Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Склон
Аснова на цвёрды зычны
Аснова на мяккі зычны
Аснова на г, к, х
н.
малад-ыя
садов-ыя
сін-ія
зімн-ія
туг-ія
ярк-ія
ціх-ія
р.
малад-ых
садов-ых
сін-іх
зімн-іх
туг-іх
ярк-іх
ціх-іх
д.
малад-ым
садов-ым
сін-ім
зімн-ім
туг-ім
ярк-ім
ціх-ім
в.
малад-ыя
і малад-ых
садов-ыя
садов-ых
сін-ія сін-іх
зімн-ія зімн-іх
туг-ія туг-іх
ярк-ія ярк-іх
ціх-ія ціх-іх
т.
малад-ымі
садов-ымі
сін-імі
зімн-імі
туг-імі
ярк-імі
ціх-імі
М. (аб)
малад-ых
садов-ых
сін-іх
зімн-іх
туг-іх
ярк-іх
ціх-іх
Словаўтварэнне прыметнікаў
Пераважная большасць прыметнікаў — вытворныя словы, а адносныя прыметнікі ўсе ўтвораны ад розных часцін мовы. Найчасцей прыметнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў і дзеясловаў, радзей ад прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, прыслоўяў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя спосабы, але найбольш суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны і спосаб складання дзвюх або некалькіх асноў.
Суфіксальнае ўтварэнне прыметнікаў
Паводле асаблівасцей словаўтваральнай структуры і семантыкі прыметнікі, якія ўтвараюцца суфіксальным спосабам, папаўняюць два разрады — словы з адносна-якасным значэннем і словы з прыналежным значэннем.
Пры ўтварэні адносна-якасных прыметнікаў актыўную ролю выконвае асабліва вялікая група суфіксаў. Найбольшай прадуктыўнасцю сярод іх характарызуюцца такія словаўтваральныя сродкі, як -ов-, -ав-, -н-, -ск-, -лів-, -іст(-ыст-), -ан(-ян-) і інш. Адны з іх далучаюцца да розных відаў асноў, другія толькі да асноў адной часціны мовы.
3 назоўнікавымі, прыметнікавымі і дзеяслоўнымі асновамі звязана, напрыклад, утварэнне прыметнікаў пры дапамозе суфіксаў -ов~, -аві іх варыянтных форм. Адназоўнікавыя прыметнікі з -ов(-ёв-), не пад націскам -ав(-яв-, -ев-), маюць значэнне 'які адносінца да таго або ўласцівы таму, што названа ўтваральным словам’: вёска — вясковы, жыццё — жыццёвы, лаза — лазовы, сасна — сасновы, тыдзень — тыднёвы, год — гадавы, луг — лугавы, поле — палявы, узрост — узроставы, чарэшня — чарэшневы. Асобныя ўтварэнні гэтага тыпу ўжываюцца ў двух варыянтах — з націскным і ненаціскным суфіксам: вясновы — веснавы, канцовы — канцавы, стылёвы — стылявы. Адпрыметнікавыя прыметнікі з націскным і ненаціскным суфіксам -ав(-яв-) абазначаюць непаўнату якасці (белы — бялявы, горкі — гаркавы, малады — маладжавы, смуглы — смуглявы, чорны — чарнявы) або маюць якаснае значэнне (белы — белавы, лёгкі — легкавы, чорны — чарнавы), аддзеяслоўныя выступаюць у значэнні ‘які прызначаны для выканання дзеяння, названага ўтваральным словам’ (бурыць — буравы, качаваць — качавы, скакаць — скакавы, страхаваць — страхавы, хадзіць — хадсівы).
Прыметнікі з суфіксам -нутвараюцца ад назоўнікаў, дзеясловаў, прыслоўяў і займеннікаў. Адназоўнікавыя прыметнікі маюць значэнне ‘які адносіцца да таго або мае якасць таго, што названа ўтваральным словам’, а ў ролі ўтваральных выступаюць назвы прадметаў, рэчываў, падзей, з’яў, працэсаў, адцягненых паняццяў: аварыя — аварыйны, дагавор — дагаворны, карціна — карцінны, узор — узорны, чарназём — чарназёмны. Аддзеяслоўныя прыметнікі маюць агульнае значэнне ‘які адносіцца да дзеяння’, што рэалізуецца ў прыватных словаўтваральных значэннях ‘які мае ўласцівасць падвяргацца пэўнаму дзеянню’ (адкідаць — адкідны, адразаць — адразны, адсыпаць — адсыпны), ‘здольны ўтвараць пэўнае дзеянне’ (выварыць — выварны, выграбаць — выграбны, заціскаць — заціскны), ‘які з’яўляецца вынікам пэўнага дзеяння’ (накладаць — накладны, нашываць — нашыўны, чаканіць — чаканны). Адпрыслоўныя прыметнікі абазначаюць якасць прадмета паводле розных акалічнасцей (часу, месца і г. д.), названых утваральнымі словамі: заўсёды — заўсёдны, навакол — навакольны, сапраўды — сапраўдны. Ад займенніка нічый утвораны прыметнік нічыйны.
