Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Выкарыстанне канцавых сегментаў назоўнікаў з поўнай і нулявой формай размеркавання субморфаў вызначаецца наступнымі правіламі: варыянт з поўнай формай заўсёды выбіраецца для на-
зоўнікаў мужчынскага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку і для назоўнікаў жаночага і ніякага роду ў родным склоне множнага ліку: абабак, абавязак., нсішчадак., адрэзак, жаваранак', каробак, суседак, аўчарак, апенек, калыханак, люстэрак, вечак', варыянт з нулявой формай выбіраецца для назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку і для назоўнікаў жаночага і ніякага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку: абавязку, адрэзка, абабка, нашчадка, жаваранка\ каробка, суседка, аўчарка, апенька, калыханка, люстэрка, вечка.
Наяўнасць «беглых галосных» у словазмяняльнай парадыгме назоўніка тлумачыцца ў адных выпадках гістарычнай заканамернасцю, а ў другіх — аналогіяй. Назоўнікі, якія маркіраваны чаргаваннем у зыходзе субстантыўнай асновьг на стыку з флексіяй, раздзяляюцца на дзве групы. Першая — гэта назоўнікі, у якіх адзначаецца паслядоўнае выпадзенне галоснага: масток мастка, касцёр ~ кастра, вянец ~ вянца', другая — назоўнікі, структура канцавога сегмента якіхдапускае як з’яўленне вакалічнага альтэрнанта перад вакалічнай флексіяй, так і яго выпадзенне: тварэц ~ тварца, але храбрэц — храбрацср дзяцел ~ дзятла, але касцёл — касцёла', галавень ~ галаўня. але чэрвень — чэрвеня\ пляцень ~ плятня, але цень — ценю.
Выводзіцца некалькі заканамернасцей марфаналагічных мадыфікацый. У тых выпадках, калі ў ЗВА назоўнікаў адным з зычных канцавога сегмента з’яўляецца шыпячая фанема /ж/, /ч/, /ш/, заднеязычная /к/, няпарная мяккая фанема /й/, тады пры словазмяненні адбываецца даволі паслядоўнае выпадзенне галосных /а/, /е/ перад вакалічнымі флексіямі: кубак ~ кубка, версібей ~ вераб’я, муравей ~ мураўя, салавей ~ салаўя, сваточак ~ сваточка, пастушок ~ пастушка, сшытак ~ сшытка, лішак ~ лішку, кашаль ~ кашлю, стрыжань ~ стрыжня, статак ~ статку, заяц ~ зайца, сыночак ~ сыночка, сподачак ~ сподачка.
Амаль безвыключна выпадзеннем галосных перад вакалічнымі флексіямі маркіраваны назоўнікі, у якіх канцавой фанеме /ц/ папярэднічае галосная: перац ~ перцу, шавец ~ шаўца, рубец ~ рубца, вясковец ~ вяскоўца, локаць ~ локця, любімец ~ любімца, пасланец ~ пасланца, балтыец ~ балтыйца, барэц ~ барца, незнаёмец ~ незнаёмца. Выключэнне: месяц, палац, паяц.
Назоўнікі захоўваюць галосны ва ўсіх словаформах, калі канцавому сегменту ў ЗВА папярэднічае любая зычная фанема, а на канцы слова знаходзяцца фанемы /ц/, /л’/, /н’/: жнец — жняца, храбрэц — храбраца, жрэц — жраца, мудрэц — мудраца, штэпсель — штэпселя, ганталь — ганталя, кухталь — кухталя, вухналь — вухналя, чэрвень — чэрвеня, ячмень — ячменю.
У беларускай мове суіснуюць такія паралелі паміж адназначнымі словаформамі назоўнікаў, якія адносяцца да аднаго парадыгматычнага класа і маюць падобную фармальную структуру фінальнай часткі асновы: Н. адз. кісель, бусел, але Р. адз. кісялю, бусла; Н. адз. рубель, кабель, але Р. адз. рубля, кабеля', Н. адз. корань, шворан, але Р. адз. кораня, шворна', Н. адз. пень, ліпень, але Р. адз. пня, ліпеня. У групе назоўнікаў, словазмяняльная мадэль якіх утрымлівае ўказанае марфаналагічнае чаргаванне, строгай паслядоўнасці ў выбары формы няма, але можна адзначыць некалькі момантаў, якія кіруюць гэтымі мадыфікацыямі. Назоўнікі з фінальнай часткай на -ел, -ел’, -ёл, -ан’, -ен’, -эн’ дапускаюць як выпадзенне галоснага, так і захаванне яго ў фінальнай частцы словаформы.
