Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Другі альтэрнацыйны рад кансанантных чаргаванняў каранёвых морфаў складаюць змяненні ў парадыгме спражэння, якія адбываюцца з асновай цяперашняга часу. Гэты альтэрнацыйны рад раздзяляецца на дзве падгрупы. У першую падгрупу ўваходзяць чаргаванні, якія маркіруюць l-ю асобу адзіночнага ліку цяперашняга часу. У гэтых дзеясловах каранёвыя морфы асноў
цяперашняга часу і інфінітыва супадаюць. Фаналагічная даўжыня альтэрнацый гэтых дзеясловаў складаецца з дзвюх фанем, забяспечваюць чаргаванне дзесяць альтэрнацый: <дз’~ дж> гла/дз’/і-ць ~ гла/дз’І-аць ~ гла/дж/у\ <ц’ ~ ч> ка/ц’/і-ць ~ ко/ц’І-аць ~ ка/чі-у, <с’ ~ ш> кра/с’/і-ць ~ кра/с’І-аць краІш/-у, <з’ ~ ж> ва/з'/і-ць ~ во/з’І-аць ва/ж/-у\ <б’ ~ бл’> лю/б’Іі-ць ~ лю/б’І-аць ~ лю/бл’/-у\ <в’ ~ вл > ла/в'/і-ць ~ ло/в’І-аць ~ ла/ўл’І-у, <м’~ мл’> ды/м’/е-ць ~ ды/м’І-аць ~ ды/мл’І-у, <п’~ пл’> куіп'/і-ць ~ ку/п'/-аць ~ ку/пл’І-у, <ф’ ~ фл’> дрэй/ф'/і-ць ~ дрэй/ф’І-аць ~ дрэІіІфл'/-у\ <с’ц’ ~ шч> гаіс’ц’/і-ць ~ га/с’ц’/-аць ~ га/шчі-у.
Другую падгрупу чаргаванняў у парадыгме спражэння ў словаформах з асновай цяперашняга часу прадстаўляюць альтэрнацыі, якія маркіруюць іншыя асабовыя формы (акрамя 1-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу). Адзінаццаць альтэрнацый зычных фанем забяспечваюць гэта чаргаванне: <к ~ ч> т/к-уць ~ т/к/-у ~ тІч/-эш\ <д ~ дж> ж/ді-уць ж/д/-у ~ ж/дж/-эш\ <б ~ б’> скра/бі-уць ~ скра/б/-у ~ скра/б'І-еш\ <в ~ в’> за/в/-уць ~ за/в/-у ~ за/в’І-еш', <з ~ з’> вя/зі-уць ~ вя/зі-у ~ вя/з’І-еш\ <м ~ м’> дзь/м/-уць ~ дзь/м/-у ~ дзь/м’/-ейг, <н ~ н’> апра/ні-уць ~ апраІн/-у ~ апра/нІ~еш\ <п ~ п’> са/п/-уць ~ са/п/-у ~ саІп)-еш\ <с ~ с’> ня/сі-уць ~ ня/с/-у ~ ня/с’І-еш-, <д ~ дз’> кра/ді-уць ~ кра/д/-у ~ кра/дз’І-еш\ <т ~ ц’> мя/т/-уць ~ мя/т/-у ~ мя/ц’І-еш, цві/ті-уць цві/т/-у ~ цві/ц’І-еш.
