Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
3.	У канстэксце з няўласна-простай мовай як сродку ўключэння ў аўтарскае паведамленне маўленчай і псіхалагічнай сферы персанажа: А ён назіраў за шэсцем. Божа мой, якія мірныя твары ў гэтых ветэранаў! Твары хлебаробаў і твары рабочых. Няўжо яны некалі вая-
валі? В о с ь г э т ы я м і р н ы я л ю д з і? У некага с т р a л я л і, н е к а г а з а б і в а л і? Вось гэпіыя дабрадушныя, усмешлівыя і сарамлівыя пад пілоткамі твары? Ц ё м н ы я а д р а б о ч а г а з а г a р у. М а р ш ч ы н і с т ы я. 3 уеўшымся ў і х назаўсёды п ы л а м, с о н ц а м і в е т р а м. / п о р a х а м т а к с а м а... (Я. Сіпакоў). Маці спачатку абурылася: «Во выдумаў нейкія яшчэ юбілеі спраўляць. Быццам у яго свсііх клопатаў мала» (яна ведала, што апошнім часам у сынавай сям’і не ўсё было ладна), але потым узрадавалася: бачыш, усе ж Дзіма не забыўся на матку, успомніў пра дзень нараджэння, і як хораша, што ён зноў прыедзе, што яна зноў пабачыць свае дарагое дзіця. Хаця, якое ўжо гэта дзіця! Дзімачку ж таксама хутка сорак гадкоў будзе. 3 і м о ю. Зімою ж яна яго нарадзіла. У партызанах. П а д с а м у ю в я с н у ў ж о. Але ж для маткі дзеці, колькі б ім гадкоў ні стукнула, усе роўна дзеці. 3 а ў с ё д ы (Я. Сіпакоў). Аўтар ад свайго імя перадае разважанні герояў, захоўваючы іх асабістае асэнсаванне і ацэнку таго, пра што гаворыць. У выказваннях з няўласна-простай мовай парцэляцыя разам з такімі характэрнымі элементамі, як непаўната сказаў, павышаная эмацыянальнасць стварае мастацкае ўражанне верагоднасці чужога маўлення.
4.	Пры перадачы дыскрэтнасці і слабай сінтаксічнай арганізаванасці ўнутранага маўлення персанажаў для характарыстыкі іх душэўнага стану. Парцэляцыя ўзмацняе напружанасць унутранага маўлення, ступень праяўлення якой можа быць рознай — ад стрыманай да вельмі значнай: Ён міжволі, сам таго не чакаючы, па-чалавечы задумаўся: дык гэта ж я нясу сваю авечку ў лес ваўкам! С а м! Н a с в а ё й спіне! Трымаю яе сваімі ж зубамі і баюся, каб яна не звалілася! (Я. Сіпакоў).
Досыць часта ў мастацкіх творах парцэляцыя выступае сродкам узмацнення эмацыянальнага элемента ў семантыцы выказвання, а значыць, выконвае эмацыянальна-выдзяляльную ф у н к ц ы ю. Парцэляцыя такога тыпу сустракаецца і ў мове персанажаў, і ў мове аўтара-апавядальніка.
У дыялагічным і маналагічным маўленні персанажаў яна звычайна высвечвае псіхалагічны стан героя, падкрэслівае тую ці іншую канкрэтную эмоцыю: «Дык за што ж вы тады змагаліся?» — «За Беларусь. К а б я н а н е б ы л а н і польскаю, н і расійскаю. К а б ян а б ы л а т о л ь к і н а ш а ю. Каб мы распараджаліся ў ёй самі» (Я. Сіпакоў).
