Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Некаторыя прыметнікі і дзеепрыметнікі набываюць значэнне займеннікаў: Цэлы дзень можа ганяць галубоў (I. Шамякін).
Пераход іншых часцін мовы ў займеннікі называецца пранаміналізацыяй.
Займеннікі таксама могуць страчваць сваё асноўнае значэнне і выконваць ролю іншых часцін мовы, часцей за ўсё назоўнікаў і часціц: Яна пазнала сваіх і шчыра ўзрадавалася (I. Шамякін). Жыў на свеце музыка. Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы (М. Багдановіч). Яго ўсякі гоніць, усякі ўшчувае (Я. Колас). Дзеці — гэта такі чытач, якога абы-чым не падкупіш (Я. Брыль). Ты што за чалавек? Чым займаешся? (Я. Колас).
ПРЫСЛОУЕ
Прыслоўе — знамянальная часціна .мовы, якая абазначае прыкметы дзеянняў, ступень якасці або колькасці і розныя акалічнасці, пры якіх адбываюцца дзеянні або праяўляюцца прыметы.
Прьгслоўе — самы шматлікі клас нязменных слоў. У Слоўніку беларускай мовы1 зафіксавана звыш трох тысяч прыслоўяў. Нязменнасць — адна з асноўных прымет прыслоўяў. Яны не скланяюцца і не спрагаюцца, не змяняюцца па родах і ліках. Аднак прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць ступені параўнання, ад некаторых з іх утвараюцца прыслоўі са значэннем суб’ектыўнай ацэнкі: Мы пастаялі момант і рушылі павольней, аднак амаль нячутна (Я. Брыль). Кузуркі розныя і мушкі свае спраўляюць гулі-гушкі і так танюсенька гудуць, што ледзьве-ледзьве можна ўчуць (Я. Колас).
Па сваім значэнні і ўтварэнні прыслоўі суадносяцца з усімі самастойнымі часцінамі мовы: назоўнікамі (дома, бясконца, зверху, спераду), прыметнікамі (звонка, дабяла, уручную, хутка, улева), лічэбнікамі (спярша, надвае, утрох, удваяў займеннікамі (па-вашаму, чагосьці, штосьці, усюды), дзеясловамі (балюча, бліскуча, нерухома, слізка), прыслоўямі (незнарок, навокал, намнога). У кантэксце функцыю прыслоўя могуць выконваць дзеепрыслоўі, калі яны страчваюць у сказе трывальнае значэнне і здольнасць кіраваць залежным словам. Гэта ўласціва ў асноўным дзеепрыслоўям незакончанага трывання з суфіксамі -ачы, -ячы, -учы, -ючьг. гледзячы, сумуючы, ідучы, гуляючы, прыпяваючы.2 Гэта ж во які быў, не тое, што Васіль. На яфрэйтара ўжо выйшаў, ды бог не даў яму жыткі, а так бы я з ім жыла прыпяваючы, — гаварыла Вара (Р. Сабаленка). Had ёй нахіліўся Залескі і крыкнуў сур’ёзна ці жартуючы — яна не зразумела: — А вы, Карпаўна, сумавалі па сапраўднай вайне (I. ІЛамякін).
1 Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне. — Мінск, 1987.
2 Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. — Мінск, 1987. С.247.
У сказе прыслоўі часцей за ўсё адносяцца да дзеяслова (радзей да прыметніка і прыслоўя) і выступаюць у ролі а к ал і ч н а с ц і месца: Унізе і ў ветраны дзень цішыня (Я. Брыль); часу: Калі цяпер дзяўчаты запяюць і загудзе паводка напрадвесні, перад вачыма твары паўстаюць тых, што сваёй не даспявалі песні (С. Грахоўскі); прычыны: Дудок спрасонку ўсё не мог уцяміць, што гэта за жанчына і што яна робіць тут (М. Лынькоў); мэты: Гэта сумысля падпальваюць балоты палешукі, каб на выгаралым месцы расла налета маладая, лепшая трава (Я. Колас); спосабу дзеяння: Аксіння вобмацкам знайшла дзверы гумна, асцярожна адчыніла іх (М. Лынькоў). Хлопчык па-даросламу і цвёрда кіўнуў галавой (В. Адамчык). Многія з гэтых значэнняў могуць быць выражаны склонавымі формамі назоўнікаў з прыназоўнікамі і без іх, пагэтаму часта ўзнікаюць цяжкасці пры вызначэнні таго, якая часціна мовы (назоўнік або прыслоўе) ужыта ў сказе.
