Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Парадкавыя лічэбнікі здольныя выступаць у ролі азначэння, субстантывавацца: Паўтараецца сорак першы... Што ж за напасць на мой няшчасны народ? (I. Шамякін). У мове мастацкай літаратуры і ў вусным маўленні адсутнасць слова тысяча або спалучэння тысяча дзевяцьсот пры абазначэнні года з’яўляецца дапушчальнай: Мой родны Мінск жыве перад вачыма такім, як быў у слаўным трыццаць восьмым (П. Панчанка).
У саставе фразеалагізмаў парадкавыя лічэбнікі, падобна адносным прыметнікам, могуць набываць якаснае значэнне: сёмая вада на кісялі, дзевяты вал, з першых вуснаў, першая ластаўка, за дзесятай гароіі, да дзесятага поту, да трэціх пеўняў, на сёмым небе, праз трэція рукі.
Састаўныя лічэбнікі
Састаўныя лічэбнікі — гэта назвы лікаў, якія больш за круглыя дзесяткі, сотні, тысячы і г. д. Яны складаюцца з некалькіх слоў. У такіх складаных назвах лікаў, пачынаючы з дваццаці аднаго, лічэбнікі «счэпліваюцца» адзін з адным у парадку паслядоўнасці лікаў і лічбаў, у парадку лічэння ад большых да меншых лікаў. Састаўны лічэбнік выражае адно паняцце, г. зн. называе адзіны лік ці абазначае пэўнае месца ў парадкавым радзе пры лічэнні; часткі гэтага адзінства не могуць мяняць свайго месца, паміж імі нельга ўставіць ніякае слова. Важнай рысай іх з’яўляецца інтанацыйная цэласнасць.
Састаўныя лічэбнікі могуць быць як колькаснымі, так і парадкавымі: «Па сто шэсцьдзесят шэсць і дзве трэці раза на кожнай мове», — прыкінуўшы, шэптам сказаў Мацей Біскуповіч (У. Караткевіч). Ішоў тысяча семсот семдзесят другі год (У. Караткевіч).
Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова, пры скланенні парадкавых састаўных — толькі агюшняе: А ў цябе з братам сем тысяч гаспадарскіх душ. Ты часам дваццаццю дзевяццю тысячамі будзейі уладаць (У. Караткевіч). Алесеў прадзед Акім Загорскі... нарадзіўся ў тысяча семсот трыццаць дзевятым годзе... (У. Караткевіч).
Ад састаўных лічэбнікаў могуць утварацца аднаслоўныя складаныя прыметнікі з канцавымі словамі тысячны, мільённы', усе колькасныя лічэбнікі як каранёвыя марфемы такіх прыметнікаў (акрамя канцавых слоў) ужываюцца ў родным склоне: пяцісоттрыццацішасцітысячны.
Словаўтваральная структура лічэбнікаў
У залежнасці ад вытворнасці — невытворнасці слова, наяўнасці адной ці некалькіх асноў, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні таго ці іншага лічэбніка, а таксама ад колькасці слоў у саставе намінацыі ўсе лічэбнікі з пункту гледжання сінхраніі паводле структуры падзяляюцца на: 1) простыя (вытворныя і невытворныя), 2) складаныя, 3) састаўныя.
Да простых невытворных лічэбнікаў адносяцца словы з нематываванай асновай: а) уласнаколькасныя лічэбнікі адзін — дзесяць, сорак, дзевяноста, сто\ б) лікавыя словы тысяча, мільён, мільярд’, в) парадкавыя лічэбнікі першы, другў г) дробавы лічэбнік паўтара (паўтары) (гістарычна паходзіць з поль втор(ы)), д) асобныя няпэўнаколькасныя лічэбнікі: колькі, столькі, многа, шмат.
Вялікую групу простых вытворных лічэбнікаў у асноўным складаюць суфіксальныя ўтварэнні.
