Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Першае скланенне
Агульная схема склонавых канчаткаў у адзіночным і множным ліку
Склон
Адзіночны лік
Множны лік
мужчынскі род
ніякі род
мужчынскі і ніякі род
Н.
0
-о (-ё), -а, -е
-ы, -і
Р.
-а (-а), -у (-ю)
-а (-я)
-аў (-яў), -оў (-ёў), 0
д.
-у (-ю)
-ам (-ям)
в.
як Н. або Р.
як Н.
як Н. або Р.
т.
-ом (-ём), -ам, -ем
-амі (-ямі)
м.
-е, -у (-ю), -ы, -і
-ах (-ях)
Заўвага. Тут і далей канчаткі ў табліцах і парадыгмах падаюцца ў арфаграфічным напісанні.
Скланенне назоўнікаў мужчынскага роду
У адзіночным ліку склонавыя формы назоўнікаў мужчынскага роду ў пісьмовай форме залежаць ад адушаўлёнасці—неадушаўлёнасці, асабовасці, канкрэтнасці—абстрактнасці, адзінкавасці—зборнасці і ад якасці зычнага асновы назоўнікаў.
У множным ліку канчаткі залежаць у асноўным голькі ад характару асновы.
У фаналагічным запісе канчаткі назоўнікаў, аснова якіх заканчваецца на зацвярдзелы зычны, супадаюць з канчаткамі на мяккі зычны.
Узор скланення назоўнікаў мужчынскага роду
Адзіночны лік
Склон
Аснова на цвёрды зычны
Н.
брат
COM
стол
лес
сустаў
Р.
брат-а
сом-а
стал-а
лес-у
сустав-а
д.
брат-у
сом-у
стал-у
лес-у
сустав-у
в.
брат-а
сом-а
стол
лес
сустаў
т
брат-ам
сом-ам
стал-ом
лес-ам
сустав-ам
М. (аб)
брац-е
сом-е
стал-е
лес-е
сустав-е
Склон
Аснова на шыпячыя, р, ц
Н.
чытач
зубр
нож
матор
палец
Р.
чытач-а
зубр-а
наж-а
матор-а
пальц-а
д.
чытач-у
зубр-у
наж-у
матор-у
пальц-у
В.
чытач-а
зубр-а
нож
матор
палец
т.
чытач-ом
зубр-ам
наж-ом
матор-ам
пальц-ам
М. (аб)
чытач-у
зубр-ьг
наж-ы
матор-ы
пальц-ы
Склон
Аснова на г, к, х
Н.
геолаг
рыбак
стог
замок
мох
Р.
геолаг-а
рыбак-а
стог-а
замк-а
мох-у
д.
геолаг-у
рыбак-у
стог-у
замк-у
мох-у
в.
геолаг-а
рыбак-а
стог
замок
мох
т.
геолаг-ам
рыбак-ом
стог-ам
замк-ом
мох-ам
М. (аб)
геолаг-у
рыбак-у
стоз-е
замк-у
мох-у
Склон
Аснова на мяккі зычны і й
Н.
вучань
рубель
агонь
мядзведзь
салавей
Р.
вучн-я
рубл-я
агн-ю
мядзведз-я
салаў-я
д.
вучн-ю
рубл-ю
агн-ю
мядзведз-ю
салаў-ю
в.
вучн-я
рубель
агонь
мядзведз-я
салаў-я
т.
вучн-ем
рубл-ём
агн-ём
мядзведз-ем
салаў-ём
М. (аб)
вучн-ю
рубл-і
агн-і
мядзведз-і
салаў-і
Множны лік
Склон
Аснова на цвёрды зычны
Н.
браты
сам-ы
стал-ы
ляс-ы
сустав-ы
Р.
брат-оў
сам-оў
стал-оў
ляс-оў
сустав-аў
д.
брат-ам
сам-ам
стал-ам
ляс-ам
сустав-ам
в.
брат-оў
сам-оў
стал-ы
лясы
сустав-ы
т.
брат-амі
сам-амі
стал-амі
ляс-амі
сустав-амі
М. (аб)
братах
сам-ах
стал-ах
ляс-ах
сустав-ах
Склон
Аснова на шыпячыя, р, ц
Н.
чытач-ы
зубр-ы
наж-ы
матор-ы
пальц-ы
Р.
чытач-оў
зубр-оў
наж-оў
матор-аў
пальц-аў
д.
чытач-ам
зубр-ам
наж-ам
матор-ам
пальц-ам
В.
чытач-оў
зубр-оў
наж-ы
матор-ы
пальц-ы
т.
чытач-амі
зубр-амі
наж-амі
матор-амі
пальц-амі
М. (аб)
чытач-ах
зубр-ах
наж-ах
матор-ах
пальц-ах
Склон
Аснова на г, к, х
Н.
геолаг-і
рыбак-і
стаг-і
замк-і
імх-і
Р.
