• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Значэнне залежнага стану набываюць дзеясловы, якія ўтварыліся пры дапамозе постфікса -ся звычайна ад пераходных дзеясловаў незакончанага грывання. Яны ўжываюцца ў сказах, калі суб’ект дзеяння выражаецца творным склонам назоўніка, які з’яўляецца дапаўненнем, а аб’ект — назоўным склонам назоўніка, які з’яўляецца дзейнікам: Ната здароўе папраўляецца доктарам. Даброты ствараюцца працай.
    Найбольш выразна незалежны або залежны стан дзеясловаў выступае тады, калі суб’ект з’яўляецца назвай асобы або жывой істоты, персаніфікаванага прадмета, паняцця ці з’явы. У выпадках, калі суб’ект дзеяння і яго аб’ект выражаюцца неадушаўлёнымі назоўнікамі, то значэнне стану выступае семантычна недастаткова выразна, параўн.: Фельчар нічога не сказаў, а пюлькі паварушыў вусамі і Зямлянкі бялелі канцамі сасновых накатаў.
    Да зваротна-сярэдняга стану адносяцца ўсе зваротныя дзеясловы, утвораныя з дапамогай постфікса -ся. Яны абазначаюць дзеянне, што накіравана на аб’ект, які адначасова з’яўляецца і суб’ектам: Яраспрануўся. У такіх выпадках постфікс -ся мае значэнне зваротнага займенніка сябе: Я распрануў сябе. Нават па-за любымі сінтаксічнымі канструкцыямі значэнне зваротна-сярэдняга стану ў падобных дзеясловах выступае вельмі выразна: мыцца, адзявацца, падперазацца.
    Сярод дзеясловаў зваротна-сярэдняга стану выдзяляюць мноства падгруп, калі дзеяслоў абазначае дзеянне, якое можа быць выканана не адзінкавым суб’ектам. Так, дзеясловы маюць узаема-зваротнае значэнне, калі дзеянне аднолькава распаўсюджваецца на два або некалькі суб’ектаў: сустракацца — сустрэць адзін аднаго, біцца — біць адзін аднаго, цалавацца — цалаваць адзін аднаго. Сюды ж адносяць і дзеясловы ўскосна-зваротнага (будавацца — будаваць дом для сябе), актыўна безаб’ектнага (кусацца — мець уласцівасць кусаць каго-, што-небудзь), агульна-зваротнага (каціцца — рухацца на паверхні з дапамогай вярчэння') і некаторых іншых значэнняў.
    Будучы не чыста марфалагічнай катэгорыяй, дакладнае значэнне стану дзеяслова выступае толькі ў канкрэтным сінтаксічным кантэксце. Так, у кантэксце Дом будуецца рабочымі дзеяслоў будавацца мае выразнае значэнне залежнага стану. У кантэксце >к Я ўжо каторы год будуюся той жа дзеяслоў мае такое ж выразнае значэнне зваротна-сярэдняга стану.
    Пры такім разуменні катэгорыі стану дзеясловаў, па-за межамі гэтай катэгорыі застаюцца ўсе незваротныя непераходныя, а таксама безасабовыя дзеясловы.
    Заўвага. У сучаснай лінгвістычнай тэорыі болыл пашыраным з’яўляецца погляд на катэгорыю стану як на бінарную дзеяслоўную катэгорыю. У адпаведнасці з гэтым падыходам усе дзеясловы адносяцца або да незалежнага, або да залежнага стану. Значэнне незалежнага стану ў такім выпадку набываюць усе пераходныя і непераходныя, у тым ліку і зваротныя дзеясловы, а таксама безасабовыя дзеясловы, якія ўжываюцца ў актыўных канструкцыях, дзе суб’ект дзеяння з’яўляецца дзейнікам у сказе (за выключэннем безасабовых сказаў, у якіх дзейнік наогул адсутнічае). Значэнне залежнага стану набываюць асабовыя формы зваротных дзеясловаў, якія ўжываюцца ў пасіўных сінтаксічных канструкцыях, дзе суб’ект дзеяння з’яўляецца дапаўненнем у творным склоне, а аб’ект дзеяння — дзейнікам.
    Катэгорыя ладу
    Гэта граматычная катэгорыя мае агульнае значэнне адносін дзеяння да рэчаіснасці. Дзеянне можа мець месца ў цяперашнім, прошлым або будучым часе; яно можа быць магчымым пры пэўных умовах або яго неабходна выканаць па загадзе, просьбе, пажаданні. У сувязі з гэтымі адносінамі выдзяляюць тры лады дзеяслова: абвесны, умоўны і загадны.
