Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Але род некаторых ініцыяльных абрэвіятур, якія ўтвараюць склад і канчаюцца на зычны, можа вызначацца не па сэнсе, г. зн. не суадносіцца з родам апорнага слова злучэння, а па структуры скарачэння. Так, у моўнай практыцы (у гутарковай мове) адзначаюцца выпадкі, калі такія абрэвіятуры, як БАМ — БайкалаАмурская магістраль, ВАК вышэйшая атэстацыйная камісія і некаторыя іншыя функцыянуюць як утварэнні мужчынскага роду, хаця апорныя назоўнікі ў іх жаночага роду.
Род складаных назоўнікаў
У беларускай мове ёсць група назоўнікаў, якія ўтварыліся шляхам складання дзвюх (часам больш) граматычна аформленых лексічных адзінак, напрыклад: школа-інтэрнат, фабрыка-кухня, плацце-касцюм, тэлефон-аўтамат, плашч-палатка, кілават-гадзіна, палатка-лодка-рукзак-гамак, сеялка-культыватар-раслінасілкавальнік.
У сувязі з тым, што складаны назоўнік выступае як адно цэлае, ён павінен адносіцца да аднаго з трох граматычных родаў. Калі кампаненты такога назоўніка маюць адзін і той жа род (мужчынскі або жаночы), то складаны назоўнік адносіцца да гэтага ж роду. Напрыклад: хата-чытальня (ж.ў тэлефон-аўтамат (м.). Калі ж складаны назоўнік мае разнародавыя кампаненты, тады пры вызначэнні роду ўзнікаюць цяжкасці.
На практыцы можна кіравацца наступнымі крытэрыямі.
1. Для складаных назоўнікаў, якія называюць асобу па прафесіі, званні. сацыяльным паходжанні і па іншых уласцівасцях, род звычайна вызначаецца па вядучым слове, якім з’яўляецца назоўнік, што ўказвае на прыналежнасць асобы да пэўнага полу, напрыклад: дзяўчына-кандуктар (ж.ў жанчына-афіцэр (ж.ў чалавек-тайна (м.), гора-крытык (мф цуда-асілак (м\
2. У складаных назоўніках, якія называюць неадушаўлёныя прадметы і якія ўтрымліваюць два (або тры, чатыры) кампаненты, вядучым з’яўляецца часцей за ўсё першы кампанент. Ён нясе асноўную сэнсавую нагрузку, а другі выступае як прыдатак, дапаўняе характарыстыку прадмета з боку яго функцыянальнага прызначэння, дапаўняе яго якасную характарыстыку. Род гэтых назоўнікаў, як правіла, вызначаецца па родзе першага кампанента. Напрыклад: самалёт-цыстэрна (лг) — самалёт, на якім ёсць цыстэрна; клуб-чытальня (л/.) — клуб, які адначасова з’яўляецца чытальняй; новы аўтамабіль-радыёстанцыя (л/.) — аўтамабіль, на якім ёсць радьгёстанцыя; выгодная канапа-ложак (ж) — канапа тыпу ложка; яркая зорка-гігант (ж.) — зорка гіганцкіх памераў; новая школа-інтэрнат (ж} — школа, якая адначасова з’яўляецца інтэрнатам; цікавая кніга-даведнік (ж.) — кніга, якая з’яўляецца даведнікам; вострая лапата-струг (ж.) — лапата ў выглядзе струга; адкрылася выстаўка-продаж (ж.) — выстаўка, на якой адначасова прадаюць тавары; чыстае сіта-цадзілка (н.) — сіта тыпу цадзілкі; малое асляня-сысунок (н^ — асляня, якое ссе матку.
Аднак сустракаюцца выпадкі, калі семантычны крытэрый хісткі, і тады цяжка вызначыць вядучы кампанент. Ёсць такія складаныя назоўнікі, у якіх кампаненты лёгка памяняць месцамі.
У такіх выпадках род вызначаецца па першым кампаненце: цікавая лекцыя-канцэрт (ж.) і цікавы канцэрт-лекцыя (л/.), смачны торт-марожанае (м) і смачнае марожанае-торт (нф конная сеялка-кулыпыватар (ж.) і конны культыватар-сеялка (м.).
3. Для складаных назоўнікаў, якія абазначаюць жывыя істоты, род таксама вызначаецца па першым кампаненце, напрыклад, падплыла акула-молат (жф гудзеў камар-даўганожка (м.), пражэрлівая ліставёртка-іглаед (ж.У Да выключэнняў можна аднесці словы тыпу меч-рыба, месяц-рыба, рэмень-рыба, вожык-рыба, дзе вядучым з’яўляецца родавае слова рыба, і гэтыя назоўнікі трэба адносіць да жаночага роду (падплыла вожык-рыба).
