• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Інфінітыў
    Інфінітыў, або неазначальная форма дзеяслова, лічыцца зыходнай формай дзеяслова. I таму менавіта ў гэтай форме дзеясловы падаюцца ў слоўніках. Гэта дзеяслоўная форма характарызуецца толькі катэгорыямі трывання і стану (рабіць — зрабіць — рабіцца).
    Фармальнымі паказчыкамі інфінітыва з’яўляюцца інфінітыўныя суфіксы -ць, -ці, -чы: рабіць, есцў берагчы, секчы.
    Суфікс -ць маюць дзеясловы з асновай на галосны: хадзіць, думаць, дудзець, дурэць, спаць, лічыць, ляцець; -чы — на заднеязычны: сцерагчы, берагчы, секчы, пячы, цячы, выцекчы, завалакчы', -ці — на іншы зычны: несці, плесці, есці, ісці.
    У фальклорных, а таксама ў паэтычных творах часта замест -ць ужываецца -ці: (Маці) будзе добра біці знаю\ He так біці, як караці, яшчэ шэльмай называці (3 народнай песні). Гэта маці дзяцей ратаваці 3 дубровы ідзе! (А. Куляшоў).
    Калі аснова дзеяслова заканчваецца на -д або -т, то перад суфіксам -ці яны пераходзяць у с: мяту — месці, пляту — плесці, іду — ісці, яда — есці, праду — прасці, крабу — красці.
    Па аналогіі з канцавы.м спалучэннем -сці, дзе с з’явілася ў выніку гістарычнага пераходу д, т — сц, узнікла фінальнае спалучэнне -сці ў дзеясловах гнісці і плысці, хоць заканамернай формай з’яўляюцца гніць, плыць, якія замацаваліся як дапушчальная літаратурная норма, а таксама ва ўсіх вытворных ад іх: дагнісці, пагнісці, перагнісці, прагнісці, абгнісці, адплысці, пераплысці, выплысці, паплысці.
    Перад суфіксам -чы зычны асновы к мае тэндэнцыю да выпадзення. Так, у літаратурнай мове ёсць дзеясловы секчы і сячы. У 1920-я гады нормай лічыліся пекчы і пячы, зараз — толькі пячы, сячы, хоць слоўнікі фіксуюць і форму зацекчы пры адсутнасці выцекчы. У мастацкай літаратуры сустракаюцца скарочаныя формы печ, сеч, цеч, што нельга прызнаць нарматыўным.
    Пераходныя і непераходныя дзеясловы
    У залежнасці ад здольнасці дзеясловаў абазначаць дзеянне, якое накіравана непасрэдна на аб’ект дзеяння або дзеянне, якое не прадугледжвае такога аб’екта, дзеясловы бываюць пераходнымі і непераходнымі.
    Дзеясловы, якія абазначаюць стан асобы, прадмета ці з’явы, выражаюць пэўную характарыстыку праз дзеянне, не прадугледжваюць аб’екта дзеяння і таму называюцца непераходнымі. Да іх адносяцца дзеясловы тыпу старэць, весяліцца, грымець, цвісці, смяяцца, згінацца. Гэта пераважная большасць зваротных дзеясловаў. Самай характэрнай уласцівасцю непераходных дзеясловаў з’яўляецца адсутнасць пры іх дапаўнення ў сказах, якое нават не можа падразумявацца: Жыта цвіце. Краіна квітнее. А ты ўсё маладзееш.
    Дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, накіраванае на аб’ект, называюцца пераходнымі. Яны бываюць прама пераходнымі і ўскосна пераходнымі.
    Прама пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое непасрэдна накіравана на аб’ект, выражаны ў сказе назоўнікам у вінавальным склоне без прыназоўніка: піць ваду, чытаць кнігу, есці хлеб, любіць сястру, паважаць яе\ калі ў якасці аб’екта дзеяння выступае толькі частка чаго-небудзь, назоўнік можа мець форму роднага склону (родны парцыяльны): выпіць чаю, набраць зямлі, адрэзаць хлеба, прынесці вады, купіць цукру. Родны склон ужываецца і тады, калі пры прама пераходным дзеяслове маецца адмоўе не: не сустрэў супраціўлення, не напісаў артыкула, не бачыў сястры. У большасці выпадкаў пры наяўнасці адмоўя не літаратурна правільнымі з’яўляюцца і выразы з іменем у вінавальным склоне: не напісаў артыкул, не бачыў сястру.
