Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
Кансанантныя чаргаванні каранёвай марфемы
Кансанантныя чаргаванні найбольш шматлікія ў параўнанні з вакалічнымі і адыгрываюць вядучую ролю ў сістэме дзеяслоўнай парадыгмы. У дзеяслоўным словазмяненні прадстаўлены альтэрнацыйныя рады зычных фанем, якія па дыферэнцыяльных прыметах класіфіцыруюцца па чатырох тыпах. Для абазначэння тыпаў чаргавання выкарыстоўваецца апісальная форма класіфікацыі зычных фанем па месцы і спосабу ўтварэння. Пры словазмяненні дзеясловаў выдзяляюцца наступныя тыпы чаргаванняў канцавых зычных каранёвай марфемы.
Першы тып уключае тры альтэрнацыі, у якіх чаргуюцца: «заднеязычная ~ пярэднеязычная шыпячая» <г ~ ж> стрыгчы ~ стрыжэш, бегчы ~ бяжыш, лгаць ~ лжэш; <х ~ ш> брахаць ~ брашу, калыхаць ~ калышу, <к ~ ч> плакаць ~ плачу, скакаць ~ скачу, ткаць ~ тчэш.
У другі тып уваходзіць адзінаццаць альтэрнацый, у якіх чаргуюцца: «пярэднеязычная апікальная ~ пярэднеязычная шыпячая»: <з ~ ж> абавязаць ~ абавяжу, нізаць ~ ніжу\ <с ~ ш> пісаць ~ пішу, часаць ~ чашу; <т ~ ч> смактаць ~ смакчу, шчабятаць шчабячу; <д дж> ждаць ~ жджэш; «мяккая пярэднеязычная свісцячая ~ пярэднеязычная шыпячая»: <с’ ~ ш> вісець ~ вішу, касіць ~ кайіу, <з’ ~ ж> вазіць ~ важу, тармазіць ~ тармажу, <ц’ ~ ч> калаціць ~ калачу, малаціць ~ малачу; <дз’ ~ дж> блудзіць ~ блуджу, ладзіць ~ ладжу; «спалучэнне пярэднеязычных апікальных ~
пярэднеязычных шыпячых»: <ст ~ шч> свістаць ~ свішчу, хвастаць хвашчу, «спалучэнне мяккіх пярэднеязычных свісцячых ~ пярэднеязычных шыпячых»: <с'ц’ шч > гасціцьгашчу, песціцьпешчу, «спалучэнне пярэднеязычнай і заднеязычнай ~ пярэднеязычных шыпячых»: <ск ~ шч> паласкаць ~ палашчу, пляскаць ~ пляшчу.
У спалучэнні <ст ~ шч> сапраўды марфаналагічным з’яўляецца толькі чаргаванне <т ч>; /с — ш/ такім не з’яўляецца, паколькі яно тлумачыцца пазіцыйна: свісцячы, апынуўшыся перад шыпячым, прыпадабняецца да яго (сшыць сшэрхнуць
/ш:ерхнуц’І, сшаткаваць /ш:аткавац’/\ Але, улічваючы рэгулярнасць гэтага змянення і адлюстраванне яго на пісьме ў адпаведнасці з фанетычным прынцыпам (хаця правапісанне большасці з’яў у галіне зычных здзяйсняецца ў адпаведнасці з марфалагічным прынцыпам), у беларускім мовазнаўстве традыцыйна прынята разглядаць у дадзеным выпадку чаргаванне спалучэнняў зычных. Тое ж і з чаргаваннем <ск ~ шч> і <с’ц’ ~ шч>.