    Абвесны лад дзеяслова ўказвае на дзеянне як рэальны факт або яго адсутнасць. Яго граматычнае значэнне выяўляецца праз формы часу, асобы і ліку. Дзеясловам абвеснага ладу звычайна ўласцівы ўсе формы словазмянення, характэрныя для гэтай часціны мовы: часу, асобы, ліку. Выключэнне складаюць толькі безасабовыя дзеясловы, у якіх словазмяненне па асобах няпоўнае.
    Формы абвеснага ладу найбольш часта выкарыстоўваюцца ў тэкстах маналагічнага, апісальнага, апавядальнага характару. Напрыклад, ва ўрыўку «Смяецца аж захліпаецца Алеська на Шурыных каленях. Нагамі перабірае, твар і шыю рукамі стараецца закрыць — так нясцерпна казычыцца травінка, якою водзіць Шура ля вуха. Перастане — у Алеські твар закрыты яшчэ рукамі, але яна
    хітра глядзіць праз шчылінку між пальцаў. Шура ўжо забылася на яе, гаворыць нешта з яе маткаю» (К. Крапіва) усе дзеясловы (акрамя інфінітыва) маюць значэнне абвеснага ладу.
    Умоўны лад абазначае дзеянне, якое можа ці магло б адбыцна, калі будуць выкананы пэўныя ўмовы. Формы ўмоўнага ладу ўтвараюцца шляхам спалучэння форм прошлага часу з часціцай бы (б). Гэта часціца можа знаходзіцца ў сказе як непасрэдна пры дзеяслове, так і аддзяляцца ад яго іншымі словамі, далучацца да падпарадкавальных злучнікаў са значэннем умовы або ўступкі (што, калі, хоць (хаця)): «Чаго ўжо хлусіш? Прызнаўся б нечага», — параіў нехта з мужчын (К. Крапіва). Я і сам прыціхаю пад клёнам: паляцець залатым бы лісцём ды ўпасці далёка... (П. Глебка). Заўсёды ўгодлівы, ён і цяпер баіцца, хаця б на яго не пакрыўдзіліся, што адрывае ад работы (К. Крапіва).
    Часціца бы ўжываецца тады, калі слова, пасля якога яна стаіць, заканчваецца зычным гукам. Калі ж яно заканчваецца галосным, то гэта часціца набывае форму б, параўн.: зрабіў бы, выйшаў бы на хвілінку, слоўнік бы ўзяў і зрабіла б, выйшлі б на хвілінку, кніжку б узяў.
    У гутарковым стылі дапускаецца ўжыванне дзвюх часціц пры адным дзеяслове: я б табе сказаў бы, трошкі б солі дадалі б.
    Нярэдка значэнне пажаданасці і ажыццяўлення дзеяння перадаецца інфінітывам дзеяслова і часціцай бы: пачытаць бы, абедаць бы пара, перайсці б гэта поле, прамчацца б хутчэй за ўсіх.
    Форма ўмоўнага ладу перадае ветлівую просьбу, рэкамендацыю, пажаданне: прасіў бы вас паслухаць, хацеў бы параіць, параіў бы не ўмешвацца ў гэту справу, аднеслі б гэту рэч.
    Загадны лад выражае просьбу, загад, пажаданне, пабуджэнне выканаць тое або іншае дзеянне: яны могуць адносіцца як да асоб, так і да жывых істот, абстрактных і канкрэтных прадметаў: Плаці, цётачка, не спрачайся, бо будзе горш (Я. Скрыган). Сцяной высокай падымайся, бор, паблытай, ночка, сцежкі і сляды і пагасі прсіменне ясных зор, каб зверы-немцы не прыйшлі сюды (М. Танк).
    Формы загаднага ладу ўтвараюцца ад асноў цяперашняга часу. Найбольш пашыранымі з’яўляюцца формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Асноўная частка дзеясловаў утварае форму 2-й асобы адзіночнага ліку з дапамогай формаўтваральных суфіксаў -/ (-6/): (яны) адамкнуць — адамкні, гавораць — гавары, вучаць — вучы, вядуць — вядзі, мокнуць — мокні, нясуць — нясі, жывуць — жыві, купяць — купі. Калі аснова цяперашняга часу заканчваецца на заднеязычныя г, к, х, то назіраюцца чаргаванні /г ~ ж/, /к ~ ч/, /х ~ ш/: бягуць ~ бяжы, лягуць ~ ляжы, сякуць ~ сячы, пякуць ~ пячы.
