• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Асноўная прыкмета звязак у адрозненне ад дзеясловаў — гэта поўная або частковая страта лексічнага значэння, што і вядзе да пераўтварэння паўназначнага слова ў службовае.
    Класіфікацыя звязак
    У залежнасці ад ступені страты лексічнага значэння вылучаюцца тры тыпы звязак.
    Абстрактная (незнамянальная) звязка быць. Адрозніваецца ад аманімічнага дзеяслова гэта звязка вельмі выразна, параўн.: Бацька будзе на сходзе (будзе — знамянальны дзеяслоў, указвае на абавязковую прысутнасць) — Ён будзе інжынерам. Ён будзе ўзрадаваны. Яму будзе весела (будзе — звязка, яна не мае лексічнага значэння).
    У сказах, у якіх паведамляецца аб чым-небудзь, што адбываецца ў момант гутаркі, форма звязкі ёсць звычайна не ўжываецца. Такі пропуск звязкі можна назваць «нулявой звязкай». Напрыклад: Вечар цёплы, але параўн.: Вечар быў цёплы. Вечар будзе цёплы.
    Аднак у навуковай мове, у вызначэннях, а таксама ў мове публіцыстыкі іншы раз магчыма ўжыванне абстрактнай звязкі і ў форме цяперашняга часу: Ураўнабедраным трохвугольніку бісектрыса вугла пры вяршыні ёсць адначасова і медыяна, і вышыня. Жыццё ёсць жыццё.
    Звязка быць захоўвае асноўныя дзеяслоўныя катэгорыі (часу, ладу), але ёй не ўласціва значэнне стану; яна паступова траціць катэгорыю трывання; актыўна разбураецца і такая важная дзеяслоўная прымета, як спражэнне: звязка быць звычайна ўжываецца ў форме трэцяй асобы адзіночнага ліку.
    Паўабстрактныя (паўзнамянальныя) звязкі — стаць, станавіцца, лічыцца, здавацца, рабіцца, з’яўляцца, бываць, назы-
    вацца. Гэтыя словы, ужываючыся як звязкі, у значнай меры трацяць сваё лексічнае значэнне і таму таксама даволі выразна адрозніваюцца ад аманімічных дзеясловаў, параўн.: Вучань стаў на сваё месца ў шарэнгу — Вучань стаў выдатнікам.
    Знамянальныя дзеясловы ў ролі звязак (так званыя знамянальныя звязкі) — формы дзеясловаў руху і стану (становішча): хадзіць, стаяць, сядзець, ляжаць, ісці, вярнуцца, бегчы, жыць. У гэтых дзеясловах, ужытых у ролі звязак, не траціцца, а толькі ў нейкай меры аслабляецца асноўнае лексічнае значэнне, параўн.: Ён ходзіць па хаце — Ён ходзіць вясёлы.
    3	а ў в а г і. 1. Фазавыя дзеясловы пачаць, пачынаць, пакінуць, працягваць, стаць, перастаць, дзеясловы з мадальным значэннем хацець, збірацца, жадаць, умець, меркаваць, думаць, спрабаваць, магчы, загадаць, а таксама іх функцыянальныя эквіваленты рад(ы), здольны, павінны, дзеясловы са значэннем руху ісці, бегчы, накіроўвацца і каўзальныя дзеясловы загадаць, прымусіць, папрасіць ужываюцца з інфінітывам у складзе састаўнога дзеяслоўнага ввіказніка (перастаў будаваць, пачаў бегчы, збіраецца чытаць, думае расказаць, прасіў вярнуцца, пабег даведацца), не з’яўляюцца звязкамі. Ужыванне гэтых дзеясловаў у складзе састаўнога дзеяслоўнага выказніка не выклікае змен іх лексічнага значэння.
    2.	Словы як, быццам, што, якія ўжываюцца ў складзе састаўнога недзеяслоўнага (іменнага) выказніка, таксама не з’яўляюцца звязкамі. Страта лексічнага значэння набліжае гэтыя былыя злучнікі да ч'асціц: Зоркі — як мільёны аганькоў. Значэнне часціцы-актуалізатара набывае і найменнік гэта, які ўжываецца ў складзе састаўнога выказніка: Дзеці — гэта наша будучыня.