Калі ў склад канцавога сегмента ўваходзяць фанемы /в’/, /дз’/, /ц’/, а заканчваецца ён фанемамі /н/, /н’/, у такіх назоўніках перад вакалічнай флексіяй фіксуецца амаль паслядоўнае выпадзенне галоснага: жнівень жніўня (але чэрвень — чэрвеня), бівень ~ біўня, певень ~ пеўня, пляцень ~ плятня, берасцень ~ берастня, кіпецень ~ кіпетню, поўдзень ~ поўдня, полудзень ~ полудня.
Калі ў склад канцавога сегмента ўваходзяць фанемы /б’/, /ф’/, /к’/, /п’/, /р/, /м’/, /л’/, /с’/, /т/, то ў марфаналагічных адносінах гэта сведчыць, што асновы назоўнікаў могуць рэалізоўваць як структуру з галосным у канцавым сегменце, так і без яго: ясень — ясеня, але пясец ~ пясца\ нікель — нікелю, рубель ~ рубля, але табель — табеля, бюлетэнь — бюлетэня\ туфель ~ туфля, але партфель — партфеля, промень — промені і промні.
Чаргаваннямі тыпу і <0 ~ V> маркіравана ў беларускай мове звыш 1200 назоўнікаў, прычым назоўнікаў з чаргаваннем першага тыпу амаль у тры разы больш, чым назоўнікаў з нулявой словаформай у ЗВА. Тьгп чаргавання уключае тры альтэрнацыйныя радьг: <а ~ 0> дазорац ~ дазорца, дышальдытля, буталь ~ бутля, гандаль ~ гандлку, <о ~ 0> арол ~ арла, хахол ~ хахла, асёл ~ асла, казёл ~ казла, кацёл ~ ксітла, гурток. ~ гуртка', <е ~ 0> касец ~ касца, шавец ~ шаўца, камсамолец ~ камсамольца, незнаёмец ~ незнаёмца, вымысел ~ вымысла, куфель ~ куфля, тварэц ~ тварца. Тып чаргавання <0 V> таксама ўключае тры альтэрнацыйныя рады: <0 ~ а> гумка ~ гумак, клямка ~ клямак, вокладка ~ вокладак, прымаўка ~ прымавак, падсечка ~ падсечак, ягадка ~ ягадак, зялёнка ~ зялёнак’, <0 ~ о> вакно ~ вакон', <0 ~ е> песня ~ песень, бойня ~ боень, сяўня ~ сявень.
Чаргаванні тыпу і <0 ~ V> абагульнена, пры дапамозе марфаналагічных мадэлей, могуць бьгць прадстаўлены наступным чынам:
ТЧ A, А2 = Н. адз. ~ Р—М. адз., Н—М. мн. (адуш.);
ТЧ A, ~ А2 = Н., В. адз. Р. Д., Т., М. адз., Н — М мн. (неадуш.);
ТЧ <0 ~ V> A] ~ А2 = Н,— М. адз., Н., Д. — М. мн. Р. мн. (неадуш.);
ТЧ <0 ~V> A] ~ А2 = Н,—М. адз., Н., Д., Т., М. мн. ~ Р, В. мн. (адуш.)-
У марфаналагічнай будове асобных назоўнікаў жаночага роду ў сістэме словазмянення назіраецца варыянтнае існаванне словаформ. У родным склоне множнага ліку назоўнікі жаночага роду, асновы якіх заканчваюцца збегам зычных, тыпу адозваў, бітваў, выдраў, шабляў, лазняў, харчэўняў, аўчсірняў, пільняў, чытальняў, гульняў, пральпяў ужьгваваюцца з канчаткам -аў (-яў). Назоўнікі, у якіх паміж канцавымі зычнымі асновы можа паяўляцца беглы або ўстаўны галосны выступаюць у родным склоне множнага ліку з нулявым канчаткам; калі ж гэтыя назоўнікі ўжываюцца без беглага галоснага паміж канцавымі зычнымі асновы, то яны выступаюць з канчаткам -аў (-яў), напрыклад: сасна — сосен — соснаў.