Кансанантныя чаргаванні каранёвай марфемы не на марфемным шве
У дзеяслоўным словазмяненні чаргаванні зычных фанем не на канцы каранёвых марфем адзначаюцца ў парадыгмах некалькіх дзеясловаў, складаючы альтэрнацыі: <м ~ м’> малоць, малоў, малола, малолі ~ /м ’/алю, /м ’/елеш, /м '/еле, /м ’/елеце, /м ’/елюць, /м ’/алі, /м’/аліце, калі альтэрнант /м/ маркіруе словаформы з асновай інфінітыва, /м’/ — з асновай цяперашняга часу; <м’ ~ м> /м’/ець, /м’/еў, Ім’/ела, /м’/елі ~ маю, маеш, мае, маем, маеце, маюць, май, майце, калі альтэрнант /м’/ маркіруе словаформы з асновай інфінітыва, /м/ — з асновай цяперашняга часу; <сл ~ шл’> слаць, слаў, слалі ~ шлю, шлеш, шлём, шляце, шлюць, шліце. Нерэгулярнае чаргаванне ў пачатку каранёвай марфемы адзначаецца ў дзеяслове слаць (у значэнні ‘пасылаць’). Альтэрнант /сл/ маркіруе словаформы з асновай інфінітыва, /шл’/ — з асновай цяперашняга часу.
Як чаргаванне фанем <в’ ~ у> разглядаецца адзінкавы выпадак пераходу ў пачатку каранёвай марфемы /в’/ у /у/ у дзеяслове віць ~ ую, ует, уём, уяце, уюць, ві, віце. Неабходна ўлічваць, што
гэты пераход ускладняецца пазіцыйным з’яўленнем /ў/ (яна ўе), але гэта проста азначае, што ў формах слова віць можа назірацца не толькі чаргаванне <в’ ~ у>, але і <в’ ~ в>. Паколькі лічыцца, што /ў/ незалежна ад паходжання, праяўляючы ў складзе якасці зычнага, суадносіцца заўсёды з зычнай фанемай /в/.
Агульнай марфаналагічнай асаблівасцю пры словазмяненні каранёвых марфем з’яўляецца адрознне чаргаванняў зычных у неканцавых і канцавых пазіцыях. Дзеяслоўная марфема выступае ў розным, але дакладна рэгламентаваным фаналагічным афармленні. Асноўная колькасць чаргаванняў зычных фанем прыходзіцца на зыход каранёвай марфемы.
Чаргаванні галосных фанем
Чаргаванні галосных фанем удзеяслоўнай парадыгме вызначаюцца трыма тыпамі: чаргаванні, членамі якіх з’яўляюцца галосныя, чаргаванні з нулём галоснага /0/ 'і чаргаванні галосных з зычнымі.
Чаргаванні, членамі якіх з’яўляюцца галосныя фанемы
У першы тып уваходзяць альтэрнацыі, членамі якіх з’яўляюцца галосныя фанемы. Галосныя фанемы, якія выступаюць членамі чаргавання, звычайна размяшчаюцца ў сярэдзіне морфа паміж зычнымі і значна радзей — на марфемным шве. У гэтым тыпе чаргаванняў вылучаюцца два моманты: чаргаванні, членамі якіх з’яўляюцца націскныя фанемы, г. зн. уласна марфаналагічныя чаргаванні, якія складаюць альтэрнацыі фанем, і чаргаванні, якія залежаць ад месца націску ў слове, калі чаргуюцца націскная фанема з ненаціскной.
У дзеяслоўных парадыгмах, маркіраваных чаргаваннем галосных, адзначаюцца чатыры альтэрнацыі галосных фанем: <е ~ а>, <а ~ і>, <е ~ о>, <е ~ о ~ а>. Тып чаргавання характарызуе пэўныя групы дзеясловаў і з’яўляецца ў іх парадыгме дадатковым сродкам выражэння граматычных значэнняў, якія звычайна маюць і іншыя матэрыяльныя сродкі абазначэнняў.
Альтэрнацыя <е ~ а> маркіруе парадыгмы двух дзеясловаў: мець ~ маюць, сесці ~ сядуць. Першы альтэрнант, фанема /е/, у гэтых дзеясловах ужываецца ў словаформах з асновай інфінітыва, другі альтэрнант, фанема /а/, знаходзіцца ў словаформах з асновай цяперашняга часу: мець, меў, мелі ~ маю, маеш, маеце, маюць, май..; сесці, сеў, селі ~ сяду, сядзеш, сядзеце, сядуць, сядзь.
