Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
лянівец, знаёмец, зласлівец, руплівец, удалец, шчаслівец, шаленец, старац, хітрэц, мудрэц, юнец', -ынец: чужынец', -ач: багач, лаўкач, ліхач, кудлач; -іш/-ыш: галыш, малыш, чсірныш, прыёмыш;
б) жаночага роду: -к(а); малодка; -анк(а)/-янк(а): бялянка, смуглянмр -ушк(а): весялушка; -ух(а)/-юх(а): весялуха, таўстуха, хітруха, маладуха, харашуха, рыжуха, -ін(а)/-ыц(а): дурніца, зласлівіца, тупіца, зычлівіца, маладзіца;
в) агульнага роду: -аг(а)/-яг(а): міляга; -уг(а)/-юг(а): хітруга, падлюга, п’янюга, спрытнюга\ -ак(а)/-як(а); здаравяксг, -ук(а)/-юк(а): злюка, падлюка', -ышк(а); пустышка', -ул(я): капрызуля, крывуля, чысцюля', -он(я): ціхоня', -эч(а)/-еч(а): прастэча, старэча, скупеча, малеча, худзеча, галеча.
Назоўнікі са значэннем ‘жывая істота — носьбіт прыкметы'
Адпрыметнікавыя назвы жывых істот утвараюцца з дапамогай суфіксаў:
мужчынскага роду: -ак/-як: русак, ганчак, глушак, бяляк\ -ік: драпежнік, галавасцік, валасацік', -эц/-ец: жывец, глушэц; -ыш: сляпыш;
жаночага роду: -об(а): худоба; -уг(а): бялуга; -ул(я): рыжуля', -ух(а): бялуха, рыжуха', -іц(а)/-ыц(а): ялавіца, сініца.
Назоўнікі са значэннем ‘прадмет — носьбіт прыкметы’
Адпрыметнікавыя назоўнікі з агульным значэннем ‘прадмет — носьбіт прыметы’ называюць разнастайныя канкрэтныя прадметы, сукупнасці прадметаў, абстрактныя паняцці і ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў:
а) мужчынскага роду: -ак/-як: балыйак, лішак, пустак, праснак, румянак, кругляк, гніляк, цяпляк, святляк, парсіжняк, сіняк, касяк', -няк: сушняк, маладняк', -ік: багажнік, пад’ёмнік, дажджавік, бярозавік, грузавік, чарнавік, баравік, чыставік, бранявік, пясчанік, халаднік, месячнік, суботнік', -ар: гушчар, сухар, цяжар\ -ыр: пустыр\ -эц/-ец/-ац: сівец, круглец, гнілец, сінец, макрэц, сырэц, румянец\ -унец: даўгунец', -ач: страгач', -іш/-ыш: гладыін, мякійг,
б) жаночага роду: -азь/-язь: дробязь; -к(а): цэнтралка, вясёлка, зялёнка, бакоўка, сінька, калматка, лятучка, пякучка, шсіткавсінка, мураванка, выйіыванка, пытляванка; -анк(а)/-янк(а): жаўцянка, таўсцянка', -ушк(а): бакавушка, гнілушка, чарнуйіка, частушка, легкавушка, цяплушка\ -ьгшк(а): пустышка; -ін(а)/-ын(а): раўніна, чужына, цаліна, цясніна, лысіна, пушніна, свежына, рыжына', -авін(а): сыравіна, круглавіна\ -ацін(а)/-яцін(а): здыхляціна, трухля-
ціна, тухляціна; -чын(а)/-шчын(а): агульшчына, будзёншчына, ваеншчына, дармаўшчына. дарэмшчына, здзелыйчына, казёншчына, надзёншчына, непатрэбшчына, мінуўшчына, штодзёншчына, старасветчына', -ізн(а)/-ызн(а): бялізна, суравізна, старызна, сырызна', -от(а)/-ат(а): басота, блазнота, галота, бедната, драбната, пякота\ -ух(а)/-юх(а): медавуха, сівуха, краснуха, залатуха, жаўтуха, сінюха', -іц(а)/-ыц(а): кісліца, касцяніца, жывіца, гарчыца, сырыца, святліца, драбніца', -аш: пустайг,
в) ніякага роду: -ынств(о): старшынство, першынство', -j(o)/ -І(э): стар'ё, зрэб’е, здароўе, праваслаўе, бяспраўе.
Назоўнікі з мадыфіксацыйнымі значэннямі
Назоўнікі са значэннем жаночасці
Назоўнікі з мадыфікацыйным значэннем жаночасці ў беларускай мове ўтвараюцца ад адпаведных назоўнікаў мужчынскага роду і размяркоўваюцца па дзвюх асноўных групах: назвы асоб жаночага полу паводле нацыянальнай прыналежнасці, месцы жыхарства, прафесіі, роду заняткаў, прыналежнасці да пэўных арганізацый і г. д., назвы самак жьгвёл і птушак.
