• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Утвараюцца дзеясловы другога прадуктыўнага класа толькі ад дзеяслоўных асноў: стукаць — стукнуць, крычаць — крыкнуць, глядзець — глянуць, пляваць — плюнуць, скакаць — скокнуць, свістаць — свіснуць, зяваць — зяўнуць. Некаторыя з іх хутчэй за ўсё з’яўляюцца невытворнымі: гнуць, кануць, сунуць, мінуць, вярнуць. Гэтыя і падобныя ім дзеясловы адрозніваюцца ад дзеясловаў з суфіксам -нуі семантычна: калі суфікс -нунадае дзеясловам значэнне аднаразовасці, імгненнасці дзеяння, то ў іх такога значэння няма. Але спрагальныя формы яны маюць такія ж, як і з суфіксам -ну-.
    Трэці прадуктыўны клас
    Да трэцяга прадуктыўнага класа адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -аваць (-яваць), а ў форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу — на -уюць (-ююцьу. начаваць — начуюць, будаваць — будуюць, маляваць — малююць, пляваць — плююць, кавсіць — куюць, гараваць — гаруюць.
    Адрозненне асновы інфінітыва ад асновы цяперашняга часу тут заключаецца ў тым. што суфіксу -аванеазначальнай формы адпавядае суфікс -уйу асабовых формах. Сюды ж далучаюцца і дзеясловы невытворныя, у якіх у інфінітыве не выдзяляецца суфікс -ава-, а ў цяперашнім часе суфікс -уй-. жаваць — жуюць, каваць — куюць, пляваць — плююць, псаваць — псуюць, снаваць — снуюць, цкаваць — цкуюць.
    Наяўнасць суфікса -авасведчыць, што дзеясловы гэтага класа адносяцца да незакончанага трывання. Аднак некаторыя дзеясловы галоўным чынам іншамоўнага паходжання ў залежнасці ад кантэксту могуць належаць і да закончанага, і да незакончанага трывання, бо формы абодвух трыванняў знешне ў іх супадаюць: дэмакратызаваць, атакаваць, тэлеграфаваць, ліквідаваць, аб’ектывізсіваць, анатаваць, ігнараваць, кальцаваць, кандэнсаваць, легалізаваць, персаніфікаваць, прэміраваць, тэрарызаваць, трансляваць, сімуляваць. У гэтых дзеясловах назіраецца тэндэнцыя да ўтварэння розных трывальных пар, параўн.: дэмаралізаваць і дэмаралізоўваць, ліквідаваць і ліквідоўваць, дэнансаваць і дэнансоўваць, кальцаваць і акальцоўваць.
    Дзеясловы трэцяга прадуктыўнага класа ўтвараюцца ад назоўнікаў і якасных прыметнікаў пры дапамозе суфіксаў -ава(-ява-), -ствава-, -ізсіва(-ызава-): вапна — вапнаваць, гастролі — гастраляваць, мур — мураваць, шарж — шаржаваць, інвентар — інвентарызаваць, цар — царстваваць, мілы — мілаваць, хітры — хітраваць, яравы — яравізаваць.
    Усе дзеясловы трэцяга прадуктыўнага класа змяняюцца па першым спражэнні.
    Чацвёрты прадуктыўны клас
    Да чацвёртага прадуктыўнага класа адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць (-ыць), а ў форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу — на -аць (-яць): будзіць — будзяць, насіць — носяць, карміць — кормяць, спыніць — спыняць, кончыць — кончаць, важыць — важаць, гаварыць — гавораць, стварыць — створаць, належыць — належаць, вяршыць — вяршаць.
    Аснова формы цяперашняга або будучага простага часу, якая вызначаецца 3-й асобай множнага ліку, заканчваецца мяккім зычным, шыпячым або р. У 1-й асобе адзіночнага ліку назіраюцца чаргаванні апошняга зычнага асновы: губныя чаргуюцца са спалучэннем /‘губны + л'/ купіць ~ куплю, зрабіць ~ зраблю, карміць ~ кармлю, лавіць ~ лаўлю, графіць ~ графлю', /с ’ ~ ш/ касіць ~ кашу, /з’ ~ ж/ грузіць ~ гружу\ /ц’ ~ ч/ каціць ~ качу, /дз’ ~ дж/ вадзіць ~ ваджу. Некаторыя даследчыкі асобна выдзяляюць чаргаванне /с’ц’ ~ шч/ часціць ~ чатчу, але гэта тое ж чаргаванне, што і /д’~ ч/, бо ш з’яўляецца перад ч у выніку прыпадабнення свісцячых да шыпячьгх.
