• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    прыклад: Вось і палянка, і самі баравікі (А. Вялюгін). I вось, як чысты ліст паперы, ляжыць перад вачамі новы гоб (А. Вялюгін). Гэта ж унь Няміру павялі! (К. Чорны). Што ж, дык давай вось упірох сасну павалім (Я. Брыль). Вось і згублена нітосьці... (А. Вялюгін).
    3 прыкладаў відаць, што непасрэднае ўказальнае значэнне названых часціц нярэдка ўскладняецца іншымі эмацыянальнаэкспрэсіўнымі адценнямі: задавальнення, радасці, выніку.
    У такіх выпадках, калі на ўказальныя часціцы падае лагічны націск, часціцы вось і вунь набываюць элементы акалічнаснага значэння і нават могуць пры сабе ўдакладняючыя акалічнасці: вунь сцежка, справсг, вось баравік, перад табою.
    Указальнае значэнне пералічаных часціц можа аслабляцца, і тады яны пачынаюць ужывацца як вылучальныя, напрыклад: Я во да гэтай дывізіі ў гвардзейскай служыў (В. Быкаў).
    Часціца гэта можа служыць абагульненым указаннем на змест раней выказанай думкі або на сітуацыю: Лезе дзядзька і лезе, амаль увесь ужо прасунуўся, аж тут яго нешта затрымала: як ні тузаецца — не пралазіць і усё. Аж гэта ў яго да пояса барана прывязана (У Караткевіч).
    Азначальн а-ў дакладняльныя часціцы: якраз, іменна, акурат, проста, чыста, амаль, прыблізна, сапраўды. Гэтыя часціцы адносяцца пераважна да слоў і размяшчаюцца ў прэпазіцыі да іх. Большасць такіх часціц сумяшчае значэнні азначальнасці з мадальнымі адценнямі значэння: з указаннем на розную ступень верагоднасці выказвання. Агульнае значэнне азначальнасці ўскладняецца ўказаннем не ўдакладненне ці абмежаванне: 3 тае пары другога хамута не патрабуе Конь ніколі болей: свайго яму якраз даволі, хамут стаў — проста любата! (К. Крапіва). Сышліся на сход усе чыста, каб выбраць Вярхоўны Савет (Я. Колас).
    Вылучальн а-а бмежавальныя часціцы: толькі, хоць, хаця, выключна, усяго, хіба. Агульнае іх значэнне — вылучэнне асобных паняццяў у саставе выказвання: Hi славы, ні скарбаў я не хачу, мне б толькі прайсці непрыкметна, зямлю сваю пад нагамі адчуць, падыхаць родным паветрам (П. Панчанка). Пусты небасхіл. Хоць маліся, хоць плач ты (М. Танк). Гэтыя часціцы лёгка пераходзяць у злучнікі, параўн.: Ціха навокал, толькі вецер халодны і золкі свішча-шуміць аднастайна (П. Глебка). Хоць пасівеў стары заіймат, але на працы, як салдат (П. Броўка).
    Значэнне вылучальнасці ўласціва і некаторым часціцам іншых груп. у прыватнасці ўзмацняльным часціцам наеат, ужо, яшчэ, аж, напрыклад: Хата-чытальня была перапоўнена. Людзі стаялі ў калідоры, нават на вуліцы... (М. Паслядовіч).
    2.	Часціцы, якія выражаюць мадальныя і мадальна-валявыя адценні.
    Сцвярджальныя часціцы: так, але, размоўныя і дыялектныя ага, эге, угу, ну. Яны перадаюць пацвярджэнне пры адказе на пытанне, абазначаюць згоду з чым-небудзь: «Ці вучыў ты майго сына быць літасцівым да жывёл, як то належыць чалавеку?» — «Так» (У. Караткевіч). «Адзінокаў камбатам стаў». — «Камбатам?» — «Ну» (В. Быкаў). Так, з гасцінца ў Вуглы паварочвае машына (Я. Брыль).
    Адмоўныя часціцы: не, ні, ані. Напрыклад: He крыўдуіі, не журыся, паэт. тут заўсёды прычына адна — тваіх думак не хітры сакрэт ці не смелая песень вясна (А. Куляшоў). Нельга, каб гэта здарылася! Hi ў якім разе! Шамякін).
