• Часопісы
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 240с.
    Мінск 2009
    77.91 МБ
    Дзейнік тут не патрабуецца семантыкай сказа, бо акцэнтуецца само дзеянне, а значэнне канкрэтнай асобы дакладна перадаецца асабовымі канчаткамі дзеяслова. Калі ж трэба падкрэсліць, хто выконвае дзеянне, выкарыстоўваецца двухсастаўная канструкцыя, параўн.: Памятаю адзін выпадак і Я памятаю адзін выпадак.
    Лаканічнасць і дынамізм пэўна-асабовых сказаў спрыяе іх выкарыстанню ў афіцыйна-дзелавым стылі, калі неабходна падкрэсліць значэнне дзеяння, а не асобы: Прашу прыняць мяне на работу...; Звяртаю вайіу ўвагу...; Паведамляем, што..:, у эпісталярным жанры, калі галоўны член, як правіла, выражаецца дзеясловам са значэннем прывітання, пажадання, прабачэння: Жадаю поспехаў...: Віншую...', Прашу прабачэння; у дыялагічнай мове, дзе асобы вядомыя — субяседнікі: Смеласць тваю, Піліп, ведаю. Будзь упэўнены — цяпер давяраю табе (I, Шамякін); у паэзіі: Выйдзі ў поле, глянь, паслухай: ці ж не ўгледзіш сум жывы? (Я. Колас). Абагрэй маё каханне, сонца, промнямі сваімі (П. Броўка).
    Пэўна-асабовыя сказы — самастойны структурны тып простага сказа з адным галоўным членам — выказнікам. Адсутнасць дзейніка не стварае непаўнаты пэўна-асабовага сказа, паколькі галоўны член дакладна ўказвае на таго, хто ўтварае дзеянне. He патрэбны дзейнік і для паўнаты выказвання. Пэўна-асабовыя сказы зразумелыя і па-за кантэкстам, сітуацыяй. Яны дазваляюць пазбегнуць лішняга паўтарэння асабовых займеннікаў. Ужываючы гэтыя сказы, аўтар усю ўвагу засяроджвае на дзеянні, самым важным для яго. Найбольшая экспрэсія дасягаецца ўжываннем аднародных галоўных членаў у пэўна-асабовых сказах: Прыгледзься днём к яснаму сонцу і месяцу ночнай парой; у шум цёмнай услухайся пушчы і ў шумы паводкі вясной (Я. Купала). На далёкай зямлі Казахстана земляка выпадкова сустрэну і расказваць з ахвотаю стану пра благія і добрыя змены (А. Бадак).
    ІІяпэўна-асабовыя сказы
    Няпэўна-асабовымі з’яўляюцца сказы, галоўны член якіх абазначае дзеянне няпэўнай або невядомай асобы і выражаецца дзеясловам 3-й асобы множнага ліку цяперашняга, будучага ці прошлага часу: У дзверы пакоя нясмела пастукалі (I. Шамякін). Спявалі недзе ў дальнім канцы вёскі (1. Шамякін). На полі аралі і сеялі (К. Чорны).
    Аднасастаўнасць такіх сказаў звязана з асноўнай асаблівасцю іх граматычнай семантыкі: дзеянне абазначаецца безадносна да яго выканаўцы, які можа быць агульнавядомым і няма патрэбы яго называць: Звезлі з поля жыта маладое (П. Броўка), або гэта немагчыма зрабіць: У нас адну малую птушку чамусьці кнігаўкай
    завуць (Я. Брыль). Галоўная ўвага ў такіх сказах надаецца дзеянню, а не асобе.
    Галоўны член няпэўна-асабовых сказаў выражаецца:
    1)	дзеясловамі 3-й асобы множнага ліку цяперашняга і будучага часу са значэннем няпэўнай, невядомай асобы: Гуслям, княжа, не пішуць законаў (Я. Купала). Ад дабра дабра не шукаюць (Прыказка). У суседнім вагоне спяваюць / смяюцца (Б. Мікуліч). Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку (Прыказка);
    2)	дзеясловамі прошлага часу множнага ліку: Ужо збіралі познія пасевы ярыны (Я. Колас). Плылі юбіляру кветкі. Ракою лілося віно. I рукі яму паціскалі. I гаварылі прамовы (К. Кірэенка). Яму прапанавалі пасаду галоўнага агранома (У. Шахавец). Няпэўнасць дзеючай асобы ўтвараецца значэннем формы 3-й асобы, якая, у адрозненне ад форм 1-й і 2-й асобы, менш канкрэтная.
