Кароткая граматыка беларускай мовы
Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
— Скажы што-небудзь!.. (I. Мележ).
Рэплікі ў дыялогу дзвюх і больш асоб запісваюцца з чырвонага радка і з працяжнікам псрад кожнай рэплікай:
— Ты па еёсцы еольна ходзіш?
— Хаджу, як і хадзіў. А што?
— Нічога, нікога не баішся?
— Я не злодзей, не забойца. Чаго ж мне баяцца? (Б. Сачанка).
Простая мова шырока выкарыстоўваецца ў размоўным стылі, а таксама ў мове мастацкай літаратуры, дзе яна выступае як адзін з важных сродкаў характарыстыкі персанажаў.
Ускосная мова
Чужое выказванне, якое перадаецца не даслоўна, з парушэннем пэўных яе асаблівасцей, называецца ўскоснай мовай. Адметнай рысай ускоснай мовы з’яўляецца тое, што змешчанае ў ёй чужое выказванне падаецца ад імя апавядальніка, а не таго, каму яно належыць. У такіх выпадках перадаецца толькі асноўны змест чужога выказвання, а яго лексічныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці могуць не захоўвацца. Звычайна такія канструкцыі афармляюцца як складаназалежныя сказы, у якіх паміж галоўнай і даданай часткамі ўстанаўліваюцца аб’ектныя адносіны. Галоўная частка такіх сказаў адпавядае аўтарскай мове, а даданая — чужому выказванню. Сродкам сувязі паміж часткамі выступаюць падпарадкавальныя злучнікі каб, што, ці і злучальныя словы дзе, калі, хто, як і іншыя: Тады Рэй устаў з-за парты і голасна заявіў, ш т о балоту, якое называлася Багінскі Мох, дзесяць тысяч гадоў (I. Навуменка). Павярнуўшыся да дзяўчат, Васіліна загадала, к а б ішлі спаць; заўтра рана на работу (Т. Хадкевіч). Для канструкцый з ускоснай мовай не ўласціва ўжыванне звароткаў, выклічнікаў, часціц, мадальных і пабочных слоў, іншых эмацыянальна-экспрэсіўных сродкаў. У выніку ўскосная мова не мае такой выразнай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі, як простая мова.
Пры ўскоснай мове заўсёды ёсць словы аўтара. Словы аўтара і простая мова — гэта састаўныя часткі складаназалежнага сказа: у ролі галоўнай часткі выступаюць словы аўтара, у ролі даданай — ускосная мова. Пры гэтым даданая частка, як правіла, размяшчаецца пасля галоўнай часткі. Даданая частка — чужое выказванне — залежыць ад дзеясловаў галоўнай часткі, якія маюць часцей за ўсё значэнне маўлення і думкі: думаць, гаварыць, сказаць, спытаць, адказаць, крычаць і іншыя: Ён тады запытаўся, чаму яна не спіць, — яна нічога не сказала, уздыхнула толькі і ўсё глядзела ў гарод (I. Пташнікаў). Міхалка думае, што яму рабіць далей (3. Бядуля).
Даданыя састаўныя часткі, у форме якіх рэалізуецца ўскосная мова, могуць быць дапаўняльнымі, дзейнікавымі і азначальнымі. Даданая дапаўняльная частка адносіцца да выказніка галоўнай часткі, выражанага дзеясловамі маўлення і думкі: Сын загадаў Сілівону, каб ён не адлучаўся ад парома на выпадак якой патрэбы (М. Лынькоў). Даданая дзейнікавая частка адносіцца да выказніка галоўнай часткі, які выражаны дзеясловам маўлення і думкі, але пры ім няма дзейніка: Аднекуль пачулася, што пара канчаць працу (X. Шынклер). Даданая азначальная частка адносіцца да дзейніка або дапаўнення галоўнай часткі, якія выражаны назоўнікам са значэннем маўлення і думкі: Раніцой перадалі загад, каб хутчэй перагналі жывёлу на
другі бераг ракі (М. Лынькоў). Я думаю, што я так многа зраблю добрага, цудоўнага, зраблю напэўна!.. (Я. Колас). У некаторых выпадках даданая частка, у якой перадаецца чужое выказванне, можа адносіцца да назоўніка галоўнай часткі. Тады ў складаназалежным сказе паміж часткамі ўстанаўліваюцца атрыбутыўныя адносіны: Давалася яшчэ парада, каб бацька не прадаваў цяляці ад чорнай каровы, а каб гадаваў (К. Чорны).