    ЗЛУЧНІКІ
    3	л у ч н і к і — гэта службовыя словы, якія ўжываюцца для падпарадкавальнай ці спалучальнай сувязі сінтаксічных адзінак (членаў сказа, частак складанага сказа і самастойных сказаў) і паказваюць на сэнсава-граматычныя адносіны паміж імі: Дождж усё яшчэ не пераставаў, але ў адным месцы хмары як бы расступіліся, і адтуль ужо выглядала неба — блакітнае і вельмі свежае (Б. Сачанка).
    Злучнікі не маюць форм словазмянення, не маюць і свайго лексічнага значэння. Асноўнае іх значэнне — функцыянальнае: паказваць на адносіны паміж сінтаксічнымі адзінкамі.
    Класіфікацыя злучнікаў у залежнасці ад іх паходжання
    У залежнасці ад паходжання злучнікі, якія ўжываюцца ў сучаснай мове. падзяляюцца на дзве групы: невытворныя і вытворныя.
    Н е в ытвор н ыя злучнікі непадзельныя марфалагічна і не могуць быць узведзены да якіх-небудзь іншых паўназначных знамянальных ці займеннікавых слоў або да службовых слоў. Да такіх адносяцца злучнікі і, а, ды, ці, але. Вядома, з дапамогай этымалагічнага аналізу можна было б даказаць, што і гэтыя злучнікі ўзыходзяць да іншых слоў (у прыватнасці, да часціц, напрыклад а, ці). Аднак з пункту гледжання сучаснай мовы гэтыя злучнікі страцілі жывыя сувязі са словамі іншых лексікаграматычных класаў, а таму і лічацца невытворнымі.
    В ытвор н ыя злучнікі паддаюцца марфемнаму аналізу. У склад вытворных уваходзяць у першую чаргу злучнікі, утвораныя зрашчэннем у адну лексему некалькіх лексічных адзінак: дыіі (з ды + /), або (з альбо, якое, у сваю чаргу, узыходзіць да старажытнага a + лнбо, a + любо), абы (з a + бьі), толькі што (з толькі + што). Варта заўважыць, што працэс аб’яднання састаўных кампанентаў у адну лексему не ва ўсіх выпадках поўнасцю закончыўся. Так, прыклад са злучнікам толькі што паказвае на незавершанасць аб’яднання: злучнік перадаецца на пісьме двума асобнымі графічнымі адзінствамі (хоць у вуснай мове аб’яднанне завяршылася, пра што сведчыць той факт, што гэты злучнік успрымаецца як адно фанетычнае слова — з адным націскам: тол’к’й шть). Падобных злучнікаў у мове даволі многа, гэта злучнікі як пюлькі, як быццам, a то, таму што.
    У склад вытворных уваходзяць, акрамя гэтага, і злучнікі, якія ўтварыліся шляхам пераходу ў злучнікі слоў іншых лексікаграматычных класаў, напрыклад: што (з займенніка), быццам (з часціцы), калі (з прыслоўя).
    3	а ў в а г а. Трэба адрозніваць злучнікі што, калі, дзе, як ад займеннікаў і прыслоўяў, якія могуць выконваць ролю сінтаксічных сродкаў сувязі даданай часткі складаназалежнага сказа з галоўнай часткай. Такія займеннікі і прыслоўі не трацяць сваіх рыс, уласцівых ім як паўназначным словам, а таму аб пераходзе іх у злучнікі гаварыць не прыходзіцца. Названыя займеннікі і прыслоўі ў граматычнай літаратуры кваліфікуюцца, у адпаведнасці з іх функцыяй, як злучальныя (адносныя) словы. У складзе даданай часткі яны функцыянальныя і з’яўляюцца і членамі сказа, і сродкам сувязі. Злучнікі што, калі, дзе, як трэба разглядаць як амонімы займеннікам ці прыслоўям што, калі, дзе, як, параўн.: Скажы, што ты хочаш і Скажы, што ты прыйдзеш.
    Класіфікацыя злучнікаў па саставу
    Па саставу злучнікі дзеляцца на дзве групы: простыя і састаўныя.
    П р о с т ы м і трэба лічыць злучнікі, якія ўтварыліся з аб’яднання суадноснага (указальнага) слова і злучніка: таму што, так што, тады як, для таго каб, з-за таго што, з прычыны таго што. Фармальнай прыкметай гэтых злучнікаў з’яўляецца магчымасць іх расчлянення: былое ўказальнае слова (ці спалучэнне слоў) таму, так, тады, для таго, з-за таго, з прычыны таго ў такім выпадку будзе ўваходзіць у склад галоўнай часткі і з’яўляцца членам сказа, а астатняя частка злучніка — былы просты злучнік (што, як, каб) — у склад даданай часткі складаназалежнага сказа. Параўн., напрыклад, таму — што як расчлянёны ў сказе Слабы твор атрымаўся таму, што мастак працаваў паспешліва (П. Герасімовіч) і таму што як нерасчлянёны ў сказе Наша сістэма з’яўляецца народнай, таму шпю яна жыве жыццём народа.
