• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Дзеясловы незакончанага і закончанага грывання ў большасці выпадкаў утвараюць трывальныя пары. Звычайна да незакончанага трывання адносяцца ўсе невытворныя дзеясловы або вытворныя, утвораныя з дапамогай суфіксаў: несці, есцў хадзіць, рабіць, палоць, стукаць, праполваць, захоўваць, выдаваць, перашэптвацца і г. д. У гэтым сэнсе незакончанае трыванне выступае як першаснае, хоць з граматычнага пункту погляду закончанае трыванне з’яўляецца зусім раўнапраўным з ім. Аднак сустракаюцца зрэдку і няпарныя па трыванні дзеясловы (прысутнічаць, апынуцца), а таксама дзеясловы, якія адносяцца да абодвух трыванняў у залежнасці ад кантэксту (праціўнік атакаваў бесперапынна і праціўнік толькі што атакаваў). Для гэтых дзеясловаў характэрна тэндэнцыя ўтвараць пары з дапамогай суфіксаў або прыставак: атакаваць — атакоўваць, арыентавацца — зарыентавацца.
    Трывальныя пары найбольш часта ўтвараюцца з дапамогай прыставак і суфіксаў, хоць сродкамі іх утварэння могуць выступаць таксама націск (насыпаць — насыпацьў чаргаванне галосных (збіраць — сабраць, называць — назваць).
    Пры дапамозе прыставак ад дзеясловаў незакончанага трывання ўтвараюцца дзеясловы закончанага трывання. Прыставак, якія б надавалі дзеясловам толькі значэнне закончанага трывання, у беларускай мове няма. Звычайна побач з гэтым граматычным значэннем яны надаюць дзеясловам і новае лексічнае значэнне. Таму звычайна аднаму дзеяслову незакончанага трывання
    адпавядае некалькі дзеясловаў закончанага трывання: пісаць — апісаць, абпісаць, адпісаць, запісаць, выпісаць, спісаць.
    У сваю чаргу, ад прыставачных дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфіксаў утвараюцца дзеясловы незакончанага трывання: апісаць — апісваць, абпісаць — абпісваць, адпісаць — адпісваць, запісаць — запісваць, выпісаць — выпісваць, спісаць — спісваць. Дзякуючы такому двайному словаўтварэнню і ствараюцца відавыя пары.
    Для ўтварэння закончанага трывання выкарыстоўваюцца прыстаўкі а-, аб(аба-), ад(ада-), вы-, з(с-, са~), за-, на-, над(нада-), пад(пада-), пера-, пра-, пры-, раз(раза-), у(ў-), уз(ўз-, уза-), а таксама двайныя прыстаўкі тыпу неда-, паза-, панад-, папа-, пана-.
    Для беларускай мовы характэрна шырокае ўжыванне двайной прыстаўкі папа-: папагуляць, папагараваць, пападкрэсліваць, папакалець, папапрасіць, папастраляць. Словы з такой прыстаўкай надаюць дзеясловам значэнне неаднаразовасці дзеяння, яго інтэнсіўнасці і працягласці. Такія дзеяслоўныя ўтварэнні, хоць і лічацца нарматыўнымі, але надаюць мове ў большасці выпадкаў размоўны характар.
    Калі прыстаўка надалучаецца да прыставачных дзеясловаў, то яна надае ім значэнне вялікай колькасці, празмернасці дзеяння і стылявое адценне размоўнасці: наабломваць, наабразаць, наабсякаць, навыконваць, навыдумляць.
    Дзеясловы закончанага трывання ўтвараюцца таксама з дапамогай суфікса -ну(-ану-, -яну-): крычаць — крыкнуць, ныраць — нырнуць, бліскаць — бліснуць, пляскаць — пляснуць, кусаць — кусануць, сказаць — сказануць, лупіць — лупянуць, трэсці — трасянуць.
    Найбольш пашыраным суфіксам, з дапамогай якога ўтвараюцца дзеясловы незакончанага трывання, з’яўляецца суфікс -ва-: авалодаць — авалодваць, адпіць — адпіваць, настроіць — настройваць, падклеіць — падклейваць, змяніць — зменьваць.
