• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    Назоўнікі агульнага роду
    У беларускай мове ёсць група назоўнікаў на -а (-я) так званыя агульнага роду, якія абазначаюць асобу мужчынскага або жаночага полу па характэрным дзеянні або прыкмеце. Большасць гэтых назоўнікаў мае негатыўную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і ўжываецца ў асноўным у сферы гутарковай мовы. Гэта назоўнікі абжора, абдзірала, аб’ядала, адзіночка, бадзяга, беларучка, боўдзіла, брыда, валацуга, выскачка, гуляка, дурніца, жмінда, забіяка, задавака, задзіра, задзірака, зазнайка, заіка, здыхля, зубрыла, калека, крыўляка, лежабока, ляўша, манюка, мурза, мурзіла, мямля, назола, насупа, начніца, недавучка, недарэка, непаседа, нераўня, нюня, нязгрэба, няздара, няўклюда, няўмека, падліза, памаўза, папрашайка, пісака, плакса, праныра, прыдзіра, прыблуда, пусталыга, пустамеля, п’яніца, п’янчуга, п’янюга, размазня, разява, расцяпа, румза, салапяка, самавучка, сарвігалава, святоша, сіраціна, сіўка, скнара, скупянда, соня, туляга, тупіца, ханжа, хапуга, ціхоня, чужаніца, шаляніца, шэльма.
    Некаторыя назоўнікі маюць нейтральную або дадатную ацэначную характарыстыку, напрыклад: кніганоша, лістаноша, сведка, служка, цёзка, сірата, малайчына, чысцёха.
    Асаблівасць гэтых назоўнікаў у тым, што пры спалучэнні з прыметнікамі і формамі прошлага часу дзеясловаў род прыметніка або дзеяслоўнай формы залежыць ад таго, асобу мужчынскага ці жаночага полу называюць гэтыя словы. У сучаснай беларускай літаратурнай мове нарматыўным лічыцца дапасаванне па сэнсе, г. зн. калі гутарка ідзе пра мужчыну, прыметнік і дзеяслоў прошлага часу далучаюцца да назоўніка ў мужчынскім родзе. Калі ж гутарка ідзе пра жанчыну, прыметнік і дзеяслоў прошлага часу далучаюнца ў жаночым родзе: Брат майго сябра быў вялікі задавака. Яна страшэнная плакса, праплакала ўвесь дзень.
    Ад полу асобы ў беларускай мове залежыць і форма творнага склону назоўнікаў агульнага роду з ненаціскным канчаткам. Пры ўказанні на асобу мужчынскага полу назоўнік мае канчатак -ам (-ямў пры ўказанні на асобу жаночага полу — канчатак -ай (-яй): Запявалам быў Павел Баравік. Запявалай у хоры была Ніна.
    Да назоўнікаў агульнага роду можна (трэба) аднесці размоўныя формы гняўко, нямко і хвалько, а таксама асабовыя імёны тыпу Саша, Шура, Слава, Лёня, Валя, якія з’яўляюцца вытворнымі формамі ад афіцыйных уласных мужчынскіх і жаночых імён Аляксандр і Аляксандра, Вячаслаў і Вячаслава, Леанід і Леаніда, Валянцін і Всілянціна.
    Заўвага: Дыферэнцыяцыя склонавых канчаткаў гэтых назоўнікаў у залежнасці ад таго, асобу якога полу яны называюць, дазваляе разглядаць назоўнікі тыпу плакса, скнара, задзіра як пары слоў амонімаў. што адрозніваюцца значэннем граматычнага роду: плакса м. і плакса ж.; калека м. і калека ж.
    Варыянтныя формы назоўнікаў аднаго роду
    У сучаснай беларускай мове ёсць назоўнікі, якія маюць рознае граматычнае афармленне, ад чаго, вядома, залежыць і тып скланення, але яны належаць да аднаго і таго ж роду. Напрыклад, да мужчынскага роду належаць назоўнікі знавец і знаўца, злачынец і злачынца, тварэц і творца, прадпрыемец і прадпрыемца, вынаходзец і вынаходца. Аднак словаўтваральны тып на -ц-{а) у сучаснай беларускай мове непрадуктыўны. Новыя словы з гэтым суфіксам не ўтвараюцца, а тыя, якія існавалі раней, выцясняюцца ўтварэннямі з іншымі суфіксамі. Так, з прыведзеных вышэй пар у літаратурнай мове перавага аддаецца назоўнікам з суфіксам -ец. Некаторым назоўнікам на -ц-(а) прыходзяць на змену
    ўтварэнні з суфіксамі -чык, -цель, -альнік. Напрыклад, замест дарадца ўжываецца дарадчык, збаўца — збавіцель, прадпрыемца — прадпрымальнік.