    Захаванне назвы «састаўныя» за такімі злучнікамі чыста ўмоўнае, генетычнае: кожны з такіх злучнікаў так жа сама павінен лічыцца адным граматычным сродкам. Праўда, сродкі гэтыя (напрыклад, падпарадкавальныя злучнікі таму што, нягледзячы на тое што) яшчэ не ўсталяваліся як асобныя цэласныя моўныя адзінкі — самастойныя словы. Фактычна гэта яшчэ некалькі лексічных адзінак, якія ў комплексе ўтвараюць адну функцыянальную адзінку — пэўны падпарадкавальны сродак сувязі. Гэта тая база, тая «сыравіна», з якой паступова фарміруюцца лексемы — словы, якія можна было б назваць злучнікамі ў марфалагічным плане.
    Магчымасць разрыву састаўных злучнікаў і прывязанасць іх да асобных сінтаксічных адзінак (да галоўнай ці да даданай частак складаназалежнага сказа) з’яўляецца асновай падзелу іх на нерасчлянёныя і расчлянёныя.
    Да нерасчлянёных адносяцца злучнікі, якія прывязаны да адной сінтаксічнай адзінкі, уваходзяць у яе склад: так што (з выніковым значэннем), тады як, таму што: Усе пайшлі, тады як хлопчык застаўся.
    Да расчлянёных, або парных, адносяцца злучнікі, першая частка якіх размяшчаецца ў адным кампаненце складанага сказа, а другая — у наступным яго кампаненце: так — што, да тых пор — пакуль, з-за таго — што. Асобную групу парных складаюць злучнікі калі — то, хоць — але, хоць — аднак, якія могуць злучаць не болын двух кампанентаў сінтаксічнай кан-
    струкцыі ў адно сінтаксічнае цэлае: Хоць, праўда, хлеб ядуць / з вуды, але не ўсе і не заўсюды (Я. Колас).
    Утвараць пару, якая выконвае ролю сродку сувязі двух кампанентаў сінтаксічнай канструкцыі, могуць не толькі два злучнікі, а і злучнік з часціцай, да якой можа далучацца і адмоўе. Пры адным з кампанентаў у такім выпадку размяшчаецца часціца (або часціца з адмоўем), пры другім — злучнік, напрыклад: не толькі — а, не толькі — але, не столькі — як, не то што — а. Злучнік, які ўступае ў такую пару, можа ўзмацняцца часціцамі /, нават'. не толькі — але і, не толькі — а нават. Напрыклад: Дзень быў не толькі марозны, а і ветраны.
    3 а ў в а г а. Ролю парнага спалучальнага злучніка з параўнальна-супастаўляльным адценнем выконвае і аб’яднанне злучніка як з часціцай так, якая дапаўняецца ўзмацняльнай часціцай /: Пажар заўважылі як з баракаў, так і з пасёлка... (П. Пестрак). Аднак у тым выпадку, калі адносіны паміж аб’ядноўваемымі кампанентамі часавыя або ўмоўныя, у якасці злучніка выступае толькі слова як; часціцы ж так (так і), дык (дык і) не з’яўляюцца абавязковымі і змяшчаюцца пры другім кампаненце толькі ў выпадку яго постпазіцыі: Як (толькі) заплюшчыў вочы, так і (дык і) заснуў. Параўн.: Заснуў, як (толькі) заплюшчыў вочы. Пры выражэнні ж спалучальных адносін з параўнальна-супастаўляльным адценнем парадак кампанентаў фіксіраваны і ўжыванне часціц так ці так і абавязковае (дарэчы, часціца так тут ніяк не можа быць заменена часціцай дык).
    У залежнасці ад спосабу ўжывання ў сказе злучнікі падзяляюцца на дзве групы: на адзіночныя і паўторныя.
    Адзіночныя злучнікі не паўтараюцца пры кожным кампаненце злучэння, а знаходзяцца паміж імі або ўваходзяць у склад аднаго з кампанентаў: Ноч лажыцца павольна, і доўга яшчэ гарыць неба над лесам (К. Чорны). Відаць, таму і радасны настрой, што ўсё кругом так хораша прыбрана (Н. Гілевіч).