    Пры прама пераходых дзеясловах тыпу браць, прасіць, даць> узяць, пазычыць і падобных таксама можа ўжывацца форма роднага склону, калі гаворыцца, што аб’ект патрэбен на пэўны час: даць карандаша, узяць нажа, пазычыць ручкі.
    Ускосна пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое накіравана на аб’ект, выражаны іменем ва ўскосным склоне з прыназоўнікамі або без іх: кіравацца інструкцыяй, дыхаць паветрам, глядзець на неба, пайсці па ваду, паплакаць у падушку. Большасць ускосна пераходных дзеясловаў звычайна называе не дзеянне ў прамым сэнсе гэтага слова, а стан суб’екта, з якім пэўным чынам звязаны прадмет ці з’ява, выражаныя іменем, што не з’яўляюцца аб’ектам уздзеяння.
    Значэнне пераходнасці — непераходнасці найбольш выразна выступае ў дзеясловах толькі ў кантэксце, і якой-небудзь вельмі выразнай мяжы паміж імі не існуе. Адны і тыя ж дзеясловы ў залежнасці ад кантэксту могуць часам быць пераходнымі або непераходнымі: чытаць кнігу (пераходны) — здольнасць чытаць (непераходны), есці бутэрброд (пераходны) — пачаць есці самастойна (непераходны). Гэта азначае, што катэгорыя пераходнасці—непераходнасці дзеясловаў з’яўляецца семантычна-сінтаксічнай.
    У семантычным плане пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое стварае аб’ект (пісаць пісьмо, будаваць домў уносіць пэўныя змяненні ў яго (надзьмуць шчокі, падфарбаваць вусны); ліквідуе яго (разбіць гаршчок, спаліць дровы, разбурыць хату) або наадварот — уздзейнічае на яго, не выклікаючы ў ім ніякіх змяненняў (чытаць артыкул, віншаваць жонку, шкадаваць жывёлу).
    Пераходныя дзеясловы могуць абазначаць таксама ўспрыманне аб’екта рознымі органамі пачуццяў (бачыць неба, нюхаць тытунь, слухаць спеўў выражаць рознага тыпу адносіны (любіць прыроду, ненавідзець фашызм, кахаць дзяўчыну).
    Непераходныя дзеясловы семантычна адносяцца да разраду слоў, якія абазначаюць стан чалавека, у першую чаргу фізічны (спаць, працаваць, хварэць, усміхацца) і псіхалагічны (радавацца, гутарыць, гараваць, марыць). Непераходнымі з’яўляюцца таксама дзеясловы, якія абазначаюць рух (імчацца, плаваць, бегчы, прагульвацца, лётацьў становішча ў.прасторы (ляжаць, сядзець, стаяць), існаванне (існаваць, жыць, служыць, быць). Вялікую групу непераходных дзеясловаў складаюць словы, якія звязаны з рознымі прыкметамі з’яў і прадметаў (сінець, чырванець, таўсцець, тлусцець, расці), а таксама з рознымі відамі заняткаў (вучыцца, настаўнічаць, гаспадарыць, цяслярыць, сплетнічацьў Да іх семантычна блізка стаяць дзеясловы, якія абазначаюць розныя якасці і здольнасці (гультайнічаць, дурачыцца, манернічаць, дыскутаваць).
    Фармальным паказчыкам непераходнасці дзеясловаў з’яўляецца постфікс -ся.
    Зваротныя і незваротныя дзеясловы
    Дзеясловы могуць абазначаць дзеянне, якое накіравана на суб’ект або аб’ект. У залежнасці ад гэтага яны падзяляюцца на зваротныя і незваротныя.
    Да зваротных адносяцца дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, што накіравана на суб’ект. Галоўнай фармальнай прыкметай такіх дзеясловаў з’яўляецца наяўнасць постфікса +ся; які, далучаючыся да розных дзеяслоўных форм, у некаторых фанетычньгх пазіцыях пераходзіць у -цца'. берагчыся, стрыгчыся, разгаварыцца, распарыцца', мыцца — мыюся, мыецца. Прама пераходныя дзеясловы звычайна ўтвараюць пары незваротных і зваротных дзеясловаў: купаць — купацца, займаць — займацца, кіраваць — кіравацца, расцерці — расцерціся, абпячы — абпячыся.