1. Уласнаколькасныя лічэбнікі адзінаццаць — дзевятнаццаць з суфіксам -наццаць, матываваныя адпаведнымі ўласнаколькаснымі невытворнымі лічэбнікамі, што называюць лічбы першага дзесятка. Трэба адзначыць, што на стыку марфалагічных частак (асновы і суфікса) некаторых слоў гэтай падгрупы гістарычна адбыліся розныя гукавыя змены: у слове адзінаццаць — сцяжэнне аднолькавых зычных, або зліццё канцавога зычнага -ні пачатковага -нсуфікса ў адзін; у слове чатырнаццаць — усячэнне фіналі -ы ўтвараючай асновы; у словах пятнаццаць і дзевятнаццаць — чаргаванне апошняга зычнага ўтвараючай асновы: мяккі ц’ змяніўся пры далучэнні суфікса ў цвёрды т\ у слове шаснаццаць — спрашчэнне групы зычных стн (сц’н) >сн, выпадзенне канцавога ц’ утвараючай асновы. Да гэтай групы простых вытворных уласнаколькасных лічэбнікаў адносяцца таксама матываваныя ўласнаколькаснымі лічэбнікамі два і тры лічэбнікі
з суфіксам -ццаць дваццаць і трыццаць, якія абазначаюць колькасць дзесяткаў, роўную лічбе. названай матывавальным словам; аснова матывавальнага слова выступае ў іх з нарашчэннем за кошт фіналі, супадаючай з флексіяй назоўнага склону лічэбніка тр(ы) і з флексіяй назоўнага склону мужчынскага і ніякага роду лічэбніка дв(а}. Гістарычна суфіксы -ццаць і -наццаць уяўляюць сабой слова дзесяць і прыназоўнікавае спалучэнне на дзесяць, якія змяніліся ў гучанні.
2. Парадкавыя лічэбнікі трэці (утвораны ад уласнаколькаснага тр(ы) з дапамогай суфікса -эц-, пры гэтым адбылося ўсячэнне фіналі -ы\ чацвёрты (аснова ўласнаколькаснага лічэбніка чатыр(ы) падверглася нерэгулярнаму відазмяненню: адбылося ўсячэнне яе каннавога адрэзка -ыр(ы), і ад скарочанага варыянта чатз дапамогай суфікса -ёрті інтэрфікса в утварыўся парадкавы лічэбнік; акрамя таго, у каранёвай марфеме назіраецца чаргаванне |/м ~ z<| перад мяккім зычным); пяты — дваццаты, трыццаты, пяцідзесяты — васьмідзесяты, дзевяносты, соты — дзевяцісоты (утвораны ад адпаведных уласнаколькасных лічэбнікаў з дапамогай нулявога суфікса; пры гэтым таксама адбыліся гукавыя змены: характэрнае для слоў пяты, шосты, дзевяты, дзесяты, дваццаты, трыццаты чаргаванне канцавога зычнага асновы [ф ~ m], а таксама чаргаванні галосных у асновах асобных парадкавых лічэбнікаў: шэсць — шосты, сем — сёмы, восем — восьмы); саракавы (утвораны ад уласнаколькаснага сорсік. пры дапамозе суфікса -ав-); тысячны, мільённы, мільярдны (утвораны ад адпаведных лікавых слоў з дапамогай суфікса -н-).
3. Зборныя лічэбнікі (утвораныя ад адпаведных уласнаколькасных) двое, трое (вылучаецца суфікс -[о/-], чацвёра — васьмёра (вылучаецца суфікс -ёр-), дзевяцера, дзесяцера (вылучаецца суфікс -ep-Y
4. Асобныя няпэўнаколькасныя лічэбнікі мала (< малы), нямала (< мала), нямнога (< многа), гэпіулькі (< гэта), утвораныя як суфіксальным спосабам, так і з дапамогай фарманта не-.
У разрад складаных лічэбнікаў, якія маюць дзве асновы, уваходзяць: а) уласнаколькасныя пяцьдзесят — восемдзесят, што абазначаюць колькасць дзесяткаў, роўную лічбе, названай у першым кампаненце складанага слова; у назоўным і вінавальным склонах гэтых слоў у якасці другога кампанента выступае аснова дзесят — былая форма роднага склону множнага ліку, а таксама дзвесце — дзевяцьсот, што абазначаюць колькасць сотняў, роўную лічбе, названай у першым кампаненце складанага слова; у аснове лічэбніка ст(о) у словах пяцьсот — дзевяцьсот паяўляецца беглы галосны [о]; б) дробавы лічэбнік паўтараста, утвораны ад лічэбніка паўтара мужчынскага і ніякага роду шляхам
далучэння да гэтага слова яшчэ адной асновы ст(а); в) зборныя лічэбнікі абодва (з оба + дьва), абедзве (з обе + дьве).
Да састаўных лічэбнікаў адносяцца: а) неаднаслоўныя ўласнаколькасныя лічэбнікі (семдзесят пяць, сто дзевяноста тры, coрак два, пяцьсот трыццаць і пад.); 6) дробавыя лічэбнікі (адна пятая, тры дзесятыя); в) неаднаслоўныя парадкавыя лічэбнікі (сто дваццаць трэці, тысяча дзевяцьсот сорак пяты).
Скланенне лічэбнікаў
Усе лічэбнікі аб’ядноўваюцца ў групы ў адпаведнасці з асаблівасцямі іх скланення.
