• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 240с.
    Мінск 2009
    77.91 МБ
    Клічныя сказы
    К л і ч н ы м і называюцца сказы з узмоцненым адценнем экспрэсіўнасці і клічнай інтанацыяй. У такіх сказах выказванне набывае ўрачыстае або эмацыянальнае гучанне. Эмацыянальную афарбоўку могуць атрымліваць апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя сказы. Так, могуць быць сказы апавядальна-клічн ы я: Навечна будзь благаславёны, запрацаваны ў поце хлеб, не квашаны і не салёны, для важных спечаны патрэб! (П. Глебка); пытальн a к л і ч н ы я: Як. многа гэтых дарог і якія разнастайныя яны ў сваім руху і ў сіле імкнення! (Я. Колас). Край мой родны! Дзе ж у свеце край другі такі знайсці! (Я. Колас); пабуджальна-клічн ы я: Заўсёды наперад! Ніколі назад! (Я. Купала).
    Эмоцыі, што выражаюцца клічнымі сказамі, могуць мець самыя разнастайныя адценні — ласкі, упэўненасці і няўпэўненасці, немагчымасці, пажадання, роздуму, просьбы, папроку, іроніі, згоды, жаласці, загаду: Добра ў лузе ў час палудны! (Я. Колас). Э, плюнь, браток мой! Плюнь, Антоні! Гадок, ну, два таго змагання — пырніку не будзе звання! (Я. Колас). He злічыш дароў тваіх, верасень, сёлета! (А. Вялюгін). Навекі слаўся, мой родны край, мая Радзіма! (К. Кірэенка). Дарогі, цёмныя дарогі! Вы так маўклівы, вы так строгі (Я. Колас). А, дзядзька! Дзядзечка, саколік! Насып мне ягадак у прыполік! (Я. Колас). Ужо снедаць час, і поўдзень скора, ды з гэтым бацькам адно гора! (Я. Колас). Ну, языкі параспускалі! He дам вам клёцак і панюхаць. (Я. Колас). У канцы клічных сказаў на пісьме ставіцца клічнік. Ва ўсіх клічных сказах эмацыянальная афарбоўка дапаўняе асноўны змест сказа: паведамленне, пытанне, пабуджэнне. I толькі ў некаторых выпадках выражэнне эмоцый становіцца асноўным: Якія знаёмыя назвы і словы! Якая цудоўная родная мова! (П. Панчанка). У Васі вунь трыццаць баравікоў! (I. Навуменка).
    Асноўным граматычным сродкам афармлення эмацыянальных сказаў з’яўляецца асобая, клічная, інтанацыя, якая характарызуецца больш высокім тонам, з лагічным выдзяленнем таго слова, якое выражае пачуццё: Якія тут цудоўныя краявіды! (В. Вольскі). Акрамя інтанацыі, розныя адценні пачуццяў выражаюцца пры дапамозе выклічнікаў і часціц: Эх, як прывольны прастор наднямонскіх лугоў! (Я. Колас). А як прыгожы пуцявінкі ў шаўках зялёнае травінкі! (Я. Колас).
    Клічныя сказы ўжываюцца ў розных жанрах мастацкай літаратуры, у публіцыстыцы, рэдка — у навуковым стылі.
    Тыпы сказаў паводле адносін зместу выказвання да рэчаіснасці
    Паводле адносін выказвання да рэчаіснасці апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы падзяляюцца на сцвярджальныя і адмоўныя.
    С ц в я р д ж а л ь н ы я сказы выражаюць сцвярджэнне, існаванне чаго-небудзь у рэчаіснасці: Неба раз’яснілася, пафарбавалася ў зеленаваты халодны колер (Я. Колас). Had рэчкай лозы дрэмлюць (Я. Колас/ За Дняпром шырокім вырасла пшаніца (А. Русак).
    У адмоўных сказах адмаўляецца наяўнасць таго, пра што ў іх паведамляецца. Граматычнымі паказчыкамі адмоўных сказаў з’яўляюцца адмоўныя часціцы не, ні, слова няма'. Прыпяці, схаванай гурбамі, адсюль яшчэ не было відаць (I. Мележ). На сухой траве ні расінкі (I. Шамякін). А для салдат, чые навек закрыты вейкі, няма ўжо дат, ніякіх дат (Г1 Панчанка). Адмоўныя сказы ўтвараюцца таксама пры дапамозе адмоўных займеннікаў і прыслоўяў: Дзень ідзе, другі ідзе, не відаць гары нідзе (К. Крапіва). Без адмоўных слоў могуць быць адмоўнымі пытальна-рытарычныя сказы: Хіба ж ёсць на свеце шчасце лепшае, як пад небам Бацькаўшчыны жыць? (В. Вітка).
