• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Лікавае слова адна ў саставе дробавых лічэбнікаў дапасуецца да парадкавага лічэбніка жаночага роду адзіночнага ліку (адна сёмая), лічэбнікі дзве, тры, чатыры дапасуюцца да парадкавых лічэбнікаў множнага ліку назоўнага склону (тры пятыя, дзве шостыя), але сустракаюцца і ненарматыўныя формы тыпу дзве трэціх, тры пятых — калі парадкавы лічэбнік прымае форму роднага склону множнага ліку.
    Пры першай частцы пяць, шэсць і далей у назоўным і вінавальным склонах другая частка (парадкавы лічэбнік) ставіцца ў форме роднага склону множнага ліку (пяць шостых), спосаб сінтаксічнай сувязі тут — кіраванне. У астатніх склонах уласнаколькасныя лічэбнікі (першая частка) дапасуюцца да парадкавых (другой часткі): пяці шостых, пяццю шостымі.
    Назоўнікі пры дробавых лічэбніках ужываюцца ў форме адзіночнага ліку, калі ўказваюць на частку адзінкі, у форме множнага ліку — калі абазначаюць частку сукупнасці, мноства прадметаў: адна трэцяя часопіса і адна трэцяя часопісаў. Акрамя таго, заўсёды ў адзіночным ліку пры дробавых лічэбніках ужываюцца зборныя і рэчыўныя назоўнікі (адна трэцяя масла, дзве пятыя студэнцтва), толькі ў множным ліку — множналікавыя назоўнікі (адна другая дражджэй). Назвы адзінак вымярэння (метр, кіламетр, працэнт, секунда) пры дробавых лічэбніках ставяцца ў адзіночным ліку: пяць цэлых і тры дзесятыя працэнта, адна трэцяя кіламетра. Тып сінтаксічнай сувязі паміж дробавымі лічэбнікамі і назоўнікамі — кіраванне. Ва ўскосных склонах усе кампаненты дробавых лічэбнікаў выступаюць узгоднена ў сваіх склонавых формах: трыццаці пяці сотых, трыццаццю пяццю сотымі.
    Да дробавых лічэбнікаў іншы раз адносяць і такія спалучэнні, якія складаюцца з колькаснага лічэбніка і назоўнікаў трэць і чвэрць'. дзве трэці класа. У такіх спалучэннях словы трэць і чвэрць сінанімічныя субстантываваным лічэбнікам трэція, чацвёртыя.
    Лічэбнікі паўтара, паўтары маюць значэнне колькасна-дробавых: яньг абазначаюць колькасць цэлага і яго палавіны. Гэтыя лічэбнікі здольны ўжывацца толькі пры назоўніках — назвах прадметаў, якія адначасова можна лічыць як у цэлых, так і дро-
    бавых адзінках: Прыйдзе машына, пачнуць згружаць — гэты самы Агей і яшчэ адзін, гляджу на вазе — дзве тоны. А накладную даюць на паўтары (В. Быкаў). Яны былі далёка, тыя шатры, не менш як паўтары вярсты шызым поплавам (У. Караткевіч). Лічэбнік паўтара ўжываецца пры назоўніках мужчынскага і ніякага роду, паўтары — жаночага роду. Назоўнік, які спалучаецца па спосабу кіравання з гэтым лічэбнікам, мае форму роднага склону адзіночнага ліку: псіўтара кілаграма, паўтара вядра, паўтары тоны. Словы паўтара, паўтары ва ўсіх склонах захоўваюць сваю форму.
    Састаўному ўласнаколькаснаму лічэбніку сто пяцьдзесят адпавядае па значэнні дробавы лічэбнік паўтараста, які не мае граматычных катэгорый роду і ліку і захоўвае ва ўсіх склонах аднолькавую зыходную форму: Камісар з кулямётчыкам узбягалі на мост, калі на берагавой кручы метраў за паўтараста ззаду іх з’явіліся першыя файіысты (М. Лынькоў). Лічэбнік паўтараста ўжываецца з назоўнікамі ўсіх трох родаў, якія маюць форму роднага склону множнага ліку: паўтараста дамоў, паўтараста дрэваў, паўтараста ручак.
    Дробавыя лічэбнікі шырока ўжываюцца ў навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях.