Ва ўласна-аўтарскім маўленні пісьменніка парцэляцыя здольная: надаваць апавяданню і разважанню эмацыянальнасць, «узбуджанасць»: У Грузіі, на Мтацміндзе ляжыць пліта, а на ёй — адно толькі слова «Акакій». I дастаткова. / б о л е й н і ч о г a н е т р э б а. Б о кожны г р у з і н в е д а е, ш т о тут, п а д
ё ю, л я ж ы ц ь і х в я л і к і п а э т Ак акій Ц э р э т э л і (Я. Сіпакоў). Трэба жыць. Трэба працаваць. Д з е л я р о д н а г a сённяшняга, дзеля роднага заўтрашняга. Дзеля Радзімы (Ф. Янкоўскі);
ствараць лірычную танальнасць: А над сцішанымі Зубрэвічамі будзе трымцець цішыня цёплай вясновай ночы — з поўняю, з пахамі маладой травы і лісця. 3 п a х а м нядаўняга с н е г у, я к і я ш ч э н е паспеў в ы в е т р ы ц ц а. 3 н о в ы м і п a х а м і, я к і я з д а л ё к у напамінаюць н а м пра л е т а (Я. Сіпакоў). / дзе б мы ні былі, якія б краіны нас ні паклікалі, мы ўсё роўна будзем сніць адну-адзіную дарогу, якая вяртае нас у гэты непаўторны свет, якая ласкава так вядзе нас да нашай вёскі, да найшй хаты, да нашай калакалушыны. У с в е т в ы с о к а й т р а в ы, д а л ё к a г а н е б а і блізкіх-блізкіх к у з ю р а к... (Я. Сіпакоў);
перадаваць іронію: I ўхажор, каб здзівіць яе, пасыпаў усю дарогу соллю і сустракаў Кацярыну на санях. Л етам і н а са н я х! I ў ш ы к о ў н ы м сабаліным ф у т р ы! (Я. Сіпакоў). Нашы суседзі: на ўсходзе — Расія, на поўдкі — Украіна, на поўначы — Літва і Латвія, на захадзе — Польшча. А там і Францыя непадалёку — ад Мінска да Парыжа ўсяго нейкія два сантыметры. Н а к а р це с в е т у. 3 маштабам 1 : / 3 0 0 0 0 0 0 0 (Я. Сіпакоў) і інш.
У межах невялікага выказвання можа ўжываецца некалькі парцэляваных канструкцый, напр.: Відаць, у вялікіх людзей і трагедыі бываюць толькі вялікія... I радасці — зноў ж a в я л і к і я. Так і змагаліся дзве гэтыя жанчыны за Янку Купалу. 3 а ж ы в о г a і з а мёртвага. Самі ў с а б е, м о ў ч к і, хаваючыся, т о я ч ы с я а д з н а ё м ы х, н е з н а ём ы х. А л е з м а г а л і с я (Я. Сіпакоў). Важна тое, што Марыля Верашчака — шчаслівае і няшчаснае каханне паэта — нарадзілася таксама на Наваградчыне, на зямлі, якая ўспаіла сокамі паэзію Міцкевіча. I я г о к a х а н н е т а к с а м а. Каханне ўспыхнула адразу. П е р ш а е і апошняе к а х а н н е п а э т а. Шчаслівыя хвіліны і гады пакут. Каханне, якое прынесла за сабой смутак і журбу. I а д з і н о т у н а ў с ё ж ы ц ц ё. Хоць у яго былі жанчыны і была свая сям’я. П о т ы м (Я. Сіпакоў). Парцэляты вызначаюцца выразнай эмацыянальнавылучальнай функцыяй, якая дапамагае актуалізаваць настрой аўтара і стварыць ўражанне, што ўвага пісьменніка накіравана непасрэдна на рэцыпіента-ўспрымальніка.
Эмацыянальна-суб’ектыўныя пачуцці і настрой пісьменніка, апавядальніка, персанажа могуць перадавацца ўжываннем ступеньчатай структурна ўскладненай парцэляцыі, калі да базавай канструкцыі далучаецца некалькі парцэлятаў: Цяпер калі і пяюць песні, то толькі ў клубах. Але гэта ўжо называецца самадзейнасць. В ы ступленне. Р а б о т а. П е с н я н a п а к а з, д з е л я д р у -
г іх. А н е дз еля с в а е й узрушанай д у ш ы, каліхочацц а п е ц ь п р о с т a т а к, к а л і п е с н я, я к у т а г о с a л а ў я, в ы л і в а е ц ц a ў сонечную р а н і цу с а м a с а б о ю, к а л і н е д у м а е ш, ц і спадабаецца я н а слухачам (Я. Сіпакоў). I кожнаму падаў загорнутую ў ручнік трэць-траціну шырокага бохана. Ч ы с т а г а ж ы т н я г а хл е б а. 3 п р а с е я н а е му к і. 3 х л е б н а е д з я ж ы. 3 п о д у вясковае п е ч ы. Смачнагаі пахкага-пахучага (Ф. Янкоўскі).
Парцэляваныя часткі, якія маюць асабліва вялікую сэнсавую і экспрэсіўную нагрузку, могуць афармляцца асобным абзацам:
Але вучыцца ў Багдановіча шукаць сваю тэму і свой свет нікому, відаць, не зашкодзіць.
Б о Максім Багдановіч — гэта ч а л а в е к, які ў з н я ў с я н а д с в а і м узростам (Я. Сіпакоў).
Прыйшло з перасыпаннем хаты маё свята — яна, талака!
1 с а м о с л о в а.
I я г о м у з ы к а.
Я г о м у з ы к а і нарастанне гучнасці з кожным наступным с к л а д а м (Ф. Янкоўскі).
