Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Важнай асаблівасцю зборных лічэбнікаў з’яўляецца тое, што яны здольны спалучацца толькі з назоўнікамі, якія могуць мець значэнне зборнасці ці сукупнасці. У семантычны аб’ём гэтых лічэбнікаў уваходзіць, акрамя колькаснага значэння, прадметнае, таму яны лёгка субстантывуюцца. Без назоўнікаў зборныя лічэбнікі звычайна абазначаюць сукупнасць жывых істот: Усе жылі ў адным катуху, пятнаццаць метраў на чацвярых (А. Ждан). А тут яйічэ ходзяць людзі. Двое пайшлі (К. Чорны). Шасцёра! — перадражніў Карпенка. — А гэтыя шасцёра што, дзеўкі? Ці байцы Чырвонай Арміі? Нас вунь у фінскую на востраве трое засталося.., і нічога — жывы (В. Быкаў). Субстантываваныя зборныя лічэбнікі могуць ужывацца з азначальным займеннікам усе ў значэнні паўнаты, зборнасці, утвараючы сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні: Усе трое ўвайшлі ў кухню (Я. Колас).
У параўнанні з уласнаколькаснымі лічэбнікамі функцыі зборных лічэбнікаў з’яўляюцца больш вузкімі: спецыфіка зборных лічэбнікаў такая, што яны могуць спалучацца з абмежаванай колькасцю канкрэтных імён. У адных выпадках зборныя лічэбнікі выступаюць як варыянты пэўнаколькасных лічэбнікаў, у іншых — як адзіна магчымыя абазначэнні колькасці.
Як і ўласнаколькасныя, зборныя лічэбнікі ўжываюцца:
1) з назвамі асоб мужчынскага полу (трое вучняў — тры вучніў
2) з назвамі маладых істот (пяцёра ягнят — пяць ягнят);
3) са словамі гусі, коні, свінні (двое коней — два каніў
4) са словам дзеці; гэта датычыць зборных лічэбнікаў ад пяцёра і далей (пяцёра дзяцей — пяць дзяцейў
5) калі яны абазначаюць колькасць асоб мужчынскага і жаночага полу разам, як сукупнасць (У нас вялікая сям’я: шасцёра (шэсць) з дзедам і бабуляюў
6) з субстантываванымі прыметнікамі {трое старых — тры старыя), але ёсць адрозненне ва ўжыванні такіх прыметнікаў са зборнымі і ўласнаколькаснымі лічэбнікамі: пры зборных лічэбніках субстантываваныя прыметнікі маюць форму роднага склону множнага ліку, пры ўласнаколькасных — форму назоўнага склону множнага ліку. Трэба адзначыць, што ў такіх спалучэннях з субстантываванымі прыметнікамі пераважна ўжываюцца зборныя лічэбнікі, але калі неабходна адзначыць проста колькасць без значэння сукупнасці, выкарыстоўваюцца ўласнаколькасныя лічэбнікі;
7) з множналікавымі назоўнікамі і назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы, гэта датычыць зборных лічэбнікаў, пачынаючы з пяцёра і далей (шасцёра нажніц — шэсць нажніцў
8) з асабовымі займеннікамі (іх сямёра — іх сем, нас чацвёра — нас чатыры), але ў такіх спалучэннях пераважна ўжываюцца зборныя лічэбнікі, паколькі, указваючы на колькасць, яны заўсёды разам з займеннікамі абазначаюць сукупнасць асоб: Так спакваля ў гэтую пакінутую людзьмі будыніну сышліся яны ўсе пяцёра (В. Быкаў).
Як адзіна магчымыя абазначэнні колькасці зборныя лічэбмікі ўжываюцца: са словам людзі: Грамадзянін прынёс чай і пірое людзей за двума столікамі пілі яго, радасна паглядаючы адзін на аднаго (К. Чорны); для абазначэння колькасці ад двух да чатырох са словам дзеці’. За сведак былі двое нашых дзяцей (С. Грахоўскі); ... У яго дома старая маці і чацвёра дзяцей... (В. Быкаў); у мове мастацкай літаратуры сустракаюцца рэдкія выпадкі замены зборнага лічэбніка назоўнікам са значэннем гэтай жа колькасці, але такое ўжыванне — як выключэнне: Эх вы, маці! Дзяцей двоечка, няўжо не шкада іх? (П. Місько); для абазначэння колькасці ад двух да чатырох з множналікавымі і парнымі назоўнікамі: Чацвёра сутак няспынна ішоў дождж (Ц. Гартны); гэта датычыцца назоўнага і вінавальнага склонаў, у астатніх склонах, як правіла, зборныя лічэбнікі ў выпадках спалучэння з неадушаўлёнымі назоўнікамі замяняюцца ўласнаколькаснымі лічэбнікамі: трое сутак — каля трох (не траіх\) сутак. Такія абмежаванні ў выкарыстанні зборных лічэбнікаў тлумачацца, хутчэй за ўсё, паралельным ужываннем з уласнаколькаснымі лічэбнікамі і недастатковым адрозненнем па значэнні. У спалучэннях з назвамі парных прадметаў ва ўскосных склонах, акрамя замены зборнага лічэбніка ўласнаколькасным, адбываецца замена назоўніка перыфразай тыпу з трыма парамі лыж.
