• Часопісы
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 240с.
    Мінск 2009
    77.91 МБ
    Родны склон залежнага слова з прыназоўнікам паверх выкарыстоўваецца пры абазначэнні паверхні, вышэй якой што-небудзь адбываецца: Там-сям паверх вады бездапаможна высоўвалася затопленая лаза (У. Краўчанка). Паверх лесу агонь гарыць (Загадка).
    Прыназоўнік з (са) з залежным словам у родным склоне ўжываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, у адносінах да якіх праяўляецца якое-небудзь пачуццё, пры дзеясловах глуміцца, дзівіцца, жартаваць, здзеквацца, кпіць, насміхацца, падсмейвацца, смяяцца, цешыцца'. Хто не бачыў вялікага, з малога здзівіцца (Прыказка). Рыгорка смяецца з майго спрыту (А. Якімовіч).
    Асаблівасцю кіравання ў беларускай мове з’яўляецца ўжыванне праназоўнка па з давальным склонам залежнага кампанента ў значэнні велічыні, памеру: Пасля прайшоў снег, густы, палстцю... (1. Пташнікаў). У нас па вядру ўраджала капуста... (П Броўка).
    Істотна пашырае колькасць своеасаблівых беларускіх спалучэнняў вінавальны склон з разнастайнымі прыназоўнікамі. Напрыклад, прыназоўнік за з вінавальным склонам залежнага кампанента ўжываецца не толькі пры абазначэнні роду дзейнасці, заняткаў,
    прафесіі, прызначэння асобы або прадмета: А я быў і за гаспадара і за няньку (Я. Васілёнак). Ён [Мухамор] нават не прызнаваў лісічак за грыбы (К. Каліна), але і пры выражэнні колькасных адносін, калі абазначае адлегласць: Знаходзіцца гаспадарка за сем кіламетраў ад Віцебска (Звязда). Гумно стаяла ад хаты крокаў за сорак (П. Пестрак), і пры выражэнні адносін параўнання: За Костуся ён год на дзесяць старэйшы (К. Чорны). Віцю было ўжо болый за два гады (А. Кулакоўскі).
    Асаблівасцю прыназоўнікавага кіравання ў беларускай мове з’яўляецца выкарыстанне пры дзеясловах захварэць, прыхварэць, хварэць і прыметніку хворы залежанага кампанента ў вінавальным склоне з прыназоўнікам на; Я захварэў на воспу (Я. Маўр). Многія на паноў хварэюць (I. Гурскі). Прыназоўнік на ўласцівы наступным беларускім спалучэнням: вызначаць на смак, некалькі разоў на тыдзень, звярнуцца на адрас, зрабіць на карысць, спатыкацца на пень і пад.
    Спецыфічнай канструкцыяй з’яўляецца спалучэнне прыназоўніка па з вінавальнм склонам у значэнні мэты дзеяння: Аднаго разу паехаў Кузьма з сынам па сена (А. Якімовіч). I нядарам па ўсмешку я хадзіў на твой парог (П. Глебка).
    У беларускай мове дзеясловы думкі, маўлення, пачуцця тыпу гаварыць, ведаць, дбаць, думаць, казаць, клапаціцца, успамінаць к.іруюць залежнай словаформай у вінавальны.м склоне пераважна з прыназоўнікам пра\ Жывы пра жывое і думае (Прыказка). А старшыня тым часам дбаў пра машыны і апрацоўку трасты (I. Новікаў). Хаця ў некаторых выпадках ужываецца пры такіх дзеясловах прыназоўнік аб (а) з месным склонам: Як аб табе чуюць, так аб табе і мяркуюць (Прыказка).
    Прыназоўнік праз з вінавальным склонам залежнага кампанента перадае не толькі прасторавыя і часавыя адносіны: Праз вароты тыя ўз’ехала елка на deop (А. Куляшоў). Праз два дні Надзя выйшла на работу (С. Грахоўскі), але і прычынныя, калі ўказваецца прычына чаго-небудзь ці называецца асоба, якая з’яўляецца віноўнікам чагонебудзь: Выглядаў чалавек праз сваю запушчанасць на ўсе шэсцьдзесят гадоў (I. Чыгрынаў). Пан праз вас з мяне галаву здыме (В. Лукін).
    Асаблівасцю беларускай мовы з’яўляецца ўжыванне прыназоўніка паўз з залежнай словаформай у вінавальным склоне са значэннем напрамку ўздоўж, ускрай названага аб’екта або месца знаходжання непадалёк яго: Паўз чыгунку цягнуўся лес (Л. Гаўрылкін). Паўз нас паплавамі ляжала сенажаць (Я. Скрыган).
