Кароткая граматыка беларускай мовы
Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. У 2 ч. Ч. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 351с.
Мінск 2007
У склад уласных назоўнікаў уваходзяць імёны і прозвішчы (Петрык, Васіліна, Іван Паўлавіч, Марыя Антонаўна, Янка Купала, Міцкевіч), тапанімічныя і астранамічныя назвы (Віцебск, Гродна, Баранавічы, Палессе, Магілёўшчына, Беларусь, Літва, Нёман, Нарач, Карпаты, Гобі, Еўропа, Няміга, плошча Перамогі, Марс, Вене-
ра), клічкі жывёл (Жучка, Мурка, Красуля, Пярэстая). Да разраду ўласных назоўнікаў адносяцца таксама назвы, якія індывідуалізуюць канкрэтныя прадметьг і з’явы (завод «Нёман», аб’яднанне «Прагрэс», кнігарня «Светач», магазін «Ласунак», стадыён «Дынама», выдавецтва «Ураджай», таварыства «Спартак»),
Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
У склад адушаўлёных назоўнікаў уваходзяць агульныя назвы людзей, жывёл, насякомых, напрыклад: чсілавек, настаўнік, дачка, беларус, мінчанін, дзіця, лось, карова, рыба, дрозд, ластаўка, муха, асабовыя назвы (імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, мянушкі і г. д.), а таксама міфічныя і дэманалагічныя назвы, якія функцыянуюць як назвы істот: Зеўс, дракон, лесавік, ведзьма, русалка.
Неадушаўлёныя назоўнікі — гэта назвы прадметаў, прылад, рэчываў, дрэў і раслін, з’яў прыроды, абстрактных паняццяў і інш.: фабрыка, машына, нож, стол, бяроза, дуб, лес, мак, васілёк, капуста, град, снег, змаганне, хуткасць, радасць, розум.
Адрозненне адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў усіх трох родаў граматычна выражаецца ў форме вінавальнага склону множнага ліку, якая супадае з формай роднага склону ў назоўнікаў адушаўлёных і з формай назоўнага склону ў назоўнікаў неадушаўлёных, напрыклад: В. (бачў) сыноў, жанчын, насякомых (параўн. Р. (няма) сыноў, жанчын, насякомых) і В. (бачу) лясы, кнігі, вокны (параўн. Н. лясы, кнігі, вокны).
У адзіночным ліку адушаўлёнасць—неадушаўлёнасць выражаецца толькі ў назоўнікаў мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне: Р. (няма) сына і В. (бачу) сына, але Н. (стаіць) стол і В. (бачў) стол. Што датычыцца назоўнікаў мужчынскага роду на -а (-я), а таксама назоўнікаў ніякага роду, то ў адзіночным ліку яны не маюць фармальнага размежавання адушаўлёнасці—неадушаўлёнасці: Н. сястра, сліва, стсіраста, насякомае, акно; Р. (няма) сястры, слівы, старасты, насякомага, акна і В. (бачў) сястру, сліву, старасту, насякомае, акно. Як відаць з прыкладаў, у адушаўлёных назоўнікаў жаночага і ніякага роду і ў назоўнікаў мужчынскага роду на -а (-я) форма вінавальнага склону не супадае з формай роднага склону.
Падзел назоўнікаў на адушаўлёныя і неадушаўлёныя не супадае з біялагічным падзелам рэалій, якія гэтыя назоўнікі абазначаюць, на жывыя і нежывыя. У моўнай практыцы часам наглядаюцца хістанні і адхіленні ў аднясенні назоўнікаў да адушаўлёных ці неадушаўлёных. Назоўнікі вірус, мікроб, бактэрыя, інфузорыя.
амёба, якія абазначаюць ніжэйшыя жывыя арганізмы, могуць успрымацца то як адушаўлёныя, то як неадушаўлёныя. У сувязі з гэтым форма вінавальнага склону можа супадаць і з формай роднага, і з формай назоўнага склону: выявіць новы вірус грыпу, вывучаць бактэрыі і выявіць новага віруса грыпу, вывучаць бактэрый. Формы вінавальнага склону гэтых назоўнікаў агульныя з формамі роднага склону сустракаюцца рэдка, і іх можна лічыць адступленнем ад нормы.
Назвы памерлых людзей — нябожчык, пакойнік, мярцвяк — успрымаюцца як адушаўлёныя істоты, і таму ў вінавальньгм склоне марфалаГічна афармляюцца як адушаўлёныя назоўнікі {успомніць нябожчыка). Назоўнік труп у вінавальным склоне звычайна мае форму, якая супадае з формай назоўнага склону (нясуць тругі).