    Сярод адмоўных сказаў адрозніваюць агульнаадмоўныя і прыватнаадмоўныя. Агульнаадмоўныя сказы выражаюць поўнае адмаўленне, якое граматычна выражаецца ўжываннем часціцы не перад выказнікам: He курыцца светлы пыл усцяж дарог (М. Багдановіч). Кветцы завяўшай зноў не цвісці (Я. Купала). У прыватнаа д м о ў н ы х (частковаадмоўных) сказах выражаецца частковае адмаўленне. Граматычна яно выражаецца ўжываннем часціцы не перад дзейнікам ці даданым членам: He месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек — месца (Прыказка). He мяцеліцы снегавыя, не марозы лютыя гоняць ад нас птушак на зіму (Я. Колас). Свае сілы не марна мы трацілі (А. Астрэйка).
    Сказы з адмоўем не не заўсёды адмоўныя. Сцвярджальны сэнс набываюць: сказы ў якіх перад кожнай часткай састаўнога выказніка ўжываецца часціца не'. He магла ж яна не рэагаваць на такі факт (А. Кавалёў); безасабовыя сказы, галоўны член якіх выражаны спалучэннем безасабова-прэдыкатыўнага слова нельга і інфінітыва з адмоўем не: Нельга было не захапляцца прыгажосцю зімовага лесу (К. Чорны); пытальна-рытарычныя сказы з адмоўем не і пытальнымі часціцамі ці, хіба, няўжо, як: А ці не паехаць на луг і да нітачкі вымакнуць пад дажджом? (I. Шамякін). / хіба можна ўжо ўстрымацца, у час касьбы не пакупацца? (Я. Колас). Сказы са спалучэннямі хто ні, куды ні, хто не, як не таксама маюць сцвярджальнае значэнне: Хто ні паглядзіць, кожны зразумее. Куды ні
    глянь — усюды прыгажосць. Дзеці... Як не думаць пра іх будучае? Хто не разумее гэтага! (В. Вітка). Як не помніць сцяжынак дзяцінства! (В. Вітка).
    Сцвярджальнымі і адмоўнымі могуць быць усе тыпы сказаў: апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя і клічныя (аптатыўныя), аднасастаўныя і двухсастаўныя, поўныя і няпоўныя.
    Тыпы сказаў па струкгуры
    У залежнасці ад структуры ўсе сказы дзеляцца на простыя і складаныя.
    П росты м называецца сказ, які змяшчае ў сабе адну прэдыкатыўную адзінку, г. зн. адну граматычную аснову сказа, што ўтвараецца яго галоўнымі членамі. Просты сказ выражае адну закончаную думку: Had вольнаю краінай прасторчаю пуцінай ідзе наш ясны дзень (Я. Колас). Нідзе так мілагучна не звініць песня жаваранка, як у чыстым полі (1. Грамовіч).
    Складаным называецца сказ, які складаецца з дзвюх і больш прэдыкатыўных частак, што аб’ядноўваюпца паводле інтанацыі, сэнсу і граматычна: Верасы пад лісцем спалі, бор зялёны гнуўся, недзе пелі ў цёмнай далі журавы да гусі (Я. Купала). Змоўклі ўсе вакол абшары, бо замыслілі штось хмары (Я. Колас). Звіслі ўніз каласы і пад месяцам спяць, толькі кроплі расы на вусах іх блішчаць (А. Бачыла). Сосны / яліны, кучаравыя бярозы глядзяць у ваду, як у люстра. і кроны іх адбіваюцца ў ціхай плыні (Т. Хадкевіч). Часткі складанага сказа могуць аб’ядноўвацца як раўнапраўныя, граматычна незалежныя, і як залежныя: To віўся ўгору густым еянком спелы пажоўклы хмель, то абвісалі цяжкімі гронкамі спелыя чырвоныя вішні, а пю раптам шырока раскідваў сваё вецце пышны ружовы куст (П. Галавач). А ў ціхім лузе пад калінай, дзе дываном муры~трава, пастух засмучанай дзяўчыне легенды ў песнях напяваў (П. Трус).
    Простыя сказы могуць быць двухсастаўнымі і аднасастаўнымі, неразвітымі і развіты.мі, поўнымі і няпоўнымі.
    Двухсастаўным называецца сказ, у якім ёсць састаў дзейніка і састаў выказніка: Сонца па-ранейшаму паліць нясцерпна (I. Навуменка). Гаманіла хваля з хваляй спевам роўных каласоў (Я. Колас). У буйным лузе ззяюць, граюць кветкі, мошкі, матылькі (Я. К.упала). Пяе сасна. Шуміць сівы быльнёг (Я. Янішчыц). Пад акном маім бярозы ціха веццейкам шумяць (С. Новік-ГІяюн). Зайздросны мароз узяў ды пазакрываў лёдам і снегам шыбы на вокнах (Я. Колас). У сучаснай беларускай мове пераважаюць сказы двухсастаўныя.
