• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Значэнні спосабу дзеяння: пець ад сэрца, бегчы без аглядкі, рассмяяцца не да ладу, выбіцца з сіл, стрыгчы пад нулёўку.
    П р ыч ы н н ыя значэнні: пачарнець ад дажджу, застыць ад холаду, не чуваць з-за шуму, стаміцца з дарогі, паважаць за дасведчанасць, ведаць па газетах.
    М э т а в ы я значэнні: рыхтавацца да экзаменаў, шыць на вырост, купіць ва ўласнае карыстанне, таблеткі ад прастуды, лякарства супраць грыпу, пячэнне да чаю, малоць збожжа на хлеб, прыйсці за разлікам, хадзіць па маліну, пайсці ў грыбы.
    Значэнні прыблізнасці: пачакаць з хвіліну, прачакаць блізка месяца, атрымаў каля ста рублёў.
    Месца прыназоўніка ў сінтаксічнай канструкцыі
    Як ужо было адзначана, прыназоўнік звязвае галоўны і залежны кампанент падпарадкавальнага словазлучэння, дзе залежным кампанентам абавязкова з’яўляецца назоўнік, займеннік ці любая субстантываваная часціна мовы. Пры гэтым прыназоўнік, злучаючы гэтыя кампаненты, уступае ў пэўныя сінтаксічныя і сэнсавыя адносіны як з галоўным, так і з залежным. Марфемная структура і значэнне галоўнага слова нярэдка цесна каардынуецца з прыназоўнікам, параўн. увайсці ў..., ехаць на..., падкласці пад..., дачытаць да..., зняць з... I ўсё ж з залежным субстантывам прыназоўнік звязаны найбольш цесна. Гэта яскрава відаць з таго, што пры інверсіі, калі залежны назоўнік становіцца перад галоўным кампанентам словазлучэння, прыназоўнік лёгка адрываецца ад галоўнага кампанента і звычайна застаецца на сваім звычным месцы — перад залежным словам: выйсці перад світаннем — перад світаннем выйсці. Цеснае аб’яднанне прыназоўніка і склонавай формы залежнага субстантыва, як ужо гаварылася, атрымала назву сінтаксічнай формы слова.
    Сінтаксічная форма слова (звычайна гэта назоўнік з прыназоўнікам) можа ўжывацца і без галоўнага слова, выступаючы як загаловак (параўн. На ростанях', У добры час) або ў складзе сказа, дзе лёгка можна па сэнсу аднавіць галоўнае слова, напрыклад: Я не спазніўся? — He, якраз у час (маецца на ўвазе: якраз прыйшоў у час).
    Найбольш частае і звычнае размяшчэнне прыназоўніка пасля галоўнага і перад залежным словам не з’яўляецца, аднак, адзіна магчымым. Прыназоўнік можа знаходзіцца і пасля залежнага слова, напрыклад: Як сонца, першыя ў паходзе, стыхіям злым наперакор, ішлі вы з песняй, як разводдзе, на штурмы скал / дзікіх гор (Я. Колас). Мераў вокам адлегласць да тых, што беглі яму наперарэз (К. Крапіва).
    Паміж прыназоўнікам і залежным словам можа размяшчацца азначэнне або сінтаксічная група з азначэння і іншых звязаных з ім слоў: Паказаў ён на вялікую, на тры акны, пад гонтавым дахам хату (I. Шамякін). У штодзённых і, здавалася б, будзённых справах будаўнікоў усё выразней, усё яскравей праступаюць бачныя рысы будучыні (Н. Пятніцкі).
    Галоўнае слова звычайна не можа знаходзіцца паміж прыназоўнікам і залежным словам. Але калі непасрэдна пасля прыназоўніка знаходзіцца дапасаванае азначэнне да залежнага слова, то ў такім разе галоўнае слова само можа стаць пасля гэтага азначэння перад залежным кампанентам, параўн.: На шырокі
    выіішаўшы гасцінец, зніме шапку пыльны пехацінец (П. Броўка). Сягоння зноўку, як калі, ў асенні еду адпачынак (П. Трус). Вядома, такі словапарадак можа сустракацца толькі ў мове паэзіі.
    Пры аднародных членах сказа — залежных кампанентах — у сучаснай мове наглядаецца нерэгулярная паўтараемасць прыназоўніка. Найбольш спрыяльнымі для пропуска паўторнага прыназоўніка з’яўляюцца спалучальныя адносіны паміж аднароднымі членамі сказа: Псі гарадах і сёлах, далёкі наш зямляк, заможна і вясёла жыве твая сям’я (П. Глебка). Заспявалі пра ноч і каханне (А. Куляшоў). Супастаўляльныя адносіны не дапускаюць пропуска паўторнага прыназоўніка: He па версе, не ноччу, а нізам, па вольнаіі старонцы, у светлым вагоне прыедзеш (Я. Брыль).
