Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Слова адзін, з’яўляючыся па паходжанні вылучальным займеннікам, захавала ўласцівасці займеннікаў — прыметнікаў (яно змяняецца па родах, ліках, склонах), астатнія лікавыя словы, як назоўнікі, змяняюцца па ліках і склонах, маюць катэгорыю роду. Але гэтыя лікавыя словы ўваходзяць і ў лікавы рад лічэбнікаў па ўсіх семантычных рубрыках (колькасць, лікавая ідэнтыфікацыя). У пэўных выпадках (у матэматычных формулах і вылічэннях) усе словы гэтай групы, акрамя слова нуль, з’яўляюцца назвамі натуральных лікаў, лёгка ўключаюцца ў склад састаўных лічэбнікаў (два мільярды тры тысячы сто адзін) і адпавядаюць суадносным лічбавым абазначэнням. Нуль не ўваходзіць у рад натуральных лікаў, але лікавае слова нуль таксама адносіцца да лікавага рада лічэбнікаў, паколькі ў матэматычных формулах і вылічэннях з’яўляецца назвай значымай адсутнасці велічыні ці колькасці (пяць мінус пяць будзе нуль) або назвай умоўнай велічыні, ад якой пачынаецца вылічэнне падобных ёй велічынь — тэмпературы (нуль градусаў), часу і пад. і адпавядае лічбаваму знаку «0».
Да класа лічэбнікаў далучаюцца і няпэўнаколькасныя словы мала, нямала, многа, нямнога, колькі, столькі, некалькі, шмат, няшмат, што звязана з аднясеннем іх да кола колькасна-прадметньгх адносін. Як і пэўнаколькасныя лічэбнікі, словы гэтай групы могуць спалучацца з назвамі прадметаў ці асоб, што паддаюцца лічэнню, і мець колькасна-лікавае значэнне, прадстаўленае двума значэннямі — колькасным (колькасць як прымета прадмета: некалькі кніг) і лікавым (адцягненая колькасць, ці лік: гэта можа быць пяць, дзесяць, наогул нямнога). Словы гэтай групы заўсёды абазначаюць неакрэсленую, дакладна не вызначаную
колькасць. Аманімія з прыслоўямі не стварае складанасцей, паколькі ўжьгванне прыслоўяў і лічэбнікаў дакладна функцыянальна размежавана.
Адносіны да марфалагічньгх катэгорый у лічэбнікаў розныя. Колькасныя і зборныя лічэбнікі, за невялікім выключэннем, не маюць катэгорыі роду. У формах усіх трох родаў выступае слова адзін (у навуковай літаратуры можна сустрэць думку, што захаванне роду ў яго не мяняе агульнага палажэння аб адсутнасці гэтай катэгорыі з прычыны большай блізкасці да займеннікаўпрыметнікаў, а не да лічэбнікаў); Так, чалавека аднаго шукаю (Ф. Сіўко). Неба было сіняе, чыстае, толькі адно воблачка з чорнай апаяскай, як птушка, наплывала на сонца (В. Хомчанка). А на зямлі, на ўсім яе густа-зялёным абшары, толькі адна рухомая кропка: едзе дарогаю рысорны англійскі кабрыялет... (У Караткевіч).
Родавыя адрозненні мае і лічэбнік два\ форма два ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, дзве — жаночага: У старога паволі выкаціліся з вачэй дзве слязінкі і згінулі недзе ў пасівеўшых вусах (К. Чорны); Упоперак сядла ляжаў доўгі англійскі штуцэр', два пісталеты былі слаба засунутыя ў сядзельныя сумы (У Караткевіч). Адрозненні ў родзе гэтых лічэбнікаў захоўваюцца ва ўсіх склонах: Ноч перад экзаменамі я спаў кепска. Лезлі ў галаву ўраўненні з адным і двума невядомымі (I. Навуменка). Алесь пацэліў дзвюма кулямі з трох — відаць было, як пацяклі каменныя пырскі (У. Караткевіч).
Важна адзначыць, што аснова жаночага роду з мяккім зычным дз[в’]паслядоўна вытрымліваецца ва ўсіх склонах толькі ў асобным лічэбніку дзве, які спалучаецца з назоўнікамі жаночага роду. Калі ж гэты лічэбнік становіцца першай часткай складанага слова, незалежна ад роду назоўніка, ад якога ўтвораны прыметнік (другая частка складанага слова), ужываецца адзіная форма з асновай на цвёрды зычны д[в]-: двухпакаёвы, двухкрылы, двухгадзінны.