Ускосная мова часта выкарыстоўваецца ў размоўным стылі і мастацкай літаратуры як сродак аўтарскай характарыстыкі персанажаў, іх паводзін і г. д.
Няўласна-простая мова
Няўласна-простая (няўласна-прамая) м о в a — такі спосаб перадачы чужаслоўя, пры якім асноўныя лексічныя, фразеалагічныя, сінтаксічныя сродкі чужога выказвання захоўваюцца, а граматычныя паказчыкі (асабовыя займеннікі і дзеясловы) змяняюцца. Гэта «ўнутранае» маўленне: Яшчэ задоўга да спынення поезда пачуцці і думкі Лабановіча мімаволі скіраваліся да гэтай станцыі. Як ж а я н о бу д з е? 3 бя р у ц ц а ц і н е збяруцца хл о п ц ы?.. (Я. Колас). Лабановіч прайшоў адну будку і другую, мінуў ужо і пераезд каля свайго сяла, але дзяўчыны нідзе не спаткаў. Ц і н е п а й ш л а я н а н a р а з ’ е з д, с а б р а ў ш ы с я куды-небудзь п а е х а ц ь? А м о ж а я н а з у с і м н е тутэйшая і б о л ь ш н і к о л і н е з ’явіцца т у т? А л е ў я г о д у ш ы н а д о ў г a застанецца г э т ы прыгожы в о б р а з дзявочае к р а с ы. Лабановічу стала чагось шкада, як бы ад яго нешта адарвалася і знікла (Я. Колас). Як відаць, няўласна-простая мова тут з’яўляецца ўнутранай, нявыказанай мовай персанажа.
Паказчыкам чужаслоўя пры няўласна-простай мове з’яўляецца змест і ўнутраная структура самога чужога выказвання, што абумоўлівае разнастайнасць сувязей аўтарскай мовы і чужаслоўя, выражанага няўласна-простай мовай, а таксама прамой і няўласнапростай мовай, што ўжываецца ў адным кантэксце. Так, аўтарская мова можа ўводзіць няўласна-простую пры дапамозе дзеясловаў маўлення і думкі, і паміж аўтарскай і няўласна-простай мовай устанаўліваюцца такія адносіны, як і ў канструкцыях з прамой мовай: Вержбаловіч рэдка ўлазіў у такія гутаркі, а калі і ўлазіў, то болын для таго, каб сказаць сваё'. вайна вайной, а вунь яшчэ бульба не ўся пасеяна, ды і сады трэба было падмаладзіць, гэтыя фінскія маразы палову дрэў прарэдзілі (А. Кудравец). Як і ў сказах з прамой мовай, дзеясловы маўлення і думкі могуць адсутнічаць, а няўласна-простую мову могуць уводзіць дзеясловы, якія паказваюць на характар маўлення або сітуацыю, пры якой адбываецца маўленне: Прымачак усміхнуў-
ся: вось будзе гэты рэдактар яшчэ чакаць у чарзе кватэру, а ён перабярэцца ў свой дом, будзе ездзіць, як рэдактар, на службовай машыне і прысутнічаць на гэтакіх жа самых бюро (А. Жук).
Няўласна-простая мова звычайна рэалізуецца ў форме самастойных сказаў або іх аналагаў, якія ўводзяцца ў кантэкст без слоў аўтара. Сказы, што размешчаны перад і пасля гэтай мовы ў кантэксце, паказваюць на розныя абставіны і падзеі, якія выклікаюць чужую мову ці суправаджаюць яе: Яна зноў прыкусіла губу, перастала нават і думаць. He, яна не заплача, на злосць'... (Я. Брыль). Раптам наперадзе Каця ўгледзела нейкіх людзей на рэйках. Калі яна падышла бліжэй, аказалася, што гэта трое хлапчукоў. Адкуль яны тут узяліся?.. Напэўна, падумала Каця, прыбеглі з суседняй вёскі, з тае самае, куды Слаўка ходзіць у школу. Мажліва, ён нават вучыцца разам з імі. Хаця не, яны меншыя за яго, проста падшыванцы. Але што гэта яны робяць?.. Паклалі штосьці на рэйку і спрачаюцца... (Я. Васілёнак).