    Складаныя словы з першай часткай паў, якая абазначае палову цэлага, не адносяцца да лічэбнікаў. Гэта звычайна назоўнікі, якія набываюць лічэбнікавае значэнне. Паў спалучаецца з назоўнікамі любога роду (назоўнік ужываецца ў форме роднага склону адзіночнага ліку): паўмесяца, паўкапы. Паў не скланяецца, змяняецца па склонах толькі назоўнік, які ўваходзіць у састаў складанай лексемы. Часам паў у спалучэнні з некаторымі словамі можа абазначаць і недастатковасць якасці (паўзмрок, паўсвятло, паўзабыццё і інш.) ці сярэдзіну чаго-небудзь (поўнач, поўдзень). Асобна ў якасці лічэбніка паў не ўжываецца.
    Няпэўнаколькасныя лічэбнікі
    Колькасць можа быць не толькі пэўнай (і выражацца пэўнаколькаснымі лічэбнікамі), але і няпэўнай. Гэта значыць, што нешматлікая група слоў, якія абазначаюць дакладна не вызначаную, няпэўную колькасць — некалькі, колькі, столькі, гэтулькі, мала, многа, шмат — раўнапраўныя лічэбнікі нараўне з пэўнаколькаснымі. Галоўнае іх назначэнне — няпэўная колькасць пры адсутнасці значэння прадметнасці. Гэтыя словы па сваім паходжанні звязаны не з лічэбнікамі, а з прыслоўямі (многа, мала, шмат) або з займеннікамі (колькі, некалькі, столькі). Яны захоў-
    ваюць марфалагічныя ўласцівасці часцін мовы, з якімі суадносяцца.
    Няпэўнаколькасныя лічэбнікі спалучаюцца з назвамі прадметаў ці асоб, якія паддаюцца лічэнню. Назоўнікі пры гэтым ужываюцца ў родным склоне множнага ліку: некалькі алоўксіў, шмат дарог. У назоўным і вінавальным склонах няпэўнаколькасныя лічэбнікі, падобна пэўнаколькасным, утвараюць сінтаксічна-непадзельныя словазлучэнні: Карака здзіўляўся: няўжо столькі сваякоў маюць? (I. Шамякін). За Барыса перажывала ўжо колькі гадоў — з таго дня, калі ён паступіў у лётную школу (I. Шамякін). Ці мала коней падобных на свеце! (П. Місько). А ведаеш, Андрэй, дзе многа рыбы? (Я. Колас). Навошта вам гэтулькі дазіметраў? (I. Шамякін). Прайшло, хоць было так нядаўна, усяго некалькі месяцаў (М. Лынькоў).
    У спалучэннях з назоўнікамі ва ўскосных склонах некаторыя няпэўнаколькасныя лічэбнікі (некалькі, спіолькі, колькі, гэтулькі) выступаюць у форме прыметнікаў, дапасаваных да назоўнікаў: некалькім студэнтам, некалькімі студэнтамі і г. д.
    Няпэўнаколькасныя лічэбнікі, за выключэннем слова некалькі, могуць спалучацца з абстрактнымі і рэчыўнымі назоўнікамі: Ці было калі на свеце столькі хараства? (Я. Колас). Вы ўяўляеце, што такое столькі рэнтген? (I. Шамякін). Колькі гадоў яму? (П. Місько). Клопаты па гаспадарцы адымалі шмат часу (С. Грахоўскі).
    У размоўным і нейтральным стылях сустракаецца ўжыванне няпэўнаколькаснага лічэбніка колькі ў значэнні ‘некалькі’: Вазьмі ў бухгалтэрыі квіток з сімвалічнай аплатай — ад колькіх капеек да двух рублёў (I. Шамякін). Колькі хвілін прыглядаўся Дубок., з чыста прафесіянальнай цікавасцю назіраючы нямецкую работу (М. Лынькоў). I сапраўды, праз колькі хвілін Піліпчык частаваў Васільку чмяліным мёдам (М. Лынькоў). 3 мыска, на колькі кіламетраў yeepx і ўніз, відаць была ўся рака (М. Лынькоў). Старшына ўлез у траншэю, прайшоў крокаў колькі... (В. Быкаў).
    Няпэўнаколькасныя лічэбнікі трэба адрозніваць ад падобных да іх прыслоўяў. Словы колькі, некалькі, столькі, гэтулькі, мала, многа, шмат з’яўляюцца лічэбнікамі, калі яны ўступаюць у сінтаксічную сувязь з назоўнікамі, прьгслоўі ж спалучаюцца звычайна з дзеясловамі: He ўсюды, але нямала дзе скасілі (I. Шамякін). Міхал з Антосем сваю душу дарогай цешылі нямалсі (Я. Колас). Хто многа зазнаў, той многа пазнаў (прыказка).