    Многія дзеясловы ўтвараюць формы загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку з дапамогай нулявога суфікса: (яны) чытаюць — чытай, думаюць — ду.май, гадаюць — гадай, слухаюць — слухай, адстаюць — адстань, стрэнуць — стрэнь, нацэляць — нацэль, уцешаць — уцеш, рэжуць — рэж, кінуць — кінь, крамзоляць — крамзоль, мазоляць — мазоль, сыплюць — сып, бянтэжаць — бянтэж, плавяць — плаў.
    Нулявы суфікс маюць формы загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку некаторых аднаскладовых дзеясловаў і вытворных ад іх: п'юць — пі, б'юць — бі, уюць — ві, адальюць — адлі.
    Формы 2-й асобы множнага ліку ўтвараюцца ад формы адзіночнага ліку шляхам дабаўлення постфікса -це: вядзі — вядзіце, купі — купіце, рэж — рэжце, гавары — гаварыце, чытай — чытаііце, пячы — пячыце, накрый — накрыііце, кінь — кіньце.
    Нярэдка зараз у літаратуры можна сустрэць формы 2-й асобы множнага ліку, якія заканчваюцца на -эце (-еце): пабеце, паглядзеце. зайдзеце, вазьмеце, крычэце, маўчэце. Ужыванне падобных форм абумоўлена іх наяўнасцю ў некаторых народных гаворках і тым, што ў 1920-я гады яны выкарыстоўваліся як літаратурная норма, але пазней былі адхілены на той падставе, што тэрыторыя іх распаўсюджання ў народных гаворках невялікая.
    Загадны лад мае форму 1-й асобы множнага ліку. Паколькі займеннік гэтай асобы абазначае гаворачага чалавека і іншых людзей, форма загаднага ладу 1-й асобы множнага ліку выражае пабуджэнне да сумеснага дзеяння. Дзеясловы хадзем, успомнім, адпрацуем азначаюць, што адзін або некалькі чалавек і гаворачая асоба пабуджаюцца да дзеяння, якое названа гэтымі дзеясловамі.
    Загадны лад мае таксама складаныя формы выражэння. Загад у адносінах да 1-й асобы множнага ліку можа выражацца часціцай дай, даваіЦце) і дзеясловам у форме будучага часу або інфінітыва: давай(це) заспяваем, давай^цё) будзем чытаць, давай^цё) пойдзем, дай паспрабуем, давай працаваць. Звычайна ў такой форме ўтрымліваецца заклік да пачатку дзеяння, просьба дапусціць да выканання дзеяння, ветлівае пабуджэнне да дзеяння.
    Складаную форму ўяўляюць сабой таксама заклікі і пажаданні, якія выражаюцца часціцай няхсш і 3-й асобай адзіночнага ці множнага ліку цяперашняга часу: няхай жыве, няхай паслухаюць, няхай згіне, няхай квітнеюць. Асобую форму закліку ўяўляюць форма 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу даеш і назоўнік у вінавальным склоне, тыпу Даеш Варшаву! Даеш Берлін'. Даеш ураджай!Даеш лерлл/огу/Такая форма, верагодна, з’яўляецца калькай адпаведнага закліку рускай мовы.
    Катэгорыя трывання
    Трыванне дзеяслова паказвае, якім чынам разгортваецца дзеянне ў часе. Калі дзеясловы абазначаюць дзеянне як працэс у яго незавершанасці або дзеянне ў яго паўтаральнасці, як уласцівасць суб’екта, то яны адносяцца да незакончанага трывання: спяваць, страляць, перагортваць, выконваць, працаваць, ездзіць, плаваць.
    Фармальнай прыкметай, якая цалкам вызначае незакончанае трыванне дзеяслова, з’яўляецца магчымасць паставіць да яго пытанне: што рабіць? Іх граматычнай прыкметай з’яўляецца ўтварэнне асабовых форм цяперашняга часу.
    Дзеясловы закончанага трывання ўказваюць на завершанасць дзеяння, наяўнасць яго часавай мяжы выніку дзеяння: заспяваць, адстраляцца, перагарнуць, выканаць. прапрацаваць, з’ездзіць, наплываць. Фармальна яны вызначаюцца пастаноўкай пытання: што зрабіць? 3 граматычнага боку яны характарызуюцца адсутнасцю асабовых форм цяперашняга часу і ўтварэннем форм будучага простага часу.