• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 351с.
    Мінск 2007
    102.26 МБ
    асобных чаргаванняў у тыпы па фармальнай прымеце з’ўляецца абагульняючай ступенькай для апісання кансанантных карэляцый. У сваю чаргу, і пазіцыі, якія выклікаюць кансанантныя чаргаванні, аб’ядноўваюцца ў тыпы адпаведна характару іх уздзеяння на фаналагічны склад марфем.
    Першы тып уключае чатыры альтэрнацыі, у якіх чаргуюцца: «заднеязычная ~ пярэднеязычная шыпячая»: <г ~ ж> адліга —► адліжны, бераг —> беражок, круг —>■ кружыць, тварог -+ тварожніца, смага —> смажыць; <к ~ ч> агурок —► агурочны, бурак —> бурачнік, агароднік —> агароднічаць, вожык —» вожычыха, смак —> смачны, губка —* губчаты, зязюлька —> зязюльчын', <к’ ~ ч> санкі —♦ саначнік', <х ~ ш> вуха —> вушны, бляха —► блятка, верх —+ вяршыня, муха —> мушыны, купчыха —♦ купчышын.
    Другі тып уключае пяць альтэрнацый, у якіх чаргуюцца: «пярэднеязычная апікальная ~ пярэднеязычная шыпячая»; <ц ~ ч> весніцы —► веснічкі, рубец —> рубчаты, бліскавіца —► бліскавічны, мяцеліца мяцелічны, брусніца —> бруснічнік, гарчыца —+ гарчычнік', <т ~ ч> найміт —♦ наймічка, святло —» свечка; <з ~ ж> француз —> францужанка; <д ~ дж> горад —► гараджанін, вярблюд —► вярблюджы, прыход —► прыхаджане\ «пярэднеязычная свісцячая ~ пярэднеязычная шыпячая»: <з’ ~ ж> князь —> княжна, князь ■—> княжыць.
    Трэці тып уключае шэсць альтэрнацый, у якіх чаргуюцца: «пярэднеязычная апікальная ~ пярэднеязычная апікальная»: <з ~ т> аналіз —* аналітычны', <с ~ т> хаос —> хаатычны, рэфлекс —> рэфлекторны', <т ~ ц> студэнпі —+ студэнцкф турыст —► турысцкі, кандыдат —> кандыдацкі', «пярэднеязычная свісцячая ~ пярэднеязычная апікальная»: <с’ ~ т> ерась ерэтык, скепсіс скептык', «пярэднеязычная шыпячая ~ пярэднеязычная апікальная»: <дж ~ д> агароджа —> агародксг, <ч ~ т> параліч —>■ паралітык.
    Чацвёрты тып уключае чатырнаццаць альтэрнацый, у якіх чаргуюцца: «цвёрдая губная ~ мяккая губная»: <б ~ б’> вярба —» вярбіна, труба —► трубіць, жаба —> жабін, варажба -<• варажбіт', <п ~ п’> Алімп —> алімпіііскі, вапна —> вапельнік, вапна —> вапельны, ліпа —* ліпец\ <в ~ в’> галава —» галавень, жніво —>■ жнівень, сліва —♦ слівіна, брытва -+ брытвенны, трава -> травянець’, <ф ~ ф’> страфа -> страфічны, граф —> графіня, тэлеграф тэлеграфіспг, «цвёрдая губная санорная ~ мяккая губная санорная»; <м ~ м’> рэформа —> рэфарміст, бальзам —► бальзамічны, выемка —> выемісты, шум —► шуміха, шум —> шумець, касцюм —» касцюмер, ферма —> фермер', «цвёрдая пярднеязычная санорная ~ мяккая пярэднеязычная санорная»: <л ~ л’> адмірал —> адміральскі, пчала —» пчаляр, цымбалы цымбаліст, сокал сакаліха, сола —>■ саліраваць, пыл —> пыльнік', <н ~ н’> акардэон —► акардэаніст, адхон —> ад-
    хоністы, вулкан —> вулканічны, барабан —♦ барабаніць, «цвёрдая пярэднеязычная апікальная ~ мяккая пярэднеязычная свісцячая»: <д ~ дз’> брыгада —► брыгсідзір, вядро —> вядзёрны, род —► родзіч, пагода —> пагодзіць, абед —> абедзенны', <т ~ ц’> балота —* балоціна, бот —► боцік, амністыя —♦ амнісціраваць, аксаміт —» аксаміцісты; «цвёрдая пярэднеязычная апікальная ~ мяккая пярэднеязычная свісцячая»: <с ~ с’> вусы —► вусік, форс —> фарсіць, верас —► верасень, каса —> касір, рэгрэс —> рэгрэсіўны; <з ~ з’> каза —> казёл, каза —♦ казіны; «цвёрдая заднеязычная ~ мяккая заднеязычная»: <г~ г’> акваланг —> аквалангіст, маг —► магія, бог -+ багіня\ <к ~ к’> этыка —♦ этыкет, банк —> банкір; <х ~ х’> шляхта —► шляхетны, шах —► ійахіня.
