Кароткая граматыка беларускай мовы
Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
Просты сказ
Агульная характарыстыка
Цэнтральнай граматычгіай адзінкай сінтаксісу з’яўляецца просты сказ. Як сінтаксічная адзінка просты сказ мае свае ўласныя граматычныя характарыстыкі. Ён утвораны па спецыяльна прызначаным для гэтага абстрактным граматычным узоры, валодае сваімі моўнымі значэннямі, фармальнымі характарыстыкамі, інтанацыйнай аформленасцю, а таксама ўласцівасцю да відазмяненняў — як строга фармальных, так і такіх, якія звязаны з выкананнем адным і тым жа сказам розных камунікатыўных задач. Просты сказ мае разгалінаванае кола функцый, вызначаецца фармальнай, семантычнай і камунікатыўнай арганізацыяй. Гэта спецыфічныя асаблівасці, якія рэалізуюцца пры пабудове кожнага сказа і сумесна характарызуюць яго як шматаспектную сінтаксічную адзінку. Усё гэта фарміруе спецыяльную галіну сінтаксісу — сінтаксіс простага сказа.
П росты сказ — гэта граматычна і інтанацыйна аформленая сінтаксічная адзінка, утвораная на аснове аднаго прэдыкатыўнага цэнтра: Невялікая зеленаватая птушка вылецела з густых галін старой елкі. Гэта нехта напалохаў крыжадзюба-яловіка. Ён адляцеў недалёка, усеўся на вяршыні суседняга дрэва (А. Курскоў). П р э д ы катыўны цэнтр — гэта мінімальная структурна-сінтаксічпая схема сказа з мадальна-часавым значэннем: Гракі, вароны чарадою за свежай ходзяць баразною (Я. Колас). Дадому я адразу не пайшоў (I. Навуменка). Хай месяц між зор пахаджвае з ліхтарыкам, быццам nacmyx (А. Астрэйка).
Фармальная арганізацыя простых сказаў рэалізуецца суаднясеннем іх з адцягненым узорам, які прынята называць структурнай схемай сказа. Канструктыўнымі кампанентамі структурнай схемы сказа служаць пэўным чынам арганізаваныя словаформы, якія займаюць пазіцыю галоўных членаў сказа. Калі сказ развіты, то з галоўнымі членамі звязаны даданыя члены, якія ўдакладняюць або паясняюць тое, што выражана галоўнымі членамі. Аднак у большасці выпадкаў даданыя члены не з’яўляюцца канструктыўнымі кампанентамі структурнай схемы сказа.
У якасці членаў сказа выступаюць знамянальныя часціны мовы, а таксама ўстойлівыя словазлучэнні, якія з’яўляюцца эквівалентам слова. Службовыя часціны мовы не бываюць членамі сказа: яны або зусім не ўваходзяць у састаў членаў сказа (злучнікі, узмацняльныя часціцы), або ўтвараюць іх разам са знамянальнымі словамі (прыназоўнікі, формаўтваральныя часціцы, звязкі); не з’яўляюцца членамі сказа таксама звароткі, мадальныя словы, выклічнікі. Члены сказа могуць быць марфалагізаванымі і немарфалагізаванымі. Марфалагізаванымі членамі сказа з’яўляюцца часціны мовы, якія выступаюць у сваёй асноўнай функцыі, а н е м ар ф a лагізаванымі —у функцыі вытворнай, нетыповай. Так, для назоўніка галоўнай з’яўляецца роля дзейніка ці дапаўнення, для прыметніка — роля азначэння, для дзеяслова — роля выказніка, для прыслоўя — роля акалічнасці; іншыя сінтаксічныя функцыі гэтых часцін мовы лічацца вытворнымі.
Просты сказ мае адпаведную фармальную арганізацыю: ён будуецца шляхам аб’яднання на аснове ўзаемазалежнасці двух абавязковых кампанентаў (назоўны склон назоўніка і спрагальная форма дзеяслова), кожны з якіх валодае патэнцыяльнай здольнасцю да разгортвання: Любіць Сцяпан пасядзець на прызбе, пасмактаць люльку (К. Крапіва). Фармальная арганізацыя простага сказа ў пэўнай меры вызначае яго значэнне, тып інфарматыўнага зместу — яго семантычную структуру. Гэта значэнне падтрымліваецца лексічным напаўненнем: назоўнік абазначае асобу, дзеяслоў — дзеянне гэтай асобы. Для значэння важна таксама і камунікатыўная арганізацыя сказа, якая не залежыць ад яго фармальнай арганізацыі, а вызначаецца моўным кантэкстам і камунікатыўным заданнем, што ўзнікае ў канкрэтным кантэксце. Таму адзін і той жа сказ у розных сітуацыях з рознымі камунікатыўнымі ўстаноўкамі звычайна ўтварае некалькі камунікатыўных адзінак — паведамленняў, якія адрозніваюцца актуальнай інфармацыяй, што знаходзіць сваё выражэнне ў парадку слоў і месцы лагічнага націску: А л е н а вярнулася ўчора. — Вярнулася Алена ўчора? — У ч о р а Алена вярнулася; Чытаў яго р а м а н. — Ч ы т а ў яго раман? — Чытаў я г о раман!