Трэці тып уключае сем альтэрнацый, у якіх чаргуецца «губная ~ спалучэнне губной з л’»: <б’ ~ бл’> вабіць ~ ваблю, трубіць ~ трублю\ <п ~ пл’> трапаць ~ траплю, спаць ~ сплю', <п’ ~ пл’> купіць ~ куплю, цярпець ~ цярплю', <в’ ~ вл’> ашчаслівіць ~ ашчасліўлю, лавіць ~ лаўлю', <м ~ мл’> драмаць ~ драмлю, ламаць ~ ламлю; <м’~мл’> граміць ~ грамлю, шумець-шумлю', <ф’ ~ фл’> дрэйфіць ~ дрэііфлю, графіць ~ графлю. Чаргаванне з’яўляецца вельмі прадуктыўным у форме 1-й асобы адзіночнага ліку ў дзеясловах з асновай цяперашняга часу на губныя. Гэты тып чаргавання не назіраецца ў аднаскладовых невытворных дзеясловах і вытворных ад іх (біць — б’ю, піць — п’ю, перабіць — пераб’ю), паколькі гістарычна па суседству з /j/ губньгя зычныя апынуліся пасля таго, як закончыўся працэс утварэння л’ з /j/.
Чацвёрты тып уключае дзесяць альтэрнацый, у якіх чаргуюцца: «цвёрдая губная ~ мяккая губная»: <п ~ п’> сапці ~ сапеш, храпці ~ храпеш', <б ~ б’> грабу ~ грабеш, скубу ~ скубейг, <в ~ в’> зваць ~ завеш, рваць ~ рвеш', <м ~ м’> дзьмуць ~ дзьмеш, возьмуць ~ возьмеш; «цвёрдая пярэднеязычная апікальная санорная ~ мяккая пярэднеязычная дарсальная санорная»: <н ~ н’> апрануць ~ апранеш, стукнуць ~ стукнеш', «цвёрдая пярэднеязычная апікальная санорная ~ мяккая пярэднеязычная апікальная санорная»: <л ~ л’> калоць ~ колеш, палоць ~ полеш', «цвёрдая пярэднеязычная апікальная ~ мяккая пярэднеязычная свісцячая»: <д ~ дз’> кладу ~ кладзеш, праду ~ прадзейг, <т ~ ц’> цвіту ~ цвіцеш, мяту ~ мяцейг, <с ~ с’> нясуць ~ нясеш, трасуць ~ трасейг, <з ~ з’> вязуць ~ вязеш, грызуць ~ грызеш. У дзеяслоўным словазмяненні ў марфа-
налагічных мэтах шырока выкарыстоўваецца карэляцыя цвёрдасці—мяккасці. Гэты тып чаргавання з’яўляецца самым распаўсюджаным і функцыянальна нагружаным. 3 чатырнаццаці пар фанем, суадносных па цвёрдасці—мяккасці, для супрацьпастаўлення словаформ у парадыгмах дзеясловаў выкарыстоўваецца дзесяць. He рэалізуюцца карэляцыі заднеязычных фанем <г ~ г’>, <к к’>, <х ~ х’>, не знаходзіць адлюстравання такса.ма карэлятыўная сувязь губных фанем <ф ~ ф’> з-за адсутнасці рэальных дзеясловаў з асновай цяперашняга часу на гэту зычную.
Па характару размеркавання кансанантных чаргаванняў у парадыгме ўсе дзеясловы распадаюцца на чатыры марфаналагічныя групы словаформ. У адну групу ўваходзяць дзеясловы з аднолькавым размеркаваннем альтэрнацый па формах парадыгмьг.
Першая група характарызуецца марфаналагічным чаргаваннем, пры якім зыходны альтэрнант захоўваецца ў формах прошлага часу, загаднага ладу, асабовых формах цяперашняга часу, акрамя 1-й асобы, дзе адзначаецца другі альтэрнант. У гэту групу ўваходзіць дзесяць альтэрнацый. Ілюстрацыйны матэрыял прадстаўленьг ў форме інфінітыва і 1-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу: <б’ ~ бл’> любіць ~ люблю\ <в’ ~ вл’> лавіць ~ лаўлку, <м’ мл’> граміць ~ грамлю', <п’ — пл’> купіць ~ куплю’, <ф’ ~ фл’> графіць ~ графлю', <ц’ ~ ч> малаціць ~ малачу; <дз’ ~ дж> глядзець ~ гляджу, <с’ ~ ш> прасіць ~ прашу, <з’ ~ ж> вазіць ~ важу, <с’ц’ ~ шч> расціць ~ рашчу.