    Аднасастаўным называецца такі сказ, у якім ёсць граматычны састаў толькі аднаго галоўнага члена, які суадносіцца з дзейнікам ці выказнікам двухсастаўнага сказа: Вось старая хат-
    ка. Садзік невялічкі. Малады алешнік па краях крынічкі (Я. Колас). Зноў над роднай зямлёй вее водарам хмельным, вясновым (Н. Гілевіч).
    Неразвітым называецца сказ, які складаецца толькі з галоўных членаў ці з аднаго галоўнага члена сказа: Пятро «прагаласаваў». Машына не спынілася (I. Шамякін). Полудзень. Вар. Цішыня (Я. Колас). Угрэла сонца (Я. Колас).
    Р а з в і т ы м называецца сказ, у якім, акрамя галоўных, ёсць і даданыя члены сказа: Гарачы дзень. На полі душна (Я. Колас). Эх, многа думак перадумана ў дарозе адзінокімі галовамі (Я. Колас). Люблю лугі квяцістыя, за полем шумны гай, палеткі каласістыя, цябе, мой родны край (А. Русак).
    П о ў н ы м называецца сказ (аднасастаўны ці двухсастаўны), у якім ёсць усе неабходныя члены гэтай структуры, што робіць зразумелым сэнс выказвання: Снежна. Санна. Свежа (А. Вялюгін). Антось заложна і цярпліва ў землю ўкладваў сваю сілу (Я. Колас). Добра было ясным днём на высокім беразе (К. Чорны).
    Няпоўным называецца такі сказ, у якім апушчаны структурна неабходны галоўны або даданы член сказа, але ён лёгка ўзнаўляецца з кантэксту ці пэўнай сітуацыі: Міхал хватае дубальтоўку і хоча выстраліць у воўка. А потым стрэльбу апускае і воўка зблізку разглядае (Я. Колас). Сонца дае цеплыню і святло, зямля — свае жыватворныя сокі (I. Навуменка). Найчасцей няпоўныя сказы сустракаюцца ў дыялогах: — Дзе вы ваду бралі? — спытаў хлопец. — У калодзежы, — адказаў Трахімчук... (I. Навуменка).
    Простыя сказы падзяляюцца на сінтаксічна падзельныя і сінтаксічна непадзельныя.
    Сінтаксічна падзельныя сказы — тыя, у якіх можна вызначыць члены сказа: Змяркалася. Густыя прыцемкі апускаліся на зямлю (I. Шамякін). Сінтаксічна падзельныя — гэта самая вялікая група сказаў, у іх склад уваходзяць усе двухсастаўныя сказы, аднасастаўныя, гюўныя і няпоўныя сказы: Надышла сцюдзёная пара. Суровы снежань-зімнік намёў у лесе вялізныя гурбы, надзеў на дрэвы і хмызнякі снегавыя шапкі, пухкім белым дываном заслаў лясныя паляны, лугі і палі (А. Курскоў). Жніво. Ранне (М. Гарэцкі).
    Сінтаксічна непадзельныя сказы — тыя, у якіх нельга выдзеліць ні галоўных, ні даданых членаў сказа, яны структурна непадзельныя: «Не, проста добры сад...» — адказаў Лемяшэвіч (I. Шамякін). «Ды не, нічога... Крытыкуй, калі ласка...» — Бародка зноў узяўся за паперы (I. Шамякін).
    Простыя сказы могуць быць няўскладненай і ўскладненай структуры.
    Няўскладненыя сказы не маюць у сваім складзе ні аднародных членаў сказа, ні пабочных і ўстаўных канструкцый, ні звароткаў: Якое раздолле ў зялёным бары лета.м! (А. Якімовіч). Вецер
    уздымае на паверхні маленькія пеністыя хвалі (С. Александровіч). Хораша летам і ў лузе (Р. Ігнаценка). Увосень ночы доўгія (К. Чорны). На полі душна (Я. Колас).
    Ускладненыя сказы — тыя, у якіх ёсць ці аднародныя члены сказа, ці адасобленыя члены сказа. ці пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы, ці зварогак: Вось і Гарынь, глыбокая, шырокая, імклівая (В. Вольскі). Зімовае сонца хілілася на захад, нізка спусцілася над самым лесам (М. Лынькоў). Першы гром, дрымотны і далёкі, як з нябыту рык старога тура (А Вялюгін). Уважліва прыслухоўваючыся да кожнага шораху, ходзяць табункі аленяў, ласёў і дзікіх коз (А. Курскоў). Самыя небяспечныя мясціны, як здавалася дзеду, засталіся ззаду... (Я. Колас). Высока цанілі дружбу з Цішкам Гартным паэты Якуб Колас і Янка Купала, а таксама Змітрок Бядуля (Ясакар) і Міхась Чарот (М. Лынькоў). Хлопчык, родны ты мой, мілы! Як жа граеш ты, браток! (Я. Колас). Сціхні, Васіль! (I. Навуменка).