4. Для складаных назоўнікаў, якія абазначаюць неадушаўлёныя прадметы і ў якіх змяняецца толькі адна частка, род вызначаецца па скланяльным кампаненце: вакуум-помпа, вакуум-помпы (ж.ў вакуум-фільтр, вакуум-філыпра (м.ў альфа-уран, альфаурана (м.ў штаб-кватэра, штаб-кватэры (ж.); кілават-гадзіна, кілават-гадзіны (жф, вольт-секунда, вольт-секунды (жф парад-але, парада-але {м.ў
5. Калі ў складаным назоўніку адзін з кампанентаў з’яўляецца множналікавым назоўнікам і абодва кампаненты скланяюцца, дапасаванне па родзе і ліку адбываецца паводле першага кампанента: адрэгуляваныя вагі-дазатар, конная валакуша-граблі. У выпадку, калі назоўнік адзіночнага ліку па склонах не змяняецца, такія складаныя назоўнікі выступаюць як множналікавыя: дакладныя вагон-вагі, дакладных вагон-вагаў.
6. Калі складаны назоўнік мае тры, чатыры і больш скланяльных кампанентаў, род вызначаецца таксама па першым кампаненце: палатка-лодка-рукзак-гамак. (ж ), дача-машына-прычэп (ж.), аўтамабіль-пад’ёмнік-вытка (лі.).
Граматычныя асаблівасці складаных назоўнікаў з першай часткай паў-
У беларускай мове ёсць назоўнікі з пачатковай часткай паў-. Па сваім марфалагічным афармленні яны складаюць дзве групы. У першую групу ўваходзяць словы тыпу паўмесяц, паўабарот, паўфінал, паўаўтамат, паўцень, паўзмрок, паўсотня, паўцемра, паўбутэлька, паўвалока, паўкварта, паўдрымота, паўсукно, паўзабыццё, утвораныя шляхам злучэння часткі паўі формы назоўнага склону адпаведнага назоўніка. Зрэдку ў такіх словах мяняецца толькі месца націску ў параўнанні з зыходнай формай, напрыклад: кажушок — паўкажушак.
У гэтую групу ўключаюцца таксама назоўнікі, утвораныя пры дапамозе часткі паўі суфіксаў, якія далучаюцца да асновы адначасова: паўмісак, паўгодак, паўтонка, паўгоддзе, паўшар’е і інш. Напрыклад: Паўцагелкамі закладалі пасля вайны ўжо дзірку ў коміне (I. Пташнікаў). Чуні ў Сілівея — проста шык: Склееныя з камеры ваеннай, Нават з дзвюх. Занюе і ў паўцэнак Абышліся: бульбы два кашы (В. Зуёнак). Неўзабаве ракета была ўжо над паўночным паўшарём (У. Шыцік).
У мове мастацкай літаратуры і ў гутарковай мове гэтыя словы могуць ужывацца ў розных склонавых формах, як і звычайныя назоўнікі адпаведнага роду. Напрыклад: Ад душы віншую яго з гэтым нялёгкім, нягладкім, але слаўным паўвекам (А. Кулакоўскі). Выдалі па кавалку саладкаватага хлеба і па паўлітру кавы (М. Машара). — Куды гэта ты? I не брыдка, Васіль, за панскім паўгрошам на карачках поўзаць? (С. Грахоўскі). Арандаваць тую паўдзесяціну (К. Чорны). Левы конь за гэтую паўхвіліну паспеў ублытацца ў пастронкі (К. Чорны). Паўгадзінаю пазней, выйшаўшы ад каменданта, Волыгсі адчула раптам, як хораша было на дварэ (Б. Стралыдоў). На паўдарозе да іх далучыліся Цёмка, Жаркевіч, Трахім (У Карпаў). У прыведзеных прыкладах склонавыя формы ўзыходзяць да слоў паўвек, паўлітар, паўгрош, паўдзесяціна, паўхвіліна, паўгадзіна, паўдарога, якія выкарыстоўваюцца ў гутарковай мове побач з такімі паралельны.мі ўтварэння.мі, як паўвеку, паўлітра, паўгроша, паўдзесяціны, паўхвіліны, паўгадзіны, паўдарогі.