Альтэрнацьгя <е ~ а>, якая рэалізуе вакалічнае чаргаванне, утварае альтэрнацыйны рад: форма інфінітыва, формы прошлага часу ~ асабовьгя формы цяперашняга часу, загаднага ладу.
Альтэрнацыя <а ~ і> адзначаецца ў дзеясловах: абняць ~ абнімуць, падняць ~ паднімуць, разняць разнімуць, зняць ~ знімуць, у якіх адбываецца ўскладненне асновы цяперашняга часу фанемай /м/ і чаргаванне <м ~ м’> у асабовых формах. Першы альтэрнант, фанема /а/, знаходзіцца ў інфінітыве, прошлым часе, другі альтэрнант, фанема /і/, знаходзіцца ў асабовых формах і загадным ладзе: абняць, абняў, абняла, абнялі ~ абніму, абнімеш, абніме, абнімеце, абнімуць, абнімі, абніміце.
Альтэрнацыя <а ~ і> утварае альтэрнацыйны рад: інфінітыў, прошлы час ~ асабовыя формы цяперашняга часу, загаднага ладу.
Альтэрнацыя <е ~ о ~ а> рэалізуецца ў адным дзеяслове: легчы ~ лёг ~ лягуць. У гэтым дзеяслове пры суадносінах асноў інфінітыва і прошлага часу адзначана чаргаванне <е ~ о>. Фанема /е/ ужываецца ў інфінітыве, пераходзячы ў мужчынскім родзе прошлага часу ў /о/, а ва ўсіх асабовых формах і загадным ладзе ўжываецца фанема /а/: легчы ~ лёг ~ лягу, ляжаш, ляжа, ляжам, ляжаце, лягуць, ляж, ляжце. Пры словазмяненні гэтага дзеяслова ўтвараецца трохчленны альтэрнацыйны рад: інфінітыў ~ прошлы час ~ асабовыя формы цяперашняга часу, загаднага ладу.
У невялікай групе дзеясловаў неканцавыя часткі каранёвых морфаў, якія ўваходзяць у склад асноў інфінітыва і прошлага часу, адрозніваюцца галоснымі фанемамі /е/ і /о/. Чаргаванне фанем <е ~ о> адзначана ў дзеясловах, якія захоўваюць фанему /е/ у форме інфінітыва і змяняюць яе на фанему /о/ у форме прошлага часу перад нулявой флексіяй мужчынскага роду і перад суфіксам -ў (з-л’)У дзеяслоўнай парадыгме гэтым чаргаваннем марфаналагічна маркіравана катэгорыя часу, падкрэслена супрацьпастаўленасць цяперашняга і прошлага часу: везці ~ вёз, весці ~ вёў, дзерці ~ дзёр, мерзнуць ~ мёрз, несці ~ нёс, перці ~ пёр, плесці ~ плёў, распасцерці ~ распасцёр, церці ~ цёр. Фанетычнай умовай гэтага змянення была пазіцыя /е/ пасля мяккага зычнага перад цвёрдым (месці — мёў, несці — нёс), прычым пры такой змене мяккасць папярэдняга зычнага захоўвалася /в’ес’ц’і/ — /в’оўі, /н’ес’ц’і! — Ін’ос/. Уздзеянне наступнага зычнага на папярэдні галосны магло быць найбольш інтэнсіўным пасля падзення рэдукаваных, калі быў парушаны стары складападзел і ўзнікла магчымасць актыўнага ўздзеяння наступнага зычнага на папярэдні галосны, калі ў шэрагу выпадкаў гэтыя гукі апынуліся ў саставе аднаго склада (не-сь-ль — н’ес — н’ос).
