• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    паюць членамі альтэрнацый, звычайна размяшчаюцца ўсярэдзіне морфа паміж зычнымі. Адзначаюцца наступныя неканцавыя чаргаванні каранёвых галосных: <0 ~ і>, <а ~ і>, <е ~ і>, <о ~ ы>.
    Чаргаванне <0 і> мае месца ў каранёвых марфемах пры матывацыі дзеясловамі -ткнуць, -слаць, -спаць, -рваць, -зваць, -браць, -драць, -помніць перад дзеяслоўным морфам -а-: ткнуць —► тыкаць, адаслаць —+ адсылаць, забраць —♦ забіраць, сабраць —> сабіраць, праспаць —► прасыпаць, вырваць —> вырываць, сазваць —► ззываць, убраць —» убіраць; перад іменнымі суфіксальнымі морфамі 0, -ок: напомніць —♦ напамін, рваць —♦ рывок', <о ~ ы> у каранёвых марфемах пры матывацыі дзеясловамі -сохнуць, -дохнуць: засохнуць —► засыхаць, здохнуць —► здыхаць; <е ~ і> у каранёвых марфемах пры матывацыі дзеясловамі -церці, -дзерці, -перці, -мерці: працерці —> праціраць, здзерці —► здзіраць, зацерці —» заціраць, памерці —♦ паміраць', <а ~ ы> у каранёвых марфемах пры матьгвацыі дзеясловамі -жаць, -мяць, -пачаць: зжаць —♦ зжынаць, пачаць —♦ пачынаць, жаць —> жым (спарт.), размяць —♦ размінаць.
    Чаргаванне каранёвых галосных <і ~ о>, <0 ~о>, <а ~ о> назіраецца ў аддзеяслоўным словаўтварэнні пераважна перад іменнымі суфіксамі 0, -н, -ку наступных выпадках: <і ~ о> у каранёвых марфемах пры матывацыі дзеясловамі біць, гніць, піць, віць, шыць: біць — бой, гніць —> гной, запіць —+ запой, прывіць —> падвой', <ы о> ійыць ~ шоў; <0 ~ о> у каранёвых марфемах пры матывацыі дзеясловамі спаць, праснуцца'. спаць —> сон, праснуцца —> спрасоння, спрасонку, <0 ~ о> і <і ~ о>, <ы ~ о> пры адначасовай матывацыі трывальнай парай дзеясловаў -браць і -біраць, -слаць і -сылаць, -мкнуць і -мыкаць: сабраць і збіраць —♦ збор, паслаць і пасылаць —* пасол, замкнуць і замыкаць замок.
    У аддзеяслоўных словаўтваральных тыпах адзначаны восем альтэрнацый галосньгх: <а ~ о> абламаць ~ абломак, вазіць ~ вознік, гаварыць ~ гаворка, дарасці ~ дарослы, дакараць ~ дакорлівы', <о ~ а> дапоўніць ~ дапаўненне, заспакоіць ~ заспакаенне\ <е ~ а> бегаць ~ бягун, вылечыць ~ вылячэнне, вымераць ~ вымярэнне\ <а ~ е> абядаць ~ аб’едак, грашыць ~ грэшнік, з’ядаць ~ з’едлівы, дамяшаць ~ дамейіка; <і ~ о> адбіраць ~ адборка, збіраць ~ зборка', <ы ~ о> засыхаць ~ засохнуць, здыхаць ~ здохнуць\ <е ~ о> вынесці ~ вынослівы, зацекчы ~ зацёклы', <а ~ ы> драмаць ~ дрымота, зжаць ~ зжынаць, пачаць ~ пачынаць', <е ~ і> развесіць ~ развіслы, здзерці ~ здзіраць. Найбольш распаўсюджаным з’яўляецца чаргаванне галосных <а о> пасля парна-цвёрдых зычных дзеяслоўнай каранёвай марфемы перад суфіксальнымі морфамі -ва-: захварэць ~ захворваць, абкалоць ~ абколваць, абматаць ~ абмотваць', -оўва-: аб’яднаць ~ аб’ядноўваць, выкарыстаць ~ выкарыстоўваць, размаляваць ~ размалёўваць.
    Пры аддзеяслоўнай дэрывацыі адзначаюцца чаргаванні галоснага з нулём гука /0/. Альтэрніраванне адбываенца толькі ў напрамку <0~V>, што адрознівае марфаналогію аддзеяслоўнага словаўтварэння ад адназоўнікавай, дзе чаргаванні галосных з нулём рэалізуюцца як у напрамку <0 ~ V>, так і ў напрамку . Пры аддзеяслоўнай дэрывацыі выдзяляюцца наступныя чаргаванні названага тыпу: <0 ~ а> выбрсіць ~ выбарка; <0 ~ о> гнаць гоншчык, гнаць ~ гончьг, <0 ~ і> забраць ~ забіраць, убраць ~ убіраць', <0 ~ ы> даслаць ~ дасылка, паслаць пасылаць, назвацьнсізываць, урваць ~ урывак.
