Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Супадае форма вінавальнага склону з родным і ў некаторых фразеалагізмах: шукаць ветру ў полі; даць дразда, даць тумака; урэзаць дуба.
Творны склон. У залежнасці ад месца націску і ад якасці апошняга зычнага асновы ў творным склоне ўжываецца канчатак -ом, -ам, -ём, -ем: сталом, нажом, гарохам, канём, краем.
Месны склон. У месным склоне назоўнікі мужчынскага роду ўжываюцца з канчаткамі -е, -у (-ю), -ы, -і. Выбар аднаго з гэтых канчаткаў залежыць ад якасці зычнага асновы і ад семантыкі назоўніка.
Асабовыя назоўнікі ў месным склоне ўжываюцца з канчаткам -е, -у {-юў
Канчатак -е маюць асабовыя назоўнікі, аснова якіх заканчваецца на цвёрды зычны (^пры сыне, аб артысце, аб аграномё). Назоўнікі дзед і прадзед могуць мець варыянтны канчатак -у (жыве пры дзедзе, прадзедзе і жыве пры дзеду, прадзеду).
Канчатак -у маюць назоўнікі з асновай на шыпячыя, г, к, х, р і ц (аб чытачу, астролагу, настаўніку, пастуху, рымару, хлопцў).
Асабовыя назоўнікі з асновай на мяккі зычны ўжываюцца з канчаткам -ю (аб вучню, аб кавалю).
Неасабовыя назоўнікі мужчынскага роду ў залежнасці ад апошняга зычнага асновы маюць канчаткі -е, -ы, -і, -у (-ю).
Канчатак -е характэрны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны. Ён можа быць пад націскам і не пад націскам: у хляве, нсі слане, у рукаве, на дубе, на плоце, у лесе, у садзе, у рамане, у аўтобусе, на марозе. Выключэнне складае голькі назоўнік пост у значэннях ‘месца, з якога можна назіраць за кім-, чым-н., ахоўваць каго-, што’ і ‘адказная пасада’, які ўжываецца з націскным канчаткам -у: стаяць на пасту, на высокім пасту, а таксама некаторыя назоўнікі ў складзе ўстойлівых зваротаў: на хаду падноскі адарваць, жыць у ладу, не ў ладу, злавіць на ляту, быць на віду.
Канчатак -е маюць таксама некаторыя ўласнабеларускія назоўнікі з асновай на г, х; у такім выпадку г, х чаргуецца з з, с; звычайна канчатак -е ненаціскны: у аспірозе, на беразе, у гаросе, у кажусе, на лузе, на марозе, на начлезе, на паверсе. на парозе, на плузе, на розе (жывёлы), у снезе, у стозе, на струзе.
Канчатак -у маюць:
а) уласнабеларускія і запазычаныя назоўнікі з асновай на -к: аб абавязку, на агурку, у бярэзніку, на досвітку, на медзяку, у мядоўніку, аб напарстку, у пяску, на ручніку, у садку, у банку, на блоку, на бруку, у люку, у рукзаку, сіб фаршмаку,
б) уласнабеларускія назоўнікі з асновай на г, х, якія абазначаюць адцягненыя паняцці, дзеянні, якасці: (у на, пры) абсягу, агрэху, аўтапрабегу, ачагу, бегу, брэху. выбуху, вывіху, выдыху, граху (грэху), доўгу, духу, дыху, жаху, забегу, залогу, замаху, маху, мігу, набегу, настрыгу, нюху, паху, прабегу, пралогу, прасцягу, промаху, разбегу, разлогу, размаху, руху, слыху, смеху, спалоху, спеху, шолаху, шораху, уздыху, уздрыгу, узмаху, чыху. Некаторыя з названых лексем зрэдку ўжываюцца з канчаткам -е пры чаргаванні г, х з з, с: у абсязе, на версе, пры набезе, у перапалосе, аб подзвізе, у подысе, у пралозе;
в) частка ўласнабеларускіх канкрэтных назоўнікаў з асновай на г, х: нсі абуху, аднарогу, агрэху, берлагу, біцюгу, быльнягу, васьміногу, вертлюгу, вожагу, глогу, жэраху, казярогу, катаху, катуху, каўчэгу, логу, лопуху, мозгу, моху, мурагу, мяху, насарогу, пасагу, пірагу, полагу, пораху, праху, посаху, прадмагу, прарэху, пругу, пуху, рагу (вуліцы), рычагу, сельмагу, сычугу, тальмаху, тварагу, трыбуху, трыснягу, універмагу, чартапалоху. Некаторыя з гэтых слоў зрэдку ўжываюцца з канчаткам -е: у лопусе, у прадмазе, на прузе, у трыбусе, універмазе, чартапалосе\
