• Часопісы
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 240с.
    Мінск 2009
    77.91 МБ
    Варыянтнасць склонавай формы залежнага кампанента назіраецца і ў спалучэннях парадкавых лічэбнікаў з назвай месяца: дваццаць пятае сакавіка і дваццаць пятага сакавіка. Калі такія канструкцыі ўжываюцца ў якасці непадзельных сінтаксічных спалучэнняў (пры абазначэнні пэўных свят і ўрачыстасцей), то заўсёды залежны кампанент мае форму назоўнага склону, а галоўны — роднага: На дзевягпае мая будзе ўрачысты парад.
    Варыянтнасць форм кіравання ў сучаснай беларускай мове можа быць абумоўлена і стылёвай прыналежнасцю таго ці іншага прыназоўніка. Так, прыназоўнік аб характэрны для навуковага і афіцыйна-дзелавога стыляў, а на — для размоўнага: забыцца аб асцярожнасці і забыцца на асцярожнасць.
    У спалучэннях падысці да хаты, падысці к хаце, падысці пад хату стылістычна абмежаваным з’яўляецца прыназоўнік пад, які выкарыстоўваецца ў гутарковай мове і часам у мастацкіх творах. Прыназоўнікі да і к стылістычна нейтральныя, але маюць адценні ў значэнні: калі к выразна абазначае кірунак дзеяння, то да выражае не толькі кірунак, але ў пэўнай ступені паказвае мэту яго распаўсюджання.
    Сярод падобных канструкцый-сінонімаў трэба адрозніваць сінтаксічныя спалучэнні, якія сінонімамі не з’яўляюцца. Так, спалучэнні тыпу камандзіроўка па 15 жніўня і камандзіроўка да 15 жніўня
    або прачытаць к нядзелі і прачытаць да нядзелі неадэкватныя па сваім значэнні: у першых указваецца дакладны тэрмін — па 15 жніўня (уключна), к нядзелі (не раней і не пазней), а ў другіх — толькі абазначаецца мяжа (не пазней, але можна і раней).
    У спалучэннях ісці на суд і ісці ў суд адрозненне абумоўлена значэннем залежнага кампанента: калі назоўнік суд абазначае юрыдычны орган або памяшканне суда, ужываецца прыназоўнік у\ калі ж пад судом разумеецца разгляд судовай справы, пасяджэнне юрыдычнага органа, то прыназоўнік на.
    У адрозенне ад кіравання, залежная словаформа п р ы прым ы к а н н і няздольная граматычна дыферэнцыравана перадаць розныя сэнсавыя адносіны з галоўным кампанентам, бо для гэтага яна не мае дыферэнцыраваных граматычных форм. Параўн.:
    {з бацькам	1 прама
    ад бацькі	. . ) злева
    па бацьку	| вечарам
    да бацькі і г. д.	\ хутка і г. д.
    Адрозніваюць прымыканне ўласнае і іменнае.
    Пры ўласным прымыканні ў якасці залежнага кампанента выступаюць граматычна нязменныя словы (прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітыў): Віднелася невысокая града з дрэвамі і вёскай наводдаль (I. Мележ). Песні салаўіныя льюцца не сціхаючы (П. Глебка).
    Пры і м е н н ы м п р ы м ы к а н н і пазіцыю залежнага кампанента займаюць тыя назоўнікі ў форме ўскосных склонаў, якія маюць аслабленае прадметнае значэнне і абазначаюць не аб’екты, а розныя акалічнасці. Такое прымыканне мяжуе са слабым кіраваннем, аднак адрозніваецца ад яго тым, што залежны кампанент не кіруецца галоўным, а прымыкае да яго ў «застылай», нязменнай форме, ад чаго прыназоўнікава-склонавая форма назоўніка збліжаецца з прыслоўем: Толькі пад вечар вярнуліся мы ў горад (В. Вольскі). Без часу ліст на дрэвах жоўк (Я. Колас). Крычалі абое да хрыпаты, да знямогі (К. Крапіва).
    Прымыканне (уласнае і іменнае) — слабая факультатыўная сувязь, бо не мае марфалагічных паказчыкаў падпарадкавання. Тым не менш сустракаюцйа выпадкі нефакультатыўнага абавязковага прымыкання. Гэта датычыцца інфармацыйна недастатковых дзеясловаў: фазісных з указаннем на пачатак, працяг ці заканчэнне дзеяння, мадальных са значэннем волевыяўлення, жадання, неабходнасці і г. д. і некаторых дзеясловаў руху: Перастала зязюля кукаваць у лясах да наступнага лета (А. Куляшоў). Рыгор мусіў ісці (Ц. Гартны). Маці паставіла бацьку абедаць (Я. Брыль).
