Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
скага алфавіта: A, В, С, D, да іх належыць пераважная большасць назоўнікаў беларускай мовы. Характарыстыка акцэнтных тыпаў назоўнікаў праводзіцца з улікам неканцавога і канцавога размяшчэння націску.
Акцэнтны тып А уключае назоўнікі, якія маюць нерухомы націск на адным і тым жа складзе асновы ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку: знак, знака, знаку, знак, знакам, (аб) знаку, знакі, знакаў, знакам, знакі, знакамі, (аб) знаках.
Акцэнтны тып В — нерухомы націск на канчатку ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку: стол, стала, сталу. стол, сталом, (на) стале, сталы, сталоў, сталам, сталы, сталамі, (на) сталах.
Акцэнтны тып С — націск на аснове ва ўсіх формах адзіночнага ліку і на канчатку ва ўсіх формах множнага ліку: колас, коласа, коласу, колас, коласам, (у) коласе, каласы, каласоў, каласам, каласы, каласамі, (у) каласах.
Акцэнтны тып C] — націск на аснове ва ўсіх формах адзіночнага ліку і ў форме назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку, націск на канчатку ў формах усіх астатніх склонаў множнага ліку: зуб, зуба, зубу, зуб, зубам, (на) зубе, зубы, зубоў, зубам, зубы, зубамі, (на) зубах.
Акцэнтны тып D — націск на канчатку ва ўсіх формах адзіночнага ліку і націск на аснове ва ўсіх формах множнага ліку: труба, трубы, трубе, трубу, трубою, (на) трубе, трубы, труб, трубам, трубы, трубамі, (на) трубах.
У беларускай мове націск выкарыстоўваецца як асаблівы фаналагічны сродак, на падставе якога выдзяляюцца практычна ўстойлівыя наборы акцэнтных контураў. Націск служыць дадатковым граматычным сродкам, выконваючы такую ж функцыю, што і марфаналагічнае чаргаванне, толькі пры ўмове рознага размеркавання месца націску ў сістэме слоў і словаформ: возіць і вазіць, скупіць і скупіць, марыць і марыць, выклікаць і выклікаць, тсімбур (чыг.) і тамбўр (муз.), грўбы і грубы (масіўны), рукі і рукі, мазалі і мазалі, прымус і прымус, парыць і парыць, раіцца і раіцца, папасціць і папасціць. Дзякуючы разнамеснасці і рухомасці націск служыць для адрознення слоў, якія маюць аднолькавы фанемны склад, але абазначаюць розныя паняцці: раса — раса, пара — пара, плачу — плачу, граматычных форм аднаго і таго ж назоўніка: пілы — пілы, ногі — нагі, горы — гары.
Для зменных слоў асноўнай адзінкай марфаналагічнай класіфікацыі па націску з’яўляецца акцэнтны тып.
Марфаналагічныя з’явы ў парадыгматыцы прыметнікаў
Парадыгма словазмянення прыметніка складае ў суме дваццаць чатыры формы: васемнаццаць форм у адзіночным ліку (па шэсць склонавых форм для кожнага роду — мужчынскага, жаночага і ніякага) і шэсць форм у множным ліку. У парадыгме прыметніка выяўляецца сувязь з карэляцыямі па ліку і роду. Словазмяняльную парадыгму маюць толькі поўныя прыметнікі. Адрозненні ў выбары флексій абумоўлены характарам канцавой зычнай асновы. У залежнасці ад напісання флексій адрозніваюць чатыры разнавіднасці ад’ектыўнага скланення. Па характару канцавой зычнай фанемы выдзяляецца чатыры разнавіднасці ад’ектыўных асноў на: парна-цвёрдую зычную (новы, мілы, прагрэсіўны, травяністы, цвёрдыў парна-мяккую зычную (ранні, сіні, вячэрні, хатніў шыпячыя (прыгожы, дасужы, варожы, будаўнічы, гарачы, прапашчы, мядзведжы, чарапашыў заднеязьгчныя (доўгі, цяжкі, сухіў Кожная прыметнікавая словаформа раздзяляецца на варыянт асновы і флексію. А кожны прыметнік у сукупнасці ўсіх словаформ яго парадыгмы расчляняецца на прыметнікавую аснову і набор флексій. Флексіі прыметнікаў залежаць ад характару апошняга зычнага асновы, ад націску і граматычнай формы роду. Марфаналагічна маркіраванымі ў беларускай мове з’яўляюцца толькі парадыгмы прыметнікаў мужчынскага роду з асновай на заднеязычныя. У словаформе назоўнага склону адзіночнага ліку прадстаўлены зыходны варыянт асновы, які рэалізуецца мяккімі заднеязычнымі фанемамі: благі, блізкі, віславухі.
