Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
У беларускай літаратурнай мове таксама распаўсюджаны назоўны тэмы з пытальнай інтанацыяй: A в о ч ы? Яна цяпер хацела прыпомніць, што яны гаварылі заўсёды, калі, нібы незнарок, спыняліся на ёй (I. Пташнікаў). Ну, а м а с л а? Што пра масла скажаш? I не трэба, а не абмінеш. Калі гэткім маслам рыфмы змажаш, нават верш няўдалы праглынеш (П. Панчанка).
Назоўны тэмы можа вылучацца ў самастойны абзац. Абзацаванне робіць паўзу паміж назоўным тэмы і наступным сказам
больш працяглай, надаючы сегментаванай канструкцыі асаблівую выразнасць:
К о л ь с к і п а ў в о с т р а ў...
Яшчэ са школьнай пары <...> ён мне здаваўся, уяўляўся, мроіўся шыкоўным хвастом мяжнога паўночнага мядзведзя (Я. Сіпакоў).
К р о к і... Крок і... К р о к і...
Раніцою, у яшчэ не растрывожанай цішыні, яны гучалі асабліва выразна (Я. Сіпакоў).
У сучаснай беларускай мове назоўны тэмы перш за ўсё ўжываецца як сродак актуалізацыі чытацкай увагі: Агрэсіўнасць. Выходзіць, яна можа існаваць не толькі сама па сабе, а яшчэ як адна з магчымасцей атрымаць радасць, мець насалоду, быць шчаслівым, як адна з праяў геданізму (Я. Сіпакоў). A а з і с. Якім толькі маё развярэджанае ўяўленне не малявала яго — казачным, нечаканым, міражным, але ніколі, ніводнага разу вось такім — будзёным і звычайным (Я. Сіпакоў). Выдзеленыя пры дапамозе сегментацыі адрэзкі маўлення інтанацыйна адасобленыя ад наступных частак. Яны набываюць пэўную структурную самастойнасць і разам з гэтым вылучаюць тыя аб’екты паведамлення, якія ўяўляюцца аўтару найбольш значнымі. Экспрэсія выказванняў ствараецца ў выніку так званага двайнога абазначэння тэмы: у сказах, якія ідуць пасля назоўных уяўлення, ёсць асабовыя займеннікі, якія адсылаюць чытача да paHeft ужытых слоў. Пры трансфармацыі прыведзеных выказванняў у стылістычна нейтральныя, цэласныя канструкцыі іх аб’ектыўнае значэнне застаецца нязменным, аднак экспрэсіўнасць, якую надаюць канструкцыям сегменты, губляецца. Параўн.: Выходзіць, агрэсіўнасць можа існаваць не толькі сама па сабе..:, Якім толькі маё развярэджанае ўяўленне не малявала аазіс...
Дзякуючы своеасаблівай структуры, канструкцыі з назоўным тэмы могуць перадаваць суб’ектыўнае стаўленне аўтара да інфармацыі, даюць магчымасць у лаканічнай форме адначасова паведаміць нешта пра пэўны прад.мет, з’яву і выявіць уласную пазіцыю да яго: С п а д ч ы н а. Якое простае слова, і які няпросты яго сэнс (В. Вітка). Б а л б а т у н ы. Як красуюцца яны ўсюды: і за трыбунамі, і ў застоллях, і проста там, дзе сабралася болыч двух чалавек (Я. Сіпакоў).
У сучаснай беларускай мове выразна вылучаюцца два тыпы назоўнага тэмы: прадметны і слоўны. Пры дапамозе першага ўвага прыцягваецца да таго, шпю абазначана словам: да з’яў, прадметаў, паняццяў: М у т а ц ы я... Яна спараджае гігантызм у дрэў і жывёл (Я. Сіпакоў). П а л е с с е... Велізарны, поўны таямніц край у самым цэнтры Еўропы (Ю. Лабынцаў). Н а д з е і! Map ы! Колькі часу аддае ім чалавек у сваім жыцці (П. Галавач); да асобы чалавека: У л а д з і м і р Караткевіч. Выдатны апавядальнік. I душа, здаецца, любой кампаніі. Слухаючы яго ўспаміны пра невера-
годныя сустрэчы і здарэнні, думалася, што ён толькі тое і робіць, што трапляе ў нестандартныя, як кажуць зараз, сітуацыі... (Я. Сіпакоў). Я н к a К у п а л а. Народны пясняр. Прарок. Мудрэц. Волат. Ваяр, змаганец за Беларусь. Славуты настаўнік і паслухмяны, цярплівы вучань — ён вучыў свой родны беларускі народ і апантана вучыўся ў яго сам (Я Сіпакоў). К о л а с... Купала... У гуках імён іх люлянку я чую, Якую матуля калісь над калыскай маёю спявала — Колас. Купала... (У. Някляеў) і г. д.