На падставе проціпастаўлення сказаў, якія адрозніваюцца па мэце выказвання пры дапамозе інтанацыйных сродкаў, вызначаюцца тыпы інтанацыйных канструкцый, якія найбольш істотныя для мовы. Іншы раз спроба памяняць інтанацыйныя канструкцыі месцамі прыводзіць да разбурэння ўзаемасувязей у лексічна аднолькавых выказваннях: Падрыхтаваліся! Можна пачынаць! — Падрыхтаваліся? Можна пачынаць? Калі ў першым прыкладзе дзеяслоў падрыхтаваліся вымавіць з пытальнай інтанацыяй, то зменіцца яго сэнс. Магчымасці інтанацыі ў адрозненні выказванняў па сэнсу звычайна павялічваюцца пры ўзаемадзеянні сінтаксічнай пабудовы і лексічнага складу.
Галоўныя члены сказа
Любы сказ складаецца з асобных членаў, якія адлюстроўваюць разнастайныя адносіны паміж з’явамі рэчаіснасці. Граматычную аснову сказа складаюць галоўныя члены, якія з’яўляюцца неабходнымі кампанентамі, ядром структуры і выражаюць асноўны сэнс. Да галоўных членаў сказа адносяцца дзейнік і выказнік у двухсастаўным сказе: Had канюшынным полем з в і н е л і ж а ў р у к і (Я. Радкевіч). Мяк,кападаюць пухкія с н я ж ы н к і, зіхотнымі зоркамі асядаюць на зямлю (А. Курскоў). С о с н ы і в я з ы, д у б ы і а с і н ы вакол возера вартай пасталі (Я. Купала) і суадносны з імі галоўны член аднасастаўнага сказа: П рым а й, хлебароб, плён сваіх рук і турбот! (Т. Хадкевіч). Добраепомні, злое з а б ы в а й (Прыказка). Маленства і юнацтва д a р (К. Кірэенка). Ішоў звычайны рабочы дзень старшыні гарсавета. Тэлефонныя з в а н к і. Наведвальнікі. П a п е р ы. Л і в е н ь n a n е р. (I. Шамякін).
Сэнсавыя адносіны паміж дзейнікам і выказнікам могуць быць розныя: прадмет і прымета: Раніцай падзьмуў паўднёвы в е ц е р (А. Асіпенка); суб’ект і дзеянне: Я палюбіў словы Брыля (А. Казлоў); дзеянне і яго прымета: I с ц і па прыціхлым начным гарадку было прыемна (1. Навуменка). Побач з разнастайнасцю гэтых адносін паміж галоўнымі кампанентамі сказа існуюць абавязковыя адносіны прэдыкатыўнасці. Менавіта прэдыкатыўнасць, разам з сэнсавай, інтанацыйнай закончанасцю і мадальнасцю, дазваляе лічыць падобныя спалучэнні слоў сказамі.
Наяўнасць двух галоўных членаў уласціва толькі двухсастаўнаму сказу. Яны служаць яго структурнай асновай і часцей за ўсё адпавядаюць членам суджэння — суб’екту і прэдыкату.
Акрамя галоўных членаў, у сказе могуць быць і іншыя члены — даданыя, якія паясняюць дзейнік і выказнік. Узаемаадносіны паміж галоўнымі і даданымі членамі ў сказе надзвычай складаныя. Галоўныя члены ўдзельнічаюць у стварэнні прэдыкатыўнай асновы ска-
за. Даданыя члены не ўдзельнічаюць у стварэнні прэдыкатыўнай асновы сказа; яны адносяцца да прэдыкатыўнай асновы, утворанай у выніку спалучэння галоўных членаў, або да аднаго з галоўных членаў ці да іншых даданых членаў, характарызуючы галоўныя члены толькі апасродкавана: Белым снегам замятае вецер чорныя палі (Я. Колас). Для ўпрыгожання жылля людзі Случчыны шырока карыстаюцца вышытымі сурвэткамі (Н. Камсюк).
Такім чынам, двухсастаўны сказ дзеліцца на састаў дзейніка і састаў выказніка. Састаў дзейніка складаецца з дзейніка і даданых членаў сказа, якія да яго адносяцца. Састаў выказніка складаецца з выказніка і даданых членаў, якія да яго адносяцца.