    Часціца не мае два значэнні: адмаўлення выказвання (пры адмоўным адказе на станоўчае пытанне) і адмаўлення любога члена сказа. У першым значэнні часційа не, як і часціцы сцвярджальныя, з’яўляецца самастойным выказваннем. Вось чаму такая адмоўная часціца не і ўсе сцвярджальныя часціцы {так, але і інш.) выступаюць як самастойньгя словы-сказы. Калі ж такія часціцы фармальна і ўключаюцца ў склад сказа (і пасля іх ставіцца коска), то і ў гэтым выпадку яны застаюцца самастойным выказваннем. Тое ж выказванне, якое ідзе пасля коскі, — гэта не што іншае, як канкрэтызацыя адмоўнага або сцвярджальнага выказвання, выражанага адмоўнай або сцвярджальнай часціцай. Напрыклад: «Ага, разумею цябе», — сказаў Костусь (К. Чорны). He, браток, мы яшчэ папрацуем, мы яшчэ пазмагаемся — разам і з аднагодкамі, і з маладымі (Я. Брыль). He, ты не можайі сфалынывіць (С. Дзяргай).
    Прымаючы пад увагу ўсё сказанае, можна меркаваць, што ўключэнне такіх сцвярджальных і адмоўных часціц, якія самі з’яўляюцца самастойнымі выказваннямі, у разрад часціц — умоўнае, таму што тут мы маем справу не столькі з марфалагічнымі, колькі з сінтаксічнымі адзінкамі.
    Другое значэнне часціцы не — значэнне адмоўя ў агульна-адмоўным ці прыватна-адмоўным выказванні: He прынялі нас, не далі нам зброі (Я. Брыль). He раз ішла яна [група] па зямлі, вызваленай ад захопнікаў партызанамі (Я. Брыль). Паўтарэнне адмоўя ў сказе надае выказванню сцвярджальны сэнс: He магу не ведаць.
    Часціца ні мае адмоўнае значэнне ў пабуджальных сказах: Нікому ні слова! (К. Чорны). Hi кроку назад! Hi з месца! Значэнне поўнага адмаўлення мае гэта часціца і ў безасабовых сказах пры дапаўненні ў форме роднага склону: На небе ні хмурынкі.
    У сказах з адмоўем не часціца ні ўзмацняе адмоўе: Hi песень нашае радзімы, ні казак не пачуеш ты (П. Глебка).
    Часціца ані паўтарае ў асноўным значэнні часціцы ні, толькі з больш узмоцненай экспрэсіяй: Я — калгасніца маладая, жыву весела, ані дбаю (Я. Купала). Пра знойдзеныя грошы ён, аднак жа, не сказаў нікому ані слова (К. Чорны).
    П ы т а л ь н ы я часціцы: ці, хіба, няўжо, а, ну, што за. Кожная з гэтых часціц мае сваё адценне пытальнага значэння — пытання з вылучэннем і падкрэсліваннем асноўнага слова ў сказе: Ці добра вам гасцявалася?\ з адценнем недавер’я, сумнення: Хіба гэта не цікава табе? Няўжо тут нельга праехаць?; паўторнага перапытвання: Вам падабаецца, а? Большасць гэтых часціц можа выражаць не толькі пытальныя, а і пабуджальныя і іншыя мадальныя адценні.
    Часціцы, якія выражаюць адносіны да в е р а г о дн а с ц і выказвання: наўрад, наўрад ці, ану ж, бадай, бадай што. Напрыклад: Дзядзька бадай што сытоў з дарогі. Наўрад ці можна было што пачуць у гэтым шуме.
    Параўнальныя часціцы быццам, нібы, як быццам ужываюцца пры супастаўленні і параўнанні блізкіх, падобных з’яў, прадметаў, дзеянняў — як рэальных, так і мяркуемых: Сэрца Міхала Тварыцкага быццам упала кудысьці ўніз. Душа яго на гэты кароткі момант як бы зусім спустошылася... (К. Чорны). / цяпер да зямлі прыпаду — нібы вые сірэна злавесна? (С. Дзяргай). Жыта падступае роўна ласкавае мора (В. Матэвушаў).
    Часціцы, якія ўжываюцца пры перадачы чужой мовы а б о д у м к і: моў, маўляў, кажа, бо, нібы. Напрыклад: Дзед ганарыўся галубамі: маўляў, ні ў каго няма такіх разумных птахаў, як у яго... (Р. Сабаленка).
    3.	Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы.
    Узмацняльныя часціцы: нават, і, так, дык, ды, ужо, жа (ж), ні, аж, усё, сабе. Пералічаныя часціцы, узмацняючы асноўнае значэнне той моўнай адзінкі, да якой яны адносяцца, тым самым вылучаюць гэту моўную адзінку на фоне астатніх нейтральных адзінак. Калі ж узмацняльная часціца ўжываецца ў адным з двух выказванняў, то эмацыянальна-экспрэсіўная падкрэсленасць аднаго выказвання стварае ўмовы для супастаўлення з ім другога, нейтральнага. Такое ўжыванне часціц набліжае іх да супастаўляльных злучнікаў.