    Ад невялікай колькасці прыставачных дзеясловаў незакончанае трыванне ўтвараецца пры дапамозе суфікса -оўва(-ёўва-\. аб’яднаць — аб’ядноўвсіць, параўнаць — параўноўваць, размаляваць — размалёўваць. Пэўная група дзеясловаў незакончанага трывання ўтвараецца з дапамогай суфікса -іва-\ вышчарбіць — вышчэрбліваць, атрымаць — атрымліваць, вытрымаць — вытрымліваць, адтчапляць — адшчэпліваць, зняславіць — зняслаўліваць.
    Значная колькасць дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання ўтвараецца шляхам змены суфіксаў -і(-ы-) на -а(-я-): раздзяліць — раздзяляць, зверыць — звяраць, праверыць — правяраць, адлічыць — адлічаць, купіць — купляць, паскорыць — паскараць.
    Ёсць група дзеясловаў, якія могуць угвараць трывальныя пары з дапамогай розных суфіксаў, але зусім тоесныя па сваім лексічным значэнні: атрэсці — атрасаць, атрэсваць, накласці — накладаць, накладваць, падлічыць — падлічаць, падлічваць, запрасіць — запрашаць, запрошваць, падслухаць — падслухваць і надслухоўваць.
    Дзеясловы, якія маюць суфіксы -нуабо -ану-, набываюць рознае сэнсавае адценне: суфікс -анунадае дзеяслову значэнне больш энергічнага дзеяння, параўн.: крупшуць і крутануць, куснуць і кусануць, сыпнуць і сыпануць, хапнуць і хапануць.
    Што да тых дзеяслоўных пар, што ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў, дык у іх асновах назіраюцца шматлікія чаргаванні зычных, якія адыгрываюць дапаможную ролю. Падрабязна яны разглядаюцца ў марфаналогіі. Тут варта назваць толькі дзеясловы, якія ўтвараюць трывальныя пары толькі шляхам чаргаванняў нуля гука з [ь/| або [/|: набраць — набіраць, адазваць — адзываць, падаслаць — падсцілаць, выслаць — высылаць і ўсе аднакарэнныя з імі.
    Шэраг дзеясловаў трывальных пар не мае, а адносіцца толькі да закончанага ці незакончанага трывання. Так, дзеясловы закончанага трывання з суфіксам -ну-, якія абазначаюць аднаразовае раптоўнае дзеянне, звычайна не маюць суадносных дзеясловаў незакончанага трывання. Гэта дзеясловы тыпу апынуцца, ачнуцца, рухнуць, рынуць, сунуць. He маюць адпаведнікаў незакончанага трывання досыць шматлікія прыставачныя дзеясловы з агульным значэннем пачатку або завяршэння дзеяння тыпу адбалбатаць, адпакутаваць, прыдбаць, расхацець, узварухнуцца. Да няпарных дзеясловаў закончанага трывання адносяцца дзеясловы з двайнымі прыстаўкамі, першай з якіх з’яўляюцца паі на-: панадбудоўваць, паадрываць, пазагортваць, пазбіраць, навыбіваць, напрыбудоўваць, навыварочваць.
    Катэгорыя часу
    Граматычная катэгорыя часу дзеяслова — гэта сістэма проціпастаўленых радоў дзеяслоўных форм, якія абазначаюць адносіны дзеяння да часу яго здзяйснення. Структура гэтых радоў часавых форм залежыць ад трывання дзеяслова, паказвае на адсутнасць тоеснасці паміж граматычным часам і нашымі ўяўленнямі аб чляненні рэальнага часу. Таму граматычная катэгорыя часу цесна звязана з катэгорыяй трывання. Дзеясловы незакончанага трывання маюць тры формы часу: цяперашняга, прошлага і будучага складанага (думаю, думаў, буду думаць). Дзеясловы закон-
    чанага трывання маюць дзве формы часу: будучага простага і прошлага (падумаю, падумаў).
    Са спрагальных форм дзеяслова марфалагічная катэгорыя часу характэрна толькі для абвеснага ладу і не ўласціва загаднаму і ўмоўнаму ладу. Акрамя спрагальных форм, гэта катэгорыя маецца ў дзеепрыметніка.
    Такім чынам, марфалагічная катэгорыя часу складаецца з чатырох часоў: цяперашняга, прошлага, будучага простага, будучага складанага. Фармальны паказчык прошлага часу — суфікс л, які ў мужчынскім родзе чаргуецца з ў (чытала, чыталі, чытаў), у будучым складаным — формы будучага часу дзеяслова быць (буду, будзеш, будзе, будзем, будзеце, будуць чытаць). Формы цяперашняга і будучага простага часу фармальных часавых паказчыкаў не маюць — паказчыкамі часу ў іх выступаюць асабовыя канчаткі дзеясловаў.