Н а з в ы а с о б жаночага п о л у
Назвы асоб жаночага полу ўтвараюцца ў беларускай мове з дапамогай суфіксаў: -к(а): беларуска, кіргізка, украінка, карэспандэнтка, камедыянтка, афіцыянтка, дэкадэнтка, эмігрантка, аспірантка, практыкантка, сакратарка, санітарка, фермерка, гастралёрка, лаўрэатка, мецэнатка, дэпупштка, салдатка, марачка; -анк(а)/-янк(а): грачанка, карэянка, кітаянка, курдзянка, францужанка, турчанка, чукчанка, чэркешанка, гаранка, памаранка, служанка', -jaHK(a): бразільянка\ -ыцянк(а): негрыцянка’, -оўк(а)/-аўк(а): гадаўка, сяброўка, хлыспюўка; -іц(а)/-ыц(а): празорлівіца, зласлівіца, зычлівіца, саслужывіца, вучаніца, пірожніца, выдатніца', -чыц(а)/ -шчыц(а): выкладчыца, дарадчыца, грузчыца, газетчыца, буфетчыца, прыёмшчыца, перакупшчыца, канвеершчыца, вагаўшчыца, лакіроўшчыца, нарыхтоўшчыцсг, -ніц(а): асветніца, ахоўніца, балалаечніца, дачніца, вартаўніца, настаўніца, пачынальніца, правіцельніца, прадказальніца, раскрадальніца, удзельніца', -іх(а)/-ых(а): атаманіха, старшыніха, старасціха, паварыха, маіістрыха, сакратарыха, дворнічыха, ткачыха, краўчыха, камандзірыха. леснічыха, губернапшрыхсг, -ш(а): касірша, кандуктарша, генералыіш, доктарша', -ін(я)/ -ын(я): графіня, герцагіня, княгіня, шахіня, рабыня, манахіня, ба-
ярыня, гасударыня, багіня, гаспадыня, гераіня', -ыс(а): актрыса, дырэктрыса, абатыса', -эс(а)/-ес(а): паэтэса, патранеса, сцкшрдэса, бсірсінеса, вікантэса, прынцэса, крон-прынцэса\ -ц(я): свацця', -н(я): ілгуння; -ін(а)/-ын(а): кузіна, сіньярына, Александрына, Антаніна; -аўн(а): Іванаўна, Пракопаўна', -інічн(а): Ілынічна\ -аддз(я): пападдзя.
Назвы самак ж ы в ё л і n т у ш а к
Найменні самак жывёл і птушак утвараюцца з дапамогай суфіксаў: -к(а): галубка, індычксг, -іц(а)/-ыц(а): арліца, ваўчыца, мядзведзіца, вярблюдзіца, ласіца', -іх(а)/-ых(а): бусліха, жураўліха, ласіха, вераб'іха, бабрыха, дзічыха, зубрыха.
Назоўнікі са значэннем мужчынскасці
Назоўнікі з гэтым значэннем называюць асоб мужчынскага полу ў адносінах да адпаведных найменняў асоб жаночага полу або самцоў жывёл і птушак у адносінах да адпаведных назваў жаночага роду. Для іх утварэння выкарыстоўваюцца суфіксаў: -ак: вядзьмак, гусак; -ец: удавец; -ёл: казёл.
Назоўнікі са значэннем недаросласці
Назоўнікі са значэннем недаросласці ўтвараюцца здапамогай суфіксаў: -ан(ё)/-ан(я)/-ян(ё)/-ян(я): бабранё(я), гусянё^яў зубранё(я), качанё^яў ласянё(я), сакалянё(я\ вераб’янё(я), хлапчанё(я), цыганё(я).
Назоўнікі са значэннем падабенства
Для ўтварэння назоўнікаў са значэннем падабенства ў беларускай мове выкарыстоўваюцца суфіксы: -к(а): ножка, ручка, вушка, плітка, галоўка, лісічка, карэтка', -оід: сфероід, негроід, мангалоід, афіксоід', -авін(а): гарлавіна, катлавіна', -нік: сардэчнік ‘стрыжань, унутраная частка чаго-н.’; -ец: зубец; -ах(а)/-ых(а): мачаха, мачыха.
