• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Прыметнікі, ужытыя без слоў, да якіх былі дапасаваны, самі набываюць значэнне назоўнікаў і выступаюць у сказе ў функцыі дзейніка ці дапаўнення, захоўваючы форму прыметніка: Д о б р а е
    чуваць далёка, а б л а г о е яшчэ далеіі (Прыказка). Увага трох прыяцеляў спынілася на незнаёмых падаро ж н ы х (Я. Колас). У працэсе субстантывацыі прыметнікі страчваюць сваё агульнае, шырокае значэнне якаснасці і набываюць значэнне прадметнасці. Адны з іх, выступаючы ў ролі назоўнікаў, працягваюць ужывацца і ў сваіх першапачатковых, прыметнікавых значэннях, параўн.: м а л а д ы я людзі весяліліся — м а л а д ы я весяліліся, прыйшоў д з я ж у р н ы ўрач — прыйшоў д з я ж у р н ы, сустрэўся з н а ём ы настаўнік — сустрэўся з н а ё м ы. Другія поўнасцю перайшлі ў клас назоўнікаў і маюць толысі прадметнае значэнне: ляснічы, рулявы, служачы, прыёмная, чсшная, марожанае, пірожнае і інш. Аднак усе яны скланяюцца як прыметнікі.
    Якасныя прыметнікі
    Я к а с н ы я прыметнікі абазначаюць прыметы, што праяўляюцца ў прадмеце незалежна ад яго адносін да іншых прадметаў, з’яў, падзей. У лексіка-граматычны разрад якасных прыметнікаў уваходзяць назвы якасцей, якія ўспрымаюцца органамі пачуццяў (гарачы, гучны, кіслы, круглы, мокры, мяккі, смачны, цяжкІ), ствараюць аб навакольнай рэчаіснасці прасторавыя і часавыя ўяўленні (вузкі, высокі, далёкі, доўгі, кароткі, павольны, хуткі, шырокі), раскрываюць багацце колераў і адценняў (белы, жоўты, зялёны, светлы, фіялетавы, цёмны, чырвоны, шэры), характарызуюць фізічныя, псіхічныя і разумовыя асаблівасці жывых істот (ветлівы, дужы, лысы, малады, разумны, смелы, сціплы, худы), вьгзначаюць будову і ўласцівасці рэчываў (вадкі, вязкі, густы, зярністы, крохкі, ліпкі, ломкі, сыпкі) і г. д. У выпадках, калі выражаюцца супрацьлеглыя прыметы, якасныя прыметнікі ўтвараюць антанімічныя пары: вясёлы —■ сумны, далёкі — блізкі, карысны — шкодны, смелы — палахлівы, тоўсты — тонкі.
    Абазначаючы якасць, што можа праяўляцца з рознай інтэнсіўнасцю, болыласць якасных прыметнікаў утварае формы ступеней параўнання (цікавы — цікавейшы, болын цікавы, менш цікавы, найцік-авейшы, самы цікавы, найболын цікавы), выражае значэнне ацэнкі (белы — беленькў бялюткі, белаваты, бялявьг, малы — маленькі, малюсенькў шырокі — шырачэзны). Некаторыя якасныя прыметнікі, акрамя поўнай формы, маюць кароткую форму: вясёлы — весел, дужы — дуж, здаровы — здароў.
    Якасныя прыметнікі могуць мець як невытворную, так і вытворную аснову: вялікі, дужы, ліхі, просты, свежы, ясны, гулкі, духмяны, імшысты, ласкавы, працавіты, шумлівы. Ад іх утвараюцца назоўнікі, якія абазначаюць абстрактныя паняцці (прыгожы —
    прыгажосць, малады — маладосць, чырвоны — чырвань, чысты — чысціня, новы — навізна, добры — дабратаў і якасныя прыслоўі (высокі — высока, дзіўны — дзіўна, круты — крута, прыемны — прыемна).
    Адносныя прыметнікі
    Адносныя прыметнікі абазначаюць прыметы праз адносіны прадмета да іншьгх прадметаў, паняццяў, дзеянняў. У лексіка-граматычны разрад адносных прыметнікаў уваходзяць назвы прымет у залежнасці ад матэрыялу або рэчыва, з якога зроблены ці складаецца прадмет (дубовы, жалезны, каменны, пясчаны, стальны, суконны, цагляны, чыгунны), ад месца знаходжання гэтага прадмета ці часу яго існавання (вясковы, гарадскі, лясны, палявы, зімні, леташні, ранітні, учарашні), ад яго вагі, памеру ці колькасці (двайны, кілаграмовы, літровы, пудовы, сторублёвы, трохразовы, фунтовы), ад яго прызначэння ці ўласцівага яму дзеяння (вучэбны. вымяральны, драбільны, лічыльны, пасудны, прадзільны, студэнцкі, сушыльныў ад яго адносін да канкрэтнай групы асоб ці пэўнай сферы дзейнасці (бацькоўскі, вучнёўскі, дзіцячы, мацярынскў архітэктурны, геаграфічны, рэлігійны, філасофскі) і інш.
