Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
У сучаснай беларускай літаратурнай мове ўтварэнне прыслоўяў адбываецца ў асноўным спосабам афіксацыі. Большасць прыслоўяў утварылася і ўтвараецца зараз суфіксальным, прэфіксальным і прэфіксальна-суфіксальным спосабамі.
Прыслоўі ўтвараюцца ад усіх самастойных часцін мовы: назоўнікаў (дагары, збоку, бясконца), прыметнікаў (шчыра, ярка, здаўна), лічэбнікаў (спярша, учатырох, аднойчы), займеннікаў (адтуль, дасюль, сюды), дзеясловаў (можа, маўляў, бадай), прыслоўяў (навокал, незнарок, недалёка). Адны з іх утварыліся даўно ад такіх
слоў, якіх у сучаснай беларускан мове няма (спакваля, знячэўку) і толькі этымалагічны аналіз дапамагае распазнаць будову і паходжанне гэтых слоў. Другія (іх пераважная большасць) утварыліся пазней і таму выразна відаць, ад якіх слоў і форм яны ўтварыліся.
Суфіксальны спосаб
Самай шматлікай з’яўляецца група прыслоўяў, утвораных ад асноў прыметнікаў з дапамогай суфікса -а (пад націскам -о), які з’яўляецца найбольш прадуктыўным сярод суфіксаў, з дапамогай якіх утвараюцца прыслоўі: назойліва, весела, наіўна, крыва, мсіркотна, скупа, комплексна, слаба, прыгнечана, шчыра, пільна, рухава, светла, лісліва, сурова, фіктыўна, гарэзліва, даўно, зласліва, зацята, апісальна, нема, дзёрзка.
Большасць прыслоўяў гэтага тыпу з’яўляюцца прыслоўямі спосабу дзеяння і толькі адзінкавыя ўжываюцца са значэннем часу (даўно) і месца (блізка). Прыслоўі гэтага тыпу ўтвараюцца ў асноўным ад якасных прыметнікаў, і толькі невялікая колькасць іх — ад адносных, якія набылі пераноснае якаснае значэнне (адкрыта, дэталёва, неспадзявана, машынальна, элементарна, планава, завочна, рэльефна).
Гэтая група прыслоўяў пастаянна папаўняецца, таму што паяўляюцца новыя прыметнікі, або развіваюцца новыя якасныя значэнні ў прыметніках. Звычайна не ўтвараюцца прыслоўі гэтага тыпу ад прыметнікаў, якія абазначаюць пастаянную прымету (колер, масць): шэры, гняды, рабы, жоўты, дзіравы. Але ў тых выпадках, калі прыметнік пашырае свае значэнні, набывае пераносныя, то становіцца магчымым утварэнне ад яго прыслоўяў: жоўта ад красак, на вуліцы шэра, слепа верыць. Абмежавана ўтварэнне прыслоўяў і ад вытворных прыметнікаў тыпу клейкі, трухлявы, барадаты, босы, ледавіты, чарвівы, лысы, а таксама ад прыметнікаў з суфіксамі -арн-, -енн-, -ск-, -оўн-, -оў-(-еў-), -ін-, якія звычайна маюць ярка выражанае адноснае значэнне.
Другой даволі значнай па колькасным складзе з’яўляецца група прыслоўяў, утвораных ад назоўнікаў з дапамогай суфіксаў -ой(-ою), -ай(-аю), -яй(-яю), -ом(-ам), -амі{-ямі). Суфіксы гэтых прыслоўяў узыходзяць да канчаткаў творнага склону назоўнікаў: зіма — зімой, дуга — дугой, раніца — раніцай, сіла — сілай, верх — верхам, крыж — крыжам, круг — кругам, крук — крукам, гуж — гужам, залп — залпсім, галоп — галопам, вінт — вінтом, час — часамі, гады — гадамі. Найбольшую прадуктыўнасць пры ўтварэнні прыслоўяў маюць суфіксы -ойфоюў -айфаю), -ом(-ам).
Прыслоўі з суфіксамі -амі, -ямі нешматлікія ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
Суфіксы, з дапамогай якіх утварыліся гэтыя прыслоўі, аманімічныя канчаткам творнага склону назоўнікаў. Сярод прыслоўяў гэтай групы шмат такіх, якія маюць паралельныя акцэнталагічныя варыянты: вёрхам і вярхдм, рсініцай і раніцо'й, мёлькам і мялькбм.
