Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
Пры парушэнні пэўнай умовы паралельнасці узнікае так зва~ ны няпоўны паралелізм. Найчасцей часткова паралельныя канструкцыі адрозніваюцца колькасцю членаў. Пры гэтым у асобныя канструкцыі або ўключаюцца члены, якія не маюць адпаведнікаў у іншых канструкцыях (няпоўны паралелізм з развіццём), або некаторыя члены апускаюцца (няпоўны паралелізм з усячэннем).
Развіццё паралельных канструкцый адбывацца за кошт: аднародных членаў: He пашанцавала нам з гэтай цудоўнай зямлёю. He пашанцавала нам і з гэтымі працалюбівымі, клапатлів ы м і, д о бр ы м і, спагадлівымі людзьмі (Я. Сіпакоў);
групы слоў: Летам уваход у чум раскрыты насцеж, і калі ў тундры пахнуць кветкі — пахнуць яны і тут; калі ў тундры звіняць камары — звіняць яны і тут; калі ў тундры, а ж захліпаючыся а д п а ч у ц ц я, у в о с е н ь равуць алені — гэтым ровам напоўнены і чум (Я. Сіпакоў);
даданага сказа: Сонца падымалася з мора — ён глядзеў, і гэта яму ніколі не надакучала. Сонца заходзіла ў мора — ён глядзеў, і гэта таксама яго заварожвала, н і б ы т а вось-вось n a в і н н а б ы л a раскрыцца нейкая таямніца (Я. Сіпакоў).
Пропуск пэўных членаў у канструкцыі разглядаецца як няпоўны паралелізм з усячэннем. Апускацца могуць любыя члены і групы членаў. Паколькі сінтаксічная структура паралельных канструкцый аднатыпная, узнаўленне тых кампанентаў сказа, якіх не хапае, звычайна не выклікае цяжкасцей: Але ж, разумееш, чалавек павінен быць натуральны. I не толькі чалавек — усе патрабуе
натуральнасці. Калі трава, дык яна п а в і н н а б ы ц ь зялёная, калі агонь — дык гарачы, калі гарэлка — дык горкая, калі словы — дык шчырыя (Я. Сіпакоў).
Паралельныя канструкцыі ў тэксце могуць размяшчацца парознаму: ісці адна за адной (паслядоўны паралелізм): He раз пасля чуў я простае ад людзей: не бойся, калі здарылася быць аднаму. He раз пасля чуў я строгае ад людзей, бойся сваёй адзіноты на людзях, пры людзях (Ф. Янкоўскі). Між зялёнага лісця чырвоныя, жоўтыя, белыя яблыкі. Круглыя, як сонца. Чырвоныя — як сонца, калі яно заходзіць, жоўтыя — як сонца ў самы поўдзень, белыя — як сонца ў марознай, снежнай тундры (Я. Сіпакоў) ці раздзяляцца кантэкстам (кантэкстуальна раздзелены паралелізм): М а ў л я ў, п р ы р о д a — бязл і т а с н ы в о р а г чалавека. Яна часта, вельмі часта прымушае «цара прыроды» плакаць ад сваей бездапаможнасці... М а ў л я ў, п р ы р о д а нарадзіла чалавека недасканалым с т в а р э н н е м. Ён прыйшоў у свет голы і безабаронны <...>. М а ў ляў, наваколле п р ы в я ч а е в а р о ж ы я н а м с і л ы: зямля перапоўнена злосцю... (Я. Сіпакоў).
Сінтаксічна аднатыпныя канструкцыі ў мове ўзнікаюць па аб’ектыўных прычынах, такіх як усхваляванасць таго, хто гаворыць, у момант абурэння, гневу ці радасці, імкненне ў дыялагічным маўленні пабудаваць другую рэпліку па той самай сінтаксічнай схеме, што і першая, няўменне выразіць свае думкі ў больш складанай форме, нарэшце, імкненне да супастаўлення перажыванняў чалавека са з’явамі прыроды і г. д. У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы сінтаксічны паўтор набывае стылістычную накіраванасць, дазваляе вырашаць разнастайныя стылістычныя задачы.
I.	Ён выступае важным сродкам выражэння эмацыянальнага зместу паведамлення: 1 сёння жыве са мною жывое маё ўражанне і здзіўленне: к а б так х у т к а! к а б т а к проста! к аб т а к д р у ж н а! к а б т а к б е з с л о ў! к а б так б е з я е — г a в а р ы л ь н і (Ф. Янкоўскі). Ён [Купала] м у д р ы с я р о д м у д р ы х, в я с ё л ы с я р о д в я с ё л ы х, заклапочаны с я р о д заклапочаных, ш ч ы р ы с я р о д ш ч ы р ы х, м а л а д ы сярод м а л а д ы х (Я. Сіпакоў).
