Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Пераход дзеепрыметнікаў у іншыя часціны мовы
Дзеепрыметнік — гэта складаная форма, якая мае прыметы як дзеяслова, так і прыметніка. Звычайна лягчэй выдзяляюцца прыметнікавыя прыкметы, чым дзеяслоўныя, бо яны характарызуюцца .відавочнымі катэгорыямі словазмянення. Дзеяслоўныя ж прыкметы не заўсёды маюць матэрыяльнае выражэнне. Так, трыванне ў дзеепрыметнікаў можна толькі выявіць, калі ўстанавіць трыванне дзеяслова, ад якога яны ўтвораны. Яўнае выражэнне знаходзіць у іх катэгорыя часу: суфіксы -уч(-юч-), -ач(-яч-), -ем-, -ім цяперашні час; суфіксы -ш-, -ўш~, -т-, -н-, -ен(-ан-) — прошлы час. Набор суфіксаў адрознівае і стан дзеепрыметнікаў: -уч(-юч-), -ач(-яч-), -ш-, -ўш незалежны стан; -ем-, -ім-, -т-, -н-, -ен(-ан-) — залежны стан.
Аднак дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу не заўсёды маюць вьгразную часавую прыкмету. Пра гэта сведчьгць той факт, што яны нярэдка могуць ужывацца ў значэнні дзеепрыметнікаў цяперашняга часу. Напрыклад, у сказе Як ад роднай галінкі дубовы лісток адарваны, родны Мінск я пакінуў, нямецкай бамбёжкаю гнаны. Тут трэба разумець, што прыкмета дзеяння адносіцца да моманту, калі аўтар пакідаў Мінск — ганімы. Тое ж у сказе Там узняўся несціханы шум-гул суровы, гул няспынны. Падобныя прыклады сведчаць, што часавая прыкмета становіцца пазачасавай.
Як правіла, калі пры дзеепрыметніку залежнага стану няма паясняльных слоў, то ён губляе адзнаку часу і кантэкстуальна становіцца прыметнікам. 3 паясняльных слоў асаблівае значэнне маюнь словы, якія абазначаюць асобу ці прадмет, што выконваюць дзеянне, параўн.: ранены салдат і ранены куляй салдат, узброены чалавек і чалавек, узброены гранатай, скошаны авёс і скошаны сялянамі авёс, выбраныя творы і творы, выбраныя з гэтай кнігў нябрыты твар і даўно не брыты твар, зачытаная кніга і зачытаны зараз тэкст, перамыты посуд і двойчы перамыты посуд.
Звычайна ў якасці прыметнікаў выступаюць складаныя дзеепрыметнікі, у якіх першай часткай з’яўляецца якаснае гірыслоўе: свежапафарбаваны, вузкаспецыялізаваны, высокаарганізаваны, гладкавыбрыты, маладаследаваны, добраўпарадкаваны.
Вельмі невыразна выступаюць дзеяслоўныя прыкметы ў дзеепрыметніках з суфіксам -л-, якія вельмі часта замяняюць у тэкстах дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу з суфіксамі -ш-, -ўш~. Таму яны ўспрымаюцца пераважна як прыметнікі: замёрзлая зямля, прамоклае адзенне, паспелае зерне, закарэлыя ногі, аблыселая галава, абгарэлы твар, паблеклыя вочы.
Нярэдка дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу сустракаюнца ў кароткай форме і выступаюць у якасці выказніка. Тады іх адносяць да спецыяльнай катэгорыі слоў — катэгорыі стану: Усё будзе зроблена, выканана і перавыканана. Стол быў doopa зроблен.
Часта губляюць дзеяслоўныя прыкметы і дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу. Многія з іх пры адсутнасці назвы выканаўцы дзеяння сталі чыстьгмі прыметнікамі, напрыклад: любімы чалавек, знаёмы твар, вядомы доктар, радзімае пятно, цярпімы характар, свядомы выбар, рухомы састаў, значымы ўчынак. Некаторыя з іх уваходзяць у складаныя словы ў якасці другой часткі, калі першай з’яўляецца назоўнік або якаснае прыслоўе: верацярпімы, агульнавядомы, малавядомы; а асобныя пры пераходзе ў прыметнікі змянілі месца націску: знаёмы — знаемы, вядомы — ведамы, свядомы — сведамы. Магчыма, што розны націск і ў дзеепрыметніках незалежнага стану ёсць праяўленне тэндэнцыі пераходу аднаго з варыянтаў у разрад прыметнікаў: пабудаваны — пабудованы, застрахаваны — застрахованы, заваяваны — заваёваны, накіраваны — накірованы, падпарадкаваны — падпарадкованы.