Зыходзячы з паралельнасці ў арганізацыі субморфаў і рэгулярнага характару іх размеркавання, марфаналагічная заканамернасць падказвае ўжываць назоўнікі жаночага роду, якія належаць да адзначанага тыпу, з нулявым канчаткам у родным склоне множнага ліку: /р0н’/ аўчарня ~ аўчарань (аўчарняў), бандарня ~ бандарань {бандарняўў ганчарня ~ ганчарань (ганчарняў), губерня ~ губерань (губерняў), дзягцярня ~ дзягцярань (дзягцярняўў кнігарня ~ кнігарань (кнігарняў), майстэрня ~ майстэрань (майстэрняў), малапіарня ~ малатарань (малатарняўў /ф0л’/ вафля ~ вафель (вафляў), кафля ~ кафель (кафляўў /с’0м/ пісьмо ~ пісем {пісьмаўў /с0н/ вясна ~ вёсен {вёснаўў дзясна дзёсен (дзёснаўў сасна ~ сосен (соснаўў /ч&к/ лютня ~ люцень ( лютняў), палатно ~ палоцен (палотнаў), сотня ~ соцень (сотняўў /х0н’/ кухня ~ кухань (кухняўў /ш0н/ вішня ~ вішань (вішняў), канюшня ~ канюшань (канюшняў), пешня ~ пешань (пейіняў), сушня ~ сушань {сушняўў чарэшня ~ чарэшань (чарэшняўў, /ш&ч/ рэчышча ~ рэчышч (рэчышчаўў, аглобля ~ аглобель (аглобляў), шабля ~ шабель (шабляў), грэбля ~ грэбель (грэбляўў /н.&'р/ вядро ~ вёдзер ^вёдраўў ядро ~ ядзер (ядраў); /ж0н/ таможня ~ таможань (піаможняўў /з0н/ баразна ~ баразён (барознаўў акно ~ вокан (вокнаў), валакно ~ валокан (валокнаўў, /м&л’/ зямля ~ зямель (земляў); Im’QuI сям'я ~ сямей {сем’яўў /м&н/ гумно ~ гумен (гумнаўў, /п0л’/ капля ~ капель (капляў), кропля ~ кропель (кропляўў, /с0л/ вясло ~ вёсел (вёслаў), крэсла ~ крэсел
(крэслаўў масла ~ масел (маслаў), русла ~ русел (руслаўў чысло чысел (чыслаў).
Сярод назоўнікаў размеркаванне варыянтаў з поўнай і нулявой формай вызначаецца наступным правілам: варыянт з поўнай формай заўсёды выбіраецца ў назоўным склоне адзіночнага ліку для назоўнікаў мужчынскага роду і ў родным склоне множнага ліку для назоўнікаў жаночага і ніякага роду (абавязак, адрэзак', аўчарак, апенек, люстэрак, вечак). Варыянт з нулявой формай выбіраецца ў родным склоне адзіночнага ліку для назоўнікаў мужчынскага роду і ў назоўным склоне адзіночнага ліку для назоўнікаў жаночага і ніякага роду (абавязку, адрэзка', аўчарка, апенька, люстэрка, вечка).
Да марфаналагічных сродкаў адрознення сэнсу слоў у беларускай мове адносіцца, нараўне з чаргаваннямі, націск, які практычна сустракаецца на любым складзе слова. Разнамеснасць націску з’яўляецца дадатковым сродкам адрознівання слоў і словаформ. 3 марфаналагічнага пункту гюгляду не істотна, на якім складзе ад канца ці ад пачатку слова знаходзіцца націск, а істотна, на якім морфе ў пэўнай словаформе ён размешчаны. У залежнасці ад характару рэалізацыі націску ў парадыгме — словаформах аднаго слова — у беларускай мове адрозніваюцца два тыпы націску: нерухомы і рухомы. Пераважная большасць назоўнікаў мае нерухомы націск. Нерухомы націск у словаформах парадыгмы можа быць на аснове (вучань, сшытак, мельнік, кніжнік, выкуп, жаваранак) і на канчатку (пападдзя, тахта, журба, каланча, чарамша, туга, халва). Ёсць назоўнікі, у якіх пры марфемнай нерухомасці націску (захаванне на аснове ва ўсіх словаформах) назіраецца складовая рухомасць націску (застаючыся ў межах той жа марфемы — на аснове), ён перамяшчаецца на адзін са складоў к пачатку ці канцу слова: колас — калоссе, повад — паводдзе. Пры словазмяненні для кожнай словаформы можна сфармуляваць правіла аб захаванні ці незахаванні націску на аснове або канчатку. Пры даследаванні ролі націску ў словазмяненні дастаткова ўлічваць падзел слоў на аснову і канчатак. Месца націску ў слове вызначаецца праз паняцце акцэнтнай крывой. Акцэнтнай крывой называецца клас правіл аб захаванні/незахаванні націску на пэўнай марфеме ў канкрэтным тыпе словаформ (тыпе скланення ці спражэння). Захаванне ці змяненне месца націску (акцэнтнай крывой) з’яўляецца дадатковай размежавальнай прыметай, якая прадвызначае выкарыстанне націску ў якасці марфаналагічнай адзінкі. Акцэнтныя парадыгмы назоўнікаў зводзяцца да чатырох асноўных прадуктыўных тыпаў размяшчэння націску, якія абазначаюцца загалоўнымі літарамі лацін-