Другая словазмяняльная група характарызуецца марфаналагічным чаргаваннем, пры якім зыходны альтэрнант формы інфінітыва захоўваецца толькі ў формах прошлага часу, а другі альтэрнант маркіруе ўсе асабовыя формы адзіночнага і множнага ліку і загаднага ладу. Гэты тып уключае дзесяць альтэрнацый. Для ілюстрацыі пададзены словаформы ў інфінітыве і 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу: <т ~ ч> балбатаць ~ балбачу, < з ~ ж> вязаць ~ вяжу, <к ~ ч> клікаць ~ клічу, <п ~ пл’> трапаць ~ траплю', <м ~ мл’> драмаць ~ драмлю', <л ~ л’> калоць ~ калю; <с ~ ш> апаясаць ~ апаяшу, <ст ~ шч> свістаць ~ свішчу, <ск ~ шч> паласкаць ~ палашчу, <ц’ ~ ч> хацець ~ хачу (загадны лад — хаці, хаціцё).
Трэцяя словазмяняльная група характарызуецца марфаналагічным чаргаваннем, калі зыходны альтэрнант інфінітыва захоўваецца ў формах прошлага часу, 1-й асобе адзіночнага ліку, 3-й асобе множнага ліку, а другі альтэрнант маркіруе 2-ю і 3-ю асобы адзіночнага ліку, 1-ю і 2-ю асобы множнага ліку цяперашняга часу і формы загаднага ладу. Дадзеная група ўключае дванаццаць альтэрнацый. Сюды ж адносяцца дзеясловы, для інфінітыва якіх
характэрна чаргаванне <д, т ~ с>: плесці /з *pletti/, весці /з *vedd/. Ілюстрацыйны матэрыял прадстаўлены ў форме інфінітыва і 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу: <г ~ ж> бегчы ~ бяжыйг, <к ~ ч> ткаць ~ тчэш\ <д ~ дж > ждаць ~ жджэйг, <н н’> апрануць ~ апранейг, < з~ з’ > везці ~ вязеш; < сс’> несці ~ нясе\ <б ~ б’> грэбці ~ грабеш', <в ~ в’> зваць ~ завеш\ <м ~ м’> дзьмуць ~ дзьмейг, <п ~ п’> сапці ~ сапейг, <д ~ дз’> басці ~ бадуць ~ бадзеш; <т ~ ц’> плесці ~ плятуць ~ пляцеш. Пры супастаўленні альтэрнацый і выяўленні фанем, якія ўдзельнічаюць у чаргаванні, цікавасць прадстаўляе не гістарычная накіраванасць чаргавання ў альтэрнацыі, а сам факт супрацьпастаўлення форм у парадыгме дзеяслова з пазіцьгй сінхроннага аналізу. Што ж да гістарычнай (фанетычна абумоўленай у дыяхраніі) накіраванасці чаргаванняў у альтэрнацыі, то неабходна адзначыць, што ў дзеясловах брысці, весці, гнесці, класці, месці, плесці, прасці /с/ з’явіўся ў выніку дысіміляцыі зубных зычных /д/ і /т/ асновы перад суфіксам інфінітыва /-ti/: *bodti > bosti, *metti > mesti. Адпаведна, y гэтых дзеясловах адбылося чаргаванне, абумоўленае спалучэннем асновы з суфіксам інфінітыва, і гістарычна абумоўленую накіраванасць гэтага чаргавання неабходна прадставіць як чаргаванне д —► с (*vedti —► vesti), а не с -> д (yesti -* vedu ), т —> с (*pletti —► plesti), а не с —> т (plesti —► pletu). Марфемная мяжа ў дадзенай групе дзеясловаў праходзіць пасля зычнага /с/, а ў парадыгме адзначаецца чаргаванне <с ~ д> бры/сі-ір ~ бры!д/-у, <с ~ т> ме/сі-ці ~ мя/т/-у.
Чацвёртая словазмяняльная група характарызуецца марфаналагічным чаргаваннем, калі зыходны альтэрнант формы інфінітыва захоўваецца ў формах прошлага часу, другі маркіруе 1-ю асобу адзіночнага ліку цяперашняга часу, а наступны — астатнія асабовыя формы і формы загаднага ладу. Гэта група ўключае дзве альтэрнацыі: <м ~ мл’ ~ м’> ламаць ~ ламлю ~ ломійг, <п ~ пл’ ~ п’> спаць ~ сплю ~ спіш.