Найбольш інтэнсіўна ўтвараюцца прыслоўі ад розных форм назоўнікаў ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі і без іх. Група папаўняецца прыслоўямі з народна-гутарковай мовы. Па сваёй форме гэтыя прыслоўі нічым не адрозніваюцца ад назоўнікаў і толькі па сінтаксічнай функцыі ў сказе можна вызначыць прыслоўе гэта ці ўскосная форма назоўніка. У сказе прыслоўі ўжываюцца ў функцыі акалічнасці, назоўнікі — часцей за ўсё ў функцыі дапаўнення. Прыслоўі ўтвараюцца таксама ад іншых склонавых форм назоўнікаў:
— родны склон з прыназоўнікамі ад, да, з, без: бясконца, спераду, знізу, зверху, дадому, дахаты, спачатку, адразу;
— давальны склон без прыназоўнікаў: далоў, дамоў, долу;
— вінавальны склон з прыназоўнікамі у, за, на: уніз, насустрач, навек, замуж;
— месны склон з прыназоўнікамі у, на, па, а: увушшу, унізе, папраўдзе, напярэдадні, апоўначы.
Працэс пераходу склонавых форм назоўнікаў у прыслоўі адбываецца ў сучаснай мове вельмі актыўна.
Група прыслоўяў, утвораных ад лічэбнікаў, нешматлікая. Ад іх утвораны прыслоўі з дапамогай суфікса -ойчьг. двойчы, тройчы.
Ад дзеясловаў утвараюцца прыслоўі з дапамогай суфікса -ма: роўма, бегма, крычма, лежма, кішма. Звычайна прыслоўі гэтага тыпу ўваходзяць у склад устойлівых словазлучэнняў: роўма раўці, крычма крычаць, лежма ляжаць, кішма кішэць.
3 дапамогай суфікса -ом (-ам) утварыліся прыслоўі тыпу тайком, ходам, валам, цягам, бягом.
Ад асноў прыслоўяў новыя прыслоўі ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -авата'. цяжка — цяжкавата, цёмна — цемнавата, рана — ранавата; -еньк{-энькў -аньк-\ ціхенька, беленька, роўненька, асцярожненька', -ютк-, -утк-, -усеньк-, -юсеньк-, -усенечк-, -юсенечк-: ціхутка, ранюсенька, танюсенечка, бялютка\ -энн-, -енн-, -эрн-, -эзн-, -эразн-: страшэнна, высачэзна, даўжэразна. Гэты тып утварэння прыслоўяў з’яўляецца даволі прадуктыўным. Прыслоўі з суфіксамі ацэнкі часцей ужываюцца ў мове мастацкай літаратуры, фальклорных творах.
Прэфіксальны спосаб
Прэфіксальным спосабам утворана значна меншая па колькасці група прыслоўяў. Гэтым спосабам утвараюцца звычайна прыслоўі ад ужо вядомых прыслоўяў з дапамогай прыставак: не(ня-), ні-: некуды, некалі, незнарок, ніколі, нідзе, нічуць, нядарам, ніадкуль, нікуды, ніяк; на-. надоўга, настолькі, наглуха, нашмат, наскрозь, назаўтра, навечна, назусім', па< папераменна, папарна, паабапал, паводдаль, паменш, патроху, за-. замала, заглыбока, задоўга, загуста, завысока, залетась; най-. найвышэй, найхутчэй, найболый, найменш.
Гэтыя прыслоўі звычайна захоўваюць лексічнае значэнне ўтваральнай асновы. Толькі некаторыя з іх, напрыклад, прыслоўі з прыстаўкай паадрозніваюцца значэннем ад утваральнай асновы.
У беларускай мове яшчэ існуе некалькі словаўтваральных тыпаў, калі з дапамогай той ці іншай прыстаўкі ўтвараецца адно ці два прыслоўі, напрыклад, пазаўчора, паслязаўтра, задарлш, пазалетась.
Прэфіксальна-суфіксальны спосаб
Даволі значная група прыслоўяў утворана з дапамогай прэфіксальна-суфіксальнага спосабу. Гэтым спосабам утвараюцца прыслоўі ад усіх знамянальных часцін мовы.
Ад асноў прыметнікаў і прыналежных займеннікаў прыслоўі ўтвараюцца з дапамогай: прыстаўкі паі суфіксаў -ому (-аму, -яму), -му. па-ранейшаму, па-новаму, па-летняму, па-святочнаму, па-салаўінаму, па-дзелавому, па-свойму, па-вашаму, па-нашаму. Гэта даволі прадуктыўны тып утварэння прыслоўяў у сучаснай беларускай мове. Прыслоўі гэтага тыпу параўнальна рэдка ўтвараюцца ад адносных прыметнікаў з суфіксамі -ав(ы), -ск(і): па-дзелавому, па-гарадскому.
