• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Паўторныя злучнікі — гэта злучнікі, якія паўтараюцца пры кожным кампаненце злучэння: Мы славім, мы хвалім люстраны нажытак, і ветразь над хваляй, / чайку над жытам (А. Вялюгін). У якасці паўторных ужываюцца злучнікі і, ці, або. Колькасць кампанентаў, якія звязваюцца гэтымі злучнікамі, граматычна не абмежавана; гэта адкрытыя структуры.
    Ролю сінтаксічных сродкаў сувязі выконваюць пры паўтарэнні і некаторыя часціцы: ні, то, не то, якія без паўтарэння не могуць выконваць ролю злучнікаў. Напрыклад: Высозныя горы, як сцены, абапал. To воддаль адступяць ад Струмы-ракі, то блізенька-блізенька сыдуцца раптам, як быццам бы хочуць узяць у ціскі (Н. Гілевіч).
    Класіфікацыя злучнікаў у залежнасці ад іх функцыянальнага значэння
    У залежнасці ад таго, якія адносіны (злучальныя або падпарадкавальныя) выражаюцца злучнікамі, злучнікі падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя.
    Злучальныя злучнікі ўжываюцца як сродкі сувязі адносна раўнапраўных кампанентаў: аднародных членаў сказа, састаўных частак складаназлучанага сказа, аднародных сузалежных даданых частак складаназалежнага сказа і г. д. Злучальныя злучнікі маюць чатыры разнавіднасці: спалучальныя, супастаўляльныя, градацыйныя і пералічальна-размеркавальныя.
    Да спалучальных адносяцца злучнікі і, ды (у значэнні ‘Г), а таксама расчлянёны злучнік як — так і. Найбольш часта ўжываецца злучнік і. Ён можа злучаць незамкнуты рад кампанентаў, выступаючы перад кожным з іх (у тым ліку можа быць, хоць і не абавязкова, і перад першым). Што ж датычыць злучніка ды, то ён звычайна замыкае рад, г. зн. выступае перад апошнім кампанентам. Акрамя таго, злучнік ды мае яскрава выражанае адценне далучальнасці, і таму ніяк нельга механічна замяніць любы злучнік і злучнікам ды. Так, нельга сказаць: У нарадзе прымалі ўдзел прэзідэнт ды прэм’ер-міністр. Расчлянёны злучнік як — так і ўжываецца ў закрытых структурах: ён злучае толькі два кампаненты.
    Да супастаўляльных адносяцца злучнікі а, але, ды (у значэнні ‘але’), аднак, жа (ж), затое, a то, расчлянёныя злучнікі не то што — а, не то што — але, а таксама рад часціц у ролі злучнікаў, г. зн. у ролі сродкаў сувязі: іначай, інакш, толькі, адно, дык. Фактычна гэта — лексічныя канкрэтызатары, якія могуць ужывацца разам са злучнікамі, а пры пропуску апошніх — і самі браць на сябе ролю злучнікаў.
    Уласна супастаўляльнае значэнне мае толькі злучнік я: За плячыма ганьба, а перад вачыма пустэча (К. Чорны). Супастаўляльнае значэнне з адценнем замяшчальнасці ўласціва злучніку затое: Нгара дужэйшы, затое Манг — спрытнейшы (Я. Маўр). Усе ж астатнія злучнікі ўжываюцца з супраціўным значэннем (значэннем проціпастаўлення), якое ўключае адценні ўзаемнага выключэння, неадпаведнасці, процілегласці інш. Усе гэтыя значэнні ўласцівы і асноўнаму супастаўляльнаму злучніку а. Супастаўляльныя злучнікі ўжываюцца толькі ў закрытых структурах, г. зн. звязваюць толькі два кампаненты.
    Да градацыйных адносяцца нерасчлянёныя злучнікі ды і, ды і то (на пісьме яны іншы раз перадаюцца як дый, дый то),
    з дапамогай якіх другая частка выказвання падкрэсліваецца экспрэсіўна і выступае як далучэнне да першай, і расчлянёныя злучнікі не толькі — але і, не толькі — а і, не mo што — a (/), не то што — але (/), пры дапамозе якіх перадаецца ўласна градацыя, г. зн. нарастанне або аслабленне вартасці. Напрыклад: Да мяне ніхто не прыходзіў, ды і я нікуды не хадзіў. He толькі лётчык не разбіўся, але і самалёт застаўся цэлы. Я не то што не ведаў пра экскурсію ў горы, а нават / не мог падумаць, што гэта магчыма.
