Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Паколькі выдзяленне безасабовых дзеясловаў адбываецца толькі на аснове іх канкрэтнага значэння пры адсутнасці якіх-небудзь фармальных паказчыкаў безасабовасці, на практыцы не заўсёды ўдаецца вызначыць, ці з’яўляецца той ці іншы дзеяслоў безасабовым або з поўнай парадыгмай, бо тэарэтычна ад любога дзеяслова можна ўтварыць усе асабовыя формы (вечарэю, вечарэеш, вечарэе), за рэдкім выключэннем, калі адсутнічаюць асобныя формы асобы па фармальных прычынах (дзеясловы з дэфектнай парадыгмай).
Спражэнне дзеяслова
Звычайна ў спражэнне ўключаюць усю сукупнасць форм у межах адной дзеяслоўнай лексемы, якія выражаюць пэўныя граматычныя катэгорыі. Да гэтых форм адносяцца асабовыя формы ў адзіночным і множным ліку ўсіх трох часоў, а таксама формы ладу. Што да трывання і стану, го іх звычайна адносяць да словаўтваральных форм, і таму яны разглядаюцца ў словаўтварэнні. Дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі, з’яўляючыся дзеяслоўнымі формамі, не спрагаюцца.
У больш вузкім разуменні ў спражэнне ўключаюць толькі асабовыя формы адзіночнага і множнага ліку дзеясловаў цяперашняга (будучага) часу.
У залежнасці ад канчаткаў асабовых форм у беларускай мове вызначаюцца два тыпы спражэння.
Да перашага спражэння належаць дзеясловы, якія маюць наступныя канчаткі:
Асоба
Адзіночны лік
Множны лік
1-я
-У (-ю)
-ом (-ём, -ем, -ам)
2-я
-эш (-еш, -аш)
-аце (-яце, -еце)
3-я
-э (-е, -а)
-уць (-юць)
Да другога спражэння адносяцца дзеясловы з асабовымі канчаткамі:
Асоба
Адзіночны лік
Множны лік
1-я
-у (-ю)
-ым (-ім)
2-я
-ыш (-іш)
-ыце (-іце)
3-я
-ыць (-іць)
-аць (-яць)
Для абодвух спражэнняў у дужках пададзены графічныя варыянты канчаткаў пасля мяккіх зычных або арфаграфічныя варыянты галосных не пад націскам.
Аднясенне дзеясловаў да першага або другога спражэння не ўяўляе цяжкасцей для носьбітаў мовы, калі націск падае на канчатак, напрыклад:
Першае спражэнне
Другое спражэнне
адзіночны лік
множны лік
адзіночны лік
множны лік
1-я
бяру
бяром
крычу
крычым
2-я
бярэш
бераце
крычыш
крычыце
3-я
бярэ
бяруць
крычыць
крычаць
Відавочна, што дзеяслоў браць адносіцца да першага спражэння, а дзеяслоў крычаць — да другога. Найбольш зручнымі для вызначэння спражэння з’яўляюцца формы 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку, бо ўсе астатнія формы могуць звязвацца з рознымі дыялектнымі асацыяцыямі (параўн.: літ. бяром і дыял. бярэм, літ. крычыце і дыял. крычыцё).
Калі галосны канчатка знаходзіцца не пад націскам, то аднесці дзеяслоў да першага або другога спражэння бывае досыць цяжка нават для тых, хто выдатна валодае мовай. Таму трэба памятаць, што ўсе дзеясловы, якія ў неазначальнай форме заканчваюцца на -ыць (-іць), а таксама дзеясловы вярцець, гнаць, ненавідзець, цярпець адносяцца да другога спражэння. Усе астатнія дзеясловы — да першага. Да першага спражэння адносяцца і аднаскладовыя ў неазначальнай форме дзеясловы на -ыць (-іць) тыпу мыць, ліць, брыць.
Пры вызначэнні спражэння некаторых дзеясловаў па інфінітыву цяжкасці часам узнікаюць у сувязі з ты.м, што сама інфінітыўная форма можа мець рознае фанетычнае аблічча ў розных тыпах гаворак. Так, зрэдку ў літаратуры можна сустрэць мерыць (Я іачаслівы, што вольна магу мерыць крыламі далі-шляхі) замест літаратурнага мераць, баіць (Ішоў Бай па сцяне... Баіць ці не? — Баіць).