Няўласна-простая мова з’яўляецца важным стылістычным сродкам: яна дае магчымасць перадаваць чужое маўленне і думкі з пункту гледжання аўтара або апавядальніка, ацэньваць іх, спалучаючы чужое выказванне з аўтарскай мовай: I Ляксандра можа ўпершыню па-сапраўднаму адчуў нявыгаднасць сітуацыі, у якую яго ставіла параненая нага. Была б яна здаровая, ён бы па-іншаму пагаварыў з гэтым Стасем. I Маня... Якая твая сабачая справа, да каго я хаджу. Бачыш, ён дазволіў: «Падабаецца, дык і хадзі на здароўе...» (А. Кудравец).
Няўласна-простая мова шырока выкарыстоўваецца ў мове мастацкай літаратуры як асобы стылістычны прыём унутранай характарыстыкі персанажаў.
ЗМЕСТ
Прадмова 3
Уводзіны (В. П. Русак) 5
СЛОВАЗЛУЧЭННЕ (А. Я. Міхневіч, Т Р. Рамза) 7
Нарматыўныя аспекты сінтаксісу словазлучэнняў 7
Нарматыўныя аспекты ўтварэння простых падпарадкавальных словазлучэнняў 11
Бінарнасць словазлучэн ня 11
Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні 11
Фармальна-граматычная спалучальнасць слоў 12
Марфалагічныя асаблівасці слоў 14
Семантыка-сінтаксічная спалучальнасць слоў 14
Словаўтваральныя асаблівасці слоў у словазлучэнні 15
Віды падпарадкавальнай сувязі слоў 16
Розніца паміж слабым кіраваннем і іменным прымыканнем 18
Сродкі падпарадкавання слоў 19
Парадак слоў у словазлучэнні 20
Наяўнасць сінонімаў для словазлучэння 20
Семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж словамі ў словазлучэнні 21
Неадназначнасць (аманімічнасць) словазлучэнняў 23
Парадыг.матыка словазлучэнняў 24
Нарматыўныя аспекты ўтварэння складаных падпарадкавальных словазлучэнняў 24
Спосабы пабудовы складаных словазлучэнняў 25
Сінтаксічная члянімасць складаных словазлучэнняў 26
Бінарнасць складаных словазлучэнняў 26
Сінтаксічныя сувязі ў складаных словазлучэннях 27
Парадак слоў у складаных словазлучэннях 27
Сінанімія складаных словазлучэнняў 27
Аманімія складаных словазлучэнняў 28
Нарматыўныя аспекты ўжывання простых і складаных падпарадкавальных словазлучэнняў у сказе 28
Сінтаксічныя працэсы ў сказе (тэксце) 28
Даўжыня словазлучэнняў 35
Стылістычныя ўласцівасці словазлучэнняў і іх ужывальнасць 35
Нарматыўна-сэнсавая ацэнка словазлучэнняў 36
СКАЗ (В. П. Русак) 38
Тыпы сказаў паводле мэты паведамлення і інтанацыйнага афармлення 40
Апавядальныя сказы 40
Пытальныя сказы 40
Пабуджальныя сказы 42
Клічныя сказы 43
Тыпы сказаў паводле адносін зместу выказвання да рэчаіснасці 44
Тыпы сказаў па структуры 45
Агульная характарыстыка 47
Галоўныя члены сказа 49
Дзейнік. Спосабы выражэння дзейніка 50
Выказнік. Спосабы выражэння выказніка 52
Каардынацыя выказніка з дзейнікам 57
Даданыя члены сказа 65
Сінкрэтычныя члены сказа 69
Дэтэрмінуючыя члены сказа 70
Парадак слоў і актуальнае чляненне 71
Ускладненне выказвання, пабудаванага на падставе простага сказа 73
Аднасастаўныя сказы 81
Агульная характарыстыка 81
Пэўна-асабовыя сказы 83
Няпэўна-асабовыя сказы 84
Абагульнена-асабовыя сказы 86
Безасабовыя сказы 87
Інфінітыўныя сказы 93
Намінатыўныя сказы 95
Канструкцыі, якія прымыкаюць да намінатыўных сказаў 100
Вакатыўныя сказы
Генітыўныя сказы 103
Нячленныя сказы 104
Няпоўныя сказы 105
Эліптычныя сказы (Н. У. Чайка) 105
Складаны сказ (I. Л. Бурак) 116
Агульная характарыстыка 116
Складаназлучаныя сказы 120
Агульная характарыстыка - 120
Складаназлучаныя сказы са спалучальнымі часткамі 121
Складаназлучаныя сказы з супастаўляльнымі часткамі 125