• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 240с.
    Мінск 2009
    77.91 МБ
    У ролі дзейніка могуць выступаць сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні са значэннем колькасці, сумеснасці, выбіральнасці.
    Дзейнік з колькасным значэннем выражаецца спалучэннем колькаснага ці зборнага лічэбніка з назоўнікам у назоўным ці родным склоне: У с е ч а ц в ё р а хлопцаў скончылі васьмігодку сёлетняй вясной (Т. Хадкевіч).
    Акрамя таго, у сучаснай беларускай мове зрэдку пад уплывам гаворак у якасці дзейніка сустракаюцца колькасна-іменныя спалучэнні, абедзве формы якіх — лічэбнік і назоўнік — стаяць у родным склоне: На крэслах (ложкі былі бялюткія) сядзела т р о х гожанькіх д з я ў ч а т (У. Караткевіч) ці толькі субстантываваная форма роднага склону лічэбніка: На лаўцы каля дзвярэй сядзела ч а т ы р о х ... (Я. Брыль).
    Дзейнік са значэннем сумеснасці выражаецца спалучэннем назоўніка ці займенніка ў назоўным склоне з назоўнікам ці займеннікам у творным склоне з прыназоўнікам з (саў Мікіта са старым Купрыянам з камісіяй робяць абход (Я. Колас).
    Дзейнік са значэннем выбіральнасці выражаецца спалучэннем займеннікаў кожны, любы, усякі, адзін, нехта і падобных з іншым займеннікам ці назоўнікам у родным склоне: К о ж н ы з н а с памятае прачытаную ў юнацтве першую кніжку (Я. Скрыган). А д з і н
    з вяскоўцаў гучна засмяяўся ў цемнаце (В. Адамчык). Нехта з с я л я н бег князю насустрач... (У Караткевіч).
    Дзейнік можа выражацца інфінітывам. Пры такім дзейніку звычайна ўжываецца выказнік, які выражаны інфінітывам, назоўнікам ці прыслоўем. Інтанацыйна такі сказ раздзяляецца на дзве часткі — састаў дзейніка і састаў выказніка: Чытаць гэты твор — асалода і праца (Я. Брыль). Ж ы ц ь — Радзіме служыць (Прыказка). Ж ы ц ь у зямлянцы нязручна (К. Чорны).
    Выказнік. Спосабы выражэння выказніка
    Выказнік — галоўны член двухсастаўнага сказа, які суадносіцца з дзейнікам і падпарадкоўваецца яму. У якасці выказніка ўжываюцца не толькі дзеясловы, але і іменныя часціны мовы (з нулявой ці вербальна прадстаўленай звязкай), напр.: Паветра т р ы м ц і ц ь пад гарачымі промнямі (А. Адамовіч). I — скок Жабоцька смела ды ў каляіну с е л a (К. Крапіва). Вадзім пайшоў н а папраўку (Т. Бондар). Яна з а гаспадыню (У Караткевіч). Хлеб у нас с в о й (1. Шамякін). Там рыба — ого-го! (Я. Маўр). Кватэра ў яго з т р о х п а к о я ў (Б. Сачанка). Ён наогул б ы ў вельмі х у т к і н а с л ё з ы (У Ягоўдзік). Перад вайной Архіп Ціханавіч п р а ц a в а ў у калгасе к о н ю х а м, брыгадзірам, пасля вайны хадзіўлесніком (А. Адамовіч). С а м а й выдатнай ф і г у р а й Адраджэння б ы ў Францыск Скарына, сын купца з Полацка (У. Караткевіч).
    У залежнасці ад граматычнага выражэння выказнікі падзяляюцца на дзеяслоўныя і іменныя. Дзеяслоўны выказнік выражаецца дзеяслоўнай формай ці словам са значэнне.м дзеяння: Цягнік п р ы й ш о ў на світанні (Р. Сабаленка). Потым — г о п яна з калёс, с е л а ля дарогі... (К. Крапіва). 1 м е н н ы выказнік выражаецца дзеяслоўнай звязкай і іменнай часткай: Моеа настаўніка — паказчык яго агульнай кулыпуры, узроўню яго прафесіннай дасканаласці (В. Вітка). Паводле структуры і спосабаў выражэння выказнікі падзяляюцца на простыя, ускладненыя, састаўныя і складаныя. Дзеяслоўныя выказнікі бываюць усіх чатырох тыпаў, а іменныя — толькі састаўнымі ці складанымі.