У практычных мэтах карысна ведаць, што дзеясловы абодвух спражэнняў з націскнымі канчаткамі ў 2-й асобе множнага ліку маюць націск на апошнім галосным канчатка: бераце, крычыце, везяце, маўчыце, гледзіце.
Асобнае месца ў спражэнні займаюць дзеясловы ісці і ехаць. Пры змяненні па асобах дзеяслова ісці ў корані аднаўляецца этымалагічны гук [d], які пасля аглушэння ў выніку рэгулярнай дысіміляцыі ператварыўся ў [с|, параўн.: класці — кладу, напасці — нападу, красці — краду, басці (часцей ужываецца бадаць) — баду. Таму ў асабовых формах маем іду, ідзеш, ідзе, ідзём, ідзяце, ідуць.
Сучасная неазначальная форма ехаць утварылася значна болыв складаным шляхам, а пры змяненні па асобах узнаўляецца корань ед-: еду, едзеш, едзе, едзем, едзеце, едуць.
Дзеясловы есці і даць з’яўляюцца рознаспрагальнымі, бо ў адных асабовых формах маюць канчаткі першага спражэння, у іншых — другога: ем, ясі, есць, ядзім, ясце, ядуць', дам, дасі, дасць, дадзім, дасце, дадуць.
Пры напісанні тэкстаў карысна памятаць, што ўсе прыставачныя дзеясловы адносяцца да таго ж спражэння, што і беспрыставачныя, ад якіх яны ўтвораны. Таму пры вызначэнні ненаціскных асабовых канчаткаў або тэматычнага галоснага ў прошлым часе часта вельмі карысна адкінуць прыстаўку: кніга належала настаўніцы (кніга ляжала).
Словазмяняльныя класы дзеясловаў
У залежнасці ад суадносін асновы інфінітыва і асновы цяперашняга часу дзеясловы падзяляюцца на словазмяняльныя класы. Яны бываюць прадуктыўныя і непрадуктыўныя. Тыя з іх, якія ахопліваюць вялікую колькасць існуючых дзеясловаў і ўключаюць наватворы, адносяцца да прадуктыўных класаў. Класы, якія ахопліваюць нязначную колькасць дзеясловаў і не папаўняюцца за кошт наватвораў, да непрадуктыўных.
Звычайна асобныя дзеясловы непрадуктыўных класаў пачынаюць спрагацца як дзеясловы аднаго з прадуктыўных класаў. У пэўны адрэзак часу гэтыя дзеясловы могуць мець спрагальныя формы адначасова аднаго з непрадуктыўных класаў і аднаго з прадуктьгўных. Але ўрэшце яны пераходзяць у прадуктыўны клас, што колькасна змяншае непрадуктыўны.
Прадуктыўныя словазмяняльныя класы
У беларускай мове выдзяляецца чатыры прадуктыўныя класы дзеясловаў.
Да першага класа належаць дзеясловы, неазначальная форма якіх заканчваецца на -аць (-яць), -эць (-ець), а ў формах 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу канчаткі -уць (-юць) далучаюцца да асновы цяперашняга часу на -aj{-я]-ў чытаць — чытаюць (чытаў-уць), купляць — купляюць (купляў-уць), прэць — прэюць (прэў-уць), чарнець — чарнеюць (чарнц-уць).
Да другога класа адносяцца дзеясловы, у якіх аснова інфінітыва заканчваецца на -ну-, а аснова цяперашняга часу на -н-: цягнуць — (яны) цягн-уць, крыкнуць — (яны) крыкн-уць.
Да трэцяга класа належаць дзеясловы, інфінітыў якіх заканчваецца на -аваць (-яваць), а форма 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу заканчваецца на -уюць (-ююць): будаваць — будуюць, пляваць — плююць.
Да чацвёртага класа адносяцца дзеясловы, інфінітыў якіх заканчваецца на -іць (-ыцьў а ў форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу яны маюць канчаткі -аць (-яць): бачыць — бачаць, зрабіць — зробяць.
Першы прадуктыўны клас
Усе дзеясловы першага прадуктыўнага класа спрагаюцца па першым снражэнні, але аснова інфінітыва заканчваецца галосным -а ў-я) або -э (-е). У сувязі з гэтым выдзяляюць два падкласы.