Прыметнікі з суфіксам -іст-(-ыст-) утвараюцца ад назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, лічэбнікаў і прыслоўяў. Адназоўнікавыя прыметнікі маюць значэнне ‘валодае ўласцівасцямі таго, мае ці змяшчае тое, што абазначана ўтваральньгм словам’: агонь — агністы, балота — балоцісты, гара — гарысты, колас — каласісты.
рабро — рабрысты. Адпрыметнікавыя ўтварэнні абазначаюць вялікую колькасць таго ці прымесь або падабенства да таго, што названа ў аснове ўтваральнага слова: вадзяны — вадзяністы, ледзяны — ледзяністы, пясчаны — пясчаністы, травяны — травяністы, шаўковы — шаўкавісты. Аддзеяслоўныя прыметнікі абазначаюць схільнасць да дзеяння, названага ўтваральным словам: адрываць — адрывісты, задзіраць — задзірысты, пераліваць — пералівісты, развешваць — развесісты, раскідаць — раскідзісты. Ад лічэбнікаў два, тры ўтвораны прыметнікі дваісты, траісты, ад прыслоўя знарок — знарочысты.
Пераважная ж большасць суфіксальных словаўтваральных сродкаў далучаецца да асноў дзвюх або адной часціны мовы. Так, з дзвюма часцінамі мовы — назоўнікамі і прыметнікамі — звязаны прыметнікавьгя ўтварэнні з суфіксам -ават-(-яват-): воспа — васпаваты, жвір — жвіраваты, звер — звераваты, сук — сукаваты, белы — белаваты, горкі — гаркаваты, мокры — макраваты, халодны — халаднаваты. Ад назоўнікаў і дзеясловаў утвараюцца прыметнікі пры дапамозе суфіксаў: -авіт-(-явіт-) бас — басавіты, сок — сакавіты, талент — таленавіты, яд — ядавіты, пладзіць — пладавіты, працаваць --працавіты, хварэць — хваравіпіы, цягнуць — цягавіты; -amбарада — барадаты, крыло — крылаты, рог — рагаты, паласа — паласаты, зіркаць — зіркаты, пухнуць — пухнаты, смаркацца — смаркаты, хрыпець — хрыпаты', -чатгрэбень — грабенчаты, зуб — зубчаты, калена — каленчаты, палавіна — палавінчаты, пералівацца — пераліўчаты, расплывацца — раплыўчаты, узрывацца — узрыўчатьг, -аст-(-яст-) вуха — вушасты, грыва — грывасты, корань — каранасты, язык. — языкасты, блішчаць — блішчасты, віхляць — віхлясты, выгінаць — выгінасты, пакручваць — пакручасты', -ів-(-ыв-) літасць — літасцівы, міласць — міласцівы, плеш — пляшывы, праўда — праўдзівы, ілгаць — ілжывы, ленавацца — лянівы, плакаць — плаксівы, раўнаваць — раўнівы, -лівдождж — дажджлівы, крык — крыклівы, сон — санлівы, сірата — сіратлівы, гаварыць — гаварлівы, жартаваць — жартаўлівы, кеміць — кемлівы, маўчаць — маўклівы', -квада — вадкі, гразь — гразкі, звон — звонкі, слізь — слізкі, гнуць — гнуткі, калоць — колкі, ламаць — ломкі, сыпаць — сыпкі.
Толькі ад назоўнікаў утвараюцца прыметнікі пры дапамозе суфіксаў: -ан-^-ян-) бляха — бляшаны, дрыгва — дрыгвяны, скура — скураны, торф — тарфяны, ядро — ядраны', -ін-(-ын-) арол — арліны, звер — звярыны, птушка — птушыны, пчала — пчаліны, сава — савіньг, -ач-(-яч~) быдла — быдлячы, жарабя — жарабячы, парася — парасячы, сабака — сабачы, ягня — ягнячы', -скбеларус — беларускі, доктар — доктарскі, ліпень — ліпеньскі, прыяцель — прыяцельскі, сяло — сельскі.
Толькі ад дзеясловаў паходзяць прыметнікі з суфіксамі: -чывзабываць — забыўчывы, запальваць — запальчывы, прывязваць — прывязчывы, прыліпаць — прыліпчывы, уступаць — уступчывы\ -уч-(-юч~) весці — вядучы, калоць — калючы, пячы — пякучы, трашчаць — траскучы, цячы — цякучы; -л(адстаць — адсталы, гніць — гнілы, кіснуць — кіслы, мінуць — мінулы, расці — рослы); -он(-ён-), -енвучыць — вучоны, раніць — ранены, саліць — салёны, сцерагчы — сцеражоны, шаліць — шалёны', -тадкрываць — адкрыты, гнуць — гнуты, калоць — колаты, мыць — мыты, разбіць — разбіты.