Назоўнікі са значэннем зборнасці
Назоўнікі са значэннем зборнасці абазначаюць сукупнасць асоб або прадметаў як адзінае цэлае, утвараюцца пры дапамозе суфіксаў: -ств(а)/-цтв(а): дварантсва, мяійчанства, афіцэрства, настаўніцтва, баярства, казацтва, кіраўніцтва, купецтва; -аж: сянаж, карданаж, трыкатаж', -j(o), -Дэ): афіцар’ё, баб’ё, звяр’ё, лам’ё, дуб’ё, куп’ё, хам’ё, хлам’ё, перё\ -дз(е), -дз(ё): абоддзе, ка-
лоддзе, паводдзе; -з(е), -з(ё): вербалоззе, вяззе, жалеззе, рыззё', -л(е): вуголле, жылле, голле, зелле, капылле; -н(е), -н(ё): карэнне, каменне, всіраннё, груганнё, каршуннё, хуліганнё', -с(е): калоссе, валоссе; -ц(е), -ц(ё): вецце, шмаццё', -ч(а): сучча, стручча; -н(я): салдатня, шафярня', -ij(a)/-bij(a), -epwj(a): інжынерыя, арыстакратыя, інтэлігенцыя, жандармерыя', -оўнік: бабоўнік, бульбоўнік\ -эўнік: ржэўнік, іржэўнік, ляшчэўнік, альшэўнік', -няк: беразняк, вішняк, дубняк, лазняк, хвсшняк, шышняк, ліпняк', -ур(а), -атур(а): апаратура, агентура, прафесура, кліентура, мускулатура, клавіятура', -оў(е), -аў(ё), -эў(е)/-еў(е): кустоўе, гадаўё, ваўкаўё, пнеўе, карчэўе\ -в(а): братва, дзятва, ліствсг, -ар(а): дзетвара, машкара', -от(а): блазнота, лістота\ -ад(а): каланада\ -ат/-ят: пралетарыят', -ыят: антыкварыят', -арый: інструментарый.
Назоўнікі са значэннем адзінкавасці
Суфіксальныя назоўнікі з агульным словаўтваральным значэннем адзінкавасці называюць адну часцінку аднароднай масы, кусок матэрыялу ці рэчыва або адну з аднолькавых частак парных прадметаў і ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў: -ін(а)/-ын(а): гарошына, вінаградзіна, бульбіна, саломіна, фасоліна, цагліна, жамчужына, жалезіна, дзярніна, ільдзіна, ляйчына, штаніна, лыжынсг, -інк(а)/-ынк(а): крупінка, пылінка, сняжынка, травінка', -ін: чалядзін (ад зборнага назоўніка чэлядзь).
Суфіксальныя назоўнікі, утвораныя ад іншых часцін мовы
Суфіксальныя назоўнікі са значэннем асобы вельмі абмежавана ўтвараюцца ад асноў лічэбнікаў з дапамогай суфіксаў: -нік: дзесятнік, тысячнік; -шчык: мільёншчык', -к(і): соцкі, тысяцкі’, -эр: мільянер, мільярдэр.
3 дапамогай суфікса -ец утвораны назоўнік адзінец, які называе жывую істоту.
Адлічэбнікавыя неадушаўлёныя назоўнікі з рознымі значэннямі ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў: -ак/-як: дваяк, дзесятак, пятак, траяк', -нік: двайнік, трайнік; -к(а): адзінка, васьмёрка, дваццатка, двойка, дзевятка, дзесятка, пяцёрка, сямёрка, шасцёрка, тройка, трыццатка, чацвёрка\ -оўк(а): саракоўка\ -ін(а): дзесяціна', -н(я): двойня, пяцярня, сотня, тройня, чацвярня, шасцярня', -нят(ы): двайняты, трайнятьг, -н(і): тройнў -ок: пяток; -ык: пяцярык, чацвярык, шасцярык', -ц(а): тройца.
Ад займенніка свой з дапамогай суфікса -як утвораны асабовы назоўнік сваяк.
ГІрэфіксальнае словаўтварэнне назоўнікаў
У сучаснай беларускай літаратурнай мове прэфіксальнае словаўтварэнне назоўнікаў у параўнанні з суфіксальным займае вельмі нязначнае месца. Гэтым спосабам утвараюцца назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду толькі ад назоўнікаў, словаўтваральныя тыпы ў сваёй большасці прадстаўлены параўнальна невялікай колькасцю матываваных слоў. Матываваныя прэфіксальныя назоўнікі адносяцца да таго ж граматычнага роду, што і іх матывавальныя.
Паколькі словаўтваральны прэфікс далучаецца да ўсяго матывавальнага слова, то для прэфіксальнага словаўтварэння ў цэлым нехарактэрны марфаналагічныя змены ў аснове матывавальнага слова за выключэннем мены месца націску {унук — праўнук, горад — прыгарад). У залежнасці ад характару пачатковай зычнай матывавальнага слова ўжываюцца прыстаўкі безабо бес(безнасенка, беспарадак), а ад месца націску ў матывавальным слове — прыстаўкі без-(бес-) або бяз-(бяс-) (беспарадак, бязвобразнасць), а таксама неабо ня(неўраджай, непагода, няміласць, няшчасце). Пры далучэнні прыстўкі, якая заканчваецца на галосную, пачатковае у матывавальнага слова змяняецца на ў (удача — няўдача, унук — праўнук).
У сучаснай беларускай мове назоўнікі ўтвараюцца як з дапамогай спрадвечнабеларускіх прыставак, так і прыставак іншамоўнага паходжання.