геолаг-аў
рыбак-оў
стаг-оў
замк-оў
імх-оў
д.
геолаг-ам
рыбак-ам
стаг-ам
замк-ам
імх-ам
в.
геолаг-аў
рыбак-оў
стаг-і
замк-і
імх-і
т.
геолаг-амі
рыбак-амі
стаг-амі
замк-амі
імх-амі
М. (аб)
геолаг-ах
рыбак-ах
стаг-ах
замк-ах
імх-ах
Склон
Аснова на мяккі зычны і й
Н.
вучн-і
рубл-і
агн-і
мядзведз-і
салаў-і
Р.
вучн-яў
рубл-ёў
агн-ёў
мядзведз-яў
салаў-ёў
д.
вучн-ям
рубл-ям
агн-ям
мядзведз-ям
салаў-ям
в.
вучн-яў
рубл-і
агн-і
мядзведз-яў
салаў-ёў
т.
вучн-ямі
рубл-ямі
агн-ямі
мядзведз-ямі
салаў-ямі
М. (аб)
вучн-ях
рубл-ях
агн-ях
мядзведз-ях
салаў-ях
Каментарыі да парадыгмы
Адзіночны лік
Назоўны склон. Болынасць назоўнікаў мужчынскага роду першага скланення мае нулявы канчатак. Назоўнікі з ацэначнымі суфіксамі -іск(-ыск-), -ішч(-ышч-) маюць канчатак -а, напрыклад: агніска, вятрыска, даміска, дамішча, насішча.
Націскны канчатак -о мае назоўнік Дняпро, а таксама ўласныя мужчынскія імёны тыпу Пятро, Паўло, якія скланяюцца як агульныя назоўнікі.
Родны склон. Назоўнікі першага скланення мужчынскага роду ў родным склоне маюць канчатак -а (-я) або -у (-ю). Размежаванне гэтых канчаткаў залежыць у асноўным ад семантыкі назоўніка. На сённяшні дзень можна прывесці пералік лексікасемантычных прыкмет і выдзеліць асноўныя групы назоўнікаў, за якімі замацоўваецца адзін з названых канчаткаў.
Канчатак -а (-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:
1) агульныя і ўласныя назвы людзей (за выключэннем зборных назваў тыпу люд — люду, народ — народў), а таксама назвы жывёл: вучня, настаўніка, трактарыста, педагога, чытача, токара, [вана, Міхася, Якубовіча, аленя, ваўка, вужа, дрсізда, жука, зайца, камара, каня, пеўня, салаўя',
2) канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, што паддаюцца лічэнню, або іх часткі: агурка, айсберга, бурака, вулея, гадзінніка, камбайна, касцюма, каўняра, кургана, маятніка, пня, руля, рычага, стала, стога, тралейбуса, чахла, яблыксг,
3) органы і часткі цела чалавека, жывёлы: зуба, ілба, капыта, носа, падбародка, пальца, рогсі, рота, страўніка, хваста, хрыбта, языка, але: твару,
4) навуковыя і тэхнічныя тэрміны: абзаца, аксюмарана, алфавіта, апострафа, атама, балета, верша, вадэвіля, вугля, дыялога, інтэграла, катода, катэта, каэфіцыента, квадрата, конуса, косінуса, круга, куба, мерыдыяна, модуля, назоўніка, параметра, перпендыкуляра, ромба, радыуса, санета, сінуса, сказа, склона, суфікса, сюжэта, твора, трохвугольніка, харэя, эліпса, ямба',
5) меры даўжыні, плошчы, вагі, аб’ёму, акрэсленыя адрэзкі часу, грашовыя і іншыя адзінкі вымярэння: ампера, акра, ара, аўторка, вечара, вольта, гектара, герца, года, грама, дзесятка, дзюйма, кілаграма, кіламетра, літра, месяца, метра, мільёна, панядзелка, пенса, пуда, пятака, рубля, сакавіка, семестра, снежня, тыдня, франка, цэнтнера, чацвярга, чырвонца. Але: веку, ранку, без году тыдзень, з году ў год;
6) грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя падраздзяленні: гарнізона, дывізіёна, завода, інстытута, калгаса, кааператыва, камітэта, камбіната, клуба, палка, прафсаюза, саўгаса, трэста, узвода, штабсг,
7) назвы танцаў, народных, спартыўных і картачных гульняў: баскетбола, бейсбола, бокса, брыджа, валейбола, вальса, кракавяка, крыжачка, паланеза, пас’янса, покера, прэферанса, танца, тустэпа, тэніса, факстрота, футбола, хакея, чардашсг,
8) агульныя і ўласныя назвы населеных пунктаў і .чясцовасцей, геаграфічныя і астранамічныя назвы, гідронімы: горада, пасёлка, раёна, райцэнтра, хутара, Лондана, Магілёва, Мінска, Полацка, Рыма, Алжыра, Вётнама; архіпелага, акіяна, вострава, кантынента, мыса, ручая, узгорка, Фіёрда, Алтая, Крыма, Урала, Марса, Месяца, Рака (сузор’е), Сатурна, Буга, Нёмана, Паліка (возера).