Ад асноў прыметнікаў з дапамогай прыстаўкі паі суфікса -ы ўтвораны прыслоўі па-чалавечы, па-дзіцячы, па-воўчы, па-дзявочы, многія з іх маюць сінонімы з суфіксам -аму: па-дзіцячы і па-дзіцячаму, прыстаўкі паі суфікса -у. па-бацькоўску, па-брацку, па-гаспадарску, па-беларуску, па-суседску, па-мужчынску, па-руску, паасобку, паблізу, повідну, паціху, падоўгу; прыстаўкі зі суфіксаў -у, -а{-я): знову, зрэдку, зблізку, змоладу, змалку, злева, змала, здаўна; прыставак у-, наі суфікса -ую: напрамую, ухаластую, урассыпную, наўдалую, напрапалую, уручную; прыстаўкі даі суфікса -а^-яў дабяла, дачыста, дачырвана, дапаўна, дасыта, дап 'яна, дапазна.
Ад асноў назоўнікаў прыслоўі ўтвараюцца з дапамогай прыстаўкі даі суфіксаў -а(-я), -у, -і(-ы): датла, дазвання, даастатку, дарэчы, дапраўды, даволі, дахаты, дадому, дадолу, дашчэнту, давеку, дарэшты, дагарьг, прыстаўкі з(с-, са-) і суфіксаў -у(-юў -а(-я), -і(-ы):
збоку, ззаду, знадворку, зразу, зранку, зрання, спрасоння, сп'яна, звечара, здуру, згсіры, зрэшты, знутры\ прыстаўкі наі суфіксаў -у, -а(-я), -і(-ы) або 0: начыстату, навыцяжку, налета, напрасткі, напярэймы, навек, наадрэз, нацянькі, навыперадкі, напрадвесні, напярэдадні, напавал, напавер, наперакор, напаказ, насустрач, найбольш прадуктыўным у гэтай групе з’яўляецца нулявы суфікс; прыстаўкі у-(ва-) і суфіксаў -у(-ю), -е, -о: улетку, упоцемку, узімку,
употайкі, упрочкі, уголас, услед, усмак, ушчэнт, узамен, усу’ёз, уплаў, удзень, уміг, умомант, уверсе, унізе, усярэдзіне; прыстаўкі паі суфіксаў -е, -і(-ы), -у: паперадзе, паверсе, пасярэдзіне, паволі, панізу.
Ад лічэбнікаў утвараюцца прыслоўі з дапамогай прыстаўкі наі суфіксаў -е(-э): надвае, натрае; прыстаўкі уі суфіксаў -іх(-ых), -ох(-ёх), -ух(-юх): учацвярых, упяцёх, ушасцёх, удзесяцёх, удвух, удзвюх', прыстаўкі уі суфікса -а(-я); удвая, утрая.
Ад асноў дзеясловаў прыслоўі ўтвараюцца з дапамогай прыстаўкі уі суфікса -ку уперсімешку упрыкуску, упрысядку, прыстаўкі без-(бес-) і суфікса -ку: бесперастанку, безупынку.
Ад прыслоўяў утвараюцца новыя прыслоўі з дапамогай прыстаўкі паі суфікса -у. патроху, памалу, падоўгу.
Спосаб складання
Гэты спосаб займае параўнальна невялікае месца ў сістэме словаўтварэння прыслоўяў. Спосабам складання прыслоўі ўтвараюцца звычайна са словазлучэнняў. Некаторыя прыслоўі ўжо страцілі сувязь са словазлучэннямі, на базе якіх яны ўтварыліся, і з пункту погляду сучаснай мовы лічацца невытворнымі: стрымгалоў, аберуч, басанож, сёлета, у другіх прыслоўяў суадноснасць са словазлучэннямі даволі выразная: штодня, штогод. Усе прыслоўі, утвораныя спосабам складання, можна падзяліць на тры групы.
1. Прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння займенніка з назоўнікам: штолета, штогод, штодзень, штомесяц, штомінуту, штохвіліну, штовечар, штораз, штодня.
2. Прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння аднолькавых або блізкіх слоў: дзе-нідзе, калі-нікалі, як-ніяк, раз-пораз, чын-чынам (чын-чынаром), даўным-даўно, век-векам, ледзь-ледзь.
3. Прыслоўі, утвораныя ад фразеалагічных словазлучэнняў: шыта-крыта, сам-насам, далеіі-болей, шыварат-навыварат. Гэта група папаўняецца за кошт фразеалагізмаў тыпу як бачыш, чуць дзень, слова ў слова, душа ў душу.
Прыслоўі самі могуць служыць базай для ўтварэння новых слоў — назоўнікаў, прыметнікаў, часціц, злучнікаў і г. д. У такіх выпадках яны страчваюць лексічнае значэнне прыслоўяў і набываюць значэнне адпаведнай часціны мовы.