Выдзяленне парцэлятаў у асобныя абзацы актуалізуе сэнсавыя адценні думкі і аўтарскую інтанацыю як важны паказальнік актуальнага члянення выказвання. Паўзы, што ўзнікаюць пры такой сінтаксічнай арганізацыі, ствараюць напружаны, няроўны, «разарваны» рытм паведамлення і акцэнтуюць эмацыянальнае ўзрушэнне расказчыка.
Такім чынам, выкарыстанне парцэляваных канструкцый спрыяе лаканічнасці і эмфатызму маўлення. Распаўсюджанне парцэляцыі ў мове сучаснай мастацкай і публіцыстычнай літаратуры абумоўлена неабмежаванымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі магчымасцямі гэтай стылістычнай фігуры, яе выключнай здольнасцю дакладна перадаваць на пісьме натуральны ход думак.
Сегментацыя
Сегментацыя — гэта экспрэсіўна-эмацыянальнае вылучэнне, адчляненне ад асноўнай часткі сказа нарматыўнай сінтаксічнай канструкцыі, якая застаецца цесна звязанай са сказам па сэнсу. Сярод сегментаваных канструкцый найбольш пашыраная сінтаксічная адзінка, якая ў граматыцы вызначаецца, як назоўны тэмы (ці назоўны ўяўлення). Назоўны тэмы — гэта назоўнік у назоўным склоне ці назоўнікавае словазлучэнне з галоўным кампанентам у пачатковай форме, што называюць успомнены і намаляваны ва ўяўленні таго, хто гаворыць, прадмет, з’яву, факт, пра якія ў наступным сказе выказваецца пэўная думка, выражаецца пачуццё.
У канструкцыях з назоўным тэмы назоўны склон вылучае на першы план прадмет, з’яву ці асобу чалавека, пра якія выказваецца пэўнае меркаванне. Самастойнасць назоўнага тэмы вельмі абмежаваная: інтанацыйна і сэнсава ён так цесна звязаны з папярэднім ці наступным выказваннем, што ўтварае разам з імі фразу, сэнс якой зразумелы толькі тады, калі яе прачытаць цалкам. У сказе, які ідзе за назоўным тэмы, часцей за ўсё ёсць другаснае абазначэнне ўжо названага паняішя. Лексічны карэлят назоўнага тэмы выражаецца асабовым з а й м е н н і к а м: Крыж жыцця. Колькіх зламаў ё н, але колькім і памог выжыць (Я. Сіпакоў). Дарогі! Колькі і х агульных для ўсіх людзей і асабістых у жыцці кожнага чалавека (А. Пальчэўскі). А дзеці... Колькі радасці, светлых незабыўных хвілін прыйшло разам з і м і ў хату... (Б. Сачанка) ці назоўнікам (у спалучэнні з указальным займеннікам ці з указальнай часціцай): Цэп, сявенька, серп... Тыя, што аж вар'яцеюць ад радасці і замілавання, калі чуюць жахлівы піск свіней, якіх рэжуць на сала, папракалі мяне за пакланенне г э т ы м адвечным сялянскім памочнікам і ў л ю б ё н ц а м (Я. Сіпакоў). /. Сібарсач. Калі і як узнік у «Вожыку» г э т ы п с е ў д а н і м, не памятаю (Я. Сіпакоў). Род... Народ... Гэ т ы я с л о в ы вельмі многа азначаюць для краіны ў цэлым і для кожнага як грамадзяніна асобна (Звязда).
Назоўны тэмы, як правіла, аддзяляецца ад наступнага сказа кропкай ці шматкроп’ем: Народная творчасць. Уёй усё — філасофія і геаграфія, раман і аповесць, характары людзей і багацце сюжэтных ліній, едкая сатыра і самая смелая фантастыка... (Я. Сіпакоў). Вольныя, шырокія в е р л і б р ы М а к с і м a Т а н к а... Ці не з’яўляюцца яны своеасаблівай рэакцыяй на вельмі ж ужо масавае ўмельства гладзенька «састаўляць» строфы вершаў? (Я. Сіпакоў).
Калі неабходна падкрэслійь эмацыянальны характар паведамлення, канструкцыі з назоўным тэмы пазначаюцца клічнай інтанацыяй: Справядлівасц ь! Дзе і калі яна была беднаму, цёмнаму чалавеку! (I. Мележ). А п р ы р о д а! Колькі вялікага задавальнення дае нам яна! (Я. Колас). Л у г а м a в і ч ы! Кожны катовец з гордасцю ўспамінае гэтую назву, як імя найболыйай бітвы і перамогі свайго атрада, сваёй брыгады (В. Таўлай).