    Прымета, якую называюць адносныя прыметнікі, не можа праяўляцца ў большай або меншай ступені, таму яны не маюць ступеней параўнання, не набываюць кароткую форму. Адносныя прыметнікі маюць толькі вытворную аснову. Ад іх не ўтвараюцца прыметнікі са значэннем суб’ектыўнай ацэнкі, назоўнікі са значэннем прыметы, якасныя прыслоўі.
    У разрадзе адносных вылучаецца група прыналежных прыметнікаў, якія абазначаюць прымету паводле індывідуальнай прыналежнасці прадмета асобе або жывой істоце. Яны ўтвараюцца ад назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -аў (-ав-ў -оў -еў (-ев-ў -ёў (-ёв-ў -ін (-ін-а), -ын (-ын-а) і ў назоўным і вінавальным склонах адзіночнага і множнага ліку маюць кароткую форму: братаў — братава — братавы, леснікоў — леснікова — лесніковы, мядзведзеў — мядзведзева — мядзведзевы, старшынёў — старшынёва — старшынёвы, мамін — маміна — маміны, ластаўчын — ластаўчына — ластаўчыны. У стылях мастацкай літаратуры, у мэтах увасаблення, прыналежныя прыметнікі часам утвараюцца і ад неадушаўлёных назоўнікаў: Бледныя с о н ц а в ы косы выглянуць рэдка калі (Я. Купала). Месяц блеск своіі кіне ў твар ночкав ай пустыні (Я. Колас).
    Некаторыя адносныя прыметнікі пры пераносным ужыванні набываюць значэнне якасных, захоўваючы пры гэтым і сваё nep238
    шаснае значэнне, параўн.: залаты пярсцёнак — залаты чалавек, ледзяны бугор — ледзяны позірк, сонечная актыўнасць — сонечная ўсмешка. Асобныя прыметнікі страцілі значэнне адносных і канчаткова перайшлі ў якасныя: бурны, плаўны.
    Ступені параўнання якасных прыметнікаў
    Якасныя прыметнікі ўтвараюць формы дзвюх ступеней параўнання — вышэйшай і найвышэйшай. Формы вышэйшай ступені паказваюць, што ў якім-небудзь прадмеце якасці больш або менш у параўнанні з іншым прадметам, формы найвышэйшай ступені сведчаць, што яе найбольш або найменш, чым ва ўсіх астатніх прадметах.
    У залежнасці ад спосабу ўтварэння формы ступеней параўнання бываюць простыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя).
    Простыя формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў утвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ейш{-эйш-) і -ш-. Найбольшай прадуктыўнасцю і рэгулярнасцю валодае суфікс -ейш(-эііш-ў які разам з канчаткам далучаецца да большасці прыметнікавых асноў: здаровы — здаравейшы, зялёны — зелянейшы, ласкавы — ласкавейшы, моцны — мацнейшы, прыгожы — прыгажэйшы, свежы — свяжэйшы, хітры — хітрэйшы. Пры гэтым, калі ўтваральная аснова заканчваецца на заднеязычны або д, т, адбываюцца чаргаванні /г ~ ж/, /к ~ ч/, /х ш/, /д ~ дз’/, /т ~ ц’І'. доўгі — даўжэйшы, мяккі — мякчэйшы, просты — прасцейшы, сухі — сушэйшы, цвёрды — цвярдзейшы. Назіраецца таксама ўсячэнне фінальных частак асновы, што суправаджаецца чаргаваннем цвёрдых і мяккіх зычных кораня (глыбокі — глыбейшы, салодкі — саладзейшьі) ці заменай у ім пярэднеязычных з, с на ж, ш (блізкі — бліжэйшы, высокі — вышэйшьі).
    Невялікую прадуктыўнасць выяўляе суфікс -ей (-эй, -ай), характэрны пераважна для мовы мастацкай літаратуры: А вы, панічок, м у д р э й за таго настаўніка (Я. Колас). Смерць у цішы с т р a шн е й за раптоўную смерць у бурах (К. Чорны).
    Толькі некалькі прыметнікаў утвараюць простую форму вышэйшай ступені параўнання пры дапамозе суфікса -ш-. Звычайна пры гэтым назіраецца суплетыўнасць асноў: вялікі — болыйы, добры — лепшы, дрэнны — горшы, малы — меншы.