У неразвітым двухсастаўным сказе ў састаў дзейніка ўваходзіць толькі дзейнік, а ў састаў выказніка — толькі выказнік.
Дзейнік. Спосабы выражэння дзейніка
Д з е й н і к — галоўны член двухсастаўнага сказа, які абазначае прадметдумкі і паясняецца выказнікам. Дзейнік можа абазначаць суб’ект дзеяння: М ы будзем ставіць новую хату (Я. Брыль); аб’ект дзеяння: Будавалася новая х а т а; дзеянне як назву: Будаваць — гэта сапраўды цікава. Ён можа быць выражаны любой часцінай мовы, але найбольш тыповай формай яго выражэння з’яўляецца назоўнік любога лексіка-граматычнага разраду ў назоўным склоне ці абагульнена-прадметны займеннік: В а д а нястрымна неслася ўдалеч (Л. Дайнека). За белым поплавам д а р о г а вывела да шляху (I. Мележ). На пустым і закінутым полі не народзяць зярнят к а л a с ы (А. Бялевіч). Апошні раз акінуў Л а б а н о в і ч вачамі ўсе ваколіцы (Я. Колас). Я н а [дачка] неяк адразу супакоіла маці (I. Шамякін). Я тугу ў тваіх вачах ніколі, маці, не забуду! (М. Хведаровіч). Ш т о магло б там прылучыцца Петрусю малому? (Я. Колас). Н і х т о каб ніколі не меў на вас злосці... (А. Русак). Ноччу па лесе a 6 ы х т о не ходзіць (Я. Колас). Аднак у якаені дзейніка ў сучаснай беларускай мове выступаюць і іншыя знамянальныя і службовыя часціны мовы, выклічнікі, гукаперайманні, а таксама сінтаксічна непадзельныя спалучэнні і сказы, калі яны набываюць прадметнае значэнне, г. зн. субстантывуюцца: 3 в ы к л а е, часта ч у т а е і б а ч а н а е не насцярожвае ўжо чалавека, ён яго як бы і не заўважае (Р. Сабаленка). Было г э т а пазалетась (В. Карамазаў). 3 н а ё м а я мая тут працуе (Т. Бондар). Відаць, самае с т р а ш н а е і непрыемн а е — чакаць (Я. Сіпакоў). Ку д ы ы! — плыве па лугавым кіліме (Р. Баравікова). Асабліва прыемна гучала ў некаторых словах «л», падзіцячы падобнае на «в» (У. Карпюк). Н е пішацца асобна з дзеясловамі і дзеепрыслоўямі (Правілы). У каго не сціснецца сэрца, калі з яшчэ цёплага неба восені загучыць і тужлівае і жалкотнае «к у р л ы кур-
л ы » (К. Кірэенка). Ціхай радасцю на траве іскрылі м і л ь я р д ы р а с і н а к (А. Карпюк). Дзесяткі тысяч гектараў балот асушаны і ператварыліся ва ўрадлівыя землі (Я. Колас). Гэтае «я ж к а в а л ь» Платона спалохала (М. Ракітны). «X л е б — у с я м у г а л а в а» — справядлівая прыказка.
Паводле структуры дзейнікі бываюць простыя, складаныя і састаўныя. Простыя дзейнікі выражаюцца адной словаформай: Позна вечарам прыіішоў 6а ц ь к a (I. Навуменка). На лясной паляне с н е г перамешаны з зямлёй, тырчаць к а р э н н і (А. Курскоў). Простыя дзейнікі, выражаныя спалучэннем (або паўторам) аднолькавых ці сінанімічных слоў, называюцца ўскладненымі: Каля Браслаўскіх сініх азёр г у с і л е б е д з і мыліся (М. Лужанін). А вось дзіўныя шляхі-крыжыкі на снезе, што губляюцца ў неглыбокіх ямках (X. Курскоў). На камені, белым ад плесені, у засені сосен зялёных гучаць, як забытыя песні, і м ё н ы, і м ё н ы, імён ы (А. Вялюгін). Складаныя дзейнікі выражаюцца спалучэннем слоў: У дол каля печкі ўдарыў п у к с в я т л а ад ліхтарыка (В. Быкаў). Большасць р ы б з надыходам халадоў залягае ў глыбокіх месцах, так званых зімавальных ямах (А. Курскоў). Раз увечар д з е д з Сымонкам выйшлі ў парк у свой абход (Я. Колас). Састаўныя дзейнікі выражаюцца спалучэннем дзеяслоўнай звязкі ў форме інфінітыва і іменнай часціны мовы: С т а ц ь заможнымі — наша мэта (I. Шамякін).