    Няпэўна-асабовыя сказы нагадваюць сабой абсалютна самастойную структурна-семантычную разнавіднасць сказаў. Аднасастаўнасць уласціва ім арганічна і звязана з асноўнай асаблівасцю іх граматычнай семантыкі: паколькі дзеянне абазначаецца ў іх безадносна да яго канкрэтнага выканаўцы, яны дазваляюць засяродзіць увагу на характары дзеяння: Машыну, што засела, узялі на буксір. Пакуль прывязалі трос, вывалаклі машыну, прайшло многа часу (I. Мележ). Нас перакінулі на той бок заліва, на заходні (I. Шамякін).
    Дзеяслоўная форма множнага ліку выражае агульную граматычную семантыку няпэўна-асабовых сказаў, а не множнасць суб’ектаў. Форма множнага ліку ўжываецца і тады, калі выконвае дзеянне адна асоба, бо захоўваецца значэнне няпэўнасці: Сёння прынясуць пенсію (мяркуецна, што за адной асобай, якая выканае гэта дзеянне, стаіць цэлая арганізацыя). Калі ж дзеяслоў прыме форму адзіночнага ліку, то гэта будзе няпоўны двухсастаўны сказ, у якім адсутнічае дзейнік — канкрэтная асоба, што вядома з сітуацыі ці з кантэксту: Сёння прынясе пенсію.
    Важная асаблівасць граматычнай семантыкі няпэўна-асабовых сказаў заключаецца ў тым, што з іх дапамогай выражаюцца толькі праяўленні чалавечай дзейнасці: За выключэннем некаторых раёнаў Палесся, беларускую хату ніколі не беляць знадворку, толькі ўнутры (У. Караткевіч). У хаце навялі чысціню і па-святочнаму прыбралі (М. Хведаровіч). Восенню ўздоўж дарогі пасадзілі маладыя хвойкі (I. Навуменка).
    Састаў няпэўна-асабовых сказаў уключае абавязкова даданыя члены сказа і дэтэрмінанты, якія якраз і ўтвараюць неабходны мінімальны кантэкст, што дазваляе сказу функцыяніраваць аўтаномна. Камунікатыўная роля няпэўна-асабовых сказаў — паведамленне, канстатацыя рэальнага факта дзеяння, якое адбылося, адбываецца ці адбудзецца, з праяўленнем абыякавасці да паведамлення пра дзеяча.
    Гэты тып сказаў пашыраны ў размоўным стылі, што звязана з неабходнасцю ў пэўных выпадках акцэнтаваць увагу на дзеянні, а не на вытворцы. Частае выкарыстанне няпэўна-асабовых сказаў у размоўным стылі прывяло да таго, што некаторыя з іх набылі характар устойлівых спалучэнняў: Каму гавораць?! Табе гавораць. Да няпэўна-асабовых сказаў адносяцца сказы тыпу: Як цябе завуць? Завуць яго Мікола. Яе звалі Галяй. Гэты тып сказаў шырока выкарыстоўваецца ў мове мастацкай літаратуры: Спакавалі рукзакі. Адплывалі. Сонца было злева (У. Караткевіч). На полі капалі бульбу (А. Чарнышэвіч). Сфера выкарыстання няпэўна-асабовых сказаў у афіцыйнадзелавым стылі абмежавана, як правіла, яны ўжываюцца ў афіцыйных аб’явах: У нас не кураць. Просяць захоўваць цішыню. Тут прадаюць білеты. У навуковым стылі з-за сваёй семантыкі няпэўнасці, няяснасці выражэння думкі такія сказы амаль не ўжываюцца.
    Абагульнена-асабовыя сказы
    Абагульнена-асабовымі з’яўляюцца аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх выражаны дзеясловам 2-й асобы (радзей у іншых асабовых формах) адзіночнага ліку цяперашняга ці будучага часу і абазначае дзеянне, якое ў аднолькавай меры адносіцца да любой асобы, да кожнага: Народ не сагнеш, не пакорыш нічым — ніякім прымусам і здзекам (П. Броўка). Бачаннем не зловіш жураўля (Р. Барадулін). Лес не сякуць языкамі (К. Крапіва). Увосень за стол просім (Прыказка).
    Дзеянне галоўнага члена ў абагульнена-асабовых сказах абмяжоўваецца пэўным часавым планам. Тыповая форма выражэння дзеяння ў абагульнена-асабовых сказах — форма 2-й асобы адзіночнага ліку дзеясловаў цяперашняга і будучага часу: Пад гэты гром, пад дождж упарты то там, пю тут пачуеш жарты (Я. Колас). Пачынаеш адчуваць неабдымнасць нашай зямлі, бязмежжа яе прастораў (С. Грахоўскі). А пойдзеш у Ліпава лясамі, напэўна стрэнешся з ласямі (Я. Колас).