Канчатак -а маюць таксама назоўнікі з ацэначнымі суфіксамі -ішч-а (-ышч-а), -іск-а (-ыск-a): дамішча, халадзішча, вятрыска, даміска.
Канчатак -у (-ю) маюць:
1. Абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць:
а) абстрактна-разумовьгя паняцці (у тым ліку назвы грамадска-палітычных, эканамічных, рэлігійных і іншых фармацый і напрамкаў): валюнтарызму, капіталізму, рамантызму, сацыялізму, дарвінізму, цэнтралізму, атэізму, гуманізму, рэалізму, пацыфізму, прагрэсу, адцягненыя якасці, прыметы і пад.: абавязку, аўтарытэту, вопыту, густу, ідэалу, інтэлекту, кампрамісу, кантрасту, клопату, колеру, крызісу, лёсу, матыву, нораву, нюансу, нябыту, патрыятызму, поспеху, прагрэсу, прынцыпу, розуму, характару, блакіту, гераізму, гумару, задору,
б) дзеянні, працэсы, стан. розныя адчуванні, пачуцці і пад.: абеду, абёзду, адёзду, адпачынку, бою, вываду, гоману, даходу, загаду, замесу, зачыну, звароту, кашлю, крыку, лёту, ляманту, марйіу, масажу, набору, нагрэву, накіду, намалоту, павароту, падагрэву, пад’ёму, памолу, пачыну, пералёту, перапісу, разліку, старту, штурму, шуму, апетыту, болю, голаду, гневу, гумару, задору, жалю, смутку, страху, сну, сораму, спакою',
в) розныя формы прасторы, месца, а таксама неакрэсленыя прамежкі часу: абшару, верху, выгану, гаю, долу, космасу, краю, ландшафту, лесастэпу, логу, лесу, лугу, маршруту, масіву, нізу, прастору, разлогу, свету, стэпу, сусвету, сухадолу, схілу, узлеску, узмежку, інтэрвалу, моманту, тэрміну.
Некаторыя з пералічаных назоўнікаў могуць ужывацца з суфіксам -ок. У такім выпадку ў родным склоне яны ўжываюцца з канчаткам -а: верх — вяршок — вяршка, луг — лужок — лужка, лес — лясок — ляска, гай — гаёк — гайка, сад — садок — садка',
г) розныя захворванні: апендыцыту, бранхіту, вогніку, гаймарыту, грыпу, далыпанізму, інфаркту, ішыясу, коклюшу, паралічу, плеўрыту, поліміэліту, радыкуліту, рахіту, рэўматызму, стаўбняку, тыфу, яшчуру,
д) з’явы прыроды, стыхійныя бедствы, розныя падзеі ў грамадскім жыцці: агню, ветравею, ветру, ветрыку, віхру, галалёду,
голаду, грому, дажджу, досвітку, замаразку, змроку, інею, марозу, норду, патоку, павадку, самуму, сіверу, світанку, смерчу, сухавею, туману, урагсіну, холаду (халадку), кірмашу, фестывалю, фэсту.
2. Матэрыяльна-рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць уласна рэчывы, хімічныя элементы, матэрыялы, прадукты харчавання, лекі і пад.: алюмінію, асфальту, бензіну, вадароду, воску, гіпсу, глею, жвіру, здору, кампосту, кіслароду, клею, крухмалу, лаўсану, лёду, маргарыну, металу, мёду (мядкуў натрыю, нашатыру, парафіну, парашку, пластэліну. пластыру, попелу, пораху, пылу (пылку^ пяску, раствору, радону, рысу, салідолу, сіласу, сіропу, соладу, стэарыну, сульфату, сургучу, сурыку, сырцу, тварагу (тваражкуў цукру, цынку, цыменту, ячменю, бастону, крэпдэшыну, паркалю, шавіёту, шоўку, шыфону, біфштэксу, гуляшу, кактэйлю, квасу (кваскуў кефіру, рамштэксу, ростбіфу, супу, халадніку, шашлыку, аспірыну, анальгіну, валідолу, кальцэксу, пеніцыліну, пфамідону, папазолу. Але: аўса, бітка, хлеба, таксама торта, варэніка, блінсі (разнавіднасць выпечкі). Тое ж: Мінгаз — Мінгаза (назва арганізацыі), «Крышталь» — «Крышталя» (назва хакейнай каманды).
3. Назоўнікі са зборным значэннем: актыву, аўтатранспарту, багажу, грузу, гурту, інвентару, кансіліуму, лістажу, літражу, люду, натоўпу, посуду, рою, рэпертуару, тавару, танажу, тыражу, тэкстылю, утылю, фальклору, флоту, фуражу, хору.