Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Да гэтай групы можна аднесці таксама назвы раслін (траў, злакаў, кустовых раслін), у якіх форма адзіночнага ліку абазначае непадзельную множнасць як нешта адзінкавае: агрэсту, арэшніку, асінніку, асоту, барвенку, бэзу, бярэзніку, верасу (вераску), вішняку, гушчару, дубняку, зябру, кукалю, лопуху, малачаю, павою, палыну, плюшчу, ракітніку, рэвеню, сасонніку, сіўцу, сланечніку, чабору (чабаркўў ячменю.
Аднак у залежнасці ад таго, разумеецца прадметнасць, абазначаная тым ці іншым назоўнікам, як канкрэтнае паняцце, як асобная адзінка ці як сукупнасць прадметаў, як выражэнне якасці, уласцівасці, дзеяння, як нейкае адцягненае паняцце ў моўнай практыцы сустракаюцца выпадкі дублетных форм з канчаткамі -а і -у. Напрыклад, назоўнікі арыгінал, лабірынт, малюнак, п’едэстал, твор, якія могуць ужывацца ў пераносным значэнні, усведамляюцца часам носьбітамі мовы як абстрактныя паняцці, ужываюцца з канчаткам -у, які для прыведзеных слоў патрэбна трактаваць як адступленне ад нормы: прыступкі алімпійскага п’едэсталу гонару, надрукаваны тэкст блізкі да аўтарскага арыгіналу, знайсці выхад з лабірынту, дакладнасць знешняга малюнку вобразу, падзеі новага твору пісьменніка.
Назоўнікі статак., табар, табун, экіпаж (у значэнні ‘асабовы састаў карабля, самалёта, танка’ і пад.), аркестр, якія па сваёй семантыцы набліжаюцца да зборных назоўнікаў, таксама сустракаюцца з канчаткам -у. Уся ў полі людская сямейка, За сошкай шнуруе араты, Ля спштку іграе жалейка (Я. Купала). Сяргейка забег наперад статку / ляснуў бізуном (В. Хомчанка). Гэта парася мне жончына сястра са свайго статку прынесла (А. Асіпенка). 3 раніцы дымілі ў лесе кастры і керсігазы вясёлага, бесклапотнага табару гараджан (I. Навуменка). — Патравілі мужыкі сенажаць. Цэлы табун кароў па сенажаці прайшоў, а Ермалай Трыфанавіч, — ён кінуў галавоіі у бок на аканома, — не забраў табуну, псіткадаваў мужыкоў (П. Галавач). Паміж цэлага людскога табуну (С. Баранавых). Накрыўка ўваходнага люказоркалёта была адкінута — яшчэ адно сведчанне гібелі экіпажу (У Шыцік). Разбурыўшы сутонную муць, На крыллях сцюдзёнага ветру Коўзаюцца / плывуць Гарачыя гукі аркестру (А. Александровіч).
У творах мастацкай літаратуры з канчаткам -у сустракаюцца некаторыя назоўнікі, якія абазначаюць канкрэтныя рэаліі, напрыклад, ганак, парог, мост, нос, рот: Ужо з першаіі ступені ганку вы будзеце прыемна ўраджаны чысцінёй (з газет). Як жа гэтага многа ў адзінокім жыцці, Калі горсі з парогу не жадае зысці (А. Бачыла). Засцялю імі [яловымі лапкамі] усе я дарожкі, Пакладу дываном ля парогу (С. Гаўрусёў). Ужо і зіма — убок, He згледзіш — май ля парогу (К. Цвірка). — Няма табе граху, ні посту!Хоць у палонку кідай з мосту (Я. Колас). Сашка нават носу не паказаў на вуліцу (Р. Шкраба). Дзе сава і сыч, там носу не тыч (пагаворка). Тоненькія маршчынкі сабраліся на яе лбе і каля роту (К. Чорны). 3 роту плылі сіняватыя дымкі пару (3. Бядуля). Пад застрэшкай, каля плоту, Пчол гамоніць рой (Я. Колас). Ля плоту стаяў чалавек. з шырокай чорнай барадой (А. Асіпенка). He стрымаўся, воіікнуў і сеў на лаўку, прытуліўся спінаю да дашчатага плоту (А. Кулакоўскі).