    Асаблівасць сувязі прымыкання ў сучаснай бларускай мове праяўляецца ў наступных выпадках:
    1)	пры ўжыванні беспрыназоўнікавага давальнага склону назоўніка для абазначэння месца з асобнымі дзеясловамі руху. У літаратурнай мове захавалася толькі адна форма долу (звычайна паслядоўна выкарыстоўваецца спалучэнне к + давальны склон або да + родны склон): Лісце залатое там-сям ужо скідае долу гай (А. Зарыцкі). Пад плотам, асыпаючы долу расу, дрыжыць крапіва... (В. Быкаў);
    2)	пры ўжыванні беспрыназоўнікавага творнага склону для выражэння прасторавых адносін (звычайна ў творах мастацкай літаратуры), калі для абазначэння напрамку руху выкарыстоўваюцца спецыфічныя прыслоўі кудою, тудою, сюдою'. Летась я таксама ездзіў сюдою (Я. Скрыган);
    3)	пры ўжыванні беспрыназоўнікавых спалучэнняў, што сталі ўжо ўстойлівымі зваротамі, са значэннем моманта дзеяння аднаго разу, аднаго дня, аднае начы: Аднаго разу пан Вашамірскі звярнуўся да рэжысёра і драматурга... (3. Бядуля);
    4)	пры ўжыванніспалучэння прыназоўніказз вінавальным склонам назоўніка ў значэнні прыблізнай меры часу, прасторы, памеру, вагі і пад.: Счакаўшы яшчэ з мінуту, Лабановіч пастукаў (Я. Колас). Курная хатка з сабачую будку ў яго была (А. Кулакоўскі);
    5)	характэрным для беларускай мовы з’яўляецца ўжыванне прыназоўніка а і залежнага слова ў месным склоне ў значэнні дакладнага або прыблізнага часу: Васіль Іванавіч выехаў з сяла а самай поўначы (М. Лынькоў). Прыехала ў горад недзе а дванаццатай гадзіне (М. Гроднеў);
    6)	вельмі пашырана прымыканне пры выражэнні часавых адносін такімі прыназоўнікава-склонавымі формамі назоўнікаў, што перайшлі ў прыслоўі: апоўдні (апаўдні), днямі, досвіткам, наступнага дня, напрадвесні, падвечар, прыцемкам'. Ездзіў я пазалетась туды (I. Шамякін). Досвіткам за садам падняўся белы густы туман (П. Галавач).
    Даданыя члены сказа
    Кампаненты сказа, якія ўваходзяць у групу дзейніка ці выказніка, з’яўляюцца даданымі членамі сказа. Яны структурна і інфармацыйна пашыраюць галоўныя ці іншыя даданыя члены сказа.
    Даданыя члены сказа — паняцце граматычнае, якое звязана са структурнай іерархіяй кампанентаў сказа. 3 боку сэнсавай, інфармацыйнай значнасці яны могуць быць зусім не «даданымі» членамі, а дамінуючымі, вызначальнымі. У апошні час, акрамя традыцыйных — азначэння (і яго разнавіднасці прыдатка), дапаўнення і акалічнасці — вылучаюць сінкрэтычныя члены сказа, дуп-
    лексівы. Па-за межамі даданых членаў застаюцца дэтэрмінуючыя члены (дэтэрмінанты і сітуанты), бо яны залежаць не ад асобнага слова (ці слоў), а ад граматычнай асновы сказа ў цэлым, і звязваюцца з ёй не падпарадкавальнай прыслоўнай сувяззю, а сувяззю свабоднага далучэння.
    Азначэнне — такі даданы член, які абазначае прымету прадмета і таму абавязкова падпарадкоўваецца слову з прадметным значэннем: Каля бярозак беланогіх рабіны cm ройны я стаяць (Г. Бураўкін). Спецыфічнай асаблівасцю азначэнняў з’яўляецца тое, што яны не выконваюць у сказе структурнай функцыі, але вельмі істотныя з пункту гледжання семантыкі, бо, канкрэтызуючы абазначаны прадмет, дазваляюць болыл глыбока паказаць якасці прадметаў і з’яў рэчаіснасці. Нярэдка іменна азначэнні нясуць асноўную сэнсавую нагрузку пэўнага члена сказа, калі ён выражаны назоўнікам: Спраўная машйна неспадзявана хутка адолела д о б р ы асфальт і вынесла яго на зялёны ўзгорак (А. Карпюк). Жылі там людзі з р о з н ы х краёў (П. Броўка).