    Прыназоўнікавы творны склон выяўляе сваю адметнасць у беларускай мове ў спалучэннях з прыназоўнікам з, калі яны кіруюцца дзеясловамі жаніцца (ажаніцца) і пазнацца (спазнацца): У гэтыя дні Зыбін, нарэшце, па ўсіх загсаўскіх законах ажаніўся з Жэняй (I. Мележ). Я ёельмі рана пазнаўся з гэтаю работаю (&. Якімовіч).
    Прыназоўнік па з залежным кампанентам у месным склоне ўжываецца ў беларускай літаратурнай мове пры выражэнні прасторавых адносін: Хмары плылі па высокім небе (К. Чорны). Натужліва гудзеў грузавік, коўзаючыся па слізкіх выбоінах (М. Лынькоў).
    Дзеясловы журыцца, непакоіцца, нудзіцца, плакаць, смуткаваць, сумаваць, тужыць патрабуюць спалучэння прыназоўніка па або аб з месным склонам залежнай словаформы: Алесь тужыў па свежай баразне (Я. Брыль). Маць вельмі сумавала аб сваёй ранейшай працы.
    Прыназоўнік па ў спалучэнні з месным склонам залежнай словаформы ўжываецца ў беларускай мове пры абазначэнні з’явы, падзеі, тэрміну, пасля якіх што-небудзь адбываецца: Мой міленькі прыйшоў ка мне па заходзе ўжо сонца... (Я. Купала). Улепіку па поўдні была вельмі ж спёка (К. Чорны).
    Прыкметнай асаблівасцю прыназоўнікавага кіравання беларускай мовы з’яўляецца ўжыванне прыназоўніка пры з месным склонам залежнага кампанента пры ўказанні на непасрэдную блізасць ад якога-небудзь месца: Міхась сядзеў адзінока пры мокрай дарозе, воддаль ад пастухоў (Цётка). Пры лесе, пад горкай, бруіцца крыніца (П. Броўка).
    К і р а в а н н е ў сучаснай беларускай мове прадстаўлена шматлікімі сінтаксічнымі сінонімамі, якія маюць розную нарматыўную значнасць і выклікаюць пэўныя цяжкасці пры іх размежаванні ў структуры канкрэтнага сказа.
    Сінтаксічнымі сінонімамі можна назваць аднародныя па сваёй структурнай арганізацыі канструкцыі, аб’яднаныя агульным значэннем, але адрозныя па сэнсавых адценнях і стылістычнай афарбоўцы: працаваць каля лесу, працаваць пад лесам, працаваць паблізу лесу, працаваць недалёка ад лесу.
    Суіснаванне сінанімічных канструкцый — фактар, які паказвае на багацце мовы і забяспечвае выбар і магчымасці адбору найбольш прыдатнага спалучэння для выразнай і дакладнай перадачы інфармацыі. Наяўнасць двух і больш адпаведнікаў не азначае абавязковага выцяснення адной канструкцыі іншай (хаця і такое мае месца), а дэманструе разнастайнасць сэнсавых нюансаў у межах агульнага значэння, што перадаюць прыназоўнікава-склонавыя формы: ехаць да возера, ехаць к возеру, ехаць у бок возера, ехаць у напрамку возера, ехаць у кірунку возера (агульнае значэнне — ‘напрамак да руху прадмета’). Паралельнае ўзнікненне і выкарыстанне падобных канструкцый сцвярджае факт, што гэта, як правіла, не тоесныя ўтварэнні; на адрозненні іх сэнсавых адценняў выразна паказваюць прыназоўнікі.
    Сучасная беларуская мова надзвычай багатая сінанімічнымі сродкамі, што служаць для выражэння любых відаў адносін — прасторавых, часавых, аб’ектных, азначальных і інш.; аднак у некаторых
    выпадках размежаванне іх абумоўлена правільнасцю і культурай маўлення.
    Так, спалучэнне прыназоўніка у з вінавальным склонам назоўніка выражае кірунак дзеяння ў сярэдзіну прадмета: зайсці ў хату; спалучэнне з прыназоўнікам на выражае кірунак дзеяння на паверхню прадмета ці на верхнюю частку яго: узысці на гару. Аднак ёсць выпадкі, калі гэтыя канструкцыі ўжываюцца як раўназначныя: жыць на Беларусі і жыць у Беларусі. Але варта мець на ўвазе, што канструкцыя з на паводле значэння блізкая да спалучэння на тэрыпюрыі Беларусі, а з у — да спалучэння ў Рэспубліцы Беларусь; пры абазначэнні кірунку дзеяння дамінуе спалучэнне з прыназоўнікам у.