Ва ўсіх прыведзеных прыкладах нарматыўным трэба лічыць канчатак -а. У радзе выпадкаў канчаткі -а і -у ўжываюцца для дыферэнцыяцыі значэнняў назоўнікаў, якія выступаюць найменнямі адзінкавых канкрэтных прадметаў, з аднаго боку, і найменнямі матэрыялаў, рэчываў, дзеянняў, з другога. Напрыклад: агрэгата (канструктыўнае спалучэнне ў адно цэлае некалькіх машын, апаратаў для эфектыўнай сумеснай работы) — агрэгату (сукупнасць мінералаў, якія складаюць горную пароду; рэчыва, утворанае механічным спалучэннем аднародньгх або разнародных частак); адбоя (маркіровачны малаток) — адбою (гукавы сігнал, які апавяшчае аб заканчэнні чаго-н.; перапынак у пра-
цы, дзеянні); апарата (прыбор, прыстасаванне) — апарату (сукупнасць органаў, якія выконваюць пэўную функцыю ў арганізме; сукупнасць устаноў); бялка (частка яйца) — бялку (складанае арганічнае рэчыва); выхада (дзверы, вароты) — выхаду (дзеянне паводле дзеяслова выйсці — выходзіць)', гардэроба (шафа для адзення; месца ў грамадскім будынку для захоўвання верхняга аддзення) — гардэробу (усё адзенне аднаго чалавека); гука (лінгвістычны тэрмін) — гуку (ваганні паветра, якія мы ўспрымаем слыхам); дагавора (дакумент) — дагсівору (дзеянне паводле дзеяслова дагаварыццау, дазора (невялікі атрад, які пасылаюць для аховы ці разведкі) — дазору (абход для агляду, разведкі); дома (будынак) — дому (радня, родныя мясціны; таксама ў словазлучэннях, якія па значэнні набліжаюцца да прыслоўяў: атрымаць з дому пісьмо, адбіцца ад дому, даўно з дому); завода (прамысловае прадпрыемства; спецыяльная гаспадарка па развядзенні пародзістых коней; прыстасаванне ў механізме, якое прыводзіць яго ў дзеянне) — заводу (дзеянне паводле дзеяслова заводзіць — завесцў асобая адборная парода свойскай жывёлы); загада (дакумент) — загаду (дзеянне паводле дзеяслова загадваць — загадаць); закона (дэкрэт, пастанова) — закону (агульнапрынятыя правілы, звычаі); з’езда (форма грамадскай дзейнасці) — з’езду (дзеянне паводле дзеяслова з’язджацца — з’ехацца, з’язджаць — з’ехаць); знака (метка, канкрэтнае абазначэнне, літара) — знаку (след, прыкмета і інш.); інструмента (усякая прылада для выканання пэўнай работы) — інструменту (сукупнасць прылад для пэўнай работы); каменя (абломак цвёрдай горнай пароды; кусок каштоўнага металу, ювелірна апрацаваны) — каменю (цвёрдая горная парода ў выглядзе суцэльнай масы); каранціна (санітарны пункт) — каранціну (часовая ізаляцыя хворых); курса (сістэматычны выклад якой-н. навукі) — курсу (напрамак руху); лістапада (назва месяца) — лістападу (ападанне лісця восенню; час ападання лісця); лома (прылада) — лому (ломаньгя або прыдатныя толькі для пераапрацоўкі прадметы, часцей за ўсё металічныя); народа (у іменных спалучэннях са значэннем нацыя: перамога нсірода, радасць народа, для беларускага народа) — народу (у зборным значэнні: многа (мала, столькі) народу, народу там сабраласяў пад’езда (уваход у будынак) — пад’езду (дзеянне паводле дзеяслова пад ’яжджаць, пад’ехацьў папіруса (трапічная расліна; рукапіс на матэрыяле з гэтай расліны) — папірусу (матэрыял для пісьма, які вырабляўся з гэтай расліны); парашка (лекавае рэчыва пэўнай дазіроўкі ў раздробленым выглядзе) — парашку (раздробленае на дробныя частачкі цвёрдае рэчьгва); пейзажа (малюнак краявіду; адзін з жанраў мастацкага жывапісу) — пейзажу (агульны выгляд мяс-