    Да пералічальн а-р азмеркавальных адносяцца адзіночныя злучнікі або (альбо), ці, а таксама паўторныя або (альбоў ці і часціцы ў ролі паўторных злучнікаў: ні, то, не то. Гэтыя сродкі сувязі звязваюць незамкнуты рад кампанентаў, ужываюцца ў адкрытых структурах: Як многа гаворым і нудна аб рэчы такой, як паэзія, — ці быць ёй святочнай, ці буднай, ідыліяй ці марсельезаю? (М. Танк).
    Усе пералічаныя злучнікі — спалучальныя, градацыйныя і пералічальна-размеркавальныя — могуць мець як уласна злучальную, так і далучальную функцыю. У далучальнай функцыі названыя вышэй злучнікі звязваюць між сабою звычайна два кампаненты, пры гэтым другі кампанент змяшчае якія-небудзь дадатковыя звесткі, якія развіваюць, удакладняюць або паясняюць тое, аб чым гаварылася ў першым. Некаторыя злучнікі пачынаюць спецыялізавацца толькі ў далучальнай функцыі. Гэта, у прыватнасці, ды і (дыйў, часціцы ў ролі злучнікаў: нават, прытым, асабліва; спалучэнні, якія выконваюць ролю сродкаў сувязі: у тым ліку (/), галоўным чынам. Так паступова пачынае складвацца спецыфічная група далучальных злучнікаў.
    Характэрна, што далучальныя адносіны наглядаюцца часцей не ў межах аднаго сказа, а паміж самастойнымі словамі — у тэксце. Напрыклад: Вясною са мною дамоў вяртаюцца птушкі ізноў. I кожная з іх пакрысе што-небудзь з сабою нясе. Жаўрук — звон бурлівых крыніц, а жораў — цяпло зараніц, а шпак — яравую сяўбу, а ластаўка — ліст на вярбу (М. Танк). Я праверыў: ні грыбоў тут, ні арэхаў... I таму не раю ў лес Булонскі ехаць! (М. Танк).
    Падпарадкавальныя злучнікі ўжываюцца як сродкі сувязі частак складаназалежнага сказа. У адрозненне ад злучальных, якія, як правіла, не ўваходзяць у склад аб’ядноўваемых кампанентаў, падпарадкавальныя злучнікі заўсёды ўключаюцца ў залежны кампанент як яго неад’емная састаўная частка — паказчык граматычнай формы даданай часткі складаназалежнага сказа.
    Адметнай рысай падпарадкавальных злучнікаў з’яўляецца тое, што яны звычайна не могуць ужывацца ў простым сказе.
    Выключэнне складаюнь, па-гіершае, злучнікі як, чым і каб. якія далучаюць у простым сказе параўнальныя і мэтавыя звароты: Доўгая, як год, зімовая ноч. Каля берага было глыбей, чым пасярэдзіне рэчкі. Мы прыйшлі, каб жыць і будаваць. Акрамя гэтага, злучнік як можа ўводзіць у просты сказ прыдаткі ці акалічнасці спосабу дзеяння, выступаючы са значэннем ‘у якасці’, ‘у ролі’: Брыгадзір, як чалавек памяркоўны, прапанаваў перамераць участак. Усе байцы ў батальёне ведалі Васіля як выдатнага запявалу.
    Па-другое, у простым сказе могуць ужывацца параўнальныя злучнікі як, быццам, нібы, што (у значэнні ‘як’), як быццам для сувязі састаўнога іменнага выказніка з дзейнікам: Ноч была нібы казка. Стары як малы. У такіх сказах параўнальныя злучнікі выступаюць як часціцы, трацячы сваё асноўнае значэнне сродку сувязі прэдыкатыўных адзінак.
    Падпарадкавальныя злучнікі выражаюць розныя адносіны — такія, як часавыя: калі, раз', прычынныя: бо, таму што', мэтавыя: к.аб, для таго каб\ адваротнай абумоўленасці (уступкі): хоць, нягледзячы на тое што; выніковыя: так інто', параўнальныя: быццам. Разам з тым ёсць рад злучнікаў, якія не маюць аднаго якога-небудзь пэўнага значэння, гэта злучнікі што, як, чым. Хоць, вядома, у кожным канкрэтным выпадку семантыку адносін можна вызначыць і для кожнага з такіх злучнікаў. Такія злучнікі атрымалі назву злучнікаў з недыферэнцыраваным значэннем.