Назоўнікі лялька. салдацік, зайчык і пад., якія абазначаюць дзіцячыя цацкі, звычайна маюць марфалагічныя прыкметы адушаўлёнасці і ў вінавальным склоне маюць форму, якая супадае з родным, напрыклад: яны былі падобны на лялек; у садок дзеці прынеслі алавяных салдацікаў. Але: гуляць у лялькі, у салдацікі.
Назоўнікі атрад, натоўп, гурт, табун, якія абазначаюць сукупнасць адушаўлёных прадметаў, скланяюцца як неадушаўлёныя ыазоўнікі: вывесці атрад з бою, пасвіць табун коней, бачыць натоўп людзей.
Пры дзеясловах, якія абазначаюць пераход у іншае становішча, уключэнне ў пэўную катэгорыю асоб, адушаўлёныя назоўнікі, што абазначаюць людзей, пры ўжыванні з адценнем зборнасці ў канструкцыях з прыназоўнікам у маюць у множным ліку форму вінавальнага склону, якая супадае з назоўным: уступіць у члены таварыства, пайсці ў лётчыкі, узвесці ў маёры, запрасіць у госці, выйсці ў людзі.
Назоўнікі, якія называюць прадметы, прылады і г. д., пры абазначэнні адушаўлёных прадметаў скланяюцца ў адпаведнасці са сваім значэннем адушаўлёнасці. Параўн.: набыць электрычныя лічыльнікі і падрыхтаваць лічыльнікаў для перапісу насельніцтва', убачыць у небе знішчальнікі і вывучаць знішчальнікаў грызуноў.
Назоўнікі Марс, Сснпурн, Юпітэр, калі ўжываюцца як імёны антычных багоў, скланяюцца як адушаўлёныя назоўнікі, а калі ўжываюцца як назвы планет, скланяюцца як неадушаўлёныя: разгневаць Марса, але глядзець на Марс.
Словы вобраз, тып, хсірактар у адносінах да дзеючых асоб мастацкіх твораў скланяюцца як неадушаўлёныя назоўнікі: у гэтым творы сустрэў знаёмыя вобразьг, у пёсе пісьменнік паказаў станоўчыя тыпы.
Форма вінавальнага склону супадае з формай роднага ў назвах шахматных фігур і картаў, напрыклад: зняць слана, выііграць ферзя, класці крастовага караля і валета, хадзіць пад туза, даць козыра.
Як адушаўлёныя назоўнікі могуць змяняцца назвы некаторых танцаў: аркестр грае гапака, танцавалі крыжачка (казачка).
Асабовыя назоўнікі
У складзе адушаўлёных назоўнікаў выдзяляюцца асабовыя назоўнікі, якія абазначаюць асоб. У групу гэтых назоўнікаў уваходзяць назвы асоб па: сацыяльнай і нацыянальнай прыналежнасці (багач, бядняк, батрачка, рабочы. селянін, беларус, літовец, грузінкаў палітычных поглядах (дэмакрат, ліберал, сацыяліст), роду грамадскай і працоўнай дзейнасці (дэпутат, ударнік, настаўніца, спявак, аграном, студэнтка, брыгадзір, філосаф, урач), полу і ўзросту (дзяўчына, мужчына, падлетак, дзіця), адносінах паміж людзьмі (брат, сястра, жонка, сябар, знаёмы, сусед), месцы жыхарства (гараджанін, вясковец, мінчанка), розных якасцях (весялун, героіі, гуляка, плакса, патрыёт) і інш.
У асабовых назоўніках дыферэнцыяцыя ў родзе выражаецца лексічным, лексіка-словаўтваральным і сінтаксічным спосабамі. Прыкладам лексічнай дыферэнцьгяцыі з’яўляюцца такія назоўнікі, як бацька — маці, брат — сястра, сын — дачка, дзядзька — цётка, хлопчык — дзяўчынка, муж — жонка, дзе для называння асоб адпаведна мужчынскага і жаночага полу выкарыстоўваюцца словы з рознымі асновамі.