г) назоўнікі іншамоўнага паходжання з асновай на г, х: на абшлагу, на айсбергу, альцінгу, антрапафагу, аншлагу, архіпелагу, аэрапагу, бактэрыяфагу, блюмінгу, браўнінгу, брыгу, брэмсбергу, бульдогу, бумерангу, бундэстагу, гмаху, гонгу, грогу, гросбуху, даху, 5а Зак. 3881 137
догу, допінгу, дыптыху, дыфтонгу, дыялогу, дэміургу, дэмпінгу, жэмчугу, зігзагу, каталогу, квершлагу, клірынгу, краху, крэкінгу, ландтагу, ланцугу, лемінгу, лозунгу, маналогу, манафтонгу, мітынгу, моргу, наслегу, некралогу, паліфтонгу, пеленгу, пінг-понгу, пудынгу, пфенінгу, ральгангу, рангу, рсітангу, рынгу, рыслінгу, рэйхстагу, салінгу, саркафагу, сапрафагу, слябінгу, смокінгу, снайпінгу, спінінгу, стэрлінгу, трыфтонгу, трэнінгу, трэпангу, фартуху, фартынгу, флангу, цугу, цэху, цюбінгу, шаху (шахмат.), шлангу, шліху, штрыху, шылінгу, шэзлонгу, эпілогу, эргу. Некаторыя з прыведзеных назоўнікаў часам ужываюцца з варыянтным канчаткам -е: на архіпелазе, аб бумеранзе, допінзе, дыфтонзе, дыялозе, дэмпінзе, каталозе, клірынзе, маналозе, мітынзе, некралозе, саркафазе, фланзе, шланзе, шылінзе',
д) назвы населеньгх пунктаў, рэк, якія маюць аснову на г, х: у Браўншвейгу, Вініпегу, Гамбургу, Ганконгу, Данцыгу, Капетдагу, Лейпцыгу, Люксембургу, Меконгу, Пітсбургу, Страсбургу, Харогу, Цюрыху, у Арэнбургу, Выбаргу, Таганрогу, Краменчугу, Санкт-Пецярбургу, на Бугу, на Гангу. Некаторыя з іх сустракаюцца часам з варыянтным канчаткам -е: у Гамбурзе, Люксембурзе, Арэнбурзе, Таганрозе, Санкт-Пецярбурзе, у Крывым Розе.
Канчатак -ы маюнь назоўнікі з асновай на шыпячыя, р і ц: у бары, аб вужы, у гушчары. на дажджы, на нажы, на явары, на пальцы.
Канчатак -і маюць назоўнікі, аснова якіх заканчваецца на мяккі зычны і й: у агні, на кані, у кашалі, на корані, аб стылі, у тунэлі, у цяні, у чэрвені, на ячмені, у гаі, аб маі, у музеі.
У некаторых назоўніках вар’іраванне канчаткаў -е (-э), -і (-ы) і -у (-ю) залежыць ад семантыкі слова: двор у значэнні ‘месца каля будынкаў’ ужываецца з канчаткам -ы (на (у) двары), у звароце са значэннем ‘не ў хаце’, ‘на адкрытым паветры’, ‘на прыродзе’ — з канчаткам -э (на дварэ); рог у значэнні ‘вугал’ ужываецца з канчаткам -у (на рагу), у значэнні ‘рог жывёлы’ — з канчаткам -е (на розе).
Клічны склон. У беларускай мове ад некаторых назоўнікаў мужчынскага роду ўжываюцца рэліктавыя формы клічнага склону на -е, -у (-ю), -а, якія выражаюць зварот да асобы ці прадмета.
Канчатак -е маюць назоўнікі з асновай на цвёрды зычны, які чаргуецца з мяккім зычным: To та ж, браце! Помні, знай жа Дабрату маю (Я. Колас). — I не сабака страшан воўку. Калі прышлося сказаць к слоўку, Мой пане-браце, моіі Марцяга, А непрыемна яго звяга! (Я. Колас). Ці зжыў, паэце, ты хістанне? (Я. Колас). — Сокала, браце, не выхаваеш, звязаўшы яму крылы (М. Машара). — Што ты кажаш, голубе мой... A? (Р. Мурашка).
Назоўнік дзед у форме клічнага склону ўжываецца з канчаткам -у: Ну, дзеду, у вашай бравэрцы захавана лекавая сіла, — к.азаў Уладзік (Я. Колас). Будзем чыста касіць, дзеду (А. Асіпенка). Назоўнік сокал адзначаны з канчаткам -е і -ю: — Як ты думаць так мог, мой саколе? (Я. Сіпакоў). Я там, мой саколю, Буду на рабоце (Я. Колас).