    Функцыю галоўнага члена сказа ў абагульнена-асабовых сказах могуць выконваць дзеясловы 1-й і 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу: Як маем, так ужываем (Прыказка). Хваліце мяне, а я вас.
    У якасці галоўнага члена абагульнена-асабовага сказа можа выступаць дзеяслоў 3-й асобы множнага ліку цяперашняга часу: Ад dadpa дабра не шукаюць (К. Крапіва). Клін клінам выганяюць (Прыказка).
    Галоўны член абагульнена-асабовых сказаў можа таксама выражацца дзеясловамі загаднага ладу: Раскладайце, паліце Купалля агні! (Н. Гілевіч). Дазволь сабе хоць раз палё'гку — потым не абярэшся горшае бяды (А. Бачыла).
    У абагульнена-асабовых сказах выражаюцца агульныя вывады, заключэнні, павучанні, таму яны часта ўжываюцца ў мове прыказак і прымавак: Апёкшыся на малацэ, на ваду дзьмеш. Куранят у восень лічаць. Выраслі, а розуму не вынеслі. He рабі ліхога і не бойся нікога. Глыбей узарэш — болей збярэш. Новых сяброў набывай, а старых не забывай.
    3	дапамогай форм 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу як найбольш тыповых сродкаў выражэння абагульненасці ў абагульнена-асабовых сказах падкрэсліваецца, што назіранні датычаць як бы любога чалавека.
    Семантычная асаблівасць абагульнена-асабовых сказаў заключаецца ў тым, што яны адлюстроўваюць назіранні, якія звязаны з абагульняючым характарам жыццёвых з’яў і сітуацый; падкрэсліваюць, што гэтыя назіранні датычацца не канкрэтнага чалавека, а любога, калі ён сутыкнецца з пэўнымі з’явамі ці сітуацыямі. Абагульняльны характар дзеяння і суадноснасць яго з многімі асобамі дазваляюць перадаваць у абагульнена-асабовых сказах паведамленні, якія ўспрымаюцца як вывад або заключэнне адносна розных з’яў і падзей рэчаіснасці. Таму і афармляюць яны найбольш часта ўстойлівыя фразы, прымаўкі і прыказкі: Вызначай смак не па скарлупіне, а па асяродку. Што жывём, то вучымся. Па нітачцы і клубочак знойдзеш. Сябра за грошы не купіш.
    Семантыка такіх сказаў спрыяе іх актыўнаму ўключэнню ў публіцыстычныя і мастацкія тэксты, у гутарку і абмяжоўвае ўжыванне ў афіцыйных паперах і навуковых тэкстах.
    Безасабовыя сказы
    Безасабовымі з’яўляюцца аднасастаўныя сказы, якія называюць працэс, дзеянне або стан незалежна ад дзеючай асобы, суб’екта: Зранку парыла, пякло, — аж смылела ў полі. Надвячоркам пачало хмарыцца паволі (Н. Гілевіч). У акне засінелася. Хутка развіднела (Т. Хадкевіч). Гэтаму чалавеку выпала ў жыцці многа папрацаваць і многа зазнаць (I. Мележ). Івана Васільевіча кінула ў nom (I. Шамякін). Умаленькім пакойчыку было моцна накурана (Л. Арабей). Галоўны член безасабовых сказаў — асобая з’ява: дзейнік не толькі не абазначаны, ён не прадугледжваецца значэннем і формай граматычнай асновы. Дзеясловы ў якасці галоўнага члена выступаюць выключна ў адной марфалагічнай форме — форме безасабовасці: застылая форма 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга ці будучага часу або ніякага роду для прошлага часу. Акрамя дзеясловаў, пазіцыю галоўнага члена могуць займаць безасабова-прэдыкатыўныя словы, дзеепрыметнікі і розныя спалучэнні слоў.
    Паведамленні, што афармляюцца безасабовымі сказамі, датычацца стану, дзеянняў і прайэсаў, якія ўзнікаюць стыхійна.
    самі па сабе і пад уздзеяннем пэўных абставін. Безасабовыя сказы перадаюць інфармацыю аб стане навакольнага асяроддзя, атмасферна-метэаралагічных з’явах прыроды, аб псіхафізічных адчуваннях чалавека і аб стане жывых істот — асоб ці (зрэдку) жывёл: На дварэ было горача і парна. I ў небе ўжо хмарылася. Здалёк даносіліся грымоты (М. Ваданосаў). Ад бяссонніцы звінела ў галаве (I. Мележ). У яго зашумела ў вушах, самлелі ногі, высахла ў роце (I. Шамякін).