Як ужо ўпаміналася, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу сустракаюцца ў беларускай мове даволі рэдка. Але і яны маюць уласцівасць пераходзіць у прыметнікі. Як прыметнікі яны выступаюць у якасці іменнай часткі састаўнога выказніка або ў пераносным, метафарызаваным значэнні: Гукі бы-
ваюць свісцячыя, шыпячыя, дрыжачыя. Калоны ўздымаюцца крута са сталі нержавеючай, вылётваюць з жэрлаў тунеляў і далей ляцяць цягнікі (П. Панчанка).
У выніку згортвання моўных выразаў тыпу гаручая вадкасць, закаханы хлопец, выбраныя творы, вядомы чалавек, вядучы супрацоўнік, камандуючы сіламі дзеепрыметнікі гтераходзяць у назоўнікі гаручае, ксіханы, выбранае, вядомы, камандуючы. У сказе яны выконваюць ролю, якую выконваюць назоўнікі, а скланяюцца як адпаведныя прыметнікі. Граматычны род у іх набывае самастойнасць як неад’емная прыкмета любога назоўніка.
Дзеепрыслоўе
Дзеепрыслоўе— гэта нязменная дзеяслоўная форма, якая мае асаблівасці прыслоўя і дзеяслова і абазначае дадатковае ў адносінах да дзеяслова-выказніка дзеянне. Як і дзеяслову дзеепрыслоўю ўласцівы катэгорыі трывання і часу.
Як і прыслоўе, дзеепрыслоўе не мае форм словазмянення і звязваецца з дзеясловам пры дапамозе прымыкання. Дзеепрыслоўе ў пэўным кантэксце можа страчваць дзеяслоўныя катэгорыі і выконваць у сказе ролю прыслоўя.
Дзеепрыслоўі могуць быць закончанага і незакончанага трывання. Напрыклад, у сказе Чытаючы кнігу, ён уяўляў дакладныя прыметы часу, адлюстраваныя ў ёй дзеепрыслоўе чытаючы незакончанага трывання. У сказе Прачытаўшы яе, ён паглыбіў свае веды дзеепрыслоўе прачытаўшы закончанага трывання.
Дзеепрыслоўі абазначаюць час у адносінах да часу дзеяння, якое абазначае дзеяслоў-выказнік. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання звычайна абазначаюць дзеянне, якое адбываецца адначасова з дзеяннем, названым дзеясловам-выказнікам, і адносяцца да цяперашняга часу: А там, адбіваючы срэбнай луской, бліскучыя рыбы ідуць чарадой\ а таксама якое адбылося або адбывалася раней, чым дзеянне, названае дзеясловам-выказнікам, і маюць значэнне прошлага часу: Паспрачаўшыся, хлопцы згадзіліся з тым, што сазан крыху большы. Адпачнуўійы, час нагонім.
Дзеянне, якое называе дзеяслоў-выказнік, і дзеянне, названае дзеепрыслоўем, могуць супадаць у часе не на ўсім іх працягу: Бачачы і адчуваючы ўсё навокал сябе як бы па той бок рэальнага, сапраўднага, ён нарэшце пачаў ісці (К. Чорны). Тут дзеянне, абазначанае дзеепрыслоўямі бачачы і адчуваючы, пачалося раней, чым дзеянне, выражанае выказнікам.
Дзеепрыслоўі на -учы (-ючы), -ачы (-ячы) могуць абазначаць і дзеянне, якое папярэднічае дзеянню, абазначанаму дзеясловам234
выказнікам: Даходзячы да брамы, я на момант спыняўся, углядаўся ў глыб двара і вяртаўся (П. Галавач). Гэтыя ж дзеепрыслоўі могуць абазначаць і дзеянне, якое адбываецца пасля дзеяння, абазначанага выказнікам: Бліснуў лысінай пень, елка вырвалсі з ценяў своіі цень, на паляне лясной кладучы яго побач з сабоіі (А. Куляшоў).
Дзеепрыметнікі закончанага трывання ўтвараюцца ад асноў прошлага часу (інфінітыва) пры дапамозе суфіксаў -ўшы або -шы ў залежнасці ад таго, на галосную ці зычную заканчваецца ўтваральная аснова: запісаўшы. прачытаўшы, захапіўшы, абтросшы, вырасшы, высахшы, выцершы, прылёгшы.
