• Часопісы
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 240с.
    Мінск 2009
    77.91 МБ
    Парадак слоў і актуальнае чляненне
    I галоўныя, і даданыя члены, а таксама службовыя словы размяшчаюцца ў сказе лінейна. Пры гэтым яны маюць у пэўнай ступені замацаванае месца: дзейнік перад выказнікам, дапасаванае азначэнне перад азначаемым словам, недапасаванае — пасля яго, дапаўненне пасля выказніка, акалічнасць перад выказнікам, пры-
    назоўнік перад назоўнікам і г. д. Пры такой паслядоўнасці парадак слоў у сказе будзе прамым, ці нейтральным: Гаспадар-камень заўсёды вабіў янкавінцаў нейкай магічнай сілай (Г. Далідовіч).
    Гаварыць пра жорстка замацаваны парадак слоў у беларускай мове нельга, як нельга назваць яго і абсалютна адвольным. Калі члены сказа маюць сваё месца, не парушаючы логікі паведамлення, то гэтага нельга сказаць пра службовыя словы, месца якіх у сказе строга замацаванае: Я назаўтра ў школу не пайшоў (Г. Далідовіч) і У школу назаўтра я не пайшоў, але нельга: Школу ў назаўтра я пайшоў не.
    Кожны сказ у жывым маўленні выконвае пэўнае камунікатыўнае заданне — імкненне носьбіта мовы вылучыць той аспект зместу сказа, які з’яўляецца найбольш важным у дадзены момант. Таму на аснове аднаго сказа можа быць утворана некалькі выказванняў — адзінак рэальнага паведамлення: Сцежка па цаліку вяла ў гушчар (С. Грахоўскі) — У гушчар вяла сцежка па цаліку. — У гушчар па цаліку вяла сцежка. — Па цаліку сцежка вяла ў гушчар. — Сцежка па цаліку ў гушчар вяла.
    Той, хто гаворыць, заўсёды ўлічвае, у якой ступені слухач валодае інфармацыяй. I, зыходзячы з гэтага, вядомае (тэму) робіць асновай свайго паведамлення, а новае (рэму) пэўным чынам вылучае (у такім кірунку ідзе рух думкі: вядомае — невядомае). Падзел сказа на тэму і рэму называецца актуальным чляненнем с к а з а: Спевы бацькавы і матчыны // нам засталіся ў спадчыну (Я. Пушча). Тут вядомым, тэмай, з’яўляецца спевы бацькавы і матчыны, а новым, рэмай, — нам засталіся ў спадчыну.
    Актуальнае чляненне сказа з дапамогай інтанацыі, лагічнага націску можа перадавацца толькі ў вусным маўленні. Пры пісьмовай мове галоўную ролю адыгрывае парадак слоў: каб вылучыць новую інфармацыю, неабходна так пабудаваць сказ, каб актуалізаваны кампанент займаў апошняе месца ў сказе: Птушкі ляцяць з выраю // тысячы кіламетраў (Т. Хадкевіч). — Птушкі ляцяць тысячы кіламетраў // з выраю. — Тысячы кіламетраў ляцяць з выраю // птушкі. Таму нярэдка ў сказе прамы парадак слоў парушаецца. Гэта выклікаецца экспрэсіўнасцю, эмацыянальнасцю выказвання, а таксама з мэтай надаць пэўнаму слову неабходную значнасць: Засмуцілася, зажурылася даль шырокая, неаглядная (Я. Колас). Пры такім словаразмяшчэнні парадак слоў будзе адваротны, ці інверсійны (ад лац. inversio — перастаноўка, перамяшчэнне).
    Пры неабходнасці надання кампаненту сказа асаблівай сэнсавай значнасці выкарыстоўваецца парцэляцыя (з фр. parcelle — літ. часціца). Парцэляцыя — гэта такое чляненне сказа на асобныя часткі, пры якім змест выказвання рэалізуецца ў некалькіх квазісамастойных інтанацыйна-сэнсавых канструкцыях, размешча-
    ных адна за другой: Накінулі на плечы халаты. Рушылі. Доўгім яркаасветленым калідорам. Амаль у канец яго. Паўз мноства аднолькава белых на белай сцяне дзвярэй, за аднымі з якіх... (Т. Бондар). Цяплынь. Бусліны клёкат. Had поплавам паплыў (Я. Янішчыц). Парцэляваныя словы зноў лёгка ўключаюцца ў структурную схему сказа.