    Формы вышэйшай ступені параўнання ад прыметнікаў малады, стары ўтвараюцца з дапамогай суфікса -ейш(-эйш-ў. маладзейшы, старэйшы. Утварэнні ж з суфіксам -ш{малодшы, старшьі), што пры абазначэнні пасады ці звання ўваходзяць у тэрмі-
    налагічныя спалучэнні накшталт малодшы лабарант, малодшы лейтэнант, старшы навуковы супрацоўнік, старшы сяржант, параўнальнай прыметы не маюць і формамі вышэйшай ступені не з’яўляюцца, параўн.: Бутрым с т а р э й ш ы за Алеся ажно на тры гады (Я. Брыль). С т а р ш ы лейтэнант стаў адразу збірацца (I. Мележ). Безадносную якасць выражаюць прыметнікі малодшы, старэйшы і ў выпадках, калі яньг ўжываюцца ў значэнні ‘больш позні (ранні) па часе свайго з’яўлення’: малодшы брат, старэйшы сын.
    Простыя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца шляхам далучэння прыстаўкі найда простых форм вышэйшай ступені: вузейшы — найвузейшы, гарачэйшы — найгарачэйшы, мякчэйшы — наймякчэйшы, разумнейшы — найразумнейшы, святлейшы — найсвятлейшы. Выключэннем з гэтага правіла можна лічьгць размоўную форму найвялікшы, утвораную прыставачна-суфіксальным спосабам ад прыметніка вялікі, паколькі слова вялікшы ў беларускай мове няма, а вышэйшая ступень да вялікі паходзіць ад іншай асновы (большы).
    Значэнне большай або меншай якасці можа выражацца ў мове і апісальна, спалучэннем з прыметнікамі спецыяльньгх слоў. У такіх выпадках узнікаюць складаныя формы ступеней параўнання.
    Пры ўтварэнні складаных форм вышэйшай ступені параўнання ацэначную ролю пры якасных прыметніках выконваюць прыслоўі болын {болейў менш (менейў. болый выразны, болеіі гнуткі, менш важны, меней заняты. Значэнне меры ў гэтых прыслоўях можа ўзмацняцца часціцамі куды, ятчэ: Багушэвіч куды больш будзённы за свайго папярэдніка (I. Навуменка). Яны ўзіраюцца ў цемру ночы, яшчэ болей густую пад навіссю галін (Я. Колас).
    У моўнай практыцы адзначаецца і такі апісальны спосаб утварэння складанай формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, калі прыслоўе куды далучаецца да прыметніка ў простай форме вышэйшай ступені: I самі паравозы рабіліся куды прыгажэйшымі (М. Лынькоў). Ён таксама не супярэчыць патрабаванням літаратурнай нормы. Наяўныя ж у мастацкай літаратуры выпадкі спалучэння з прыметнікамі вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў больш (болей), менш (меней) тыпу больш прыгажэйшы, менш хітрэйшы, меней шчаслівейшы выходзяць за межы літаратурнай нормы.
    Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў утвараюцца шляхам спалучэння займенніка самы ці прыслоўяў найбольш, найменш з якаснымі прыметнікамі: самы важны, самы прыгожы, найболый цікавы, найменш спрытны. У выпадках, калі неабходна падкрэсліць асаблівае значэнне найвы-
    шэйшай ступені якасці, займеннік самы можа спалучацца з простай формай вышэйшай або найвышэйшай ступені: Сурвіла з Мазавецкім с а м ы я багацей ш ы я ў нас (К. Чорны). Мне думаецца, работа — с а м ы я н а й леп ш ы я лекі ад усякай раны (У Краўчанка).
    З’яўляючыся тым ці іншым членам сказа, формы ступеней параўнання могуць мець пры сабе граматычна залежныя назоўнікі або займеннікі, а часам і параўнальныя зварогы, якія дазваляюць вызначыць ступень якасці. Пры форме вышэйшай ступені залежныя словы ставяцца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам за, а параўнальныя звароты ўжываюцца са злучнікамі як, чым: Ён вырасце разумнейшым за бацьку (3. Бядуля). Я не знаю месяца болый за май шчаслівага, калі пушчы цешацца з гоману йіумлівага (П. Глебка). Што ёсць на свеце дзіўнейшае, як ты? (Я. Колас). Даражэіішага чалавека, чым ты, у мяне не было і не будзе (1. Навуменка). Пры формах найвышэйшай ступені залежныя словы стаяць у родным склоне з прыназоўнікамі з, сярод, вінавальным склоне з прыназоўнікам за або месным склоне з прыназоўнікамі на, у / была яна. гэтая сасна, самаіі прыгожай і высокай з усіх сваіх сясцёр (I. Шамякін). Самых смелых сярод вас просім слухаць гэты сказ (В. Вітка). У гэтай маўклівасці было адзінае для ўсіх пачуццё — вялікае і наймацнейшае за ўсё, што асталося цяпер у жыцці (К. Чорны). Глухая вулачка, на якой яны жылі, здавалася самай прыгажэйшай на свеце (М. Лынькоў). Найбольш стрыманая ў сям'і была маці (М. Хведаровіч).