цовасці; краявід); перавода (грашовае адпраўленне праз банк, па пошце, тэлеграфе; бланк для такога адпраўлення) — пераводу (дзеянне паводле дзеяслова пераводзіць — перавесці); пераезда (месца, дзе можна пераехаць цераз што-н.) — пераезду (дзеянне паводле дзеяслова пераехаць — пераязджацьў перахода (месца, па якому можна пераходзіць) — пераходу (дзеянне паводле дзеяслова перайсці — пераходзіцьў, пропуска (дакумент) — пропуску (дзеянне паводле дзеяслова прапускаць — прапусціць', адсутнасць, выключэнне чаго-н.; няяўка на заняткі); раз’езда (невялікае кавалерыйскае падраздзяленне, якое пасылаюць на разведку; чыгуначны раз’езд) — раз’езду (дзеянне паводле дзеяслова раз’ехацца); рахунка (дакумент) — рахунку (фінансавыя аперацыі); стана (стаянка, лагер) — стану (фігура чалавека, вайсковыя, ваюючыя бакі; граматычны тэрмін); суда (установа) — суду (думка, вывад); талента (пра асобнага чалавека) — таленту (прыродныя здольнасці); тытана (характарыстыка чалавека, асобны прадмет) — тытану (хімічны элемент); узвода (вайсковае чадраздзяленне; частка затвора) — узводу (дзеянне паводле дзеяслова ўзводзіць — узвесці); чына (пра чалавека) — чыну (пасада). Ва ўсіх прыведзеньгх вышэй парах першыя члены супрацьпастаўлення аб’яднаны па агульнай для іх лексіка-семантычнай прыкмеце, а іменна па абазначэнні канкрэтных прадметаў, якія паддаюцца лічэнню.
У залежнасці ад значэння ў родным склоне ўжываецца канчатак -а (-я) або -у (-ю) у назоўніках, якія выступаюць як найменні дрэў (бук, вяз, граб, дуб, каштан, клён, ясень, явар). Калі гэтыя назоўнікі абазначаюць асобныя дрэвы, у родным склоне ўжываецца канчатак -а (-я), калі ж яны абазначаюць драўніну, г. зн. маюць значэнне рэчыўнасці, тады ўжываецца канчатак -у (-ю): у галінах старога вяза, галіны дуба і ў лесе шмат дубу, спюл з ясеню, бочка з дубу.
Некаторыя назвы раслін таксама могуць ужывацца канчаткамі -а (-я) або -у (-ю). Залежыць гэта таксама ад таго, абазначае назоўнік адну расліну ці сукупнасць, непадзельную множнасць гэтых раслін. Напрыклад: сарваць кветку люціка, рамонка і на лузе столькі рамонку.
Заўвага: У сучаснай моўнай практыцы назіраецца тэндэнцыя да пашырэння канчатка -у (-ю) у формах роднага склону адзіночнага ліку назоўнікаў мужчьгнскага роду і замацаванне іх у якасці нарматыўных.
Давальны склон. Усе назоўнікі мужчынскага роду ў давальным склоне незалежна ад семантыкі маюць канчатак -у {-ю): сыну, рэдактару, кавалю, каню, зайцу, сталу, часопісу, зубру, нажу, калектыву, гаю.
Вінавальны склон. У вінавальным склоне назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць жывыя істоты, апрача назоўнікаў са зборным значэннем тыпу люд, народ маюць канчатак -а (-яў бачу сына, таварыша, настаўніка, каня, вужа, бусла.
Назоўнікі, якія абазначаюць ніжэйшыя арганізмы, могуць мець форму, аднолькавую з формай роднага або назоўнага склону: выявіць вірус, мікроб і выявіць віруса, мікроба. Перавага аддаецца формам, якія супадаюць з формай назоўнага склону.
Назоўнікі нябожчык, мярцвяк у родным склоне ўжываюцца з канчаткам -а: успомніць нябожчыка, знайшлі мерцвяка.
Канчаткі -а (-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць картачныя і шахматныя фігуры, а таксама некаторыя танцы: класці крастовага караля, адкрыць валетсі, даць козыра, хадзіць пад туза, аддаць слана, танцаваць гапака (казачка, крыжачка).
Неадушаўлёныя назоўнікі ў вінавальным склоне маюць форму, аманімічную з формай назоўнага склону: дубок расце — пасадзіць дубок; зелянее лес — убачыць лес.
У гутарковай мове адзначаюцца варыянтныя формы вінавальнага склону на -а (-я) і з нулявым канчаткам ад некаторых адушаўлёных назоўнікаў з канкрэтнай семантыкай пры дзеясловах тыпу даць, узяць, папрасіць, пазычыць'. папрасіць нож — папрасіць нажа, даць аловак — даць алоўка.