    Парадак слоў важны не толькі для рэалізацыі камунікатыўнага задання, але і для вызначэння ў пэўных выпадках сінтаксічнай функцыі кампанентаў сказа і яго граматычнай структуры. Так, у сказах Пароль неўміручасці — родная мова (П. Макаль). Жыць — з«ачыць змагацца. Абавязак вучня — наведваць школу. Дзіця чакае маці сінтаксічныя функцыі назоўнікаў і інфінітываў залежаць ад таго, якую пазіцыю яны займаюць — першую ці другую. Пры прамым парадку слоў і нейтральнай інтанацыі першае месца, як правіла, займае дзейнік, параўн.: Родная мова — пароль неўміручасцў Змагацца — значыць жыць; Маці чакае дзіця.
    У выказванні Ноч ясная, месячная (В. Вольскі) месцазнаходжанне прыметніка вызначае не толькі аднесенасць да пэўнага члена сказа, а і цалкам яго граматычную структуру: двухсастаўны сказ стане аднасастаўным, калі другі кампанент зойме першае месца: Ясная месячная ноч.
    Ускладненне выказвання, пабудаванага на падставе простага сказа
    Падобнае ўскладненне ажыццяўляецца двума шляхамі: самімі ж членамі сказа (аднародныя і адасобленыя члены, параўнальныя звароты) і кампанентамі, што членамі сказа не з’яўляюцца (звароткі, устаўныя і пабочныя канструкцыі).
    Аднародныя члены сказа — гэта два ці больш кампаненты, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю і адносяцца ў сказе да аднаго і таго ж слова. Яны толькі колькасна пашыраюць структуру сказа, паўтараючы пазіцыю аднаго члена сказа, і не змяняюць яе: Цёпла пахнуць сонцам, вясною, свежым ветрам навалачкі, бялізна, посцілкі, ручнікі (В. Жуковіч).
    Аднародныя члены звязваюцца паміж сабой інтанацыяй ці інтанацыяй і злучнікамі. У залежнасці ад таго, якія адносіны выражаюцца, паміж імі могуць выкарыстоўвацца спалучальныя, супраціўныя, раздзяляльныя і градацыйныя злучнікі.
    Пры аднародных членах могуць быць словы, якія абагульняюць іх змест. Яны выконваюць тую ж сінтаксічную функцыю, аднак маюць спецыфічную рысу ў семантыцы: выступаюць як значэнне роду ці цэлага ў адносінах да віду ці часткі: Ад спёкі застыла ўсё: і далёкі сіні лес, і поле, і хаты, і самі людзі... (П. Галавач). Усюды: на чыгунцы, у дэпо, на электрастанцыі — працуюць нашы
    людзі (М. Лынькоў). Найбольш часта ў якасці абагульняльных слоў ужываюцца займеннік усё (ці спалучэнне ўсё гэта), прыслоўі нідзе, усюды.
    Вылучэнне аднародных членаў у структуры сказа звычайна не з’яўляецца праблематычным. Пытанні ўзнікаюць у тых выпадках, калі недастаткова дакладна вызначана ступень аднароднасці / неаднароднасці пэўных паняццяў; адсюль вынікае цяжкасць у пастаноўцы знакаў прыпынку. Гэта датычыць у першую чаргу размежавання аднародных і неаднародных азначэнняў, прыдаткаў, якія абазначаюць найменні вучоных ступеняў, вучоных званняў, пасад і пад., калі яны размяшчаюцца ў адным радзе.
    Неаднароднымі лічацца азначэнні і прыдаткі, якія характарызуюць асобу, прадмет ці з’яву з розных бакоў, таму на пісьме коскай яны не аддзяляюцца: На сухім парыжэлым верасе іскрыліся кроплі халоднай празрыстай расы (Б. Мікуліч). Калі ж неаднародныя азначэнні і прыдаткі стаяць пасля паяснёнага слова, то коскамі яны аддзяляюцца абавязкова: Had хатамі стаяла ноч, пустая, глухая (М. Лынькоў).
