Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
СЛУЖБОВЫЯ СЛОВЫ I ЧАСЦІЦЫ
Лексіка-граматычныя разрады прыназоўнікі, звязкі і злучнікі аб’ядноўваюцца ў адну групу службовых слоў. Разам з часціцамі яны ўтвараюць клас непаўназначных с л о ў. Словы гэтага класа, у адрозненне ад слоў паўназначных, вылучаюцца тым, што іх значэнне мае пераважна сінтаксічны характар. Калі паўназначнае слова, напрыклад, дарога, змярканне, сіні, драўляны, будаваць, цёпла, мой, сто, мае лексічнае значэнне само па сабе, то значэнне такіх асобна ўзятых слоў, як а, у, к, ж, можна высветліць толькі ў межах сінтаксічных канструкцый, у якіх гэтыя словы ўжываюцца.
Яшчэ адна адметная рыса, якая аб’ядноўвае ўсе непаўназначныя словы, — гэта іх адсутнасць у тых канструкцыях, дзе сінтаксічныя адносіны вырашаюцца толькі парадкам слоў і інтанацыяй. На важнасць непаўназначных слоў у мове ўказвае іх высокая частотнасць: у маўленні кожнае чацвёртае або нават трэцяе слова любога тэксту — гэта непаўназначнае.
Непаўназначных слоў у моўнай сістэме адносна нямнога; значная колькасць гэтых слоў — вытворныя: яны паходзяць ад слоў паўназначных.
Службовыя словы — прыназоўнікі, звязкі і злучнікі — яднае тое, што яны ўжываюцца ў мове для сувязі дзвюх або некалькіх моўных адзінак і аб’яднання іх у адно больш буйнае сінтаксічнае цэлае. Прыназоўнік звязвае галоўнае слова з залежным назоўнікам, аб’ядноўваючы іх у словазлучэнне. Злучальны злучнік звязвае аднародныя члены сказа, аднатыпныя сузалежныя часткі складаназалежнага сказа або прэдыкатыўныя адзінкі ў такія аб’яднанні, як рад аднародных членаў сказа, складаную даданую ці галоўную частку складаназалежнага сказа, складаназлучаны сказ. Падпарадкавальны злучнік звязвае галоўную і даданую частку, аб’ядноўваючы іх у складаназалежны сказ. Нарэшце, звязка — гэта сродак сувязі дзейніка і выказніка, аб’яднання іх у прэдыкатыўнае спалучэнне, якое з’яўляецца асновай простага сказа.
Будучы сродкам аб’яднання сінтаксічных адзінак, службовыя словы звычайна знаходзяцца паміж тымі кампанентамі, якія яны звязваюць. Аднак значна больш цесная спалучанасць наглядаецца ў прыназоўнікаў, падпарадкавальных злучнікаў і звязак якраз з другім кампанентам. Прыназоўнік далучаецца да залежнага назоўніка, утвараючы разам з ім т. зв. сінтаксічную форму слова; падпарадкавальны злучнік заўсёды адносіцца да даданай часткі складаназалежнага сказа, надаючы гэтай частцы пэўную сінтаксічную форму; звязка непасрэдна ўваходзіць у склад выказніка і таксама вызначае яго форму. I толькі злучальныя злучнікі не ўваходзяць у склад тых кампанентаў, якія яны звязваюць, а з’яўляюцца ў гэтых адносінах як бы пракладкамі, скрэпамі, якія «склейваюць» у адно цэлае два ці некалькі кампанентаў.
Часціцы ў класе непаўназначных слоў стаяць асобна. Яны, як правіла, не з’яўляюцца сродкамі сувязі (хаця многія часціцы і набываюць у сказе такую функцыю). Часціцы адыгрываюць вельмі важную ролю ў маўленні: яны актуалізуюць, падкрэсліваюць, вылучаюць той сэнсавы кампанент выказвання, на які трэба звярнуць асаблівую ўвагу.
ПРЫНАЗОЎНІКІ
Прыназоўнікі — гэта службовыя словы, з дапамогай якіх выражаюцца адносіны паміж галоўным і залежным словамі ў словазлучэнні з апасродкаванай падпарадкавальнай сувяззю.