    Са значэннем, блізкім да слова многа, у гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры ўжываюцца словы безліч, процьма, поўна, багата і г. д.: Тут багата было алешніку і рознага другога кустоўя.
    так што можна было прыхавацца ад дарогі (М. Лынькоў). Назаўтра ён устаў яшчэ ранеіі, бо работы было процьма (Я. Колас). Безліч бароў і рачулак, што звіняць бясконца, цёмным куткам несучы прамяністае сонца (А. Куляшоў). Пад добры год у глінішчы была процьма рыжыкаў (А. Васілевіч). Адчынены вокны, і відаць, тто ў хацечытальні поўна народу (I. Шамякін). Значэнне няпэўнаколькасных лічэбнікаў могуць набываць і некаторыя пэўнаколькасныя лічэбнікі: Нам выпала, не ведаючы стомы, сто раз / паміраць, і ўваскрасаць (П. Макаль). Аказваецца. яшчэ няважны я салдат: хоць сто разоў праходзіш міма, трэба казыраць і казыраць (М. Гарэцкі). Шыфер мне сто гадоў не патрэбны, выпісвай лесу кубоў дваццаць (А. Ждан). А вада імчыцца справа і злева ад мяне, ірвецца ў бухту, разбіваецца сіб скалы, нясе з сабою, як тысячы тысяч год, дымныя агаты, зеленаватыя халцэдоны і вінна-празрысты (як маладое тутэйшае віно) сердалік (У. Караткевіч).
    Парадкавыя лічэбнікі
    Аднясенне гэтай групы слоў да ўласна лічэбнікаў не безумоўнае. Рад вучоных вызначае іх як тыповыя лічыльна-парадкавыя прыметнікі. Яны маюць спецыфічнае значэнне не ліку або колькасці, а толькі адносін да ліку. Гэтым словам уласцівы тыя ж марфалагічныя асаблівасці, што і прыметнікам: яны змяняюцца па родах, склонах, дапасуюцца да назоўнікаў (восьмая гадзіна). Аднак традыцыйна іх адносяць да лічэбнікаў на падставе таго, што яны генетычна звязаны з колькаснымі лічэбнікамі (акрамя першы і другі), абазначаюць парадак аднародных прадметаў або з’яў пры іх лічэнні. 3 семантычнай сістэмай лічэбнікаў іх збліжае суадноснасць з лікавым радам: Праўду кажуць: перты дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь, дадому едзь (С. Грахоўскі). Аднекуль з-за дома, з берага паркавага стаўка, ударыла гармата. Потым другі раз ... трэці... восьмы ... адзінаццаты (У. Караткевіч). Уставаў Андрэй Стронін а гадзіне адзінаццатай і хадзіў па пакоі з кутка ў куток. (К. Чорны). Хвораму патрэбна ў першую чаргу сонца, у другую чаргу — сонца і ў трэцюю — сонца (М. Лынькоў).
    На карысць аднясення такіх слоў да лічэбнікаў, а не да прыметнікаў гаворыць тое, што яны ўжываюцца ў складзе састаўных лічэбнікаў як неабходная частка пры абазначэнні парадку лічэння: Чатыры галодныя гады, з дваццатага па дваццаць чацвёрты (У. К.араткевіч). Акрамя таго, структура састаўных парадкавых лічэбнікаў адпавядае структуры састаўных колькасных лічэбнікаў: кожнае слова ў іх саставе пішацца асобна; у адрозненне ад іх, складаныя прыметнікі, утвораныя ад састаўных лічэбнікаў або ад
    словазлучэнняў з лічэбнікамі, пішуцца злітна: пяцімільённы, дваццацігадовы. Як і колькасныя, парадкавыя лічэбнікі маюць графічнае абазначэнне: Зіма 1948 года сапраўды была зімою нашай трывогі (С. Грахоўскі).
    Ёсць некаторыя асаблівасці ўжывання такіх слоў з некаторымі назоўнікамі.
    У словазлучэннях тыпу першае мая, якія маюць значэнне ‘першае чысло месяца мая’, скланяецца толькі лічэбнік: к першаму мая, да першага мая. Пры абазначэнні даты (словазлучэнне парадкавага лічэбніка з назоўнікам — назвай месяца) магчымы два выпадкі: парадкавы лічэбнік набывае форму назоўнага склону, калі спалучэнне ўтварае самастойны намінатыўны сказ: Перійае верасня; парадкавы лічэбнік набывае форму роднага склону, калі спалучэнне з’яўляецца няпоўным сказам: Сёмага кастрычніка. Дамашняе сачыненне.