Лічэбнік паўтара (паўтары) мае родавыя адрозненні ў назоўным і вінавальньгм склонах. У спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду ўжываецца форма паўтара, з назоўнікамі жаночага роду — паўтары'. Божа, колькі яна перажыла за тыя паўтара года, пакуль Барыс ваяваў там! (I. Шамякін). Бачыш сухі палын на дальняй мяжы? Дык. да яго роўна паўтары вярсты (У. Караткевіч). У цэлым жа колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорыі роду, паколькі пазбаўлены значэння прадметнасці.
Катэгорыя роду характэрна для слоў абодва, абедзве, якія традыцыйна адносяцца да зборных лічэбнікаў; першае ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, другое — жаночага, прычым родавыя адрозненні захоўваюцца і ва ўскосных склонах:
Потым нешта насунулася з абодвух бакоў: па грыбным водары прэлай лістоты можна было здагадацца — лес (У Караткевіч). Агульнае гора і падзеі вельмі здружылі абедзвюх жанчын зсі апошні год (I. Мележ).
Ужыванне зборных лічэбнікаў двое — дзесяцера носіць выбіральны характар у адносінах да роду назоўнікаў, з якімі яны спалучаюцца: зборныя лічэбнікі не спалучаюцца з назвамі асоб жаночага полу (не двое дзяўчынак, а дзве дзяўчынкі).
Для лічэбнікаў, якія абазначаюць парадак аднародных прадметаў пры лічэнні, характэрны марфалагічныя ўласцівасці прыметнікаў — лік. род, склон.
Усе лічэбнікі скланяюцца, акрамя няпэўнаколькасных слоў мала, нямала, шмат. Катэгорыя склону ў лічэбнікаў — гэта словазмяняльная марфалагічная катэгорыя, прадстаўленая шасцю склонавымі формамі, якія (у залежнасці ад разраду лічэбнікаў) па флексіях супадаюнь са склонавымі формамі назоўнікаў ці прыметнікаў. Выключэннем з’яўляюцца лічэбнікі паўтара (паўтсірыў паўтараста і дзевяноста, якія маюць адну форму для ўсіх склонаў. На склон гэтых лічэбнікаў паказвае назоўнік, з якім яны спалучаюцца. У сучаснай мове налічваецца некалькі тыпаў скланення лічэбнікаў, але назіраецца тэндэнцыя да іх уніфікацыі. Ёсць падабенства ў скланенні лічэбнікаў два, тры, чатыры, пяць — дзесяць, пяцьдзесят — восемдзесят.
Нягледзячы на тое, што лічэбнікі цесна звязаны з паняццем ліку, колькасным лічэбнікам не ўласціва граматычная катэгорыя ліку, паколькі іх лексічнае значэнне перашкаджае наяўнасці суадносных форм адзіночнага і множнага ліку. Аднак асобныя фармальна-граматычныя паказчыкі катэгорыі ліку ў лічэбнікаў ёсць. У складаных лічэбнікаў пяцьдзесят — восемдзесят другая частка (дзесят) у назоўным і вінавальным склонах — былая форма множнага ліку роднага склону, а ў родным і давальным склонах форма дзесяці мае канчатак характэрны для адзіночнага ліку. У складаных лічэбнікаў ад двухсот да дзевяцісот ва ўскосных склонах захаваліся формы склонаў множнага ліку: com, стам, стамі, стах. У назоўньгм склоне таксама гэтыя лічэбнікі (акрамя дзвесце) маюць у сваім складзе былыя склонавыя формы множнага ліку лічэбніка сто: у лічэбнікаў трыста і чатырыста другая частка (ста) — былая форма множнага ліку назоўнага склону {сьтаў у лічэбнікаў пяцьсот — дзевяцьсот — форма множнага ліку роднага склону (com). У асобных словаформах некаторых лічэбнікаў захавалася старажытная форма парнага ліку: двума, дзвюма, трыма, чатырма (творны склон колькасных лічэбнікаў два, тры, чатыры), абедзвюма, чацвярыма (творны склон збор-
ных лічэбнікаў абедзве, чацвёра), дзвесце (назоўны склон другой часткі сце складанага лічэбніка).