Лічэбнік адзін (адна, адно, адны). Лічэбнік адзін у адзіночным ліку скланяецца як указальны займеннік пюй, у множным ліку — як прыметнік. Усе склонавыя формы маюць аснову на цвёрды зычны. У словаформе назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду захоўваецца беглы у астатніх ён знікае.
Склон
Адзіночны лік
Множны яік
мужчынскі род
ніякі род
жаночы род
Н.
адзін -0
адн-о
адн-а
адн-ы
Р.
адн-аго
адн-аго
адн-ой (-ае)
адн-ьгх
д.
адн-аму
адн-аму
адн-ой
адн-ым
в.
як Н. або Р.
адн-о
адн-у
як Н. або Р.
т.
адн-ым
адн-ым
адн-ой (-ою)
адн-ымі
М. (аб)
адн-ым
адн-ым
адн-ой
адн-ых
Лічэбнік адзін у родным і творным склонах жаночага роду мае дзве аднолькавыя нарматыўныя варыянтныя формы: Р. адной, аднае, Т. адной, адною. У вінавальным склоне форма залежыць ад таго, з адушаўлёным ці неадушаўлёным назоўнікам ён спалучаецна.
Лічэбнік два (дзве). Гэтаму лічэбніку адпавядае лічба 2 натуральнага рада лікаў і суадносная з ёй колькасць.
Склон
Мужчынскі і ніякі род
Жаночы род
Н.
дв-а
дзв-е
Р.
дв-ух
дзв-юх
д.
дв-ум
дзв-юм
в.
як Н. або Р.
як Н. або Р.
т.
дв-ума
дзв-юма
М. (аб)
дв-ух
дзв-юх
Словаформы мужчынскага і ніякага роду ўтвараюцца ад асновы на цвёрды зычны (дв-), жаночага роду — ад асновы на мяккі зычны (дз[в’/~).
У творным склоне гэтага лічэбніка захавалася старажытная форма парнага ліку (двума, дзвюма). У мове мастацкай літаратуры сустракаюцца адхіленні ад літаратурнай нормы — дыялектныя формы мужчынскага роду двох, двом, двома, аб двох і жаночага роду дзвёх, дзвём, аб дзвёх: Нас жа цяпер двох.. — Двох то двох, але ... (П. Місько). 3 сабою ўзялі двох хартоў, якіх моцна трымалі на шворцы (У Караткевіч).
Лічэбнікі тры. чатыры. Яны паходзяць ад прыметнікаў, таму канчаткі склонавых форм падобныя да канчаткаў прыметнікаў. У творным склоне захаваліся, як і ў лічэбніка два, формы парнага ліку. Словаформа назоўнага склону лічэбніка тры мае націскную флексію, чатыры — ненаціскную.
н.
тр-ы
чатьф-ы
р.
тр-ох
чатыр-ох
д.
тр-ом
чатыр-ом
в.
як Н
. або Р.
т.
тр-ыма
чатыр-ма
М. (аб)
тр-ох
чатыр-ох
Простыя лічэбнікі пяць — дзесяць і складаныя лічэбнікі адзінаццаць — дваццаць, трыццаць. Уласнаколькасныя лічэбнікі ад адзінаццаці да дзевятнаццаці скланяюцца як назоўнікі жаночага роду на зычны (тыпу аповесць).
Н.
сем-0
дванаццаць-0
трыццаць-0
Р.
сям-і
дванаццац-і
трыццац-і
д.
сям-і
дванаццац-і
трыццац-і
в.
сем-0
дванаццаць-0
трыццаць-0
т.
сям-ю
дванаццацц-ю
трыццацц-ю
М. (аб)
сям-і
дванаццац-і
трыццац-і
У форме творнага склону гук [t<] у інтэрвакальным становішчы падаўжаецца (тут адбылася прагрэсіўная асіміляцыя былога j з папярэднім зычным): васемнаццаццю, дваццаццю. Выключэнне — лічэбнік шэсць. У лічэбнікаў адзінаццаць — дзевятнаццаць ва ўсіх склонах націскны склад -на-. Астатнія лічэбнікі гэтай групы ва ўскосных склонах маюць націск на канчатку.
Лічэбнікі сорак, дзевяноста, сто.
Гэта былыя назоўнікі, якія страцілі ў асноўным склонавыя формы. Лічэбнікі сорак, сто маюць толькі дзве склонавыя формы: для назоўнага і вінавальнага — сорак, сто, для астатніх склонаў — сарака, ста. Лічэбнік дзевяноста захоўвае сваю зыходную форму ва ўсіх склонах: страта скланення адбылася ў выніку рэдукцыі апошняга галоснага, што прывяло да неадрознення о і a ў ненаціскной пазіцыі. Па сутнасці, гэты лічэбнік стаў нескланяльным.