Другі тып назоўнага тэмы дазваляе засяродзіць чытацкую ўвагу на самім слове (на яго гучанні, напісанні, семантыцы і г. д.): А б a р о н а і забарона. Усёй розніцы між імі — адна літара. Але затое якая яна магутная і бязлітасная, гэтая літара! (Я. Сіпакоў). «М а т у л я»... Як перакласці на русскую мову гэта цудоўнае слова? «Маменька?» He. «Матушка?» He тое. «Мамаша?» Што вы! (Я. Сіпакоў).
У пазіцыі назоўнага тэмы можа ўжывацца інфінітыў ці інфінітыўнае словазлучэнне: У м е ц ь n і с а ц ь. Нярэдка вельмі многа надзей і спадзяванняў ускладаем мы на гэты — амаль апошні, амаль заключны перыяд складанай, псіхалагічна-непаўторнай пісьменніцкай творчасці (Я. Сіпакоў). У м е ц ь с л у х а ц ь ч а л a в е к а... Які гэта патрэбны, неабходны пісьменніку талент! (Я. Сіпакоў). Н a в у ч ы ц ь найічадка чытаць, пісаць, гаварыц ь... Які гэта высакародны абавязак! (Я. Сіпакоў). Такія канструкцыі ў граматыцы атрымалі назву «інфінітыў тэмы». Вынясенне інфінітыўных словазлучэнняў у прэпазіцыю, як і ў канструкцыях з назоўным уяўлення, вылучае тэму асноўнага сказа, акцэнтуючы на ёй увагу чытача.
Назоўны тэмы і інфінітыў тэмы — канструкцыі са сваімі спецыфічнымі асаблівасцямі і функцыяй у мове, якія даюць магчымасць выклікаць чытача на разважанні і весці іх у патрэбным кірунку.
Парантэза
Парантэза — гэта ўвядзенне ў структуру сказа пэўнай устаўкі (сінтаксічнай адзінкі), якая граматычна не звязана з яго членамі, але. выконваючы сэнсавую, экспрэсіўную функцыю, уносіць у асноўны сказ дадатковыя паведамленні, удакладненні, тлумачэнні. У аснове парантэзы ляжаць уласцівыя гутарковай мове пераходы ад аднаго паведамлення да іншага, прыпамінанні, заўвагі, што ўзнікаюць па асацыяцыі. Парантэтычныя ўстаўкі сінтаксічна адпавядаюць устаўным канструкцыям рознай структуры. Парушаючы плаўнасць тэксту, яго лінейныя сінтаксічныя сувязі, гэтыя структурныя адзінкі развіваюць інфармацыйны гілан асноўнага паведамлення і сігналізуюць пра наяўнасць пэўных канатацый.
У сучаснай беларускай літаратурнай мове экспрэсіўная моўная інфармацыя можа перадавацца рознымі па аб’ёму парантэтычнымі
канструкцыямі. Так, эмацыянальная ўстаўка можа не мець слоўнага выражэння. Тады на яе месцы ўжываецца графічная пастаноўка клічніка / пытальніка ў дужках: Назоўка — зразумелае не пюлькі таму, хто ўмее (!) чуць, а і таму, хто проста чуе (Ф. Янкоўскі). Прыгледзеўся — ажно ў таты толькі школьныя падручнікі, зношаныя і падношаныя, абгорнутыя газетаю і неабгорнутыя. Толькі (!) тыя падручнікі, па якіх вучаць дзеці ў 5—8 класах яго навуку... (Ф. Янкоўскі).
Парантэтычныя ўстаўкі могуць адпавядаць устаўным словам і словазлучэнням. Такія адзінкі найчасцей выступаюць як прыём, пры дапамозе якога пісьменнік выдзяляе і падкрэслівае тое, што, на яго думку, не выражана асноўным сказам, а таму можа застацца незаўважаным чытачом. Параўн.: Калі ты не католік, не маеш права — у св а ім к н я с т в е! — займаць дзяржаўныя пасады (Я. Сіпакоў) і Калі ты не католік, не маеш права ў с в а ім к н я с т в е займаць дзяржаўныя пасады\ Я не раз чуў, слухаў Брылёва чытанне — б е з т э к с т у ў р у ц э — Л. Талстога, А. Чэхава, «Бібліі», А. Міцкевіча, М. Прышвіна... (Ф. Янкоўскі) і Я не раз чуў, слухаў Брылёва чытанне без тэксту ў руцэ Л. Талстога, А. Чэхава, «Бібліі», А. Міцкевіча, М. Прышвіна. Відавочна, што ў трансфармаваных сказах парантэтычныя ўстаўкі ператвараюцца ў члены сказа за кошт лагічнага націску і адпаведнай інтанацыі. Графічнае выдзяленне вылучае ўстаўкі са структуры асноўнага выказвання, спыняе на іх увагу.