Аднак ёсць дзеясловы, у якіх у аналагічных формах галосны /е/ захаваўся і не перайшоў у /о/: бегчы — бег, лезці — лез, мець — меў, секчы — сек, сесці — сеў. 3 пункту погляду сучаснай беларускай мовы ў гэтым выпадку адсутнасць пераходу /е/ у /о/ пасля мяккіх зычных перад папярэднімі цвёрдымі незразумела, аднак гістарычна яна вытлумачальна. У гэтай групе дзеясловаў /е/ не з’яўляецца зыходным гукам, а ўтварыўся з і (яць), які не пераходзіў у /о/. Таму ў сучаснай мове і выдзяляюцца дзве групы дзеясловаў — з пераходам /е/ у /о/ пад націскам перад цвёрдым зычным і без яго. Зусім заканамерна ў 1-й асобе множнага ліку група дзеясловаў перажыла пераход /е/ у /о/: нясём, вязём.
Функцыю дадатковых граматычных сродкаў у словазмяненні дзеясловаў адыгрываюць не толькі марфаналагічныя чаргаванні галосных і зычных фанем, але і размеркаванне націску, які ў беларускай мове практычна сустракаецца на любым складзе слова. У дзеяслоўных словаформах націск ці захоўвае сваю замацаванасць за тым ці іншым кампанентам слова, ці перамяшчаецца (чытаць ~ чытаю, чытаеш, чытаем, чытаеце, чытаюць; чытаў, чытсілі; чытай, чытайце і казацькажу, кажаш, кажам, кажаце, кажуць; казаў, казала, казалі', кажы, кажыцё). Пры словазмяненні формы з націскам на аснове — неканцавым націскам — супрацьпастаўляюцца словаформам з націскам на флексіі, г. зн. з канцавым націскам (соліш ~ салю, можаш ~ магу, стрыгчы ~ стрыгу). Месца націску ў парадыгме словазмянення звязана са структурай дзеяслова і месцам націску ў зыходнай форме — інфінітыве. У сувязі з гэтым для зменных слоў рознамясцовы націск — дадатковы сродак адрознення, а ў іншых выпадках — адзіны: абтыкаць ~ абтыкаць, вадзіць ~ вадзіць, гасіць ~ гасіць, капаць ~ капаць, скўпіць ~ скупіць, сушыцьсушыць.
Пры ўмове рухомасці націску, акрамя ўказаных радоў чаргаванняў галосных, у дзеяслоўных парадыгмах шырока прадстаўлена чаргаванне націскных /е/, /о/ з ненаціскной /а/, якое схематычна можна апісаць наступным чынам:
Схема I.
Гэта схема адлюстроўвае пазіцыйнае перакрэшчанае чаргаванне: фанемы /е/, /о/ пад націскам супадаюць з /а/ у першым пераднаціскным складзе.
Змена націску пры словазмяненні часта прыводзіць да пэўных змен у аснове — адбываецца аднаўленне этымалагічных галосных ці абумоўленыя фанетычнымі прычынамі пазіцыйныя чаргаванні галосных. Так, фанема /о/, зафіксаваная ў наступных дзеясловах, маркіруе асабовыя формы 2-й, 3-й асобы адзіночнага ліку, 2-й, 3-й асобы множнага ліку і замяшчаецца /а/ у першым пераднаціскным складзе ў інфінітьгве, 1-й асобе адзіночнага ліку, у прошлым часе і загадным ладзе. У словаформах з націскам на каранёвай марфеме аднаўляецца этымалагічнае /о/. У адпаведнасці з акцэнталагічнай характарыстыкай дзеясловы можна раздзяліць на дзве групьг. У першай групе дзеясловаў націск толькі на фанеме /о/ каранёвага морфа: балбочаш, вострыш, гамоніш, двоіш, журкочаш, калоціш, ловіш, малоціш. палошчаш, робіш, сакочаш, тонеш, хвошчаш, шаломіш, якочаш.