    Варыянтныя формы на -а і на зычны маюць месца і ў назоўніках жаночага роду: далонь і далоня, скронь і скроня, ціш і ціша, пасцель і пасцеля, свякроў і свякрова. Параўн.: Свякроў была вельмі ж драпежная да працы. Калісь нават дзяцей на полі ці ў градах раджала (Я. Брыль). Свякрова бубніць у парозе: «Глядзі, каб не споўз далоў» (Ракаў). Мясцовасць там роўная, гладкая, як далоня (Р. Сабаленка). Глуха ные перабітая асколкамі далонь (I. Навуменка). / яшчэ рэзкі шрам паўз брыво і левую скронь (У Караткевіч). Хлопчык абхапіў Максіма за шыю, па-дзіцячаму смешна цмокнуў у скроню (I. Шамякін).
    Варыянтныя родавыя формы з’явіліся ў выніку гістарычных змен у тыпах скланення. Яны, як відаць, прадстаўлены ў мове мастацкай літаратуры як размоўныя.
    Варыянтнасць у граматычным родзе назоўнікаў
    Значная група слоў можа выступаць як назоўнікі мужчынскага роду з асновай на зычны і як назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а. Гэта назоўнікі бальзамін — бальзаміна, зал — зала, замш — замша, клавіш — клавіша, салат — салата, сахарын — сахарына, топаль — таполя. У прыведзеных вышэй варыянтных парах перавага аддаецца формам або мужчынскага роду (клавіш, сахарын, тыгр), або жаночага роду (бальзаміна, зала, замша, салата, таполя).
    Невялікая колькасць назоўнікаў у сучаснай беларускай мове мае варыянтныя родавыя формы. Суіснаванне ў мове варыянтных пар тлумачыцца рознымі прычынамі (марфалагічнымі або фанетычнымі працэсамі ў мове, рознымі шляхамі запазычання і некаторымі іншымі). Сфера ўжывання такіх пар у беларускай мове розная. Часцей за ўсё адзін з варыянтаў адзначаецца або толькі ў пэўным жанры, або ўжываўся раней, а цяпер успрымаецца як архаізм, але ён засведчаны ў мове мастацкай літаратуры, сустракаецца ў гутарковай мове, і слоўнікі яго фіксуюць як дапушчальны варыянт.
    Некаторыя назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам (боль, дыяганаль (тканіна), жаль, мазоль, медаль, палын, раяль, россып, сажань, стэп. табель, фалый, цень, шаль, шампунь, шынель), якія маюць статус літаратурнай нормы, у мове мастацкай літаратуры і гутарковай мове могуць ужывацца ў форме жаночага роду з нулявым канчаткам. Напрыклад: Гэтай болі Сцяпанка,
    мабыць, да смерці сваёй не забудзе (3. Бядуля). Яе рукі перабіралі далей квяцісты сацін, васільковую дыяганаль (М. Арочка). He трэба перашкаджаць цётцы Алёне выліць усю мацярынскую жаль і горыч па сваіх сынах (А. Кулакоўскі). На тварах — Смяротная цень (П. Броўка). Валодзя не ўлавіў ноткі фалыны ў яго расказе (У Федасеенка). Рот заткнёны канцом шалі (К. Крапіва). Успамінаў потым Андрэй перацягнутую ў таліі шырокім салдацкім рэменем старэнькую шынель (1. Сіняўскі). Да чаго ж прыгожа казахская і ўзбекская стэп (Я. Колас).
    Частка назоўнікаў мужчынскага роду з нулявым канчаткам (жаваранак, комін, мухамор, пасаг, туфель, каромысел, плёс, статак, цуд, яблык) у мове мастацкай літаратуры і гутарковай мове ўжываюцца ў форме жаночага або ніякага роду з канчаткам -а (-я), што не адпавядае літаратурнай норме: жаваранка, коміна, мухамора, пасага, туфля, каромысела, плёса, статка, цуда, яблыка. Напрыклад: (Кастусь) цыркаў сліну 3-за белай коміны на хату (Я. Колас). Наступіў ёй на туфлю (М. Лынькоў). Мароз паказаў у той бок, дзе крумкала, квакала ў тысячу галасоў зялёнае плёса (М. Лобан). — У сярэдзіне чэрвеня такое цуда! — ён узяў памідор ([. Шамякін). Падхопіць на каромысла паўнюткія вёдры (А. Ус). Статка адноіічы авечае Пасвіў за млынам, за гацямі (С. Дзяргай). Яшчэ сонца не суйіыла росаў, Статка не будзіла паплавы, А ўжо стройна клаліся пракосы 3 сочнай дзяцельнай травы (А. Астрэйка).