    Да ліку неаднародных правамерна адносіць прыдаткі, якія ў адным радзе называюць займаемую пасаду і вучоную ступень (ці званне): Рэдакцыя газеты папрасіла міністра адукацыі і навукі прафесара I. I. Іванова пракаменціраваць прапановы міністэрства або вучоную ступень і вучонае званне: Нараду вёў намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі па навуцы доктар філасофскіх навук прафесар С. С. Сцяпанаў, бо гэтыя найменні з розных бакоў характарызуюць асобу, маючы сумарную ацэнку, таму коскамі не раздзяляюцца. Калі ж неабходна актуалізаваць самі характарыстыкі, іх значнасць, то неаднародныя прыдаткі, што перадаюць такія найменні, аддзяляюцца коскамі (становяцца «аднароднымі» ў плане пераліку): У сакавіку 2005 года споўнілася 70 гадоў вядомаму і аўтарытэтнаму беларускаму мовазнаўцу Аляксандру Мікалаевічу Булыку, доктару філалагічных навук, члену-карэспандэнту Нацыяналышй акадэміі навук Беларусі, прафесару, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (Беларуская лінгвістыка).
    Іншым відам ускладнення структуры простага сказа з’яўляецца адасабленне.
    Адасобленымі з’яўляюцца даданыя члены, якія сэнсава і інтанацыйна вылучаюцца ў сказе з мэтай узмацнення іх значэння, захоўваючы пры гэтым сінтаксічную залежнасць ад астатняй часткі сказа. Такім членам сказа ўласціва, па-першае, паўпрэдыкатыўная функцыя (функцыя дадатковага паведамлення), што набліжае іх да даданых частак складаных сказаў, або, па-другое, удакладняльна-паясняльная, што канкрэтызуе асобныя кампаненты сказа: Had горадам, прыбраная ў зоры, апускаецца ноч (Э. Самуйлёнак).
    3 вялікага, на ўсю сцяну, акна можна бясконца любавацца прасторнай плошчаіі (В. Вольскі).
    Адасобленыя члены маюць неразвітую або развітую будову і ўводзяцца ў сказ пры дапамозе інтанацыі, службовых і мадальных слоў: 3 бакоў дарожкі спакойна, ніжэй толькі схіліўшы галовы-каласы, змочаныя расою, спела жыта (П. Галавач). Усе мы, асабліва ў дзяцінстве, вельмі чулыя да асабістага прыкладу (I. Мележ).
    Адасобленыя азначэнні шырока выкарыстоўваюцца ўдапасаванай форме і як прыдатак, радзей — як недапасаваныя. Паводле свайго значэння яны ўтвараюць дзве групы. Адну складаюць азначэнні, якія, акрамя ўласна агульнага значэння, маюць адценне дадатковага паведамлення пра пэўныя з’явы рэчаіснасці; у сказе яны адносяцца да назоўніка ці займенніка ў пазіцыі дзейніка, дапаўнення або акалічнасці: Зноў настала вясна, дружная, цёплая, з дажджамі і навальніцамі (А. Асіпенка). Had далёкімі лясамі звісала тонкая блакітная смуга, прадвеснік адлігі (Я. Колас).
    Другую групу складаюць адасобленыя азначэнні з дадатковым акалічнасным значэннем, што зыходзіць ад іх сэнсавай сувязі з дзеясловам (у пазіцыі выказніка): Дзеці, бадзёрыя і радасныя, прыйшлі ў школу (Р. Няхай). Міхал з Антосем, як старыя, займалі месцы канцавыя (Я. Колас). Сцяна хаты, ад вуліцы, была ашалявана (Т. Хадкевіч).
    Адасобленыя дапаўненні па значэнні дзеляцца на тры групы:
    1)	перадаюць адносіны ўключэння прадмета ў пэўны рад (сродкі сувязі — акрамя, апрача, апрочў. Акрамя рыбы, у рэчцы было багата ракаў (М. Лынькоў);
    2)	выключаюць яго з ліку аднародных прадметаў (за выключэннем, акрамя, апрачаў У хаце, апрача бабкі Насты, нікога не было (Я. Колас);
    3)	замяшчаюцца іншымі прадметамі (замест): Аднойчы вынес дзядок, замест абеду, залатую табакерку (Л. Якімовіч).
    Сярод адасобленых акалічнасцей вылучаюць акалічнасці з уласна акалічнасным значэннем (спосабу дзеяння, часу, месца, прычыны і г. д.): Цвітуць, абняўшыся, дзве вішні ля акна (/X. Александровіч). Насуперак жаданню, Лабановіч доўга не мог заснуць (Я. Колас) і акалічнасці, якія абазначаюць дзеянне дадатковае або пабочнае да асноўнага, што выражаецца выказнікам. Такія акалічнасці могуць выражацца толькі дзеепрыслоўямі ці дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі: Пад вечар снегам завірыў, спазніўшыся, кудлаты снежань (М. Танк). Пацалаваўшы Марылю і сына, каваль рушыў ранкам новага дня ў вялікую дарогу (К. Чорны).