    Беспрыставачныя дзеясловы чацвёртага прадуктыўнага класа адносяцца да незакончанага трывання, за выключэннем невытворных кпіць, ільсціць, сніць, шкліць і некаторых іншых, а таксама двухтрывальных дзеясловаў жаніць, раніць.
    Дзеясловы гэтага класа ўтвараюцца ад назоўнікаў, прыметнікаў, займеннікаў і лічэбнікаў суфіксальным і суфіксальна-прэфіксальным спосабамі: зуб — зубіць, каніфоль — каніфоліць, меншы — меншыць, свой — асвоіць, зялёны — зеляніць, два — падвоіць, тры — патраіць, дзесяць — удзесяцярыць, адрозніць. Яны могуць утварацца і ад прыслоўяў: паўсюдна — распаўсюдзіць, павольнсі — запаволіць.
    Дзеясловы чацвёртага прадуктыўнага класа змяняюцца па другім спражэнні.
    Непрадуктыўныя словазмяняльныя класы
    Усе дзеясловы, якія не ўваходзяць ні ў адзін з чатырох прадуктыўных класаў, утвараюць адзінаццаць непрадуктыўных словазмяняльных класаў. Некалькі дзеясловаў не ахопліваюцца і гэтымі класамі і маюць індывідуальныя спецыфічныя формы. Дзеясловы непрадуктыўных класаў адчуваюць уплыў прадуктыўных і паступова пераходзяць у іх. У сувязі з гэтым некаторыя з іх маюць дублетныя формы, якія лічацца нарматыўнымі, але гэтая дублетнасць паступова ліквідуецца.
    Першы непрадуктыўны клас
    Да гэтага класа належаць дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -аць, а ў 3-й асобе множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу маюць канчатак -уць (-юць). Але ў адрозненне ад першага прадуктыўнага класа суфікс інфінітыва -а-
    ў 3-й асобе множнага ліку знікае (чаргуецца з нулём гука): вязаць вяжуць, сеяць \сей-аць\ ~ сеюць [се«-уі(ь|, казаць ~ кажуць, слаць ~ шлюць, ірваць ~ ірвуць, хвастаць хвошчуць.
    Па тыпу зычнага ў аснове цяперашняга часу і па наяўнасці або адсутнасці чаргаванняў зычных гэты клас дзеліцца на тры падкласы.
    Падклас А ўключае дзеясловьг, у якіх апошні зычны асновы інфінітыва чаргуецца з апошнім зычным асновы цяперашняга часу: /з ~ ж/ казаць ~ кажу, кажаш... кажуць', /с ~ ш/ пісаць ~ пішу, пішаш... пішуць\ /т ~ ч/ таптаць ~ тапчу, топчаш... топчуць', /м ~ мл’/ драмаць драмлю, дрэмлеш... дрэмлюць', /п ~ пл’/ сыпаць ~ сыплю, сыплеш... сыплюць. Чаргаванне цвёрдых і мяккіх зычных адбываецца толькі ў 2-й і 3-й асобах адзіночнага ліку і 1-й і 2-й асобах множнага ліку: /в ~ в’/ ірваць ~ ірву, ірвеш, ірве, ірвём, ірвяце, ірвуць', /н ~ н’/ стагнаць стагну, стогнеш, стогне, стогнем, стогнеце, стогнуць; /с с’/ ссаць ~ ссу, ссеш, ссе, ссём, ссяце, ссуць. Дзеясловы слаць і прыслаць маюць чаргаванне /л ~ л’/ ва ўсіх асобах (слаць ійлю, шлеш ... шлюць). Акрамя таго, тут назіраюцца суплетыўныя карані (сл~ шл'-).
    Некалькі асобна стаяць дзеясловы паласкаць, пляскаць і хвастаць, у якіх адбываецца чаргаванне з шыпячымі (пляскаць ~ пляшчу, плешчаш, плешча, плешчам, плешчаце, плейічуць', паласкаць ~ палашчу, палошчаш, палошча, палошчам, палошчаце, палошчуць', хвастаць ~ хвашчу, хвошчаш, хвошча, хвошчам, хвошчаце, хвошчуць).
    Некаторыя дзеясловы гэтага падкласа маюць і паралельныя формы першага прадуктыўнага класа: калыхаць, клікаць, паласкаць, пляскаць, скакаць, смыкаць, хвастаць. Гэта азначае, што асабовыя формы ў іх могуць мець чаргаванне зычных асноў і могуць захоўваць інфінітыўны суфікс -аз нарашчэннем -j-: калыійу і калыхаю, клічу і клікаю, палашчу і паласкаю, пляшчу і пляскаю, хвашчу і хвастаю.
    Пад уплыў першага прадуктыўнага класа падпадаюць і дзеясловы драмаць, кляпаць, шчыпаць (шчыплюць і шчыпаюць, клеплюць і кляпаюць, дрэмлюць і драмаюць).