    У паэтычных творах такія парушэнні могуць з’яўляцца ў сувязі з неабходнасцю захавання рыфмы. Напрыклад: Вось звоны звоняць ціха, гожа, Спявае жаваранка божа, А ёй утораць пташак хоры. Міхал не спіць, а боль піупая Яму пад сэрца падступае (Я. Колас).
    Граматычны род складанаскарочаных слоў
    Граматычны род складанаскарочаных слоў, або абрэвіятур вызначаецца па структуры скарачэння або па сэнсе, г. зн. па апорным слове словазлучэння, з якога ўтворана абрэвіятура.
    Па структуры скарачэння да мужчынскага роду адносяцца:
    1)	абрэвіятуры, якія складаюцца з пачатковых частак слоў і заканчваюцца на зычны: калгас (калектыўная гаспадарка), біяфак (біялагічны факультэт), сацстрах (сацыяльнае страхаванне), сельмаг (сельскі магазін), камбрыг (камандзір брыгады), лінкар (лінейны карабель), дзяржбуд (дзяржаўнае будаўніцтва), начдыў (начальнік дывізіі), рыбгас (рыбная гаспадарка), камбат (камандзір батальёна), Мінюст (Міністэрства юстыцыі), прафкам (прафсаюзны камітэт). Як відаць з прыкладаў, род апорнага слова не ўплывае на род абрэвіятуры. Параўн.: лясгас (м.) — лясная гаспа-
    дарка, дзяржбуд (м.) — дзяржаўнае будаўніцтва, сельмаг (м.) — сельскі магазін\
    2)	ініцыяльныя абрэвіятуры гукавога тыпу, якія чытаюцца як словы, заканчваюцца на зычны і пішуцца малымі літарамі: загс (запіс актаў грамадзянскага стану), дот (даўгачасны агнявы пункт).
    Род значнай часткі абрэвіятур вызначаецца па сэнсе:
    1)	абрэвіятуры, якія складаюцца з пачатковай часткі (частак) слова і цэлага слова, маюць той жа род, што і апошняе нескарочанае слова: ашчадкніжка (ж.), аўтабаза (ж.), аргработа (ж.), аргаддзел (м.), Белдзяржфілармонія (ж.), Дзяржэканамплан (мД,
    2)	абрэвіятуры, якія ўтвораны шляхам спалучэння пачатковай часткі першага слова з пачаткам і канцом другога слова або толькі з яго канцом, маюць той жа род, што і апошняе слова: эсмінец (м.) — эскадронны мінаносец, ваенкамат (м.) — ваенны камісарыят, рацыя (ж.) — радыястанцыя, мапед (м) — матацыклвеласіпед;
    3)	абрэвіятуры, што з’яўляюцца спалучэннем пачатковай часткі слова з назоўнікам у форме роднага склону, адносяцца да таго ж роду, што і слова, ад якога ўтворана першая частка абрэвіятуры: камроты (м.) — камандзір роты, кампалка (м) — камандзір палка;
    4)	род ініцыяльных абрэвіятур літарнага тыпу, якія пішуцца вялікімі літарамі, часцей за ўсё вызначаецца па родзе апорнага кампанента словазлучэння: БДУ (м.) — Беларускі дзяржаўньг універсітэт, ДТ (м.) — Дом тэхнікі, МТЗ (м.) — Мінскі трактарны завод, АТК (л/.) — аддзел тэхнічнага кантролю, СБП (м.) — Саюз беларускіх пісьменнікаў, ДЭУ (м.) — дарожна-эксплуатацыйны ўчастак, ЭВМ (ж) — электронная вылічальная машына, АТС (ж.) — аўтаматычная тэлефонная станцыя, PTC (ж.) — раённая тэлефонная сетка, СКБ (н.) — спецьгяльнае канструктарскае бюро, ЦКБ (н.) — цэнтральнае канструктарскае бюро, ТБМ (н.) — Таварыства беларускай мовы, БНТУ (м.) — Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт.
    Па апорным кампаненце вызначаецца род некаторых ініцыяльных абрэвіятур гукавога тыпу: ГЭС (ж.) — гідраэлектрастанцыя.