Больш пашыраны лексіка-словаўтваральны спосаб дыферэнцыяцыі асабовых назоўнікаў паводле роду, калі ў суадносных словаўтваральных парах другія члены — назвы асоб жаночага полу — з’яўляюцца суфіксальнымі ўтварэннямі ад адпаведных назоўнікаў мужчынскага роду са значэннем асобьг па яе дзеянні, пасадзе, удзеле ў грамадскім жыцці і інш., напрыклад: настаўнік — настаўніца, пісьменнік — пісьменніца, вучань — вучаніца, студэнт — студэнтка. Параўн. таксама: беларуска, мінчанка, амерыканка, сялянка, апякунка, нарміроўшчыца, наборшчыца, працаўніца, выдатніца, сцюардэса, краўчыха, рабыня. Аднак у некаторых выпадках суадносныя словаўтваральныя пары адсутнічаюць, і для абазначэння асоб жаночага полу выкарыстоўваюцца назоўнікі мужчынскага роду. Гэта назоўнікі тыпу агент, пасол, інжынер, дырэктар, тафёр, дэкан, лсіўрэат, прэзідэнт, філолаг, пілот, капітан, лейтэнант, генерал, муляр, майстар, стажор, хімік, засітэхнік, акадэмік, механік, педагог, псіхолаг, фатограф, канструктар,
геолаг, старшыня, прамоўца, абвінаваўца, творца, суддзя. У беларускай літаратурнай мове назоўнікі гэтага тыпу, калі яны абазначаюць асобу жаночага полу, удакладняюцца пры дапамозе аналітычных паказчыкаў — атрыбутыўных слоў, якімі з’яўляюцца прыметнікавыя, займеннікавыя або дзеяслоўныя формы жаночага роду, напрыклад: наш аграном — наша аграном, на сходзе выступіў дырэктар фабрыкі — на бацькоўскім сходзе выступіла дырэктар школы. У выпадках, калі яны абазначаюць асобу жаночага полу і маюць пры сабе прыдатак — прозвішча асобы, спалучаюцца з дзеясловамі прошлага часу ў форме жаночага роду: На сходзе выступіла дырэктар кандытарсксій фабрыкі Яфімава. Гэта была інжынер-эканаміст Марыя Ганчарэнка. Такія пытанні вырашыла старшыня калгаса А. Жук. Вярнулася з адпачынку лейтэнант медыцынскай службы Пятрова.
Атрыбутыўныя словы (прыметнікі, прыналежныя, азначальныя, указальныя займеннікі) з такімі назоўнікамі дапасуюцца ў родзе, г. зн. маюць форму мужчынскага роду: Старшы аграном калгаса аглядала пасевы. Знаёмства са старшым майстрам цэха Лідай Бохан аказалася вельмі цікаеым. Haiti дэпутат Алена Іванаўна. Грамадскім абвінаваўцам на сходзе была Л. П. Сяргейчык. Аднак у гутарковай мове пры назоўніках мужчынскага роду на -а (-я), якія абазначаюць асоб жаночага полу, атрыбутыўныя словы сустракаюцца часам у форме жаночага роду: Новая суддзя Сакалова. Ната старшыня — яшчэ маладая жанчына.
У гутарковай мове ад некаторых асабовых назоўнікаў для абазначэння прафесіі, пасады, звання жанчыны ўтвараюцца дэрываты жаночага роду: дырэктар — дырэктарка, касір — касірка, лаўрэат — лаўрэатка, паэт — паэтка, начальнік — начальніца, прафесар — прафесарка, адвакат — адвакатка, планавік — планавічка, агент — агентка, брыгадзір — брыгадзірка, рэдактар — рэдактарка, аграном — аграномка. Частка з іх падаецца ў беларускіх слоўніках з паметай размоўнае (дырэктарка, касірка, лаўрэатка) або з паметай прастамоўнае (прафесарка). Частка ж такіх утварэнняў, якія бытуюць у гутарковай мове, слоўнікамі не фіксуецца наогул. У сучаснай .моўнай практыцы назіраецца пашырэнне ўжывання падобных назоўнікаў жаночага роду ў якасці нарматыўных.
У літаратурнай мове актывізуецца працэс утварэння жаночых карэлятаў шляхам суфіксацыі назоўнікаў мужчынскага роду: нарміроўшчык — нарміроўшчыца, шліфавальшчык — шліфавальшчыца, маркіроўшчык — маркіроўшчыца, фрэзероўшчык. — фрэзероўшчыца, экскаватаршчык. — экскаватаршчыца, радыст — радыстка, масажыст — масажыстка, хакеіст — хакеістка. I ўсё ж,
нягледзячы на свабоднае ўтварэнне падобных назваў жаночага роду, яны выкарыстоўваюцца не ва ўсіх стылях беларускай мовы. Напрыклад, у афіцыйна-дзелавым стылі перавага аддаецца формам мужчынскага роду: Адзначыць прэміяй старшага прадаўца Іванову. Даведка выдадзена лабаранту Марозавай. Характарыстыка выкладчыка кафедры беларускай мовы Герасімовіч Алены Мікалаеўны.