2.	Ужыты ў маўленні герояў перадае іх узрушанасць, падкрэслівае хваляванне: А малая ужо расказвала дзядзьку Мішу свае навіны — усе падрад: «А яшчэ ў нас кошка кацянілася — пяць кацянятак прывяла... А яшчэ у нашага Жучка нага баліць — на пчалу стаў... А яшчэ ўчора мой татка маю мамку цалаваў... Я сама бачыла» (Я. Сіпакоў).
3.	Ужываецца для інтэнсіфікацыі пытання, для надання пытальнай канструкцыі настойлівасці і эмацыянальнасці: Ці не цябе гэта
папярэджвалі: «Каханне ў нас забаронена»? Ці не цябе гэта перасцерагалі: «Не пажадай жонкі бліжняга свайго»? Ці не табе цярпліва тлумачылі: «Нам не трэба дзяцей»? (Я. Сіпакоў).
4.	Выступае як адзін з прыёмаў інтымізацыі маўлення пісьменніка. Паралельныя канструкцыі часта ўяўляюць сабой выказванні афарыстычнага характару, выступаючы вынікам жыццёвых назіранняў аўтара: Чалавек, які не паважае і не любіць свой народ, не зможа паважаць і любіць іншы. Чалавеку, які не зразумее сябе ў цяжкім мінулым, нялёгка будзе і ў светлай будучыні (Я. Сіпакоў). Гаварыць з незнаёмым чалавекам, які разумее цябе, — асалода. Маўчаць з блізкім чалавекам, які таксама разумее цябе, — яшчэ большая асалода (Я. Сіпакоў). Як не можа быць дзіцячага пісьменніка, які не разумее і не любіць дзяцей, так не можа быць настаўніка, які выбраў спецыяльнасць не па закліку душы (В. Вітка).
5.	Ужываецца ў якасці дадатковага сродку выражэння працяглага дзеяння, дзеяння, якое сістэматычна паўтараецца ці марудна набліжаецца да свайго лагічнага завяршэння: Хвалібуд абняў ствол, павярнуўся тварам туды, дзе знікла сонца, / зашаптаў: «Дрэва, вярні мне Вока!» Але дрэва маўчала — не варушыўся ніводзін лісток. I сонца таксама не ўзыходзіла. Чалавек пабег да ракі, укленчыў перад ёю — зноў жа тварам на захад: «Рака, гукні назад Вока!» Але і рака маўчала: не булькацела вада, не шчоўкала рыба — мусіць, і вада, і рыба ў гэты час ўжо спалі. Тады ён кінуўся да каменя, з цяжкасцю знайшоў яго, разбудзіў і з надзеяй абняў абедзвюма рукамі яшчэ цёплыя бакі: «Камень, ускаці на неба Вока!» Аднак і камень маўчаў — камні ж увогуле тады яшчэ не гаварылі (Я. Сіпакоў).
6.	Садзейнічае аб’яднанню асобных частак выказвання ў кантэкстах з разгорнутымі характарыстыкамі фактаў, прадметаў, з’яў і г. д.:
Купала — гэта ячшэ непаўторны нацыянальны тэатр, дзе ёсць і «Паўлінка», і «Прымакі», і «Раскіданае гняздо».
Купала — гэта яшчэ своеасаблівая школа перакладу з яе цудоўнай вяршыняй — «Слова аб палку Ігаравым».
Купала — гэта яшчэ і сімвал дружбы народаў, і ўзор шчырай павагі і любові да ўсіх сумленных людзей Зямлі (Я. Сіпакоў).
7.	Дапамагае параўнанню, паколькі на фоне аднатыпна аформленых выказванняў падабенства і адрозненні апісаных з’яў праяўляюцца больш яскрава: Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын (Прыказка). Рукі пабрудзіш — вадою адмыеш, душу забрудзіш — і мыла не паможа (Прыказка).
8.	Падкрэслівае супрацьлегласць, кантрастнасць з’яў, прадметаў, асоб: Ты ведаеш, што сям’я — гэта канец кахання. Я ведаю, што сям’я — працяг кахання (Я. Сіпакоў). А вось мой сімвал — ясень. Сімвал жа тваёй поўначы — елка. Бачыш, якія мы розныя, якія
ў нас розныя сімвалы. Твае лясы — яловыя, цёмныя. А мае — ясеневыя, светлыя (Я. Сіпакоў) і г. д.