3 канчаткам -у ўжываюцца назоўнікі з суфіксамі -ік (-ык), -ак, -ок, з асновай на р, ж: Ой, панічыку, вы ўсё смеяцеся, не даеце веры (Я. Колас). — Як жа, паночку, ён быў панскім настаўнікам? (Я. Колас). Вядзі, мужу, цераз лужу (Народная песня).
Формы на -ю маюць назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й: Ды скінь скурку, дабрадзею, Бо... зубкі відаць (Ф. Багушэвіч). — Ты праваслаўны, дабрадзею, А я, васпане, каталік (Я. Колас).
Ад назоўніка князь утварылася форма на -а з чаргаваннем /з ~ ж/: Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць, — Ім пакорны я толькі з гуслямі, Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, — He скуеш толькі дум ланцугамі (Я. Купала).
Формы на -а ўтвараюць назоўнікі з суфіксам -ец і з асновай на г, к, х пры чаргаванні /ц ~ ч/, /г ~ ж/, /к ~ ч/, /х ~ ч/: Дзякую, добры малойча! (А. Якімовіч). Паўстанец хіснуўся: — Казача, зірні... араў я калісьці на гэтым кані (А. Вялюгін). Стаміўся, ты, дружа, знямог, [ выбіўся з сіл (Я. Колас).
Калі ў зварот уключаны два назоўнікі, то часцей за ўсё першае слова ўжываецца ў клічнай форме, другое мае форму назоўнага склону, але клічную форму часам могуць мець і абодва словы: Дзе ты, дружа Мікола? (А. Бачыла). 0, як шумеў ты некалі, гудзеў, Мой сябар-лес, мой дружа стараверац (X. Чэрня). Пане вучыцель, — пачаў Сцяпан, — прыйшоўшы на кватэру настаўніка (Я. Колас). Так, дружа рэдактару, жыццё — Гэта адвечнае змаганне (Я. Колас).
Множны лік
Назоўны склон. У назоўным склоне назоўнікі мужчынскага роду з асновай на цвёрды зычны, шыпячыя, р і ц маюць канчатак -ы, назоўнікі з асновай на мяккі зычны і г, к, х — канчатак -і: сталы, трактарысты, лясы, заводы, нажы, кашы, плаінчы, дажджы, дырэктары, пальцы, лугі, настаўнікі, пеўні, кавалі, салаўі.
Назоўнікі з суфіксамі -анін (-янін), -чанін, -ін ў-ын), якія абазначаюць прыналежнасць асобы да якой-небудзь сацыяльнай, рэлігійнай, нацыянальнай і іншага роду груп, захоўваюць у множным ліку фіналь -ін (-ын), калі неабходна падкрэсліць пры-
належнасць асобы да мужчынскага полу: два, тры, чатыры армяніны, мінчаніны, татарыны. Для абазначэння мноства асоб безадносна да іх полу ўжываюцца формы без фіналі -ін (-ын). Прычым назоўнікі з суфіксамі -анін (-янін), -чанін у назоўным склоне маюць канчатак -е: грамадзяне, сяляне, мінчане, магіляўчане, славяне, армяне. Назоўнікі з суфіксамі -ін (-ын) пасля яго адпадзення набываюць канчатак -ы: татары, балгары, ліцвіны, асеціны, баяры.
Назоўнікі сусед і чорт форму назоўнага склону ўтвараюць з канчаткам -/: суседзі, чэрці. Формы ўскосных склонаў захоўваюць мяккасць асновы: суседзяў, суседзям. Пры абазначэнні раздзельнай множнасці (г. зн. пры захаванні значэння мужчынскага роду) форма назоўнага склону (і адпаведна ўскосных склонаў) утвараецца ад асновы на цвёрды зычны (суседы, чарты; суседаў, чартоў).
Родны склон. У родным склоне множнага ліку назоўнікі мужчынскага роду з асновай на цвёрды зычны, шыпячьгя, р, ц і г, к, х пад націскам маюць канчатак -оў, не пад націскам аў (сталоў, мячоў, нажоў, жыхароў, прадаўцоў, лугоў, шнуркоў, заводаў, буслаў, матываў, таварышаў, хлопцаў, школьнікаў, геолагаў). Назоўнікі з мяккай асновай маюць пад націскам канчатак -ёў, не пад націскам — -яў (кавалёў, кулёў, рублёў, гаёў, вучняў, ценяў, ясеняў, прыяцеляў, трамваяў).
3 нулявым канчаткам ужываюцца назоўнікі на -анін {-янінў -чанін, -ін (-ынў якія ў множным ліку губляюць фіналь -ін (-ын): грамадзян, мінчан, сялян, гамяльчан, балгар, татар. Нулявы канчатак маюць таксама назоўнікі чалавек і дзень (некалькі чалавек, пяць дзёнў