За кожнай групай дзеясловаў пры словазмяненні дастаткова паслядоўна замацаваны канкрэтныя альтэрнацыі, якія маркіруюць пэўныя граматычныя пазіцыі. Напрыклад, альтэрнацыя <з’ ~ ж> характэрна толькі для першай групы, <з ~ ж> — для другой. У практычным плане гэта азначае, калі ў форме інфінітыва каранёвы морф заканчваецца на /з’/, то пры словазмяненні адбываецца замена дадзенага альтэрнанта на /ж/ толькі ў 1-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу: гразіць — гразіў (-ла, -лі), грозіш, грозіць, грозім, грозяць, гразі, але гражу. Адзіным выключэннем з’яўляюцца альтэрнацыі <к ~ ч> і <ц’ ~ ч>: першая характэрна для другой і трэцяй групы, другая — для першай і другой. У гэтым выпадку маркерам прыналежнасці дзеясловаў да розных
груп з’яўляецца размеркаванне альтэрнантаў па формах словазмянення.
Усе кансанантныя чаргаванні каранёвых морфаў падзяляюцца на два альтэрнацыйныя рады, якія маюць розныя граматычныя характарыстыкі. Першы альтэрнацыйны рад уключае чаргаванні, якія адбываюцца ў формаўтваральных асновах дзеясловаў, і маркіруюць граматычную супрацьпастаўленасць словаформ цяперашняга і прошлага часу, другі — чаргаванні, якія адбываюцца ў асабовых формах, якія ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу. Тут выдзяляецца дзве групы чаргаванняў: чаргаванні, якія маркіруюць 1-ю асобу адзіночнага ліку; чаргаванні, якія маркіруюць астатнія асабовыя формы.
Першы альтэрнацыйны рад складаюць чаргаванні, якія маркіруюць формаўтваральныя асновы інфінітыва і цяперашняга часу. Па прынятай схеме яны характарызуюцца марфаналагічным чаргаваннем: <к ~ ч> смыкаць ~ смычуць; <х ~ ш> калыхаць ~ калышуць', <т ~ ч> кудахтаць ~ кудахчуць', <з ~ ж> казаць ~ кажуць,<с ш> пісаць ~ пішуць; <м ~ мл’> драмаць ~ дрэмлюць', <п ~ пл’> шчыпаць ~ шчыплюць', <м ~ м’> ламаць ~ ломяць\ <п п’> спаць — спяць; <л ~ л’> калоць ~ колюць', <ц’ ~ ч> хацець ~ хочуць; <ст шч> свістаць ~ свішчуць\ <ск ~ шч> паласкаць палошчуць. Трынаццаць альтэрнацый зычных фанем адлюстроўваюць фаналагічную структуру зменных сегментаў, якія рэгулярна замяшчаюць адзін аднаго пры чаргаванні канцавых элементаў каранёвых марфем, і ўваходзяць у формаўтваральныя асновы. У большасці дзеясловаў два каранёвыя морфы зыходных формаўтваральных асноў забяспечваюць функцыянаванне ўсіх форм парадыгмы (ніз-, ніж-: нізаць, нізаў (-ла, -лі) і ніжу, ніжаш, ніжа, ніжам і г. д.). Іх альтэрнацыі складаюцца з дзвюх фанем, напрыклад, <з ~ ж> ці спалучэння дзвюх фанем <ст ~ шч>. Толькі два дзеясловы (спаць і ламаць) пры словазмяненні маюць трохчленную альтэрнацыю <п ~ пл’ ~ п’>, <м ~ мл’ ~ м’>. У гэтых дзеясловах функцыянаванне форм парадыгмы забяспечваюць тры каранёвыя морфы (сп-, спл’-, сп’і лам-, ламл’-, лом’-). Такім чынам, дзеясловы, якія маркіраваны чаргаваннем асноў (дакладней каранёвых морфаў формаўтваральных асноў), характарызуюцца ў асноўным двухчленнай структурай альтэрнацый.