    Адметнай асаблівасцю аддзеяслоўнай словаўтваральнай марфаналогіі з’яўляюцца чаргаванні галосных з зычнымі (вакалічна-кансанантныя). Яны прадстаўлены наступнымі альтэрнацыямі: <а ~ н’> жаць ~ жнец, жніво, жняя', <а ~ aj> зазнацца ~ зазнайка’, <ы ~ oj> вымыць ~ вымоіна', <і ~ oj> прабіць ~ прабойнік, выбіць ~ выбоіна, забіць ~ забойствіг, <ін ~ а> заклінаць ~ закляцце', <ав ~ оў> атынкаваць ~ атынкоўка, джыгітаваць джыгітоўка. Сістэма вар’іравання такіх чаргаванняў даволі разнастайная: у якасці першага і другога кампанента (альтэрнанта ўтваральнай і альтэрнанта вытворнай асноў) могуць выступаць вакалічнакансанантныя камбінацыі.
    У аддзеяслоўнай словаўтваральнай марфаналогіі прадстаўлены таксама чаргаванні спалучэнняў зычных, г. зн. такія, асобныя альтэрнанты якіх складаюцца з дзвюх фармальных адзінак — фанем. Гэта наступныя чаргаванні: <с’ц’ ~ шч> песціць —> пяйічота, трасціць —> трашчэнне, мсціць —> мшчэнне', <шч ~ ск> верашчаць —> верасклівы, вітчаць —» віскнуць, вішчаць -+ віскун.
    Падобныя камбінаваныя чаргаванні нешматлікія ў мове і сапраўды марфаналагічнымі тут з’яўляюцца толькі чаргаванні <ц’~ ч> і <ч ~ к>; чаргаванне <с’ ~ ш> такім не з’яўляецца, паколькі яно тлумачыцца пазіцыйна: свісцячы, які апынуўся перад шыпячым, прыпадабняецца да яго (сшыць /ш:ыц'/\ Але, улічваючы рэгулярнасць гэтага змянення і адлюстраванне яго на пісьме ў адпаведнасці з фанетычным прынцыпам, у беларускім мовазнаўстве традыцыйна прынята разглядаць у дадзеным выпадку чаргаванне спалучэнняў зычных.
    Склад зычных і галосных фанем, іх арганізацыя і мадыфікацыі пры ўтварэнні словаформ маюць рэгулярны характар. Простае пералічэнне альтэрнацый сведчыць пра канкрэтную суадноснасць гэтых фанем, а значыць — пра сістэмны характар альтэрніравання. Так, у беларускай мове пры ўтварэнні назоўнікаў ад дзеяслоўных асноў на заднеязычную -кбудзе адбывацца чаргаванне <к ~ ч> адмыкаць —♦ адмычка, плакаць —► плач, звыкацца —♦
    звычай', і наадварот, пры заканчэнні ўтваральнай асновы на шыпячую — чаргаванне <ч ~ к> лячыць —> лекар, крычаць —> крык, разлічыць —> разлік, пячы —> пякота, разлучацца —>■ разлука.
    Пры аддзеяслоўным словаўтварэнні для каранёвых марфем неабходна адрозніваць неканцавую і канцавую пазіцыі зычных. Асноўная колькасць чаргаванняў зычных фанем прыходзіцца на зыход каранёвай марфемы. Галосныя фанемы, якія выступаюць членамі чаргаванняў, звычайна размяшчаюцца ўсярэдзіне морфа паміж зычнымі. Наборы тыпаў чаргаванняў і канкрэтных альтэрнацый выступаюць у аддзеяслоўным словаўтварэнні ў розным, але дакладна рэгламентаваным фаналагічным афармленні. Дадзеныя чаргаванні матэрыяльна супрацьпастаўляюць морфы адной марфемы паміж сабой, выконваюць функцыянальную ролю, узмацняюць граматычную дыферэнцыяцыю словаформ, г. зн., што яны з’яўляюцца абавязковым сродкам утварэння слоў ад дзеяслоўных асноў.