    Пяты тып уключае пятнаццаць альтэрнацый, у якіх чаргуюцца: «мяккая губная ~ цвёрдая губная»: <б’ ~ б> бабёр —* баброўнік, бабёр —► бабрыны', <п' ~ п> хлапец —» хлапчук, хлапец —> хлапчына', <ф’ ~ ф> шуфель^ шуфлік, туфель —+ туфлевы, <м’ ~ м> анатомія —► анатом, міміка —♦ мім, самец —♦ самксг, «мяккая пярэднеязычная ~ цвёрдая пярэднеязычная»: <л’ ~ л> карабель карабел; <н' ~ н> свіння —> свінар, апалчэнец —♦ апалчэнка, ашуканец —► ашуканства:, <дз’ ~ д> тыдзень —» тыднёвік, лебедзь —> лябёдка, людзі —>■ людскў <ц’ ~ т> акцёр —> актрыса, вільгаць —> вільготны, вецер —> ветраць', <с’ ~ с> гусь —> гусак, дыверсія —> дыверсант, весць —>■ вестка; <з’ ~ з> Абхазія —> абхазскі, апоўзень —► апоўзневы, тэзіс тэзаваць', «мяккая пярэднеязычная свісцячая ~ пярэднеязычная шыпячая»: <дз’ ~ дж> мядзведзь —>• мядзведжы, сцерлядзь —>■ сцярляджьр «мяккая пярэднеязычная ~ мяккая заднеязычная»: <з’ ~ г’ > князь —>■ княгіня\ «мяккая заднеязычная ~ цвёрдая заднеязычная»: <г’ ~ г> аналогія аналаг, анкалогія—^ анколаг, археалогія-* археолаг', <к’ ~ к> ападкі —> ападкавы, бацькі бацькоўскі, санкі санкавы, <х’ ~ х> бляхі бляхарня (‘майстэрня’).
    Шосты тып уключае альтэрнацыю «заднеязычная ~ пярэднеязычная апікальная»: <к ~ ц> клініка —» клініцыст, возчык возчыцкі, скептык -* скептыцызм.
    Сёмы тып уключае дзве альтэрнацыі, у якіх чаргуюцца: «губна-губная ~ губна-зубная»: <ў ~ в> вярбоўка —> вярбовачны, страхоўка —> страховачны, абіўка абівачны; «губна-губная ~ мяккая губна-зубная»: < ў ~ в’> абрыў —> абрывісты, надрыў —> надрывісты, хлеў —+ хлявец.
    Восьмы тып уключае дзве альтэрнацыі, у якіх чаргуюцца: «губна-зубная ~ губна-губная»: <в ~ ў> аловак —» алоўкавы', «мяккая губна-зубная ~ губна-губная»: <в’ ~ ў> баязлівец —>■ баязліўка, прадавец —> прадаўшчыца.
    Пры ўтварэнні новых слоў ад субстантыўных асноў выдзяляюцца вакалічныя чаргаванні, якія лічацца неканцавымі і раз-
    мяшчаюцца ў сярэдзіне ўваральнай асновы. Вакалічныя альтэрнацыі пры адназоўнікавым суфіксальным спосабе словаўтварэння, па-першае, падзяляюцца на чаргаванні, якія залежаць ад месца націску, па-другое, на чаргаванні націскных фанем.
    Чаргаванні, якія залежаць ад месца націску прадстаўлены чатырма тыпамі, кожны з якіх уключае па адной альтэрнацыі: «галосная задняга рада сярэдняга пад’ёму ~ галосная сярэдняга рада ніжняга пад’ёму» <о ~ а> вобласць —> абласны, аграномія —> агранамічны, ода —♦ адычны, азон —► азанаваць, домбра -< дамбрыст, стораж —► старажоўка\ «галосная пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму ~ галосная сярэдняга рада ніжняга пад’ёму»: <е ~ а> алень —► аляніца, вепр —» вяпровы, ведзьма —► вядзьмак, пекар —» пякарскі', «галосная сярэдняга рада ніжняга пад’ёму ~ галосная пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму»: <а ~ е> вясна —► веснавы, бяда —> бедаваць', «галосная задняга рада сярэдняга пад’ёму ~ галосная сярэдняга рада верхняга пад’ёму»: <о ~ ы> кроў —► крывавы, дровы -» дрывяны, крошка —> крышыць, глотка —► глытаць.
    Чаргаванні націскных галоснььх па дыферэнцыяльных прыметах класіфікуюцца на два тыпы, у складзе якіх рэалізуецца па адной альтэрнацыі: «галосная пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму ~ галосная задняга рада сярэдняга пад’ёму» <е ~ о> дзень —> дзённы, дзень —> падзёншчына', «галосная задняга рада сярэдняга пад’ёму ~ галосная пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму» <о ~ е> агонь —> агеньчык.
