’ектных, азначальных, акалічнасных і інш., у выражэнні якіх прыназоўнікі прымаюць самы непасрэдны ўдзел. Семантыка гэтых адносін і ёсць значэнне прыназоўніка. У беларускай мове склаліся наступныя групы функцыянальных значэнняў прыназоўнікаў.
    Прасторавыя значэнні, дзе аб’ядноўваюцца значэнні напрамку: падымацца ад вады, адсунуцца ад сцяны, вяртацца з горада, пісьмо з радзімы, дайсці да заставы, прыехаць у горад, глядзець праз акно, пералезці цераз плот і значэнні месцазнаходжання: гудзе трактар за рэчкай, лаўкі стаяць каля дарогў іду між узгоркаў / раўнін, сцішна над возерам, абедаць у сталоўцы, дубы наабапал рэчкі.
    Ч a с а в ы я значэнні: працаваць з раніцы да вечара, устаць да ўсходу сонца, прыехаць перад экзаменам, халаднавата станавілася к раніцы, скончыць працу к тэрміну, вярнуліся пасля перамогі, не спалі за поўнач, сустрэча праз немалы час, намерзліся за доўгую дарогу, пакінуць на доўгія гады, не спаць па начах, адбылося тры гады назад (або: адбылося тры гады таму назад).
    А б’ е к т н ы я значэнні, куды ўключаюцца ўласнаа б’ е к т н ы я: догляд за хворым, трымаць за руку, стукаць у акно, 326
    змагацца супраць ворага, абавязак перад народам; к а м і г ат ы ў н ы я: сябраваць з дзяўчынай, вядро з вадой, ісці побач з возам\ аблятыўн ы я: пазбавіцца ад небяспекі, маляваць без прыкрас, знікнуць з вачэй\ л і м ітаты ў н ы я: забанне па нарыхтоўцы збожжа, падыходзіць па чарзе, спаборніцтвы па футболу, майстар на выдумкі, апошні з краю, адзін з лесарубаў\ інструментальн ы я: напаіць з гладыша, лічыць на пальцах, гаварыць па радыё', дэлібератыўныя: марыць аб свабодзе, вучэнне аб рэвалюцыі, распытваць пра службу, верыць у перамогу, працаваць над перакладам, журыцца па Айчыне; замяшчальнасці: працаваць за брыгадзіра, купіць за грошы, аддаць пад заклад.
    Транс грэсіўн ыя значэнні, або значэнні пераўтварэння, пераходу з аднаго стану ў другі: пілаваць бервяно на дошкі, перацерці снег на муку, сціснуцца ў камячок, высах у палку, развеяць у прах.
    Значэнні м е р ы і с т у п е н і: радасць без меры, вядомы дсі драбніц, доўга праз меру, багатыр на ўсю акругу, улезці ў гразь па вушы, вада па пояс.
    А т р ы б у т ы ў н ы я значэнні, куды ўключаюцца к в а л ітатыўн ы я, або якасныя: чалавек без хітрыкаў, небсі без зор, салат пад маянэзам, і квантатыўныя, або колькасныя: палічыць да сарака, плаціць па рублю, надойваць па вядру, табун у трыста коней, камісія ў складзе пяці чалавек.
    Д ы с т р ы б у т ы ў н ыя, або размеркавальныя, значэнні: падзяліць на чатыры часткі, збіраць па кропельцы, ашчаджаць па кавалку, перабраць па каліву.
    Значэнні п р ы н а л е ж н а с ц і: ключы ад хаты, кола з веласіпеда, дзяжурны пры штабе.
    Генетычныя значэнні: пах ад кветак, след ад калёс, паштоўка з альбома, нехта з сяброў, стравы з мукі, рэпрадукцыя з карціны.
    Кампаратыўныя значэнні: мацнейшы за камень, хто ж дужэіі ад грамады, вышэй над усё сяло, зерне з фасоліну, гарбузы па вядру, здаравейшы супраць брата, мора ў параўнанні з возерам.