    У мове паэзіі і вуснай народнай творчасці нярэдка сустракаецца паўтарэнне прыназоўніка пры азначэнні і азначаемым: Праз вароты праз тыя уз’ехала елка на двор (А. Куляшоў). Ой, калышацца вецер нсі крывой на асіне, ды пара мне ўжо выйсці на шырокі гасцінец (М. Танк). Had маім над высокім парканам распускаецца клён малады (У Хадыка).
    Прыназоўнік як база для ўтварэння прэфіксаў, злучнікаў і часціц
    За кошт прыназоўнікаў інтэнсіўна папаўняецца колькасць прыслоўных, прыметнікавых і назоўнікавых прыставак; прыназоўнікі актыўна ўваходзяць у склад злучнікаў і часціц.
    Пераход прыназоўніка ў прыстаўку адбываецца ў працэсе выкарыстання яго ў ролі першага кампанента конфікса — функцыянальнага аб’яднання прыстаўкі і суфікса як сродку словаўтварэння. Ілюстрацыяй гэтага можа служыць аналіз словаўтварэння прыметнікаў. Так, вядома, што прыметнікі конфікснага ўтварэння тыпу да-час-н-ы, да-слоў-н-ы, у якіх вылучаецца конфікс да-...-н-, матывуюцца прыназоўнікава-іменнымі спалучэннямі да часу, да слова. Пашырэнне суфіксальнага ўтварэння адносных прыметнікаў, развіццё сістэмы значэнняў такіх прыметнікаў прыводзяць да таго, што асобныя словы конфікснага ўтварэння набываюць магчымасць двайной матывацыі. Напрыклад, дапрызыўны, даваенны, дакастрычніцкі ўжо суадносяцца не толькі з прыназоўнікава-іменнымі спалучэннямі да прызыву, да вайны, да кастрычніка, але і з адноснымі прыметнікамі прызыўны (пункт, узрост), ваенны (час), кастрычніцкі (штурм). Рэгулярнасць такой двайной матывацыі і хуткі рост колькасці падобных выпадкаў у мове прыводзяць да магчымасці вылучаць у якасці самастойнай дэрывацыйнай адзінкі словаўтваральны сродак — прымет-
    нікавую прыстаўку да-. Іменна з гэтай прыстаўкай утварыўся, напрыклад, прыметнік дакапіталістычны, які можа быць суаднесены ўжо толькі з адносным прыметнікам капіталістычны (таму што ніяк нельга матываваць прыметнік дакапіталістычны прыназоўнікава-іменнай канструкцыяй да капіталіста).
    Такім жа шляхам, з прыназоўніка — праз ступень першага кампанента конфікса — перайшлі ў прыметнікавыя прыстаўкі звыйі(звышбуйны, звышмагутны), без(бязатамны, бяскласавы).
    Аднак далёка не ўсе першыя кампаненты прыментнікавых конфіксаў могуць выкарыстоўвацца як прыметнікавыя прыстаўкі. Так, у якасці першых кампанентаў конфіксаў ужываюцца ад-, без-, да-, за-, каля-, між-, на-, над-, па-, пад-, праз-, пры-, паза-, паўз-, звыш-, проці-, супраць-, унутры-, перад-: ад-веч-н-ая песня (ад веку), без-улад-н-ы чалавек (без улады), за-печ-н-ы абібок (за печчу), каля-сардэч-н-ая сумка (каля сэрца), над-азёр-н-ая вёска (над возерам), па-смярот-н-ая слава (па смерці), пад-лес-н-ы зараснік (пад лесам), праз-мер-н-ая асцярожнасць (праз меру), пры-чыгун-н-ая балачына (пры чыгунцы), паза-штат-н-ая адзінка (па-за штатам), паўз-лес-н-ая сцежка (паўз лес), звыш-йітат-н-ая пасада (звыш штату), проці-закон-н-ы ўчынак (проці закону), супраць-закон-н-ыя паводзіны (супраць закону), унутры-атам-н-ы працэс (унутры атама), перад-свят-очн-ы дзень (перад святам). Сувязь першых кампанентаў конфіксаў з прыназоўнікамі тут відавочная. У прыметнікавыя прыстаўкі з гэтага спісу перайшлі толькі без-, да-, за-, звыш-, паза-, перад-'. уладны — без-уладны чалавек, вечная — ад-вечная песня, пячныя — за-печныя прыступкі, штатная — паза-штатная адзінка, святочны — перад-святочны дзень.