    Простыя выказнікі складаюцца з адной словаформы, у якой заключана іх лексічнае і граматычнае значэнне, ці спалучэння слоў, што ўтвараюць адну граматычную форму: Лёгкі ветрык чуць прыметна збажыну к а л ы ш а (Я. Купала). За ракой туманяцца лугі (А. Русак). Мне б у д у ц ь с н і ц ц а кожны дзень шпакоўні і аржанога хлеба родны пах... (Г. Бураўкін). Яны могуць выражацца інфінітывам: Век пражыць н е поле перайсці (Прыказка); дзеясловамі абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу: 3 a -
    с в я ц і л і с я хоць бы з-за хмары высокія лямпачкі зор!(А. Вялюгін/ 3 а з в і н і ты, наша песня, як воля, магутная! (Я. Купала). А д д а ў б ы я край самы райскі і дзіўны за цень ад сасны на далёкай Радзіме (П. Панчанка). Нярэдка пазіцыю простага выказніка займаюць дзеяслоўныя фразеалагічныя словазлучэнні, якія сваім значэннем суадносяцца з асобнымі дзеясловамі: Поле — в о к а м н е а б н я ц ь (А. Русак). Максім, што называецца, х а д з і ў н a г а л а в е (Я. Колас). Сустракаюцца простыя дзеяслоўныя выказнікі, выражаныя ўсечанай формай дзеяслова — так званым дзеяслоўным выклічнікам: He паспеў Мікола выехаць на дарогу — зноў б у х ячмень з воза! (Я. Колас).
    Простыя дзеяслоўныя выказнікі могуць ускладняцца, калі выражаюцца двума ці больш аднолькавымі дзеясловамі, якія звязваюцца паміж сабой пры дапамозе злучнікаў і, ды або бяззлучнікавым спосабам: Лес гудзе-ракоча цёмнай шапкай верхавін (Я. Колас). Гадзіннік няўмольна лічыць і л і ч ы ц ь хвіліны... (Б. Сачанка). Лятуць ды лятуць кволыя сняжынкі (3. Бядуля). У радзе выпадкаў пры адным з паўтораных дзеясловаў знаходзіцца адмоўная часціца не\ Я ў сваёй хаце і пры матцы ж ы ў н е ж ы ў, бяда выпхнула бадзяцца, у свет пабрыў (Я. Купала). Ён ляжаў з прыплюшчанымі вачамі: с л у х а ў н е слухаў, драмаў н е д р а м а ў (М. Лужанін). Пры гэтым адзін дзеяслоў можа мець форму незакончанага трывання, а другі — закончанага: Ч а к а е яна н е дачакаецца, пакуль выгляне сонца і на дварэ пацяплее (3. Бядуля). Просты дзеяслоўны выказнік можа быць ускладненым, калі ён выражаны спалучэннем дзеяслова з формай прошлага часу дзеяслова ўзяць, звязаных пры дапамозе злучнікаў і, ды, ды г. Зайздросны мароз у з я ў д ы пазакрываў лёдам і снегам шыбы на вокнах (Я. Колас). Маці возьме і п о й д з е ў агарод палоць грады (С. Баранавых). Дзяўчынка ў з я л а д ы і расплакалася (Я. Маўр). Спеныфічнай моўнай канструкцыяй з’яўляецца выказнік, што складаецца з дзеяслова ў форме прошлага часу і такой жа формы дапаможнага дзеяслова быць'. Хімка з усім сваім прыданым б ы л а ўжо вярнулася ў Страшава, але пакуль што не знаходзіла сабе месца (А. Карпюк). Такі выказнік абазначае даўномінулае дзеянне або дзеянне, якое не было даведзена да канца ці не дало жаданага выніку; дапаможны дзеяслоў, як і асноўны, каардынуецца з дзейнікам у родзе і ліку: У хмуры і мокры дзень восені, пад вечар, в ы й ш л і яны б ы л і разам з піўной (К. Чорны). Праўда, адзін салдат у в а л і ў с я б ы ў у тое патайное «акно» і нарабіў крыку (П. Пестрак). Форма дзеяслова быць можа ўжывацца як часціца толькі ў ніякім родзе, незалежна ад роду асноўнага дзеяслова: Маці тады затрымалася б ы л о ў вёсцы (3. Бядуля). Але й яго нястрымны голас б ы л о зрываўся і д р ы ж э ў (П. Броўка).
    Выказнік можа ўключаць у свой састаў мадальны дзеяслоў мецца (мець): 3 дому Косця м е ў с я в ы е х а ц ь крадком, але перад бацькам нібы разгаварыўся... (В. Адамчык). Ноч жа, богу дзякаваць, м а е б ы ц ь добрая (Я. Скрыган).