    Падзел злучнікаў у залежнасці ад функцыянальнага значэння на злучальныя і падпарадкавальныя не ахоплівае ўсяго лексічнага складу гэтай часціны мовы. Ёсць адна невялікая прамежкавая група так званых паясняльных злучнікаў, куды адносяцца гэта значыць, а іменна, асвоенае запазычанне з польскай менавіта, інакш кажучы. Праўда, называць іх злучнікамі можна ўмоўна, таму што гэтыя словы ці словазлучэнні, выконваючы ролю сродкаў сувязі, яшчэ толькі ўступілі на шлях пераходу ў злучнікі. Сама назва іх у беларускай мове яшчэ канчаткова не ўсталявалася, іншы раз іх называюць «тлумачальнымі» (хаця такая назва стварае непажаданую аманімію з назвай т л умачальныя — у дачыненні да сродкаў сувязі, якія ў рускім сінтаксісе называюцца йзьяснйтельныміі). Паясняльныя злучнікі, падобна да злучальных, могуць ужывацца і ў простым, і ў складаным сказе. Разам з тым, падобна да падпарадкавальных, яны не могуць быць паўторнымі, не могуць звязваць аднародныя кампаненты.
    У ролі сродкаў сувязі паміж часткамі складаназалежнага сказа выступаюць і так званыя к а р э л я т ы (указальныя, ці суадносныя, словы або спалучэнні слоў) — службовыя элементы,
    якія знаходзяцца ў галоўнай частцы і разам са злучнікам даданай часткі афармляюць сінтаксічныя адносіны ў складаным сказе. Карэляты могуць быць сінтаксічна спустошанымі і ўжывацца пры выражэнні розных відаў адносін (wo, так), а могуць быць і спецыялізаванымі, замацаванымі ў мове для выражэння аднаго якога-небудзь віду адносін (тады, значыць, значыцца). У асобных выпадках карэляты могуць выступаць як адзіны сродак сувязі састаўных частак: Узарэт палетак, тады паедзем дамоў. Туман падняўся, значыцца, можа быць дождж. У такіх выпадках карэляты фактычна бяруць на сябе ролю падпарадкавальнага злучніка.
    ЧАСЦІЦЫ
    Ч а с ц і ц ы — гэта непаўназначныя словы, якія выражаюць дадатковыя сэнсавыя, мадальна-валявыя або эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні значэння слоў, словазлучэнняў ці сказаў.
    Часціцы супрацызастаўляюцца службовым словам па той прымеце, што яны звычайна выкарыстоўваюцца не для сувязі сінтаксічных адзінак і аб’яднання іх у адно больш буйное цэлае, а толькі для мадыфікацыі значэння якой-небудзь моўнай адзінкі.
    Як і ўсе непаўназначныя словы, часціцы самі па сабе не маюць ярка выражанага лексічнага значэння. Іх значэннем лічыцца тое дадатковае адценне, якое яны надаюць моўнай адзінцы. Можна было б, па ўсёй верагоднасці, сцвярджаць, што часціцы — гэта адзін з важнейшых сродкаў актуалізацыі выказвання.
    Лексічны састаў часціц у сучаснай мове невялікі. Утварыліся часціцы ў асноўным ад слоў, якія адносяцца да розных паўназначных часцін мовы — займеннікаў, прыслоўяў, дзеясловаў і інш.
    Класіфікацыя часціц
    У залежнасці ад дадатковага адцення, якое часціцы надаюць моўнай адзінцы, больш ці менш акрэслена вылучаюцца чатыры групы часціц.
    1.	Часціцы, якія выражаюць розныя прадметна-сэнсавыя адценні значэнняў.
    Указальныя часціцы: вось, вунь, гэта. У гаворках і гутарковай мове адзначаюцца варыянты гэтых часціц: во, ось, от, унь. Указальныя часціцы служаць для ўказання на наяўнасць прадметаў і з’яў, пры гэтым вось указвае на блізкія ці непасрэдна дадзеныя для ўспрыняцця прадметы і з’явы, а вунь — на больш далёкія ці непасрэдна не дадзеныя для ўспрыняцця. Указальныя часціцы адносяцца як да асобных слоў, так і да ўсяго сказа, на-