    Асабліва ярка праяўляецца значэнне злучніка ў часціцы жа (ж): гэту часціцу нават уключаюць у пералік супастаўляльных (супраціўных) злучнікаў. Сапраўды, у наступных сказах жа (ж) ужываецца ў ролі злучніка: Ты прасіў шлях паказаць — што ж далей не йдзеш? (М. Танк). Паход контррэвалюцыі пачаўся. Якія ж часці выклікаюць з фронта? (П. Глебка). Я хлеба ў багатых прасіў
    і маліў, — яны ж мне каменні давалі (М Багдановіч). Разам з тым супраціўны злучнік жа (ж) захоўвае ў канструкцыі месца, характэрнае для часціцы: ён размяшчаецца не паміж тымі сінтаксічнымі адзінкамі, якія ён звязвае, а пасля таго слова, якое мае лагічны націск.
    Узмацняльная часціца жа (ж) таксама размяшчаецца ў постпазіцыі да таго слова, якое яна ўзмацняе: Слаў жа ты, песня, дзень радасны свята (М. Танк). Ну што ж, мы вымушаны будзем біцца (П. Глебка). Гэта ўзмацняльная часціца мае і значэнне атаясамлівання — асабліва пры займенніках ці займеннікавых прыслоўях: той жа, тады ж, там жа.
    Часціцы, якія выражаюць эмацыянальн а-э к с п р эсіўную характарыстыку асобы, прадмета, дзеяння: ну і, што зл, ай ды, як, куды. Напрыклад: Ты паслухай, Апанас, што за голас, шпю за бас! (Я. Колас). Куды тут расседжвацца! Да хаты трэба (К. Чорны).
    Часціцы, якія выражаюць эмацыянальную рэа кц ы ю гаворачай асобы на розныя з’явы рэчаіснасці: вось табе і на, вось дык так, то-та ж. Напрыклад: «Глядзіце там. Могуць сунуцца ўначы. Каб не праспалі». — «Не праспім», — буркнуў перакладчык. — «То-та!» (В. Быкаў).
    4.	Часціцы, якія служаць для ўтварэння форм ладу — марфалагічных і сінтаксічных.
    Часціца бы (б) ужываецца як кампанент формы ўмоўнага ладу: пайшлі б, напісаў бы, паснедала б, а таксама форм сінтаксічнага ўмоўнага ладу: He заблудзіцца б нам. Пайшоў бы дождж, вось добра было б. Мадыфікацыі часціцы бы (о) — калі б, толькі б, хай бы — утвараюць формы сінтаксічнага загаданага ладу: Толькі б (калі б, хай бы) ты выканаў усё як трэба, сынок.
    Часціцы хай, няхаіі, дай, давай, давайце ўжываюцца як кампаненты формы сінтаксічнага загаднага ладу: Хай паслухаюць летам уранку, як спяваюць прасторы зямлі... (П. Глебка). Даваііце разважаць сур’ёзна (К. Крапіва).
    Этьгмалагічна часціцы звязаны з паўназначнымі часцінамі мовы і з выклічнікамі. Аднак з пункту гледжання сучаснай мовы многія часціцы трэба кваліфікаваць як н е в ы т в о р н ы я. Гэта ў першую чаргу часціцы а, і, вось, вунь, жа (ж), не, ні, ці, нават. Па сутнасці, нават часціцы хоць (хаця), хай (няхай), бы (б) таксама трэба лічыць невытворнымі. Хоць іх дзеяслоўнае паходжанне адчуваецца даволі выразна, аднак у мове ўжо не існуе тых словаформ, з якімі непасрэдна можна было б суадносіць названыя часціцы.
    В ы т в о р н ы я часціцы лёгка могуць быць суаднесены з паўназначнымі словамі ці выклічнікамі. Ад займеннікаў утварыліся часціцы яно, гэта, сабе\ ад прыслоўяў — проста, чыста, прыблізна. выключна, так, ужо, як., куды, калі', ад дзеяслоўных словаформ — дай, давай, дайце, давайце, бач, кажа, маўляіг, ад выклічнікаў — ну, ох.
    Для надання мове больш яркай экспрэсіі ўжываюцца с ас т а ў н ыя часціцы дык вось, дык аж, вось ужо, куды там, сібы толькі. Напрыклад: Дык вось, чытач, ты сам здароў, павінен бобра тое ведаць, што, каб прымусіць працаваць такіх «варон», не трэба ім даваць абедаць (К. Крапіва). / ведалі даволі ўсе наўкола, што хоць паганы меў ён голас, ну дык затое ж кіпцюры! (К. Крапіва). Болыласць састаўных часціц утворана шляхам камбінацыі дзвюх ці больш простых часціц.