Да другой групы адносяцца словы, у якіх частка паўспалучаецца з другім кампанентам у форме роднага склону: паўмесяца, паўвека, паўгектара, наўгода, паўбутэлькі, паўкварты, паўгадзіны, паўдарогі, паўнеба, паўстагоддзя, паўсутак, паўсілы, паўсправы. Словы гэтага тыпу перадаюць колькаснае значэнне, напрыклад: У яе заставалася яшчэ мех мукі і паўмяшка гароху (А. Якімовіч). Паўнормы «кубаметраў» вывезла і Улляна (У. Паўлаў). Сымон таксама вёз паўфунта цукерак і фунт абаранкаў (А. Чарнышэвіч).
Спецыфіка слоў гэтай групы заключаецца ў тым, што яны не маюць фармальнага паказчыка множнасці (нельга сказаць два, тры паўгектары; дзве, тры паўдарогі', многа паўгектараў, паўдарог) і ў моўнай практыцы часцей за ўсё выступаюць у функцыі назоўнага або вінавальнага склонаў, г. зн. у сказе могуць быць дзейнікам або акалічнасцю меры: Прайшло паўвека, а перад маімі вачамі фарбы гэтага тэатральнага відовішча не злінялі (М. Хведаровіч). He прайшло і паўгадзіны, як людзі былі накормлены (I. Гурскі). Аставалася паўкіламетра да Манькоўкі (Р. Мурашка). На стале ляжала паўлімона. Сціхла кананада недзе пад Заслаўем, якая грымела не доўга, з паўгадзіны (I. Шамякін). Наперадзе, праз паўкі-
ламетра, шлях браўся направа (I. Мележ). Раняшняя зара ахапіла паўнеба (А. Чарнышэвіч). Колькі там у цябе малацьбы, а на паўзімы хопіць з цябе (К. Крапіва). Паўхаты займаў ткацкі варштат (М. Хведаровіч). Паўсутак былі ў дэзерцірстве (М. Машара).
Адметнай асаблівасцю слоў тыпу паўгода, паўгектара, паўмінуты, паўнеба з’яўляецца іх спалучальнасць з прыметнікамі, займеннікамі і дзеясловамі. Азначэнні пры такіх словах звычайна ўжываюцца ў назоўным (вінавальным) склоне множнага ліку. Напрыклад: За якія паўкіламетра ад горада злез і зацугляў каня (А. Бажко). Спознішся на якія паўхвіліны (Я. Радкевіч). Першыя паўгадзіны ён адпачываў. Мы прайшлі самыя цяжкія паўкіламетра дарогі. Твае паўрубля мяне не выручаць. Гэтыя паўгода вельмі здоўжыліся.
У мове мастацкай літаратуры азначэнні сустракаюцца і ў форме роднага склону адзіночнага ліку. Напрыклад: Да станцыі было можа якога паўкіламетра (Я. Васілёнак). Можна па дарозе за якога паўрубля падвезці каго (I. Чыгрынаў). Я паўвека свайго рабіў на трактары (Т. Хадкевіч). Штогод аж з цэлага паўсвепіу, 3 глушы і не з глушы, З’язджаліся ў сяло на лета Mae таварышы (А. Астрэйка). Цэлага паўгода жыла вёска ў велькім страху (Я. Лецка). Мы прайшлі ўжо цэлага паўквартала, калі самы маладзейшы з нас рашуча павярнуў назад (М. Лынькоў). Тата зірнуў на гадзіннік — яшчэ, брат, цэлых паўгадзіны, а не трошкі (Я. Брыль). У гэтым выпадку азначэнне ўказвае на адпаведны род. Пры такіх словах азначэнні ўжываюцца рэдка, яны лексічна абмежаваны і ў асноўным тут сустракаюцца толькі прыметнік цэлы, займеннікі які, той, гэты, кожны, лічэбнік адзін, якія часткова страцілі сваё асноўнае лексічнае значэнне і наблізіліся да часціц.
Катэгорыя ліку
Сутнасць катэгорыі ліку заключаецца ў інфармацыі аб колькасным проціпастаўленні прадметаў і з’яў рэчаіснасці, аб наяўнасці ці адсутнасці такога проціпастаўлення ў сувязі з магчымасцю або немагчымасцю лічэння прадметаў, з’яў. У залежнасці ад лексіка-граматычных разрадаў назоўнікаў і магчымасці або немагчымасці лічэння прадметаў і з’яў рэчаіснасці назоўнікі ў сучаснай беларускай мове дзеляцца на дзве групы: назоўнікі, якія маюць форму адзіночнага і форму множнага ліку, і назоўнікі, якія маюць толькі адзіночны або толькі множны лік.
Формы адзіночнага ліку ўказваюць на тое, што прадмет або з’ява ў дадзенай сітуацыі прадстаўлены як адзінкавы, роўны ад122