Такім чынам, у сучаснай беларускай літаратурнай мове сінтаксічны паралелізм выступае як поліфункцыянальны стылістычны прыём, які садзейнічае экспрэсіўнаму выдзяленню тэкставых адрэзкаў, важных у семантыка-стылістычных адносінах, дапамагае паглыбіць значэнне асобных кампанентаў тэксту, надае выказванням эмацыянальнасць і вобразны характар.
Перыяд
П е р ы я д (ад грэч. periodos — кругазварот, абход) — сінтаксічная канструкцыя, якая выражае разгорнутую, цэласную думку і дзеліцца паўзай у сэнсава-інтанацыйных адносінах на дзве часткі: павышэнне (пратазіс), у якім, як правіла, пералічваецца шэраг аднародных адзінак і якое вымаўляецца з павышэннем голасу, і паніжэнне (ападозіс), якое сэнсава, граматычна і інтанацыйна заключае першую частку і вымаўляецца з паніжэннем голасу: Ад роднае зямлі, ад гоману бароў, ад казак вечароў, ад песень дудароў, ад светлых воблікаў закінутых дзяцей, ад шолаху начэй, ад тысячы ніцей, з якіх аснована і выткана жыццё і злучана быццё і небыццё, — збіраўся скарб, струменіўся няспынна, вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў... (Я. Колас).
Найбольш ярка ўласцівасці перыяду праяўляюцца ў вершаванай мове, для якой характэрны падзел на падпарадкаваныя рытму строфы з суразмернай колькасцю складоў, аднак ў празаічных творах перыяд таксама ўжываецца: Каб вольны рос хлапчук, каб доўга дом стаяў, каб рэкі ішлі па сухавейных стэпах, каб лес жыты сцярог, каб яблык наліваў, — пазбавім свет ад атамных прышчэпак (М. Лужанін). Як захліпнуўся ад радасці жаўранак, славячы сонца вясновага дня, як на куп’і, на балотных выжарынах мякка хрумсціць пад нагамі сушняк; як па-над ярам пад ветравым подыхам вольха сухая рыпіць і рыпіць, як адвячоркам над соннымі водамі кнігаўка ўсё не дапросіцца піць, — тры гады я не чуў (Р. Барадулін).
У сінтаксічных адносінах перыяд можа адпавядаць:
простаму сказу: Толькі пішучы пра свой народ, толькі разумеючы свой народ, толькі падымаючы свой народ, толькі даючы яму слова і магчымасць выказацца, — можна стаць сапраўдным, патрэбным народу пісьменнікам (Я. Сіпакоў). He спяшы, зіма, белым снегам крыць золата лістоў, водсветы зарніц, сцежкі на палях, нівы, курганы, маладую рунь, летуценні-сны, песню, што ў грудзях жаўруком звініць, — не спяшы, зіма, белым снегам крыць (М. Танк);
складаназлучанаму сказу: Вось толькі што прылеглі мы на полі, надужаўшыся з шчодрым ураджаем, надужаўшыся з сонцам, напацеў-
шыся, наслухаўшыся рокату камбайнаў, напіўшыся зары світальнай і вячэрняй, — і сон адразу ўліўся хмельнай брагай ў наіпруджаныя рукі, находжаныя ногі, у песні недапетыя, недагарэлыя агні (М. Танк). Хтось гараваў аб золаце, багацці, хтось аб сусветнай славе летуценіў, — і кліч аб тым, што памірае маці, да сына ў тлуме тым не даляцеў (К. Кірэенка);
складаназалежнаму сказу: I людзі, што пшаніцу, жыта сеюць, і сонца, шпю палеткі саграе, і дождж, і вецер, шпю над полем вее, і аграном, шпю рана ўстае, і хлебапёк, і нават прадаўшчыца; камбайны, элеватары, млыны, і грузавік, што пад дажджом імчыцца, — ствараюць хлеб для нас усе яны (П. Панчанка). Хто быў як смелы сокал у грозныя гады, хто быў жыццю адданы ў смяротны.м іх агні, — той для людзей не стане інакшы ў дабрыні (К. Кірэенка);
складанаму бяззлучнікаваму сказу: Хаваюць без аркестраў, без вянкоў, без ганаровай варты і прамоўцаў, без ордэнаў і гучных некралогаў, — у полі толькі гнуцца каласы (С. Грахоўскі). Ціша бароў партызанскіх, звонкая радасць крыніц, стужачкі рэчак бруістых, зелень узгоркаў прыветных — ведаю ўсё тут на памяць, дорага ўсё да драбніц! (Н. Гілевіч);