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеяслоўных асноў цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаў -учы (-ючы) ад дзеясловаў першага спражэння і суфіксаў -ачы (-ячы) ад дзеясловаў другога спражэння: пісаць — піш-учы, шаптаць — шэпч-учы, чытаць — чыта-ючы, спяваць — спява-ючы', ляжаць — леж-ачы, лячыць — леч-ачы, рабіць — роб-ячы, лавіць — лов-ячы.
Пераход дзеепрыслоўяў у іншыя часціны мовы
Калі ў дзеепрыслоўях аслабляюцца граматычныя катэгорыі часу, трывання і яны губляюць здольнасць кіравання, становяцца прыслоўямі. Найбольш характэрнай прыкметай пераходу дзеепрыслоўяў у прыслоўі з’яўляецца адсутнасць пры іх кіруемых слоў. Часцей за ўсё пераходзяць у прыслоўі дзеепрыслоўі незакончанага трывання. Дзеепрыслоўі закончанага трывання пераходзяць у прыслоўі радзей. Так, у сказе Карыстаючыся багатымі дарамі прыроды, яны жылі прыпяваючы слова прыпяваючы па форме з’яўляецца дзеепрыслоўем, але яно страціла значэнне трывання і часу, не можа кіраваць. Таму яно выступае тут як прыслоўе. Тое ж назіраецца і ў слове акамянеўшы ў сказе Ён стаяў нібы акамянеўшы, маўчаў і не варушыўся.
Звычайна дзеепрыслоўе пераходзіць у прыслоўе, калі стаіць пасля дзеяслова, да якога адносіцца: Ён страляў лежачы. Гэта трэба зрабіць не марудзячы.
Зрэдку ў якасці прыслоўяў выступаюць дзеепрыслоўі, утвораныя ад дзеясловаў зваротна-сярэдняга стану: Мы ўпершыню загаварылі не баючыся.
Некаторыя дзеепрыслоўі перайшлі ў прыназоўнікі: дзякуючы, уключаючы, выключаючЫ' не лічачы, канчаючы, пачынаючы. Часцей за ўсё такія прыназоўнікі ўжываюцца ў публіцыстыцы і дзелавой мове.
Некалькі дзеепрыслоўяў сталі часткай складаных прыназоўнікаў: нягледзячы на, не гаворачы аб, зыходзячы з, не зважаючы нсі: Нягледзячы на халады, работа працягвалася.
ПРЫМЕТНІК
Прыметнік — знамянальная часціна мовы. якая абазначае непрацэсуальную прымету прадмета, з’явы, падзеі і выражае гэта значэнне ў марфалагічных катэгорыях роду, ліку і склону.
Як самастойны клас слоў прыметнік аб’ядноўвае рознатыповыя па семантыцы групы лексічных адзінак, паколькі характар значэння выяўляецца ў іх па-рознаму — прыкмета можа быць якаснай, уласцівай самому прадмету, або адноснай, што вынікае з дачынення прадмета да іншага прадмета, паняцця ці дзеяння, параўн.: добры (чалавек), зялёны (луг), салодкі (яблык) і пісьмовы (стол) — (стол) для пісь.ма, шкляны (дах) — (дах) са шкла, лічыльны (апарат) — (апарат) для лічэння. У залежнасці ад такой семантьгчнай дыферэнцыяцыі ўсе прыметнікі падзяляюцца на два лексіка-граматычныя разрады — прыметнікі якасныя і адносныя.
Асноўнымі марфалагічнымі адзнакамі прыметнікаў з’яўляюцца формы роду (у адзіночны.м ліку), склону і ліку, якія аднак не маюць граматычнай самастойнасці, а служаць сродкам сінтаксічнай сувязі гэтай часціны мовы з назоўнікамі ці іншымі словамі ў ролі назоўнікаў: новы дом, новая кватэра, новае захапленне\ новага дома, новай кватэры, новага захаплення', новыя дамы, кватэры, захапленні. He набылі марфалагічных адзнак толькі некаторыя запазычаныя словы накшталт бардо, беж, дэкальтэ, максімум, мінімум, нета, выяўляючы сваю прыналежнасць да прыметнікаў сінтаксічна, у спалучэнні з назоўнікамі (колер беж, праграма мінімум).
У сказе прыметнікі звычайна выконваюць функцыю азначэння або іменнага выказніка, што абумоўліваецца залежным характарам іх граматычных катэгорый і форм: П о з н я е лета назаўсёды заснула на в я с ёл ы м іржышчы (К. Чорны). Ноч б ы л a бязмесячная (М. Лынькоў). Пры гэтым яны дапасуюцца да назоўніка ці субстантываваных часцін мовы ў родзе, ліку і склоне.