Пры словазмяненні прыметнікаў утвараецца тры альтэрнацыі: «мяккая заднеязычная ~ цвёрдая заднеязычная»: <г’ ~ г> доўгі ~ доўгага, дарагі ~ дарагога, даўганогі ~ даўганогага\ <к’ ~ к> кароткі ~ кароткага, салодкі ~ салодкага, гарадскі ~ гарадскога', <х’ ~ х> сухі ~ сухога, глухі ~ глухога, залатаверхі ~ залатаверхага.
Словазмяняльная парадыгма марфаналагічна маркіраваных прыметнікаў складаецца з двух альтэрнацыйных радоў. Адзін з іх уласцівы прыметнікам, якія стаяць пры адушаўлёных назоўніках і характарызуецца супадзеннем форм роднага і вінавальнага склонаў: Н. дарагі (сябар) ~ Р., В. дарагога (сябра). Другі альтэрнацыйны рад утвараюць прыметнікі, якія спалучаюцца з неадушаўлёнымі назоўнікамі і маюць аднолькавую форму Н. і В.: Н. дарагі (пярсцёнак) = В. дарагі (пярсцёнак).
ТЧ <К’ ~ К> АР A, ~ A, = Н., Т„ М. адз., Н.-М. мн. ~ Р., Д., В. адз. (адуш.).
ТЧ <К’ К> АР A] ~ А, = Н„ В., Т„ М. адз., Н.-М. мн. ~ Р„ Д., адз. (неадуш.).
Марфаналагічныя з’явы ў парадыгматыцы лічэбнікаў
Словазмяняльная марфалагічная катэгорыя лічэбнікаў прадстаўлена шасцю радамі склонавых форм, якія па флексіях супадаюць са склонавымі формамі назоўнікаў ці прыметнікаў. У марфалагічных адносінах лічэбнікі, якія абазначаюць абстрактны лік ці колькасць прадметаў не маюць катэгорыі ліку (за выключэннем лічэбнікаў адзін — адны, тысяча — тысячы. мільён — мільёны); у большасці з іх адсутнічае катэгорыя роду (акрамя лічэбніка адзін — адна — адно, два — дзве\
Пры скланенні марфаналагічна маркіраваным аказваецца лічэбнік адзін, які мае нячленную форму ў зыходным варыянце асновы і чаргаванне <і ~ 0> ва ўскосных склонах: Н. адзін, Р. аднаго, Д. аднаму, В. аднаго, Т. адным, М. (аб) адным. Прьг спалучэнні з адушаўлёнымі назоўнікамі ўтвараецца альтэрнацыйны рад АР А) ~ А2 = Н. адз. ~ Р,—М. адз., Н,—М. мн., а з неадушаўлёнымі — A, ~ А2 = Н., В. адз. ~ Р., Д., Т., М. адз., Н.—М. мн. Гэтыя альтэрнацыйныя рады суправаджаюцца адпаведна чаргаваннем зьгчных <дз’ ~д>.
Марфаналагічнае чаргаванне адзначаецца ў лічэбніку два пры спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду: два (карандашы) ~ дзве (кнігі). Утвараецца альтэрнацыйны рад <д ~ дз’>, які маркіруе склонавыя формы мужчынскага і жаночага роду.
ТЧ <Т ~ Т’> АР A] ~ А2 = м. ~ ж. (Н. два, Р. двух, Д. двум ... ~ Н. дзве, Р. дзвюх, Д. дзвюм ...).
Падаўжэннем фанемы /ц:/ маркіраваны словаформы творнага склону лічэбнікаў пяць, дзевяць — дваццаць, трыццаць, але шэсць — шасцю, у складаных лічэбніках ад пяцідзесяці да васьмідзесяці пры скланенні змяняюцца абедзве часткі; лічэбнік тысяча мае варыянтныя формы з падаўжэннем фанемы /ч:/ і без яго: <ц’ ~ ц’:> пяць ~ пяццю, дзевяць ~ дзевяццю, шаснаццаць ~ шаснаццаццю, васемнаццаць ~ васемнаццаццю, дваццаць ~ дваццаццю, пяцьдзесят ~ пяццюдзесяццю, восемдзесят ~ васьмюдзесяццю; <ч ~ ч:> тысяча ~ тысяччу.
Чаргаваннем «цвёрдая пярэднеязычная ~ мяккая пярэднеязычная» супрацьпастаўлены формы меснага склону адзіночнага ліку астатнім склонавым формам у лічэбніках мільён і мільярд'. <н ~ н’> мільён ~ (аб) мільёне', <д ~ дз’> мільярд ~ (аб) мільярдзе.