Зрэдку прыслоўі ўжываюцца ў ролі назоўніка і выконваюць у сказе функцыю дзейніка: Надыдзе заўтра, прынясе нам новыя клопаты.
Па характары выражэння лексічнага значэння ўсе прыслоўі дзеляцца на знамянальныя і займеннікавыя. Знамянальныя прыслоўі называюць пэўныя прыметы якасцей і дзеянняў: добра, высока, нараўне, знарок, а займеннікавыя толькі адносяць да гэтых прымет, указваюць на іх, дакладнае значэнне яны атрымліваюць толькі ў кантэксце: па-свойму, тут, усюды, кудысьці, ніколі, гэтак, дзесьці. Яны ўваходзяць у семантычныя разрады як займеннікаў, так і прыслоўяў. Так, напрыклад, слова нідзе з’яўляецца адмоўным займеннікам і акалічнасным прыслоўем, дзе-небудзь — няпэўным займеннікам і акалічнасным прыслоўем. Займеннікавыя прыслоўі з’яўляюцца невытворнымі, іх колькасны склад не папаўняецца.
Усе прыслоўі паводле значэння, сінтаксічных функцый і словаўтваральных асаблівасцей дзеляцца на два разрады: а з н ачальныя і акалічнасныя. Азначальныя прыслоўі абазначаюць якасць дзеяння, прыметы, прадмета. Амаль усе яны маюць не толькі якаснае, а і колысаснае (звычайна другаснае) значэнне, абазначаюць ступень інтэнсіўнасці дзеяння: удосталь напіцца, моцна кахаць. Азначальныя прыслоўі дзеляцца на якасныя, колькасныя і спосабу дзеяння.
Якасныя прыслоўі
Самую шматлікую групу сярод азначальных складаюць якасныя прыслоўі. Яны ўтвараюцца амаль ад усіх якасных прыметнікаў, абазначаюць якасць дзеяння, прадмета ці прыметы: цвёрда, спрытна, старанна, весела, плаўна, порстка, удала, увішна, трапна, зырка, зухавата, вобразна, залівіста, бедна, горача, золка, нудна, смешна, рухава, палахліва, прарэзліва, уедліва. У сказе часцей за ўсё яны адносяцца да дзеяслова (нізка ляцець, нервозна гаварыць, сумна расказваць), прыметніка (надта разумны, залішне сур’ёзны), прыслоўя (вельмі добра, выключна важна).
Якасныя прыслоўі не проста ўтрымліваюць у сабе нейкую інфармацыю, яны адначасова даюць ацэнку той ці іншай з’яве, асобе, прадмету: Восені чырвоныя званы зазванілі сумна і ўрачыста (А. Русецкі). Гэтаю сцежкаю мне падабалася хадзіць — асабліва летам, калі па-чалавечы задумліва шуміць каласамі поле (Я. Сіпакоў).
Ступені параўнання якасных прыслоўяў
Амаль усе якасныя прыслоўі ўтвараюць ступені параўнання — вышэйшую і найвышэйшую, якія паказваюць на розную ступень праяўлення дзеяння, стану ці якасці. Ступені параўнання бываюць простыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя). Гэтьгя формы аманімічныя формам ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
Простая (сінтэтычная) форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца ад прыслоўяў з дапамогай суфіксаў -ей (-эй, -ай) і -ш: дорага — даражэй, ёмка — ямчэй, цёпла — цяплей, рэдка — радзей, міла — мілей, дужа — дужэй. Як і ў прыметнікаў, пры ўтварэнні ступеней параўнання прыслоўяў назіраецца суплетывізм асноў: многа — болын, мала — менш, добра — лепш, дрэнна — горш.
Некаторыя прыслоўі сёння ўжо страцілі поўнасцю або часткова значэнне вышэйшай ступені параўнання і ўжываюцца як звычайныя прыслоўі. Так, прыслоўі даўней, пазней, раней ужываюцца ў значэнні ‘калісьці, у мінулым’: Раней ніякі дождж цябе не мог спыніць (М. Танк). I тое, што даўней, бывалсц яго так моцна захапляла, цяпер здавалася... нязначным (Я. Колас).
Складаная (аналітычная) форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў больш (болейў менш (меней), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў: болын моцна, менш выразна: Усё гучнеіі і болый рашуча чуліся патрабаванні міру, зямлі, свабоды (I. Дуброўскі).