    Вакалічныя чаргаванні прадстаўлены не так шырока, як кансанантныя. Змена фанемнага складу галосных фанем адбываецца часцей за ўсё ў каранёвай марфеме. Галосныя, якія ўступаюць у чаргаванне пры словаўтварэнні, знаходзяцца ў каранёвай марфеме паміж зычнымі.
    Асобным выпадкам неканцавых чаргаванняў з’яўляюцца чаргаванні галоснага з нулём гука /0/. Наяўнасць беглых галосных у беларускай мове — з’ява даволі відавочная. Чаргаванне галоснага з нулём гука — гэта не толькі фанетычная і фаналагічная заканамернасць, але і марфалагічны сродак, які шырока выкарыстоўваецца ў сістэме словаўтварэння беларускай мовы. Для абазначэння гэтага чаргавання выкарыстоўваецца агульнапрынятае сімвалічнае абазначэнне . Чаргаванні гэтага віду з’яўляюцца характэрнай асаблівасцю іменнага словаўтварэння. Галосныя /а/, /о/, /е/, якія ўстаўляюцца ў адных формах і знікаюць у другіх формах аднаго і таго ж слова, называюцца беглымі галоснымі. Адсутнасць беглых галосных у гэтых выпадках кваліфікуецца як наяўнасць «нуля галоснай» /0/. Гэты від чаргаванняў абумоўлены фанетыка-марфалагічнай пазіцыяй, паколькі
    выбар поўнай ці нулявой ступені залежыць ад фармальнай будовы асновы і ад наступнага словаўтваральнага фарманта — суфікса, які характарызуе парадыгмы пэўнага кола слоў. У аснове слова можа быць голькі адзін элемент, які ўключае ў сябе чаргаванне галоснага з нулём гука. Чаргаванне галоснага з нулём гука можа знаходзіцца або ў каранёвай, або ў суфіксальнай марфеме. Пры адназоўнікавым суфіксальным словаўтварэнні назіраецца двухбаковы працэс чаргавання галоснага з нулём гука:  і <0 ~ V>. Улічваючы гэту акалічнасць, выдзяляюцца наступныя чаргаванні: <а ~ 0> абутак —> абуткавы, вучань —» вучнёўскі, адвячорак —> адвячоркалг, <о ~ 0> стручок стручковы, агонь —» агнявы, віхор —► віхрыць, бугор —> бугрысты', <е ~ 0> барвянец —► барвянцовы, журавель -+ жураўліны, гэбель —♦ гэблік, нырэц —>• нырцом, дзень —> дняваць', і <0 ~ а> вішня —+ вішаннік, вілкі -> вілачнік\ <0 ~ о> баразна —> баразёнка, барахло -♦ барахолка, дно —> донны\ <0 ~ е> балалайка —► балалаечнік, вясна —► вясенні, пекла —> пякельны, байка -► баечнік, ружжо —> ружэйны, гумно —> гуменны. Чаргаванні галосных з нулём гука адлюстроўваюць непасрэдную сувязь паміж фармантным зместам (суфіксам) і характарам самога чаргавання. Яна заключаецца ў фармальным адборы суфіксаў, якія заканамерна далучаюцца да словаўтваральнай базы з нулём гука (беглай галоснай). Пры альтэрнацыі  словаўтварэнне адбываецца пры дапамозе суфіксаў, якія пачынаюцца на галосны: -ав, -ов, -яв, -ава, -оўск, -ёўск, -ам, -ом, -ішч, -іст, -ын, -ыст. Пры альтэрнацыі <0 ~V> словаўтваральныя суфіксальныя фарманты маюць кан-санантны пачатак: -нік, -н, -ніц, -к. Такі двухбаковы характар чаргаванняў галосных з нулём гука абумоўлены фаналагічнымі прыметамі словаўтваральных фармантаў.
    Марфаналагічны словаўтваральны фонд не абмяжоўваецца толькі кансанантным і вакалічным альтэрніраваннем, складовыя часткі якога з’яўляюцца адначленнымі, г. зн. прадстаўлены адной фанемай. У сучаснай беларускай мове адзначаюцца таксама чаргаванні спалучэнняў зычных фанем, якія рэалізуюцца, як правіла, у фінале асновы. Гэта альтэрнацыі характару «адначлен ~ двухчлен» і «двухчлен ~ двухчлен». Альтэрнацыі «адначлен ~ двухчлен» прадстаўлены чаргаваннямі: «пярэднеязычная шыпячая ~ спалучэнне пярэднеязычных свісцячых»: <ж ~ с’ц’> крыж ~ хрысціць', «заднеязычная ~ спалучэнне пярэднеязычных шыпячых»: <х ~ шч> труха ~ трушчыць', «губна-зубная ~ спалучэнне губнагубной з л’»: <в ~ ўл’> дрэва ~ драўляны. Альтэрнацыі «двухчлен ~ двухчлен» уключаюць чаргаванні: «спалучэнне пярэднеязычнай і заднеязычнай ~ пярэднеязычных шыпячых»: <ск ~ шч> воск ~ вашчына, воск ~ вашчыць’, «спалучэнне пярэднеязычных свісця-