ТЧ <Т ~ Т’ > АР A, ~ А2 = Н.—Т. адз., Н.—М. мн. ~ М. адз.
Парадкавы лічэбнік другі маркіраваны чаргаваннем <г’ ~ г> другі ~ другога.
ТЧ <Т’ ~ Т > АР A] ~ А2 = Н„ В., Т. адз. ~ Р„ Д. адз.
Словы абодва і сібедзве адносяцца да зборных лічэбнікаў, ужываюцца адпаведна з назоўнікамі мужчынскага, ніякага і жаночага роду: абодва {берагі\ абодва (акны), абедзве (сцяны). Пры скланенні першая частка гэтых лічэбнікаў (або-, абе-) застаецца нязменнай, другая змяняецца, як лічэбнікі два, дзве, утвараючы АР А, ~ Д2 = Т. м., н. ~ Т. ж. <в в’> абодвума ~ абедзвюма.
Лічэбнікі сто і сорак маюць дзве словазмяняльныя формы: для назоўнага і вінавальнага склону — сто і сорак, для астатніх склонаў — ста і сарака.
Лічэбнікі выяўляюць найбольшую разгалінаванасць і найменшую прадказальнасць у арганізацыі словазмяняльных форм.
Пры словазмяненні знамянальных часцін мовы прадстаўляюць цікавасць межы вар’іравання фаналагічнай структуры марфем, характар значымасці той фармальнай (фанематычнай) блізкасці, якая дазваляе аб’ядноўваць аднайменныя морфы ў адну марфему і ступень функцыянальнай нагружанасці альтэрнацый. Фанемы, якія ўдзельнічаюць у чаргаваннях у складзе марфемы, састаўляюць пэўныя альтэрнацыі. Кожны асобны альтэрнант можа быць рэальнай фанемай, спалучэннем фанем ці нулём фанемы. Альтэрнацыі, фіксуючы пераменныя кампаненты морфаў адной марфемы, служаць канстатацыі таго, што ў адносіны альтэрніравання ўступаюць менавіта канкрэтныя фанемы, утвараючы закрытыя рады. У цэлым можна гаварыць аб наяўнасці пэўных суадносных апазіцый паміж фанемамі ў альтэрнацыях, якія чаргуюцца. Набор тыпаў чаргаванняў і канкрэтных альтэрнацый указвае, што марфаналагічныя чаргаванні, матэрыяльна супрацьпастаўляючы паміж сабой морфы адной марфемы, выконваюць функцыянальную ролю і ўзмацняюць граматычную дыферэнцыяцыю словаформ. Са строга акрэсленага набору фармальных моўных сродкаў фарміруюцца абрысы марфаналагічных адзінак беларускай мовы, якому ўласцівы чатыры тыпы чаргаванняў: кансанантныя, вакалічныя, галоснай фанемы з нулём гука, галоснай з зычнай.
НАЗОЎНІК
Назоўнікі— гэта словы з агульным значэннем прадметнасці. Яны называюць канкрэтныя прадметы (акно, вілы, кажух, кніга, нож, стол), асоб (бацька, дзіця, мастак, мінчанінў жывыя істоты і арганізмы (бусел, варона, лось, мядзведзь, сабака, камар, матыль, мурашка), рэчывы (вада, клей, крупы, малако, мука, пясок, снег), розныя падзеі, з’явы прыроды (вайна, кірмаш, свята, сход, вецер, гром, навальніца), а таксама ўласцівасці, якасці, дзеянні, стан (дабрата, дастатак, розум, чырвань, хваляванне, шчасце, барацьба, пераезд, плаванне, хада). Асноўнымі граматычнымі катэгорыямі назоўніка з’яўляюцца род, лік, склон.
У сказе назоўнік часцей за ўсё выконвае функцыю дзейніка, дапаўнення, радзей — выказніка, недапасаванага азначэння, акалічнасці.
Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
У залежнасці ад лексічнага значэння і асаблівасцей праяўлення граматычных катэгорый назоўнікі падзяляюцца на: 1) агульныя і ўласныя; 2) адушаўлёныя і неадушаўлёныя; 3) асабовыя; 4) канкрэтныя і абстрактныя; 5) рэчыўныя; 6) зборныя.
Агульныя і ўласныя назоўнікі
Агульныя назоўнікі выконваюць намінатыўную функцыю, яны з’яўляюцца назвамі цэлых класаў аднародных прадметаў, з’яў, жывых істот, абстрактных паняццяў і г. д. (акно, кніга, стол, вецер, гром, дождж, алень, брат, настаўнік, сястра, чалавек, змаганне, радасць, чырвань).