    Неабходна адзначыць, што звычайна ў семантычных адносінах зваротныя дзеясловы паступова адштурхоўваюцца ад адпаведных незваротных, утвараюць самастойную лексічную адзінку. Нават тоесныя паводле лексічнага значэння зваротныя дзеясловы з’яўляюцца асобнымі словамі ў адносінах да свайго незваротнага адпаведніка. Так, у пары мыць — мыцца зваротны дзеяслоў цалкам супадае ў сваім лексічным значэнні з незваротным і мае адзін і той жа суб’ект дзеяння; стрыгчы — стрыгчыся зваротны дзеяслоў у якасці суб’екта часцей за ўсё падразумявае зусім не тую асобу, якая рэальна ажыццяўляе дзеянне, хоць лексічнае значэнне ў гэтай пары застаецца адным і тым жа; раздаць — раздацца — зваротная форма часцей за ўсё мае значэнне зусім не суадноснае са значэннем незваротнага дзеяслова: яна набыла
    значэнне ‘расшырыцца, расступіцца, рассунуцца, раздзяліцца', у выніку чаго зрэдку стаў ужывацца і аманімічны дзеяслоў (раздаць боты па калодцыў
    У вьгніку такіх разыходжанняў у значэнні нярэдкія выпадкі, калі пры наяўнасці зваротных дзеясловаў іх незваротныя адпаведнікі адсутнічаюць: разбрысціся, разлегчыся, зарачыся, адрачыся, зрачыся, дамагчыся, каяцца, карыстацца, здавацца, здароўкацца, здарыцца, напівацца.
    Пэўнае пашырэнне атрымалі ў мове і набылі статус літаратурнай нормы зваротныя дзеясловы, утвораныя ад некаторых непераходных дзеясловаў. Сярод іх найбольшую групу складаюць дзеясловы, што абазначаюць стан прадмета, па якім гэты прадмет адрозніваецца ад іншьгх: чарнеццсі (зімовы лес чарнеецца), чырванецца (неба чырванеецца), бялецца (поле бялеецца). Адпаведныя ім незваротныя дзеясловы звьгчайна азначаюць набыццё пэўнай якасці, параўн.: чарнецца і чарнець, сінецца і сінець.
    Другую групу складаюць зваротныя дзеясловы, якія ўспрымаюцца як безасабовыя: спацца, ляжацца, жыцца, сядзецца, стаяцца, дыхацца, імгліцца, працавацца.
    Да трэцяй належаць тыя зваротныя дзеясловы, якія выступаюць у якасці сінонімаў незваротных: адысці — адысціся, стукаць — стукацца, блукаць — блукацца, зіхацець — зіхацецца, запытаць — запытацца.
    У беларускай мове маецца значная колькасць дзеясловаў, якія маюць толькі зваротную форму: каяцца, смяяцца, сумецца, адцурацца, саромецца, ганарыцца, змагацца, супраціўляцца, працівіцца, баяцца, скардзіцца. Усе яны набываюць агульнае значэнне абмежаванасці дзеяння самім суб’ектам.
    Катэгорыя стану
    Гэтая граматычная катэгорыя звязана з адносінамі дзеяння, названага дзеясловам, і суб’екта гэтага дзеяння да дзейніка і дапаўнення ў сказе, што робіць яе, па сутнасці, сінтэтычнай — марфалагічнай і сінтаксічнай. Так, у сказе Рабочыя будуюць дом суб’ектам дзеяння будуюць з’яўляецца дзейнік сказа рабочыя, а аб’ект дзеяння супадае з прамым дапаўненнем дом. У сказе ж Дом будуецца рабочымі той жа самы суб’ект дзеяння выражаны назоўнікам у творным склоне рабочымі, а аб’ект дзеяння дом з’яўляецца дзейнікам. У пэўных выпадках аб’ект дзеяння і яго суб’ект могуць супадаць у адным слове, і тады гэта слова ў сказе звычайна з’яўляецца дзейнікам: Я мыюся. Катэгорыя стану ўласціва асабовым формам дзеяслова, а таксама дзеепрыметнікам і дзеепрыслоўям.
    У беларускай мове традыцыйна выдзяляюць тры станы: незалежны, залежны і зваротна-сярэдні.
    Усе прама пераходныя дзеясловы адносяцца да незалежнага стану. Яны абазначаюць дзеянне, суб’ект якога выражаны іменем у назоўным склоне, што з’яўляецца дзейнікам сказа, а аб’ект, на які накіравана гэта дзеянне, суадносіцца з прамым дапаўненнем: Мы ўспаміналі сяброў, уяўлялі іх заклапочанасць, сумныя твары (I. Шамякін). Эх, каб у яго былі грошы: кніжак, кніжак накупляў бы ён сабе! (Я. Колас).