Галоўным словам у такіх словазлучэннях звычайна выступае дзеяслоў, радзей — назоўнік, прыметнік, прыслоўе, безасабовапрэдыкатыўнае слова або нават непадзельнае (фразеалагічнае) спалучэнне, а залежным — толькі назоўнік (ці любая субстантываваная часціна мовы) або займеннік: ехаць у лес, язда ў лес, праездам у лес, дарога ў лес\ смуткаваць без прычыны, смутна без прычыны, цікавы для слухачоў, цікавы для ўсіх; хадзіць да позняга, адкладаць на потым; кінуць вокам на хату, вастрыць зубы на дубок.
Класіфікацыя прыназоўнікаў у залежнасці ад іх паходжання і будовы
У адпаведнасці з паходжаннем усе прыназоўнікі традыцыйна дзеляцца на невытворныя і вытворныя. Да н е в ытво р н ы х адносяцца: а, аб, ад, без, да, для, дзеля, з, за, к, каля, ля, між, на, над, па, пад, перад, пра, праз, пры, у, цераз. Гэтыя прыназоўнікі страцілі жывую сувязь з тымі словамі, ад якіх яны ўтварыліся. Да гэтай жа групы адносіцца прыназоўнік паўз, які для сучаснага
стану літаратурнай мовы не можа кваліфікавацца як складаны1. У сінхронным плане ў групу невытворных трэба ўключаць і прыназоўнікі акрамя, апрача, бліз, замест, звыш, наконт, накшталт, паводле, сярод, суадноснасць якіх з прыслоўямі ці спалучэннямі слоў цяпер можа быць устаноўлена толькі гістарычна.
Вытворныя прыназоўнікі захоўваюйь непасрэдную сувязь са словамі, якія адносяцца да розных знамянальных часцін мовы. Усе вытворныя нават нельга называць у пэўным сэнсе прыназоўнікамі: фактычна гэта не што іншае, як словы ці спалучэнні слоў, якія ў словазлучэнні выконваюць ролю сродкаў сувязі галоўнага кампанента з залежным, г. зн. выконваюць тую ж ролю, што і невытворныя прыназоўнікі. Гэта і апраўдвае ўжыванне тэрміна «прыназоўнік» у дачыненні да ўсіх вытворных.
Класіфікацыя такіх вытворных прыназоўнікаў праводзіцца ў залежнасці ад таго, з якой часцінай мовы захоўваецца сувязь вьггворнага прыназоўніка. Такім чынам вылучаюцца прыназоўнікі а д п р ы с л о ў н ы я (ці інакш — прыслоўныя): абапал, блізка, вакол, воддаль, збоку, зверху, ззаду, злева, міма, наабапал, наверсе, наверх, наводдаль, навокал, наперад, наперадзе, насустрач, насупраць, непадалёку, паабапал, паперад, паперадзе, пасля, пасярод, пасярэдзіне, паўзверх, побач, побліз, поплеч, поруч, скраю, скрозь, спадыспаду, спераду, супраць, узамен, уздоўж, уперад, уперадзе, упоперак, услед, усцяж; адпрыметнікавыя: адносна, адпаведна, згодна, паралельна, прстсірцыянальна, раўналежна~\ аддзеяслоўныя: выключаючы, дзякуючы, канчаючы, уключаючы (усе яны суадносяцца з дзеепрыслоўямі).
Многія вытворныя прыназоўнікі захоўваюць сувязь са склонавымі формамі назоўнікаў. Беспрыназоўнікавую форму творнага склону маюць толькі два адназоўнікавыя прыназоўнікі: йіляхам і ўстарэлае кшталтам. Астатнія вытворныя прыназоўнікі ўтварыліся ў выніку злучэння простага невытворнага прыназоўніка з назоўнікам ва ўскосным склоне: за кошт, з боку, з ліку, з мэтай, з дапамогай, з прычыны, з цягам, з часу, на аснове, на манер, на працягу, на чале, на йіляху, пры дапамозе, у адносінах, у адрас, у выніку, у гонар, у імя, у ліку, у мэтах, у сілу, у справе, у сэнсе, у час, у часе, у часы. Такія вытворныя прыназоўнікі, у сваю чаргу, могуць спалучацца з невытворнымі: на чале з, па
1 Прыназоўнік уз (састаўная частка кампазіта паўз) як самастойнае слова адзначаны ў форме выз толькі ў гаворках на паўднёвым усходзе Беларусі: ішлі выз дарогу, г. зн. ‘паўз дарогу’, ‘каля дарогі ўздоўж яе’.
Гэтыя прыназоўнікі ў беларускай .мове ўзніклі як калькі рускіх адпрыметнікавых прыназоўнікаў относйтельно, соответственно. согласно. Аднак у сувязі
з тым, што ў беларускай мове падобныя кароткія прыметнікі не ўжываюцца, псралічаныя прыназоўнікі па форме збліжаюцца з адпрыслоўнымі.