Слова адзін як быццам бы мае форму множнага ліку адны, але ў цэлым яна страціла значэнне множнасці, выступаючы толькі ў значэнні няпэўнага займенніка ‘нейкія’ (Адны нашы знаёмыя нядаўна вярнуліся з паездкі ў Францыю.) або ў значэнні ‘толькі’ (Адны мы прыйшлі ў назначаны час без спазненняў.). I толькі ў спалучэнні з назоўнікамі Pluralia tantum і з парнымі назоўнікамі словаформа адны мае значэнне лічэбніка: адны нажніцы ў значэнні ‘адна штука’, адны туфлі ў значэнні ‘адна пара’. Фармальна-граматычныя прыметы катэгорыі ліку можна ўбачыць таксама ў лікавых словах тысяча, мільён, мільярд, якія ўтвараюць суадносныя формы двух лікаў. 3 аднаго боку, у сістэме колькаснага абазначэння прадметаў і з’яў, якія можна лічыць, гэтыя формы, выступаючы як лічэбнікі, выражаюць значэнне канкрэтнай колькасці: За мяне — жывога ці мёртвага — узнагарода тысяча рублёў (У Караткевіч). — Колькі хапнулі? — Сем... Семнаццаць тыся-я-яч... (П. Місько). Мільён яшчэ да вайны быў пераведзены за мяжу і пакладзены роўнымі долямі, пад тры складаныя працэнты гадавых, напалову ў швейцарскі і напалову ў англійскі банк (У. Караткевіч). Пяць мільёнаў рублёў у касе. У іншых жа выпадках такія формы адзіночнага і множнага ліку страчваюць асноўнае значэнне канкрэтнай колькасці і набываюць значэнне няпэўнай вялікай колькасці, выступаючы пры гэтым не ў якасці лічэбнікаў, а назоўнікаў ці ў складзе колькасна-іменных спалучэнняў: Тысяча спраў, клопатаў... (I. Шамякін). Тысячы рознагалосых птушак напоўнілі паветра свістам, шчэбетам і цэлымі мелодыямі (Я. Колас). Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн, тонкаствольныя сосны звіняць (М. Багдановіч). Перад чалавекам стаяць яшчэ мільёны неразгаданых тайн прыроды, жыцця і смерці... (М. Лынькоў). Чарговая з мільёнаў паводак.' якія бачыў Дняпро, спадала (У. Караткевіч).
Што датычыць катэгорыі адушаўлёнасці—неадушаўлёнасці, то пра яе можна гаварыць у асноўным толькі ў адносінах да зборных лічэбнікаў. Ёсць некаторыя абмежаванні ў спалучэнні іх з адушаўлёнымі і неадушаўлёнымі назоўнікамі. Лічэбнікі гэтай групы спалучаюцца ў асноўным з адушаўлёнымі назоўнікамі пэўнага значэння — якія абазначаюць маладых істот, асоб мужчынскага полу, а таксама з назоўнікамі дзеці, людзі, коні, свінні: Двое маладых хлопцаў-падрыўнікоў поўзалі ніжэй става (П. Броўка). Дзяцей у Вяржбіцксіга было тады чацвёра: дзве дзяўчынкі і два хлопчыкі (М. Гарэцкі). 3 бацькам застаўся толькі старэйшы, Міхал, з жонкаю ды шасцёра іхніх дзяцей: пяць сыноў і дачка-мезеніца (У. Караткевіч). Сюды ж трэба аднесці і выпадкі ўжывання збор-
ных лічэбнікаў з субстантываванымі прыметнікамі — абазначэннямі жывых істот — або выкарыстання саміх зборных лічэбнікаў у ролі адушаўлёных назоўнікаў: Параненыя вайскоўцы — іх было трое — ляжалі пры адным месцы, пад елкай, былі перавязаны. Heпадалёчку ляжала чацвёра забітых (М. Лынькоў). 3 неадушаўлёных назоўнікаў разам са зборнымі лічэбнікамі ўжываюцца толькі множналікавыя назоўнікі і назоўнікі — абазначэнні парных прадметаў, а таксама асобнае слова гоні: А гоней за двое ад палаца, за клянамі і ліпамі, у старых вялікіх вербсіх... — тут князеў бровар (М. Гарэцкі).
Лічэбнік абое, які таксама адносіцца да групы зборных, ужьгваецца толькі з адушаўлёнымі назоўнікамі — абазначэннямі асоб мужчынскага і жаночага полу, сукупнасці іх, сукупнасці дзяцей, маладых істот — ці сам становіцца носьбітам адушаўлёнасці, калі субстантывуецца: Сымон бярэ яе за руку, і абое нікнуць у цемнаце (Я. Купала). Лічэбнік гшўтара (паўтары) згодна са сваёй семантыкай ужываецца толькі пры неадушаўлёных назоўніках — назвах прадметаў ці паняццяў, якія можна лічыць як у цэлых, так і ў дробавых адзінках: Па вечсірах працуе вялікая талака — дзесятка паўтара людзей (I. Шамякін). I толькі ў жартаўлівым фразеалагічным звароце паўтара чалавека гэта правіла парушаецца.