    Уключэнне прыназоўнікаў у склад злучнікаў адбываецца праз выкарыстанне прыназоўнікаў у якасці кампанентаў так званых указальных (суадносных) спалучэнняў. У складзе ўказальных спалучэнняў да таго часу, з той пары, перад тым, пасля таго, нягледзячы на тое яскрава вылучаюцца прыназоўнікі да, з, перад, пасля, нягледзячы на. У сваю чаргу, гэтыя ўказальныя спалучэнні, зліваючыся з простымі падпарадкавальнымі злучнікамі, утвараюць новыя вытворныя падпарадкавальныя злучнікі: да таго часу калі, з той пары як, перад тым як, пасля таго як, нягледзячы на тое што.
    Прыназоўнік за выяўляецца ў саставе складанай эмацыянальна-экспрэсіўнай часціцы йіто за\ Падзівіся, браток, што за цемень наўкруг! (Я. Колас).
    Пытанні нормы пры ўжыванні прыназоўнікавых канструкцый
    Нормы, якія склаліся за апошнія дзесяцігоддзі ва ўжыванні прыназоўнікаў у літаратурнай мове, у апошнія часы нярэдка не вытрымліваюцца. Найбольш відавочнымі трэба назваць наступныя адхіленні ад нормы.
    1.	Спробы поўнай за.мены ўсіх выпадкаў ужывання прыназоўніка па з формамі давальнага склону (у адзіночным ліку) залежнага назоўніка.
    2.	Выцясненне нейтральнага прыназоўніка у час і замена яго малачастотным і абласным падчас.
    3.	Замена выразу ў канцы запазычаным з украінскай мовы прыназоўнікам напрыканцы, не ўласцівым беларускай мове і не маючым ніякіх сэнсавых адрозненняў ад нарматыўнага беларускага выразу.
    4.	Неапраўданае пашырэнне ўжывання прыназоўніка на і поўнае выцясненне прыназоўніка у ў выразе на Беларусі — у Беларусі. Як вядома, прыназоўнік на мае значэнне ‘на паверхні, на плошчы, на тэрыторыі (без акрэсленых межаў)’, параўн.: на Беларусі пчолы як гусі (3 народнага). Прыназоўнік у паказвае на абсяг, у межах якога нешта адбываецца. Вось чаму адрозніваюцца, напрыклад, выразы на Кубе (на тэрыторыі вострава) — у Кубе (у межах дзяржавы Куба).
    5.	Неўласцівае кіраванне родным склонам даты з прыназоўнікам па: з пятага па сёмага верасня. У гэтым выразе прыназоўнік па патрабуе формы вінавальнага, але ніяк не роднага склону, і трэба сказаць: з пятага па сёмае верасня.
    6.	Нематываванае абмежаванне ва ўжытку прыназоўніка аб і амаль паўсюдная яго замена прыназоўнікам пра.
    7.	Выцясненне з ужывання прыназоўніка к, які далёка не заўсёды можа быць заменены прыназоўнікам да, параўн.: прыйсці якраз к абеду, дзе замена выразу к абеду на выраз да абеду поўнасцю зменіць сэнс выказвання.
    ЗВЯЗКІ
    3	в я з к і — гэта службовыя словы дзеяслоўнага паходжання, якія ўжываюцца для выражэння часу і ладу састаўнога недзеяслоўнага выказніка. Звязка, як гаварылася, з’яўляецца сродкам сувязі, сродкам каардынацыі дзейніка і выказніка і аб’яднання іх у адно цэлае — прэдыкатыўнае спалучэнне, якое выступае як аснова простага сказа.
    Звязкі захоўваюць асноўныя формы, уласцівыя дзеяслову, і гэтым адрозніваюцца ад усіх астатніх службовых слоў, найважнейшай граматычнай прык.метай якіх з’яўляецца нязменнасць. Наяўнасць формазмянення выклікаецца самой граматычнай прыродай звязкі. гэта службовая часціна мовы служыць сродкам выражэння дзеяслоўных катэгорый неспрагальнага выказніка ў двухсастаўным сказе ці неспрагальнага адзінага галоўнага члена ў безасабовым сказе. У такім неспрагальным выказніку асноўнае лексічнае значэнне выражаецца назоўнікам, займеннікам, прыметнікам, прыслоўем, прэдыкатывам, а таксама адной з неспрагальных дзеяслоўных форм — дзеепрыметнікам, а ў гаворках — і дзеепрыслоўем. Праз формы звязкі і ажыццяўляецца каардынацыя дзейніка і выказніка.