    Канструкцыі паехаць у вёску, працаваць у вёсцы і паехаць на вёску, працаваць на вёсцы адрозніваюцца тым, што спалучэнне з у звычайна абазначае канкрэтнае месца, куды накіравана дзеянне або дзе яно адбываецца ці знаходзіцца прадмет; спалучэнне з на абазначае месца як агульны арыенцір, тэрыторыю, у межах якой дзеянне рэалізуецца ці знаходзіцца прадмет; як правіла, выраз на вёску азначае сельскую мясцовасць наогул.
    Варыянты спалучэнняў выйсці ў калідор і выйсці на калідор таксама маюць пэўнае семантычнае адценне пры ўжыванні: прыназоўнік у пераважае пры дзеясловах з прыстаўкай у{ува-) ці з іншымі прыстаўкамі або ўвогуле без іх; на звычайна сустракаецца пры дзеясловах з прыстаўкай вы-.
    У сучаснай беларускай мове канструкцыі быць у кухні і быць на кухні ўспрымаюцца як тоесныя, прычым дамінуе спалучэнне з на. Аднак тут ёсць свае асаблівасці: прыназоўнік у заўсёды ўжываецца пры дзеясловах руху, якія маюць прыстаўку у(ува-) і выразна акрэслены накіраванасцю руху ці іншага дзеяння ў сярэдзіну прадмета; назоўнік кухня абазначае ў гэтым выпадку спецыяльны пакой у жылым памяшканні, дзе гатуюць ежу. Прыназоўнік на ўжываецца з назоўнікам кухня, які абазначае частку памяшкання грамадскага харчавання ці спецыяльна прыстасаванага для гэтага месца. Тым не менш у жывым маўленні перавага застаецца за канструкцыяй быць на кухні.
    Існуе меркаванне, што з сінанімічных спалучэнняў ехаць у млын і ехаць на млын апошняе з’яўляецца адхіленнем ад літаратурнай нормы сучаснай беларускай мовы. Але варта звярнуць увагу на паралельнае суіснаванне гэтых форм у жывым маўленні і адзначыць іх семантычную неідэнтычнасць. Канструкцыя з прыназоўнікам у паказвае канкрэтны кірунак руху да аб’екта, а на — больш агульны, які не мае на мэце абавязковыя дзеянні з мукой.
    Канструкцыі пайсці ў грыбы, пайсці па грыбы і пайсці за грыбамі раўнапраўна ўжываюцца ў беларускай мове, але маюць некаторыя сэнсавыя адрозненні. Так, спалучэнне з прыназоўнікам у мае вуз-
    кае значэнне ‘пайсці збіраць грыбы’, тады як канструкцыі з на і за выкарыстоўваюцца ў больш шырокім сэнсе, бо грыбы можна не толькі сабраць, але і купіць, прынесці аднекуль.
    У сучаснай беларускай мове паралельна суіснуюць спалучэнні пайсці па ваду і пайсці за вадою, пайсці вады. Хаця ў некаторых моўных рэгіёнах выраз пайсці за вадою мае фразеалагічны характар, абазначае ‘за цячэннем’ — пайсці не думаючы, не кіруючы сваімі ўчынкамі.
    Маюць свае пэўныя семантычныя адценні і сінанімічныя канструкцыі тыпу ісці полем, ісці па полі, ісці праз поле, ісці цераз поле. Так, творным беспрыназоўнікавым месца падкрэсліваецца безупыннасць лінейнага руху на няпэўным прамежку. Прыназоўнік па ўказвае больш на месца руху, а праз і цераз — на напрамак, пры гэтым праз указвае на напрамак руху скрозь што-небудзь, а цераз — на рух упоперак чаго-небудзь.
    Сінтаксічная сінанімія ўласціва беларускай мове не толькі пры выкарыстанні шматлікіх прыназоўнікаў, але і пры варыянтнасці самой граматычнай формы залежнай словаформы: хадзіць паміж (між) дрэў і хадзіць паміж (між) дрэвамі. Але і ў такім разе асноўнае значэнне набывае дадатковае адценне: калі ў спалучэнні з родным склонам акцэнтуецца само дзеянне, то ў спалучэнні з творным — прадметы, у прасторы паміж якімі адбываецца дзеянне.