Парантэтычныя канструкцыі, якія адпавядаюць устаўным словам і словазлучэнням, найчасцей ужываюцца для таго, каб на фоне агульнага выказвання вылучыць roe, што выклікае эмацыянальнае ўзрушэнне. Гэта могуць быць пэўныя прыметы, уласцівасці прадметаў: Ён [Міша] прыехаў — ч у ж ы! — у іхні абжыты свет, дзе ўсё ў іх такое сваё, такое знаёмае (Я. Сіпакоў). Вочы Верасоўскага нечакана спатыкнуліся аб вялікі запылены рамонак — столькі ног прайшло ля яго, столькі колаў прарыпела, а ён стаіць — ж ы в ы! — ля самай дарогі (Я. Сіпакоў); дзеянні і акалічнасці дзеянняў: Пакуль цягнік ішоў ціха, я нават паспрабаваў пераскочыць — і n е р а с к о ч ы ў! — з вагона на вагон (Я. Сіпакоў). Я спісаны камісіяй са шпіталя. Спісаны — н aз а ў с ё д ы — з войска (Ф. Янкоўскі). I акадэмік — з а л і ч а н ы я х в і л і н ы — дапісаў радкі спрытна, прабег вачыма напісанае (Ф. Янкоўскі). Даведачна-ўзмацняльная функцыя ў такіх канструкцыях звычайна спалучаецца з эмацыянальна-экспрэсіўнай: устаўкі не толькі дапаўняюць выказванне, а становяцца сродкам выражэння суб’ектыўнай мадальнасці тэксту.
У парантэтычную канструкцыю можа ўваходзіць і аб’ёмнае выказванне, якое паводле будовы адпавядае сказу (простаму ці складанаму): Жонка, босая, проставалосая, асцярожна (яна была якраз на россыпе, хадзіла другім дзіцём; дарэчы, пра гэтае дзіця ён так нічога
і не ведаў: ні хто нарадзіўся — дачушка, якой яны так чакалі, ці яшчэ адзін сынок,— ні нават якое яно, гэтае немаўля — чарнявае, як жонка, ці такое ж светлае, як ён сам), мякка ступаючы па жоўценькіх, добра нашараваных, масніцах, шчаслівая, хадзіла па хаце (Я. Сіпакоў) ці тэматычнай групе сказаў: Нават у сям’і пляменніцы — той, якая яшчэ дзіцём ехала з ім [Алегам] тады, калі ён пазнаёміўся з Тоняю, і якая, ён і не заўважыў калі, вырасла, стала дарослаю (гэтак жа, як і пляменнік — раней Алег прыязджаў да сястры, браў электрабрыпіву, што заўсёды ляжала на адным месцы, а тады неяк прыехаў, цап — а брытвы няма. «Дзе яна?» — «Коля ўзяў». Во яно што! Аказваецца, і Коля ўжо вырас: голіцца!) — дык вось, гасцюючы неяк у гэтай пляменніцы, ён падумаў пра тое ж (Я. Сіпакоў). Складаная будова ўстаўной канструкцыі стрымлівае тэмп яе чытання, «правакуе» чытача на непаспешлівае і ўдумлівае прачытанне дадатковай інфармацыі і вызначае такім чынам яе зместавую вартасць.
У структуру сказа адначасова могуць уваходзіць некалькі дадатковых паведамленняў: За гады вучобы ў аспірантуры роднага інстытута і працы ў ім (a с а б л і в а ўмаладыя г а д ы), не беручы і не ўзяўшы і аднае камандзіроўкі — г э т а й непрымальн а й мне і непрыстойнай п р ы в і л е і, ■— аб’ездзіў многа вёсак з усходу і захаду Беларусі, поўдня і поўначы (Ф. Янкоўскі). Ён [Віктар] памятае, як яго блізкі сябар, перапоўнены каханнем, так засумаваў быў па сваёй абранніцы, што позна ўвечары, напазычаўшы ў сяброў грошай — с в а ё й cmыпендыі н е х a п а л а, — узяў таксі і ноччу паехаў у гэткую далеч — а ж у К р у п к і! — каб толькі пабачыць яе і раніцою вярнуцца на лекцыі (Я. Сіпакоў).