    Простыя іменныя выказнікі выражаюцца рознымі часцінамі мовы, акрамя дзеяслова. Часцей за ўсё такія выказнікі выражаюцца првіметнікамі ў форме назоўнага склону: Вада ў возеры надзіва ч ы с т а я і с в е т л а я (В. Вольскі). Луг повен пчалінага гуду (В. Каваль). Такія выказнікі паказваюцв прымету, якая ўласціва прадмету, абазначанаму дзейнікам. Як правіла, у беларускай літаратурнай мове кароткія формы прыметнікаў і дзеепрыметнікаў у якасці ввіказнікаў ужвіваюцца абмежавана, а дамінуе іх поўная форма: У познюю восень вада пад мастком ч ы с т а я і халодная (К. Чорны). Капкан ужо з а с ы п a н ы снегам (Э. Самуйлёнак). Хаця могуць сустракацца ў складзе выказніка і іх кароткія формы: Я табе вельмі ў д з я ч а н, Генрых (К. Чорнві).
    Простыя іменныя выказнікі могуць выражацца назоўнікамі ў форме назоўнага склону без прыназоўнікаў, а таксама ўскосных склонаў з првіназоўнікамі ці без іх: Да пэўнай ступені бусел — с і м в а л Беларусі (У. Караткевіч). На прамовы ён мастак (М. Лужанін). Дружба д р у ж б а ю, а служба с л у ж б а ю (М. Лынькоў). Радасць н е ў дастатку і шчасце н е ў б а г а ц ц і (Я. Колас). Актыўна выкарыстоўваюцца ў іх структуры назоўнікі ў творнвім склоне без прыназоўніка і вінавальным з прыназоўнікам за: Яна з a гаспадыню (У Караткевіч). Канструкцвія з првіназоўнікам за часцей за ўсё мае значэнне ‘быць кімсьці’, называючы род дзейнасці, заняткаў, прафесіі, хаця ўжываецца і са значэннем ‘быць замест каго-небудзь’ (адрозненне выяўляецца са зместу сказа або кантэксту): Мы ж яго выбралі з а брыгадзіра (К. Чорнві). / палічылі ўсе Асла з а ш ы ш ы к у (К. Крапіва).
    Часам простыя іменныя выказнікі выражаюцца лічэбнікамі ў форме назоўнага склону і займеннікамі ў форме назоўнага ці ўскосных склонаў з прыназоўнікамі або без іх: Рабіна ў садку а д н a (К. Чорнві). Хлебу нас с в о й (I. Шамякін). Цяжкая справа н е д л я н a с (А. Чарнышэвіч). Падобныя выказнікі служаць для колькаснай і абагульненай прадметна-якаснай характарыстыкі дзейніка.
    Асобнае месца займаюць выказнікі, якія выражаны дзеепрыметнікамі, прыслоўямі, выклічнікамі, гукапераймальнымі і безасабова-прэдыкатвіўнымі словамі. Хаця гэтыя часціны мовы не з’яўляюцца іменнымі, аднак у радзе выпадкаў збліжаюцца з імі па сваёй функцыі ў сказе: Жыта з в е з е н а даўно (Я. Колас). Зося ўжо з а м у ж а м (К. Чорны). Ого-го-го яшчэ дзядзька наш!{\. Чарнышэвіч). Бурбалкі са дна возера — буль-буль-буль (Я. Брыль).
    А мой пранік л я с ь д ы л я с ь па гліняным таку... (Я. Купала). У хаце п у с т а і няўтульна (А. Асіпенка).
    Іншы раз простыя выказнікі выражаюнца іменнымі фразеалагічнымі або сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія ў пэўнай ступені суадносяцца з асобнымі словамі іменных часцін мовы: Дзядзька — д о б р а й д у ш ы ч а л а в е к (Я. Колас). Міхалка цяпер с а м н е с в о й (К. Чорны). Выгляд — н і ч о г а асабл і в а г а (У Краўчанка).
    Састаўныя выказнікі складаюцца з двух структурных кампанентаў: дзеяслова-звязкі і выказальнага слова. Дзеяслоў-звязка выражае граматычнае значэнне (паказвае на час, асобу, лік, род) і каардынуе тым самым сувязь выказальнага слова з дзейнікам. Выказальнае слова выражае асноўнае лексічнае значэнне выказніка: Без буслоў бяздоннае сіняе неба становіцца п у с т ы м і нецікавым (В. Быкаў). Лета б ы л о ц ё п л а е і сон е ч н а е (Я. Маўр). У ролі звязак ужываюцца асабовыя формы дзеясловаў быць, стаць, перастаць, закончыць, пачаць, хацець, магчы, жадаць, з’яўляцца і інш., прыметнікі pad, гатоў, дзеепры.метнікі абавязаны, вымушаны, павінен, мадальныя словы варта, трэба, нельга, немагчыма. Ролю выказальных слоў у састаўным выказніку могуць выконваць як дзеясловы, так і іменныя часціны мовы. На гэтай падставе састаўныя выказнікі падзяляюцца на дзеяслоўныя і іменныя.