Вышэй адзначалася, што нярэдка магчыма свабодная замена зборных лічэбнікаў уласнаколькаснымі без страты агульнага значэння. Але ёсць выпадкі, калі па стылістычных прычынах перавага аддаецца аднаму з варыянтаў: так, пры назоўніках мужчынскага роду на -а (-я), а таксама пры субстантываваных прыметніках і дзеепрыметніках у асноўным ужываюцца зборныя лічэбнікі: трое мужчын (не тры мужчыны), чацвёра хворых (не чатыры хворыя). Пры назоўніках мужчынскага роду — назвах пасад і ганаровых званняў, наадварот, часцей ужываюцца колькасныя лічэбнікі: два генералы, тры акадэмікі.
У літаратурнай мове не ўжываюцца састаўныя зборныя лічэбнікі тыпу пяцьдзесят двое, сто трыццаць трое. Для перадачы неабходнага зместу ў такіх выпадках выкарыстоўваюцца звароты на працягу, у колькасці (на пряцягу пяцідзесяці двух сутак, у колькасці ста трыццаці трох нажніцў або сінанімічныя замены на-
зоўніка, які спалучаецца з састаўным уласнаколькасным лічэбнікам (пяцьдзесят два дні замест пяцьдзесят двое сутак), або ў адпаведнасці з кантэкстам дадаецца слова штука (трыста сорак дзве штукі санак}.
Зборныя лічэбнікі могуць выконваць сэнсаадрознівальную функцыю: яны ўжываюцца пры лічэнні прадметаў парамі, пры лічэнні ж іх як адзінкавых выкарыстоўваюцца ўласнаколькасныя лічэбнікі: трое ботаў адзначае ‘тры пары ботаў’, тры боты адзначае ‘тры штукі’.
Да зборных адносяцца таксама лічэбнікі мужчынскага і ніякага родаў абодва і жаночага роду абедзве'. абодва берагў абодва крылы, абедзве сястры.
Лічэбнікі абодва, абедзве маюць значэнне ’усе два / дзве’, ‘усе двое’ і звычайна ўказваюць на замкнутую колькасць прадметаў. Таму гэта збліжае іх са зборнымі лічэбнікамі: / калі машына затармазіла, з абодвух бакоў дарогі выскачыла па два чалавекі, і чатыры аўтаматы недвухсэнсоўна тыцнуліся ў дзверцы машыны (М. Лынькоў). Юрка падняўся ва ўвесь рост, учапіўся абедзвюма рукамі за ніжэйшы сук (Ф. Сіўко). Бацькі зірнулі адзін на аднаго, і ў абодвух, відаць, мільганула адна / тая ж думка (Я. Маўр). Спыніўшыся на беразе, Андрэй паўкідаў абодва кавалкі ў ваду (Я. Колас).
Для гэтых лічэбнікаў, як і для ўсіх зборных, характэрна спалучэнне з субстантываванымі прыметнікамі: Абодвум затрыманым і ў галаву не прыйшло, што яны па сутнасці арыштсіваныя (М. Лынькоў). Тады сержант.. зірнуў па чарзе на абодвух падначаленых і коратка кіўнуў Чарняку (В. Быкаў). Яны таксама спалучаюцца з асабовымі займеннікамі: Потым яны сібодва колькі хвілін маўчалі (I. Шамякін).