    Падклас Б складаюць дзеясловы баяць, бляяць, веяць, каяцца, лаяць, сеяць, смяяцца.
    Падклас В уключае дзеясловы браць, драць, зваць, праць, у аснове цяперашняга часу якіх з’яўляецца беглы галосны: бяруць, дзяруць, завуць, пяруць.
    Усе дзеясловы гэтага класа змяняюцца па першым спражэнні.
    Другі непрадуктыўны клас
    Другі непрадуктыўны клас уключае дзеясловы, інфінітыў якіх мае суфіксы -аабо -е(-э-), якія чаргуюцца з нулём гука (беглыя галосныя) у аснове цяперашняга часу: маўч-а-ць ~ маўч-у, маўч-ыш ... маўч-аць; ляж-а-ць ляж-у, ляж-ыш ... ляж-аць; глядз-е-ць глядж-у, глядз-іш ... глядз-яць; свірч-э-ць ~ свірч-у, свірч-ыш ... свірч-аць.
    Другі непрадуктыўны клас натуральна падзяляецца на два падкласы ў залежнасці ад інфінітыўнага суфікса -аці -е(-э-ў
    Падклас А ўключае дзеясловы, якія ў аснове інфінітыва маюнь канцавое а: блішчаць, бражджаць, бурчаць, верашчаць, вішчаць, гучаць, дрыжаць, журчаць, імчаць, крычаць, ляжаць, маўчаць. пішчаць, тарчаць, трашчаць, тырчаць, цурчаць, ламаць, спаць. Аснова цяперашняга часу гэтых дзеясловаў заканчваецца на шыпячыя зычньгя ж, дж, ч. Калі ў аснове інфінітыва апошнім зычным з’яўляюцца губныя м, п, то ў 1-й асобе адзіночнага ліку маецца спалучэнне мл’, пл’, а ва ўсіх астатніх — мяккія м’, п’: ламлю, ломіш, ломіць, ломім, ломіце, ломяць', сплю, спіш, спіць, спім, спіце, спяць.
    Да гэтага ж падкласа адносяцца дзеясловы гнаць, баяцца і стаяць: гнаць ~ ганю, гоніш... гоняць (беглы галосны ў корані); баяцца ~ баюся, баішся, баіцца, баімся, баіцеся, баяцца', стаяць ~ стаю, стаіш, стаіць, стаім, стаіце, стаяць (у аснове цяперашняга часу з’яўляецца й).
    Падклас Б складаюць дзеясловы, якія ў аснове інфінітыва маюць суфікс -е(-э-): бліскацець, бразгацець, вісець, вярцець, грукацець, глядзець, грымець, гудзець, дрыгацець, дымець, звінець, зіхацець, карцець, кіпець, лапацець, ліпець, ляцець, мігцець, мільгацець, ненавідзець, рупець, свіцецца, сядзець, тарахцець, трымцець, храбусцець, хрусцець, хрыпець, цьмець, цярпець, шалясцець, шамацець, шапацець, шархацець, шумець, шчымець, шыпець, а таксама імжэць, кішэць, свірчэць, сквірчэць, цурчэць, гарэць.
    У форме 1-й асобы цяперашняга часу ў дзеясловах другога падкласа назіраюцца чаргаванні зычных /с’~ ш/ вісець ~ вішу, /дз’ ~ дж/ сядзець ~ сяджу, /ц’ ~ ч/ ляцець ~ лячу (дапушчальна і форма ляту. а таксама лятуць), /губны ~ губньг + л’/ дымець ~ дымлю, шыпець ~ шыплю, хрыпець ~ хрыплю, /сц шч/ храбусцець ~ храбушчу.
    Пад уплывам чацвёртага прадуктыўнага класа рад прыставачных дзеясловаў другога непрадуктыўнага класа пры пераносе націску на каранёвы галосны ў формах прошлага часу і ў інфінітыве маюць суфікс -і(-ы-): адлежыў — адлежыцца, угледзіў —
    угледзіцца, змоўчыла — змоўчыць. Каб пазбегнуць падобных памылак, трэба паглядзець, як вымаўляецца гэты дзеяслоў без прыстаўкі: адлежыць — ляжаць, угледзіў — глядзеў, змоўчыла — маўчала.
    Усе дзеясловы другога непрадуктыўнага класа змяняюцца па другім спражэнні.
    Трэці непрадуктыўны клас
    Трэці непрадуктыўны клас уключае дзеясловы, якія ў аснове інфінітыва маюць суфікс -ну-, а ў аснове цяперашняга або будучага простага часу — суфікс -н-: мокнуць — (яны) мокн-уць. У прошлым часе яны губляюць суфікс -ну-: мок.