шляху да, у адказ на, у адносінах да. Па гэтай жа мадэлі ўтвараюцца і іншыя спалучэнні назоўнікаў, якія маюць рэлятыўнае значэнне, з невыгворнымі прыназоўнікамі: у адпаведнасці з, у адрозненне ад, у кірунку да, у параўнанні з, у саюзе з, у сувязі з.
У выніку спалучэння прыслоўя з невытворнымі прыназоўнікамі ў сучаснай мове склаліся наступныя прыслоўна-прыназоўнікавыя канструкцыі, якія таксама ўжываюцца ў функцыі прыназоўнікаў: адначасова з, асобна ад, збоку ад, нараўне з, побач з, поруч з, разам з, следам за, сумесна з, услед за.
Функныю прыназоўнікаў выконваюць і некаторыя дзеепрыслоўі ў спалучэнні з невытворнымі прыназоўнікамі: нягледзячы на, гледзячы па, пачынаючы ад, пачынаючы з.
Вытворнымі з’яўляюцца і прыназоўнікі, якія ўтварыліся шляхам словаскладання двух ці трох невытворных: з-за, з-над, па-над, з-пад, па-за, паміж, з-па-над, з-па-за.
Варыянты прыназоўнікаў
Некаторыя невытворныя прыназоўнікі існуюць у сучаснай мове ў двух ці больш варыянтах. Звычайна гэтыя варыянты залежаць ад фанетычных асаблівасцей пачатку таго слова, якое непасрэдна размешчана за прыназоўнікам. Гэта датычыць такіх варыянтаў, як у — ў — ва (ці ува), з — са. Перад словам са збегам зычных у пачатку слова ці словам з пачатковым у ўжываецца варыянт ва (уваў ва мне (ува мнеў ва ўсіх (ува ўсіхў Пасля слоў, якія канчаюцца галоснымі і не аддзелены знакам прыпынку ад прыназоўніка, ўжываецца варыянт ў: пакласціў стол (параўн. ляжаць у стале). Аднак у вершаваных тэкстах такое размеркаванне варыянтаў у — ў не заўсёды вытрымліваецца: дзеля захавання рытмікі паэты могуць ісці на парушэнне звычнай нормы. Напрыклад, Кажуць, бог стварыў зямлю, a свой край — галандцы. Бачыў я работу іх. Мушу вам прызнацца, што міфічнаму тварцу проста немагчыма у спаборніцтва ісці ды з людзьмі такімі (М. Танк). А з поля вее ацяжэлым дымам, тым дымам непаўторным ад агнёў, ў якім — пах свежай бульбы, верасоў... (М. Танк).
Трэба ўсё ж зазначыць, што такое ўжыванне у і ў з’яўляецца аўтарскім і не падтрымліваецца нормамі правапісу.
Перад словам, якое пачынаецца збегам зычных, асабліва з пачатковымі з ці с, ужываецца варыянт са: са мной, са свету, са знаёмым.
Варыянты аб — аба, к — ка, над — нада, пад — пада, перад — перада (або прад — прада) таксама абумоўлены фанетычна, аднак 322
варыянт з галосным а ў гэтых прыназоўніках ужываецца вельмі абмежавана, толькі перад адным ці двума словамі, найчасцей — перад займеннікам мне, мной. Тое ж можна сказаць і пра варыянт ада, які адзначаецца ў спалучэннях ада дна, ада дня.
Націск у прыназоўніках
Невытворныя прыназоўнікі звычайна не маюць самастойнага націску і аб’ядноўваюцца ў адно фанетычнае слова з наступнай лексемай. Перанос на іх націску з самастойнага слова, перад якім знаходзіцца прыназоўнік, — з’ява ў сучаснай мове надзвычай рэдкая. Можна прывесці толькі адзінкавыя выпадкі такога пераносу. Напрыклад: даць no вуху, стукнуць no баку, зрабіць за нач, сказаць co сну. Потым no баку дугою ды ў жывот яшчэ нагою (К. Крапіва). Блізка году справсі йдзе з мостам. Партызаны, што збудуецца за дзень, раскідаюць за нач (М. Лужанін).
Два неаднаскладовыя невытворныя прыназоўнікі маюць слабы самастойны націск: перад і цераз. Гэты націск у тэксце можа страчвацца, і тады названыя прыназоўнікі таксама становяцца праклітыкамі.