Як і іншыя зборныя лічэбнікі, словы абодва, абедзве могуць субстантывавацца і ў такіх выпадках выступаюць у сказе дзейнікам: Гэтыя былі яшчэ болый дзіўныя. Абодва ў дыхтоўных, на сто год, сурдутах, шэрага колеру, абодва трошкі занураныя, абодва пышнавусыя (У. Караткевіч). У небе — ля хмары грымотнай — празрыстая, лёгкая хмара Шпарка плыла, і абедзве чагось чырванелі ад жару (М. Багдановіч); дапаўненнем: Кавалеўская хата ў вайну, як. і ўшацкая, згарэла ў сорак чацвёртым. Агонь разбіраў абедзве па бервяну (Р. Барадулін). Пастух абодвух пугай сцёбаў (К. Крапіва).
Спецыфіка лічэбнікаў абодва, абедзве ў тым, што яны захоўваюць родавыя формы ва ўсіх склонах, у цэлым не маюць абмежаванняў у спалучэнні: уступаюць у сінтаксічную сувязь як з адушаўлёнымі, так і з неадушаўлёнымі назоўнікамі ўсіх родаў, выключэнне складаюць толькі множналікавыя і парныя назоўнікі.
Лічэбнік абое таксама адносіцца да групы зборных. Ён ужываецна для абазначэння: а) дзвюх асоб мужчынскага полу; б) дзвюх асоб жаночага полу; в) дзвюх асоб мужчынскага і жаночага полу ў сукупнасці; г) дваіх дзяцей; д) дзвюх маладых істот.
Нярэдка лічэбнік абое субстантывуецца: Лбое зніклі за вуглом (Ф. Сіўко). Нічыпар хітра падмігвае цёці Каці і абое выходзяць (К. Крапіва).
Формы ўскосных склонаў (роднага, давальнага, гворнага) абаіх, абаім, абаімі лічацца літаратурнай нормай, але ў мове мастацкай літаратуры можна сустрэць і ненарматыўныя формы абоіх, абоім, абоімі: Пажылы, спатнелы, узлахмачаны чалавек anрытомнеў толькі тады, калі ў абаіх засталося не больш за дваццаць патронаў (У. Караткевіч). Хутка атрымлівалася ў абоіх, хораша (А. Ждан).
Такім жа чынам, як і ўсе зборныя лічэбнікі, лічэбнік абое можа спалучацца з асабовымі займеннікамі: Абое з бацькам яны выняньчылі, выхадзілі яго (В. Быкаў).
Дробавыя лічэбнікі
Дробавыя лічэбнікі абазначаюць не цэлыя лікі, а дробавыя велічыні — частку ад цэлага (тры пятыя, пяць восьмых) або цэлае і частку ад яго (дзесяць і дзве сотыя).
У старажытны перыяд драбленне цэлага на часткі не насіла абстрактны характар, а было звязана з дзяленнем на часткі канкрэтных прадметаў, рэчываў або адзінак лічэння. У сучаснай мове дробавыя лічэбнікі могуць служыць не толькі для абазначэння часткі прадметаў, але і для перадачы аперацый над абстрактнымі лікамі.
На карысць таго, што гэтыя словы адносяцца да разраду лічэбнікаў, а не да свабодных словазлучэнняў, гаворыць наступнае: 1) для дробавых лічэбнікаў, як і для састаўных, характэрна адзінства паняцця, якое ім абазначаецца; 2) яны блізкія да састаўных лічэбнікаў у структурна-словаўтваральных адносінах; 3) граматычна галоўным кампанентам дробавага лічэбніка з’яўляецца звычайны ўласнаколькасны лічэбнік.
Па структуры дробавыя лічэбнікі састаўныя, колькасць частак (лічнік) выражаецца ўласнаколькасным лічэбнікам, а назвы частак (назоўнік) — парадкавым: пяць трэціх, сем сотых. Калі лічэбнік выражае цэлую долю і частку ад яе (змешаныя дробы), то пасля назвы цэлага ліку перад назвай дробу ўжываецца злучнік і або прыметнік цэлы (які дапасуецца да назвы цэлага ліку), а нярэдка і прыметнік, і злучнік разам: тры і дзве дзесятыя, восем цэлых пяць сотых, дзве цэлыя і сем восьмых.
Характэрная асаблівасць дробавых лічэбнікаў — іх здольнасць спалучацца не толькі з прадметнымі, але і з абстрактнымі, рэчыўнымі, зборнымі назоўнікамі: дзве трэція насельніцтва, адна чацвёртая хмызняку, тры чацвёртыя жыта.
У аб’ёме значэння субстантываваных парадкавых лічэбнікаў у саставе дробавых лічэбнікаў адсутнічае адценне парадкавасці, яны абазначаюць толькі пэўную частку цэлага, параўн.: дзесяты чалавек і адна дзесяпшя, соты кіламетр і дзве сотыя.