П а д к л a с А. Уключае дзеясловы, аснова інфінітыва якіх заканчваецца на -а(-я-). Гэта -а(-я-) у адных дзеясловах з’яўляецца суфіксам (падклад-а-ць), у іншых часткай суфікса (падклад-ва-ць), а можа быць і канцавым галосным невытворнай асновы (зна-ць). Канцавое -яасновы інфінітыва можа быць суфіксам (раўн-я-ць), належаць кораню (ззя-ць) або разам з карэнным й абазначаць дзеяслоўны суфікс -а(пай-а-ць). Карэнныя губныя чаргуюцца са спалучэннем ‘губны + л' (купл-я-ць).
Аснова цяперашняга часу адрозніваецца ад асновы інфінітыва нарошчваннем й пасля апошняга галоснага інфінітыўнай асновы: зараджа-ць — зараджай-уць, размяня-ць — размяняй-уць.
Дзеясловы падкласа А ўтвараюцца як ад дзеяслоўных, так і іменных асноў. Ад дзеяслоўных асноў яны ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -а(-Я-), -ва-: апрануць — апранаць, забараніць — забараняць, вырашыць — вырашаць, прымусіць — прымушаць, распытаць — распытваць, забінтаваць — забінпюўваць, захаваць — захоўваць. Ад іменных асноў дзеясловы гэтага падкласа ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -а-, -іча-, -ніча-: абед — абедаць, вечар — вячэраць, адсутны — адсутнічаць, садзеянне — садзейнічаць, спаборніцтва — спаборнічаць. Ад выклічнікаў яны ўтвараюцца з дапамогай суфікса -ка-: мяў — мяўкаць, ох — охкаць, ну — нукаць, ага — агакаць.
ПадкласБ складаюць дзеясловы, інфінітыў якіх заканчваецца на -эць (-ець), а форма 3-й асобы множнага ліку цяперашняга часу — -эюць (-еюць). Галосныя е (э, я) у аснове інфінітыва з’яўляюцца суфіксам. Выключэнне складаюць дзеясловы гавець, гарэць, ірдзець, калець, карцець, карэць, пець, прэць, спіць, тлець, чаўрэць, чмурэць, дранцвець, квітнець і прыставачныя ўтварэнні ад іх, дзе -е (-э) з’яўляецца канцавым галосным невытворнай асновы.
Асновы інфінітыва і цяперашняга часу адрозніваюцца нарашчэннем -йу аснове цяперашняга часу: чырване-ць — чырваней-уць, прэ-ць — прэй-уць, мацне-ць — мацней-уць, хварэ-ць — хварэй-уць.
Утвараюцца дзеясловы прадуктыўнага падкласа Б галоўным чынам ад іменных асноў з дапамогай суфікса -е (-э): горб — гарбець, тло — тлець, бледны — бляднець, мяккі — мякчэць, стары — старэць. Частка дзеясловаў гэтага падкласа ўтвараецца пры дапамозе суфікса -яне(-ане-Y дуб — дубянець, костка — касцянець, слуп — слупянець, труп — трупянець, прут — пруцянець, лёд — ледзянець, вада — вадзянець, трава — травянець, корч — карчанець.
Асобныя дзеясловы падкласа Б утвараюцца суфіксальнапрэфіксальным спосабам з дапамогай суфікса -э (-ф у спалучэнні з прыстаўкамі з(с-), а(аб-) і абез-, а таксама за-, паі у-: зблажэць, спахмурнець, аб’інець, агрэць, абезгаловець, абязводзець, замшэць, занядужаць, павышэць, уцалець.
Другі прадуктыўны клас
Да другога прадуктыўнага класа адносяцца дзеясловы, якія маюць суфікс -ну-, які захоўваецца ў прошлым часе, а ў аснове цяперашняга часу канцавое -усуфікса адсякаецца: стукнуць — стукнуў, (яны) стукн-уць, ірвануць — ірвануў, (яны) ірван-уць, крыкнуць — крыкнуў, (яны) крыкн-уць, глянуць — глянуў, (яны) глян-уць, дасягнуць — дасягнуў, (яны) дасягн-уць.
Дзеясловы другога прадуктыўнага класа ў асноўным маюць значэнне закончанага трывання, выключэнні адзінкавыя (гнуць, гарнуць, імкнуць, сунуць, цягнуць).
Дзеясловы другога прадуктыўнага класа ў цяперашнім і бу■дучым простым часе губляюць -уяк частку суфікса і маюць аснову на -н-, якое перад галосным пярэдняга рада е становіцца мяккім: ты цягн’-еш, ён цягн'-е, мы цягн’-ем, вы цягн’-еце. Усе яны спрагаюцца па першым спражэнні.