3 дапамогай суфіксаў -ей (-эй, -ай) угвараюцца формы вышэйшай ступені параўнання практычна ад усіх якасных прыметнікаў: Бо вось жа ўжо натыкаецца на нечыя рукі, плечы, ногі — і ўсё часцей, усё балючэй (Т. Бондар).
Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай прыстаўкі най-, якая далучаецца да формы вышэйшай ступені параўнання: найпрыгажэй, найлепш, наймацней, найзручней, найхітрэй, найдаражэй'. Як тваё імя найлепш вымавіць, каб яно гучала ласкавей (П. Глебка). Надвор'е стаяла мокрае, і вецер найчасцей павяваў ужо холадам (К. Чорны).
Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў найболый, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў, а таксама далучэннем да простай формы вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў слоў за ўсё, за ўсіх: надзвычай хутка, вельмі рана, найболый поўна, найменш важна, лепш за ўсё, хутчэй за ўсіх. Адхіленнямі ад літаратурнай нормы лічацца канструкцыі тыпу найбольйі выразней, найбольш эфектыўней.
3 многімі формамі ступеней параўнання прыслоўяў могуць спалучацца часціцы усё, ятчэ, куды, так, як, чым. Яны ўзмацняюць або аслабляюць асноўнае значэнне той ці іншай лексемы: усё далей, яшчэ лепйі, куды горш, так моцна, як найлепш, чым хутчэй: Густа і строга зелянелі елка і сасна, але бярозы і асіны, клёны і ліпы так шчодра палалі, гарэлі, зіхацелі пад промнямі сонца, так прыгожа стаялі пад сінім звонкім небам, што, падалося Барысу Аляксеевічу, яшчэ хвіліна-другая і ўзаўюцца яны ў паветра (Л. Дайнека). Алесь і Клемусь увайшлі ў хату не зусім рашуча, як уваходзяць спакойныя хлопцы першы раз у незнаёмую хату, дзе ёсць дзяўчаты (К. Чорны).
Найвышэйшая ступень якасці без параўнання выражаецца спалучэннямі якасных прыслоўяў з прыслоўямі вельмі, надзвычаб, надта'. вельмі прыгожа, надзвычай хораша, надта добрсг. Мова — душа народа і толькі на ёй можа народ найбольш поўна выказаць сябе (У. Караткевіч). Таццяна радасна ажывілася — ёй надзвычайна прыемна было, што Зелянюк ставіцца да яе з шчырай даверлівасцю і нават радзіцца з ёй (М. Зарэцкі). У жыцці, аднак, усё сталася болей складана і меней шчасліва, чымсь у марах (В. Быкаў).
Прыслоўі са значэннем суб’ектыўнай ацэнкі
Прыслоўі, утвораныя ад поўных якасных прыметнікаў, могуць, у сваю чаргу, утвараць прыслоўі са значэннем суб’ектыўнай ацэнкі з суфіксамі -к-, -еньк-, -аньк-, -анечк-, -енечк-, -утк-(-ютк-), -усеньк-(-юсеньк-), -усенечк-(-юсенечк-), -ав-(-яв-), -ават-(-яват-ў -енн-(-энн-), -эзн-{-эразн-ў Гэтыя формы абазначаюць высокую
або нізкую меру якасці без параўнання. Адначасова яны выражаюць пэўныя экспрэсіўныя адценні (ласкальнасці, зневажальнасці, пагарджальнасці і г. д.): памаленечку, бялютка, хуценька, танюсенька, страшэнна, велізарна, замала, задорага.
Суфіксы -к~, -еньк-(-аньк-), -енечк-(-анечк-) ужываюцца са значэннем памяншальнасці або ласкальнасці, якое спалучаецца са значэннем высокай меры якасці: асцярожненька, прыгожсінька, хітранька, сухенька, рэдзенька, слабенечка, хуценечка, нізенечка, маркотненька, ніколечкі, мякенечка. Гэта адзін з найбольш прадуктьгўных тыпаў утварэння прыслоўяў са значэннем суб’ектыўнай ацэнкі: На вуліцы блізенька, за дзве-тры хаты, у залівістым пераборы зайшоўся гармонік (М. Ракітны). Ліна з Сяргеем танцавала кожны танец і ніколечкі не адчувала стомы (В. Хомчанка). А потым памаленьку, памаленьку пачаў боль адыходзіць у яе ад сэрца (А. Васілевіч).