    Формы прошлага часу ўтры.мліваюць канчаткі, якія ўказваюць на іх род і лік: суфікс -ў (нулявы ў формах на б, п, г, к, х, з, с, р, пасля якіх -ў адпаў: загроб, прыліп, уцёк, замерз, памёр, абсох) і нулявы канчатак — мужчынскі род, адзіночны лік; суфікс -лі канчатак -а — жаночы род, адзіночны лік; -лі -о (пад націскам), -а (не пад націскам) (пякло, паліла) — ніякі род, адзіночны лік; -лі -і — множны лік пры адсутнасці родавых адрозненняў. Асабовыя канчаткі дзеясловаў цяперашняга, будучага простага і дзеяслова быць у будучым складаным часе ўказваюць таксама на лік дзеясловаў.
    Час як філасофская катэгорыя існавання ўсяго існага не мае пачатку, канца, пункту адліку. Граматычная катэгорыя часудзеяслова якраз абапіраецца на пункт адліку, за які звычайна прымаецца момант гутаркі. Такім пунктам можа быць і любы іншы момант часу, напрыклад час іншага дзеяння (ён лічыў, што выканае заданне раней тэрміну). У марфалагічнай структуры часавых форм якога-небудзь фармальнага выражэння гэтыя адрозненні не знаходзяць. Катэгарыяльньгя значэнні форм часу арыентуюцца на адзіны зыходны пункт адліку — граматычны. Гэта абстрактнае граматычнае паняцце адлюстроўвае як момант гутаркі, так і любы іншы момант, у адносінах да якога вызначаецца час дзеяння ў мове. Сістэма часавых форм грунтуецца на проціпастаўленні адначасовасці, папярэднічанні пункту адліку або дзеяння ў будучым у адносінах да граматычнага пункту адліку.
    Калі граматычны час дзеяслова адлічваецца ад пэўнага пазамоўнага моманту, то гэта будзе пазамоўнае ўжыванне форм часу. Калі ён звязаны з якім-небудзь іншым момантам, то ўжыванне часавых форм носіць адносны характар. Напрыклад, у сказе
    Я буду працаваць пры ўжыванні дзеяслова ў будучым часе пункт адліку часу — момант гутаркі, пасля якога наступіць дзеянне, выражанае дзеясловам працаваць, якое будзе выконваць гаворачы. У сказе Я абяцаў, то буду працаваць дзеяслоў буду працаваць выражае будучае дзеянне, якое адносіцца да моманту, што выражаны дзеясловам абяцаў.
    Формы дзеясловаў цяперашняга часу ўжываюцца ў прамым значэнні ў дзвюх разнавіднасцях: як формы актуальнага цяперашняга часу і як формы неактуальнага цяперашняга часу. Пры актуальным цяперашнім часе дзеянне суадносіцца з момантам, у якім адбываецца гутарка: «Вось ідзе сусед», — кажа вартаўнік. Адначасовасць дзеяння з момантам гутаркі можа падкрэслівацца сродкамі кантэксту, напрыклад, словамі вось, здаецца, вунь, формамі загаднага ладу тыпу гляньце, паглядзіце (Паглядзіце, ён ужо завяршае работуў Граматычнае значэнне актуальнага цяперашняга часу сумяшчальна толькі з дзеясловамі незаконачанага трывання.
    Неактуальны цяперашні час знаходзіць выражэнне ў некалькіх варыянтах, асноўнымі з якіх з’яўляецца цяперашні час, які абазначае пастаяннае дзеянне (Сын вучыцца) і абстрактнае дзеянне, якое паўтараецца пры пэўных умовах (На вяселлі жаніх і нявеста звычайна цалуюцца).
    Цяперашні неактуальны час можа ўжывацца ў мастацка-вобразнай функцыі, асабліва ў паэзіі (цяперашні апісальны), калі дзеянне як бы праходзіць перад вачамі мастака: Вось як цяпер, перада мною ўстае куточак той прыгожа... / бачу лес я каля хаты... (Я. Колас). Цяперашні абстрактны час выступае ў рэмарках, якія каментуюць, удакладняюць сітуацыю драматычных твораў: Гарлахвацкі падыходзіць да стала, бярэ костку (К. Крапіва).