    Марфаналагічныя змены ў аснове ўтваральнага назоўніка
    Асновы ўтваральных назоўнікаў характарызуюцца значнай разнавіднасцю адсякаемых фіналей і ў той жа час малой рэгулярнасцю адсячэнняў. Заканамернасці, якія характарызуюць усячэнне асноў назоўнікаў звязаны з павакальнасцю і пакансанантнасцю наступных морфаў, якія далучаюцца да каранёвай марфемы, або асновы ўтваральнага слова. Большасць з гэтых морфаў з’яўляецца пакансанантнымі, а значыць выступае ў структуры вытворнага слова пасля ўтваральнай асновы на зычную. Да пакансанантных словаўтваральных морфаў назоўнікаў адносяцца: -аж {сена —♦ сенаж, кіламетр —► кіламетражў -ак (гусь —> гусак), -няк (бяроза —> беразняк), -ік (хімія —► хімік), -нік (двор —> дворнік, грыб —► грыбнік), -оўнік (бульба —» бульбоўнік, дзяды дзядоўнік, палкавы —► палкоўнік, сад —> садоўнікў -атнік {куры —> куратнік, маржы —► маржатнік), -ятнік (гусь —> гусятнік, ліса —> лісятнік), -анер (міліцы/jf-a —► міліцыЦІ-анер, місіЦ/а —» місі/Цанерў -анізм (абстракцыЦІ-а —> абстракцы/ў/-анізм), -чык (апарат —> апаратчык, ракета —>• ракетчык), -шчык (арматура —>■ арматуршчык, барабан барабаншчык, тэкстыль —> тэкстылыачык), -ень (верас —» верасень, ліпа —♦ ліпень, галавсі —> галавень), -ань (снег —> снежань), -ант (практыка —> практыкант, дысертацыя —> дысертант, курсы —> курсант), -янт (дуэль —> дуэлянтў -ец (акружэнне —> акружэнец, паўстанне —♦ паўстанец, прымірэнне —► прымірэнец).
    Да ліку фіналей, якія адсякаюцца пры далучэнні пакансанантных морфаў да ўтваральных асноў, адносяцца: /а/ (пчала — пчаляр, бочка бачкар, аптэка—* аптэкар, свіння —► свінар, дактрына — дактрынёр, фраза —► фразёр, варажбсі —> варажбіт, Адэса —> сідэсіт), /к/ (этыкетка —> этыкетаж), /ік/ (балыйавік —> балыйавізм), /ар/ (кансерватар —» кансерватызм), /ск/ (Мінск —♦ мінчанін, Томск —* тамічанін)', /ічн/ {гістарычны —* гістарызм), /ij/а (Прусія —► прусак, экскурсія —+ экскурсант, Малдавія —> малдаванін, імперыя —> імператар), /цьц/а (Турцыя —» турак, плантацыя —> плантатар), /ацьц/а (акупацыя —> акупант, інгаляцыя —» інгалятар), /аторьц/а (лабараторыя —> лабарант), /шч./ {Полынча —» паляк).
    На ўзроўні сінхраніі марфаналагічныя чаргаванні рэалізуюцца ў залежнасці ад фінальнай часткі ўтваральнай асновы назоўніка і пачатковай фанемы дэрывацыйнага суфікса. Асноўная колькасць марфаналагічных змен пры адназоўнікавым словаўтварэнні назіраецца пры ўтварэнні новых слоў суфіксальным спосабам. Утварэнне дэрыватаў ад субстантыўных асноў суправаджаюць наступныя марфаналагічныя змены ўтваральнай асновы: чаргаванне зычнага і спалучэнняў зычньгх у фіналі асновьг; чаргаванне фанем (зычных, галосных, галоснага з нулём гука) у сярэдзіне ўтваральнай асновы; усячэнні ўтваральнай асновы (усячэнне фінальнага зычнага ў аснове ўтваральнага слова; усячэнне прыстаўнога /в/ у пачатку ўтваральнага слова; усячэнне спалучэнняў фанем, роўнае цэлым суфіксам; усячэнне канцавога галоснага ўтваральнай асновы); чаргаванні, звязаныя з нарашчэннем асновы ўтваральнага назоўніка.
    Найбольш распаўсюджаным лінейным пераўтварэннем асновы ўтваральнага назоўніка з’яўляецца ўсячэнне. Усякацца могуць: канцавыя галосныя ўтваральнай асновы (самба —> самбіст, ватэрпола —♦ ватэрпаліст, рэзюме —> рэзюміравацьу, суфіксы {жулік жульнічаць, дудка —> дудзець, байдарка —» байдарыць, мурашка —» мурашыны, граматны —► грамацей, какетка —> какецтва, начальнік. -* начальства, цытата —> цытаваць)', фінальны зычны (вапна —> вапельнік, малалетні —>■ малалетка, кароткі караціць)\ прыстаўны /в/ у пачатку ўтваральнага слова (вольха —+ алешына, возера азёрны, восень —> асенні, вобласць абласны). Нарашчэнне асновы пры адназоўнікавым словаўтварэнні сустракаецца ў словаўтваральных парах значна радзей (кофе кафейны, агонь вогненны, агонь вогнік). У большасці выпадкаў лінейныя пераўтварэнні асновы маюць месца ў яе фінальнай частцы.
    У адсубстантыўным суфіксальным словаўтварэнні прадстаўлены альтэрнацыйныя рады зычных фанем, якія падыферэнцыяльньгх прыметах класіфікуюцца па васьмі тыпах. Аб’яднанне