    Аб сэнсавай нагрузцы азначэнняў сведчыць і іх актуалізацыя пры парцэляцыі: Чалавеку патрэбен чалавек. Ж ы в ы. Ц ё п л ы. 3 усмешкаю ў сэрцы (Т. Бондар). Мы ўбачым дом. Н о в ы. На высокім падмурку. 3 вялікімі вокнамі (ЛіМ) або далучэнні: Негаваркі Мікалай Міхайлавіч. Распытаць трэба было, падварушваць пытаннямі. / сарамлівы (А. Адамовіч).
    Па спосабу выражэння вылучаюць дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні.
    Дапасаваныя азначэнні заўсёды выражаюцца словамі, здольнымі да дапасавання: прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, займеннікамі-прыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі. Прыметнік, што ўваходзіць ва ўстойлівае спалучэнне, не лічыцца азначэннем: Мінскае мора, Вялікая Мядзведзіца, Восьмае сакавіка.
    Недапасаваныя азначэнні не дапасуюцца да азначаемага слова, а кіруюцца ім ці прымыкаюць да яго. Яны выражаюцца ўскоснымі прыназоўнікава-склонавымі формамі назоўніка, радзей прыслоўямі, інфінітывам, непадзельнымі словазлучэннямі і г. д.: Іх галасы ціха гулі недзе ў болыйым пакоі (К. Чорны); Батальён з крыкам «ура» падняўся ў поўны poem (С. Грахоўскі).
    У ролі азначэння, выражанага непадзельным словазлучэннем, выступаюць: спалучэнне назоўніка ў родным склоне з дапасаваным да яго колькасным лічэбнікам (дзіця гадоў пяціў спалучэнне назоўніка з прыметнікам у творным склоне (дзяўчына з тонкім станам, хлопец з шэрымі вачымаў, словазлучэнні, якія складаюцца з прыметніка і назоўніка ў родным склоне, у якіх немагчыма апусціць прыметнік, таму што іменна ў ім заключаецца абазначэнне размежавальнай прыметы (голас прыемнага тэмб-
    ру, віно лепшага сорту, вочы невыразнага колеру, хлопец прызыўнога ўзросту).
    Прыдатак — гэта азначэнне-назоўнік, якое дапасуецца да назоўніка ў склоне ці ўжываецца толькі ў форме назоўнага склону: Доўгімі вякамі стаяў дуб-асілак у самай добрай згодзе з суседам Нёманам (Я. Колас).
    Спецыфічнай рысай семантыкі прыдаткаў з’яўляецца тое, што, вызначаючы прадмет, яны даюць яму іншую назву. Гэта і абумовіла субстантываваную форму такога віда азначэння, бо галоўная функцыя назоўніка — намінатыўная.
    Прыдатак, надаючы прадмету ці асобе іншую назву, падкрэслівае іх характэрныя рысы. Так, ён абазначае: а) сваяцкія адносіны, сацыяльную прыналежнасць, прафесію, нацыянальнасць: дзядзька Антось, рабочы-муляр; б) уласнае імя — геаграфічныя назвы, назвы прадпрыемстваў, устаноў, газет, мастацкіх твораў і г. д.: вёска Слабада, часопіс «Вясёлка», раман «Людзі на балоце»; в) экспрэсіўную ацэнку прадмета ці асобы: дожджык-грыбасей, Дзвіна-красуня.
    Па сваёй структуры прыдаткі могуць быць простымі (калі выражаюцца адной словаформай) і складанымі (калі выражаюцца словазлучэннем): Для чалавека нават і бяздомніцы-зязюлі прыносяць вялікую карысць (В. Вольскі) і За сталом расселіся ледзь не двухметровага росту асілкі, Лаўрэнавы сыны — старэйшы Павел ды сярэдні Уладзік (А. Карпюк).
    Ад прыдаткаў трэба адрозніваць асацыятыўныя спалучэнні (хлеб-соль, каліна-малінаў антанімічныя спалучэнні (пытанне-адказ, прыход-расход), сінанімічныя спалучэнні (трава-мурава, гусілебедзі), складаныя словы, што з’яўляюцца тэрмінамі (генерал-маёр, раман-газета) ці маюць у саставе ацэначнае слова (жар-птушка, гром-баба).