Прыметнікі з прыналежным значэннем утвараюцца ад адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду пры дапамозе суфіксаў -оў-(-ёў-ў не пад націскам -аў-(-еў-) (ва ўскосных склонах і ў формах жаночага і ніякага роду -ов-(-ёв-), -ав-(-ев-), а ад адушаўлёных назоўнікаў жаночага роду шляхам далучэння да асноў суфікса -ін-(-ын-), (-ін-а, -ын-а) і маюць значэнне ‘які належыць таму, хто названы ўтваральным словам’: каваль — кавалёў, ляснік — леснікоў, пчаляр — пчаляроў, рыбак — рыбакоў, салавей — салаўёў, брат — братаў, дзед — дзедаў, заяц — зайцаў, мядзведзь — мядзведзеў, сусед — суседаў, бабуля — бабулін, гаспадыня — гаспадынін, зязюля — зязюлін, ластаўка — ластаўчын, сястра — сястрын.
Прэфіксальнае ўтварэнне прыметнікаў
Прэфіксал ьным спосабам прыметнікі ўтвараюцца ад саміх прыметнікаў або суадносяцца з пэўнымі прыназоўнікавасклонавымі формамі назоўнікаў. У якасці словаўтваральных сродкаў пры гэтым выступаюць прэфіксьг: завялікі — завялікі, вузкі — завузкі, дарагі — задарагі, малады — замалады, слабы — заслабы', звышбуйны — звышбуйны, далёкі —звышдалёкі, магутны — звышмагутны, натуральны — звышнатуральны, сучасны — звышсучасны', не-(ня-) дужы — нядужы, здатны — няздатны, малы — немалы, хітры — няхітры, шырокі — нешырокў без-(бяз~) без голасу — безгалосы, без крыл — бяскрылы, без літасці — бязлітасны, без ксінца — бясконцы, без рук — бязрукі.
Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне прыметнікаў
Пры прэфіксальн а-с уфіксальным спосабе ўтварэння прыметнікаў, акрамя шматлікіх прэфіксаў, прымаюць удзел суфіксы -н-, -ск~, -ов(,-ав-ў Утваральнымі ж словамі звычайна зяўляюцца назоўнікі, зрэдку дзеясловы. Аб гэтым сведчаць утварэнні з прэфіксам аді суфіксамі -н-, -ав(дзеяслоў — аддзеяслоўны, імя — адыменны, лічэбнік. — адлічэбнікавы, прыметнік —
адпрыметнікавы, прыслоўе — адпрыслоўны), з прэфіксам без-(бяз-) і суфіксамі -н-, -ов(білет — безбілетны, мяжа — бязмежны, толк — бесталковы, аглядацца — безаглядны, думаць — бяздумныў з прэфіксам заі суфіксамі -н-, -ск(воблака — завоблачны, кулісы — закулісны, мяжа — замежны, мора — заморскі, акіян — заакіянскі), з прэфіксам міжі суфіксамі -ов(-ав-), -н-, -ск(від — міжвідавы, ледавік — ледавіковы, горад — міжгародні, раён — міжраённы, рэспубліка — міжрэспубліканскі), з прэфіксам наі суфіксам -н(грудзі — нагрудны, бвор — надворны, зямля — наземны, плячо — наплечны, рукаў — нарукаўны), з прэфіксам наді суфіксамі -овфав-), -н-, -ск(радок — надрадковы, клас — надкласавы, вада — надводны, воблака — надвоблачны, Нёман — наднёманскіў з прэфіксам не-(ня-) і суфіксам -н(аглядаць — неаглядны, адольваць — неадольны, дасягаць — недасяжны, стрымліваць — нястрымны, цешыць — няўцешны), з прэфіксам паі суфіксамі -ов-, -н(год — пагадовы, чарга — пачарговы, гсідзіна — пагадзінны, дарога — падарожны, зямля — пазямельны), з прэфіксам паді суфіксам -н(акно — падаконны, дослед — паддоследны, лёд — падлёдны, нага — падножны, снег — падснежны), з прэфіксам пераді суфіксамі -ав-, -н-, -ск(мост — перадмастовы, выбары — перадвыбарны, навальніца — пераднавальнічны, свята — перадсвяточны, май — перадмайскі), з прэфіксам прыі суфіксамі -н-, -ск(возера — прыазёрны, дарога — прыдарожны, сядзіба — прысядзібны, рака — прырэчны, Нёман — прынёманскіў